bannerbanner
Маё мястэчка Луна-Воля
Маё мястэчка Луна-Воля

Полная версия

Маё мястэчка Луна-Воля

Язык: Русский
Год издания: 2021
Добавлена:
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
На страницу:
4 из 7

У «Сьведчаньнях аб маёнтку Воля» за 1845—1848 гг. ёсьць запіс аб тым, што маёнтак знаходзіцца ў вотчынным валоданьні Юльяна Крывіцкага, перайшоў яму ў спадчыну ад бацькі Ксавэрыя Крывіцкага, а апошні набыў яго ў князя Любецкага ў 1809 г. Радавым гняздом Крывіцкіх быў г. Хэлм (Польшча). У канцы 16 в. Крывіцкія пасяліліся на Літве. У Геаграфічным слоўніку чытаем: «Воля. Мястэчка і маёмасьць паблізу Нёмна Гродзенскага павета, у 3 акрузе паліцыйнай, гміны Луна, 46 вёрст ад Гродна, 665 жыхароў, пераважна жыдоў, сынагога, дом малітоўны жыдоўскі, гарбарня. Да мястэчка належыць 14 дзесяцін. Маёмасьць, уласнасьць Вікторыі Крывіцкай, маюць 3 фальварка Семаскаўшчына і Вікторын 1037 дзесяцін (670 пад пабудовамі і ральля, 137 лугоў і пашы, 141 лесу, 83 неўжыткаў). Першым уладальнікам Волі і Зельвян стаў Ксаверы Крывіцкі – ротмістар Гарадзенскі судзьдзя земскі Ваўкавыскі. З жонкай Каралінай Дзянькоўскай дачкой Антона падскарбія надворнага Літоўскага Ксаверы Крывіцкі меў трох сыноў. Сярэдні сын Ксаверыя Юльян нарадзіўся ў 1806 г. і зрабіў нядрэнную кар’еру. У 1863- 67 гадах быў маршалкам шляхты Гарадзенскай губэрні сапраўдным саветнікам штату, кавалер Ордэна Сьв. Ганны I ступені. Згубіў павагу шляхты за ліст цару, у якім выказваў сваю вернападданасьць. З жонкай Вікторыяй з Эйсмантаў меў дзьве дачкі Юзэфу і Караліну. На ім і закончыўся род Крывіцкіх. Юзэфа Памела Крывіцкая выйшла замуж за Уладыслава Тарасовіча, які паходзіў з Гнезна. У выніку Воля і Зяльвяны сталі ўласнасьцю Тарасовічаў. Уладыслаў і яго брат прынялі удзел у Паўстаньні, яго маёнтак Конна быў канфіскаваны. Юзэфа Тарасовіч імкнулася выратаваць хаця б частку іх агульнай з мужам маёмасьці. На імя імпэратара Аляксандра ІІ ў красавіку 1864 г. яна падала прашэньне з просьбай вярнуць ёй грошы, якія яе муж атрымаў за яе ў якасьці пасагу. Юзэфа разам з двума дзецьмі паехала сьледам за мужам у ссылку. Аб гэтым сьведчыць просьба Уладыслава Тарасовіча аб выдачы яму і яго сям’і грашовай дапамогі з казны, накіраваная ў 1865 г. на імя Тамбоўскага губэрнатара. У Юзэфы быў вельмі ўплывовы бацька Юльян-Ксаверый Крывіцкі, які займаў пасаду маршалка шляхты Гродзенскай губэрні. Яго сувязі адыгралі вельмі важную ролю пасьля таго, як яго зяць Уладыслаў Тарасовіч быў высланы ў г. Казлоў Томскай губэрні (знаходзіўся там ужо ў сьнежні 1864 г.). Усе свае магчымасьці і знаёмствы Юльян-Ксаверый накіраваў на тое, каб выратаваць маёмасьць зяця і вярнуць яго на радзіму. 23 сьнежня 1865 г. было абнародавана «Высочайшее повеление», якое давала магчымасьць Тарасовічу прадаць яго маёнтак Конна. Дазвол быў атрыманы і 25 лютага 1867 г. Тарасовіч выехаў з Казлова на радзіму. Верагодна, іншай нерухомасьці Уладыслаў не меў. Ён мог жыць толькі ў маёнтках Зяльвяны і Воля. Пасьля сьмерці Ксаверыя Крывіцкага па разьдзельным запісе ад 5 жніўня 1830 г. яго сыну Юльяну-Ксаверыю адышоў маёнтак Воля. Пасьля сьмерці самога Юльяна-Ксаверыя Крывіцкага каля 1884 г. на яго спадчыну прэтэндавалі дачка Юзэфа Тарасовіч і ўнук барон Сігізмунд Сігізмундавіч Дангель. Адпаведна ўводнага ліста яны былі ўведзены ў агульнае валоданьне маёнткам Воля.


Герб роду Тарасовічаў


Уладыслаў Тарасовіч і Юзэфа пасьля сьмерці былі пахаваны ў Гнезна, дзе пры касьцёле ёсьць помнік з надпісамі: «SP Wladyslaw Tarasowicz ur 24 stycznia 1826 r, zmarl 1 lutego 1892 r. SP Krywickich Jozefa Tarasowicz, ur 22 czerwca 1836 r. Zm 2 grudnia 1903 r». Маці Юзэфы Вікторыя перажыла іх. Цэцылія з Талочкаў Цешкоўская ў «Размове аб тым, што было «узгадвае Волю таго часу: «А дзьве мілі ад Зяльвян быў другі маёнтак Тарасовічаў, Воля, у якім у вельмі прыгожым старым доме з вялікім паркам жыла бабка Юлька Тарасовіча пані Крывіцкая са сваёй дачкой удавою Юзэфай Тарасовіч. Пані Крывіцкая была вельмі дастойнаю старэнькаю. Дробная, акружаная старою службаю, сядзела самотна і не мела таварыства». У 1832г. Крывіцкія пабудавалі ў Волі цікавы двор у клясычным стылі, падобны да будынку ў Росі. Двор падрабязна апісаны Раманам Афтаназы ў артыкуле «Воля каля Луны», дзе зьмешчана аж 4 здымкі будынка з 1939 г. Фатаграфію двара з 1934 г. надрукавала ў сваёй кнізе амэрыканская падарожніца Louise Arner Boyd. Добра адлюстраваны палац і на малюнку В. Карпызы. Наступным уладальнікам Волі стаў сын Юзэфы Юліян Тарасовіч. У 1911 г. Юльян Тарасовіч памёр. Юльян меў адзінага сына Эдварда-Мар’яна (? —пасьля 1939) і дачку Юзэфу Марыю (1899—1932). У спадчыну пасьля бацькі зусім яшчэ юнаму Эдварду дастаўся маёнтак Воля. Нарадзіўся Эдвард Тарасовіч у 1891 г. Скончыў Сельскагаспадарчую акадэмію ў Дублянах. Перад І-й сусьветнай вайной ён ажаніўся з Ядвігай-Эміліяй Дзяконскай (1895—1939) з маёнтка Пятровічы Кобрынскага павета. У час вайны, адпаведна расійскаму праву, Эдвард Тарасовіч не быў мабілізаваны, таму што быў адзіным сынам. Летам 1915 г. пачалося актыўнае наступленьне нямецкіх войск, многія жыхары заходніх рэгіёнаў Беларусі пакідалі свае родныя мясьціны, перамяшчаліся на ўсход. Цішэўская падрабязна апісвала пераезд у Менск, які працягваўся тыдзень. Цяжка было знайсьці месца для начлегу, а мясцовыя жыхары па-рознаму ставіліся да бежанцаў. Сем’і Тарасовічаў і Талочкаў пасяліліся ў Менску ў адным доме №16 на вул. Захар’еўскай, разам вялі гаспадарку.

У 1920—1930-я гг. сям’я Эдварда і Ядвігі-Эміліі Тарасовічаў жыла ў Волі, дзе была адноўлена вельмі прыгожая сядзіба, яе тагачасны выгляд захавалі старыя здымкі.


Маёнтак Воля. Выгляд да 1939 г.


Гэтую сям’ю яшчэ памятаюць старэйшыя людзі ў ваколіцы. Зь іхніх слоў гаспадар быў страшным карцёжнікам. Частку маёнтку прайграў у карты. З-за гэтага напэўна Эдвард Тарасовіч меў фінансавыя праблемы, таму што маёнтак Воля быў закладзены ў Віленскім Земскім банку. Нягледзячы на гэта ў пачатку 20 ст. новы ўладальнік Эдвард Тарасовіч адрамантаваў увесь будынак, але ў час першай сусьветнай вайны ён быў зьнішчаны. Адноўлены ў 1928г. Па дадзеных на 1937г. за гэтым маёнткам пляцам 561 га значылася пазыка ў 104 тыс. 224 зл. Двор стаяў у парку плошчай 3 га. З правай стараны вяла да яго шырокая ўязная алея тапалёвая, якая заканчвалася стылёвай брамай, завешанай на двух мураваных акруглых слупах. Перад домам быў вялікі газон, праз які вяла сьцежка сярод дэкаратыўных кустоў і штамбавых руж. Другі газон быў з тыльнага боку дома, Спадаў ён да гуляючай у нізе рачулкі, праз якую перабягалі два бярозавыя масткі. За рэчкаю ляжаў агарод. Газоны акружалі ёлкі, лістоўніцы, ліпы, бярозы і таполі.

Лёс апошніх уладальнікаў Волі

У Тарасовічаў было два сыны, абодва зьяўіліся на сьвет у маёнтку Воля. Старэйшы Казімір нарадзіўся 20 сьнежня 1919 г., малодшы Станіслаў – 22 траўня 1922г. Хлопчыкі вучыліся ў гімназіі бацькоў-езуітаў у Вільні.


Маёнтак Воля. Пасьля паляваньня


У гары са стрэльбамі Станіславаў, унізе – Казімір Тарасовічы. Фота сярэдзіны 30-х гг. ХХ ст.

Фота з кнігі: В. М. Папко. Род Дзяконьскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў ХІХ-ХХ стст. Брэст: Альтэрнатыва, 2009.


Ядвіга-Эмілія Тарасовіч з сынамі Станіславам і Казімірам


На старых здымках тых часоў усе члены сям’і выглядаюць шчасьлівымі.


Ядвіга і Эдвард Тарасовічы з сынам Казімірам (1938 г.)


Адзін са здымкаў прадстаўляе Ядвігу-Эмілію, яе мужа і сына Казіміра каля матацыкла. Маці дарослага сына, гэтая жанчына захоўвала стройнасьць і дзявочую фігуру. Здымак прадстаўляе яе на матацыкле, які ў тыя часы зьяўляўся сымбалям дастатку і тэхнічнага прагрэсу.


Эдвард, Казімір і Станіслаў Тарасовічы,1939 г. Фота з кнігі: В. М. Папко. Род Дзяконьскіх…


20 сакавіка 1939г. памерла Ядвіга-Эмілія, яна была пахаваная ў Варшаве на Павонзках. Пасьля верасьня 1939 г. па прыходзе савецкіх войскаў Эдвард Тарасовіч і яго сын Станіслаў былі арыштаваныя ў Вільні. Невядома толькі ці ў 1939 г., ці ў 1940—1941 гг. Па другой вэрсіі ён быў арыштаваны разам з маці Ядвігай. Эдвард Тарасовіч памёр ад дызэнтэрыі 8 верасьня 1941 г. у лягпункце №47 лягернага комплексу Севуралляг Сьвярдлоўскай вобласьці Расійскай фэдэрацыі. Лёс яго маці Ядвігі невядомы.

Станіслаў апынуўся ў ваколіцах Ташкента, пасьля патрапіў у войска Андэрса. Ваяваў пад Монтэ-Касіна. Пасьля вайны патрапіў у Англію, дзе сустрэўся са сваёй будучай жонкай Марыен-Элан (нар. у 1932г.). Хутка сям'я пераехала ў канадзкі Манрэаль. Станіслаў Тарасовіч пачаў выкарыстоўваць англізаваную форму свайго імя і прозьвішча – Стэнлі Дэ Тэры. Працаваў графікам. У 1987г. прыяжджаў у Польшчу, каб сустрэцца з братам. Станіслаў памёр у Манрэалі 9 сьнежня 1992 г., дзе да гэтага часу жыве яго жонка і двое дзяцей. Дачка Джэнет у шлюбе з Лей Харысанам мае дачку Ізабэлу Доун і сына Марка. Сын Станіслава Роджар Дэ Тэры нарадзіўся ў 1963 г., жонкі і дзяцей не мае. Лей Харысан валодае ў Манрэалі фабрыкай шкла і люстэркаў, дзе працуе яго жонка Джэнет і яе брат.

Лёс Казіміра быў вельмі складаным. У 1939г. ён не патрапіў у савецкія турмы. З прыходам немцаў пасяліўся ў Луна, таму што маёнтак на той час быў ужо разрабаваны. Паколькі добра ведаў нямецкую мову, быў войтам. У часы акупацыі ў Луне дзейнічала Армія Краёва. Застава АК належала да акругі «Левы Нёман». Камэндантам заставы Луна быў падпаручнік Казімір Тарасовіч, згодна з запісамі Вітольда Карпызы, апошні ўладальнік Луна—Волі. Яго зьвесткі заснаваны на ўспамінах жыхаркі Луны Ірэны Алізар: «Казімір Тарасовіч быў у войску (пасьля экзамэну і падхарунжоўкі). У часы акупацыі нямецкай жыў у Луне (знаў бегла нямецкую мову) і быў войтам. Быў таксама камандзірам узводу АК у нашай акрузе. Тарасовіч быў уладальнікам маёнтка Воля. На пачатку 1945 г. быў арыштаваны. У лягеры працаваў як фэльчар. Да краю вярнуўся ў 1956 г. Нядаўна даведалася, што памёр». Па другіх зьвестках пасьля вызваленьня Беларусі ў 1944 г. быў арыштаваны, атрымаў 25 гадоў за супрацоўніцтва з Войскам Арміі Краявой.


Казімір і Людвіка Тарасовіч з дачкой Ядвігай. Фота з кнігі: В. М. Папко. Род Дзяконьскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў ХІХ-ХХ стст.


У 1953 г. яго выслалі ў Казахстан. Дзяўчына з Луна Людвіка Швед, якая слала ў лягер пасылкі свайму бацьку, падтрымлівала пасылкамі на працягу знаходжаньня ў лягеры і Казіміра. Ён прапанаваў ёй у лісьце выйсьці за яго замуж. Яна доўга не згаджалася, бо была простай дзяўчынай, да таго ж нянька ў дзяцінстве вывіхнула ёй лапатку, і ў яе пачаў разьвівацца горб. Але потым усё ж паехала да яго. Казімір меў адукацыю фэльчара, разам з жонкай працаваў у шпіталі ў Акчатаў. У 1955г. нарадзілася адзіная дачка Казіміра – Ядвіга-Стэфанія. Праз год сям'я атрымала дазвол на пераезд у Польшчу і пасяліліся ў сучасным Заходнепаморскім ваяводзтве. Па дарозе туды ў касьцёле вёскі Каменка каля Скідаля Казімір і Людвіка ўзялі шлюб і пахрысьцілі маленькую Ядвігу. Да пэнсіі Казімір працаваў фэльчарам, памёр у Гнезна праз месяц пасьля спатканьня з братам 17 лютага 1988г.

Ядвіга-Стэфанія скончыла філялягічны факультэт, выйшла замуж за Паўла Хэлміняка (нар. у 1956г.), мае адзінага сына Міхала-Ежы, які нарадзіўся ў 1981г. Ядвіга працуе настаўніцай польскай мовы і літаратуры ў Гнезна.

Апошнія з Сапегаў

Але, калі ўспамінаць пра ўсіх уладальнікаў Луна, то трэба зноў вярнуцца да Сапегаў. А каб падзеі выглядалі больш зразумела, зірнем на Сапегаўскае радавое дрэва. Вядомы нам Аляксандр Міхал, заснавальнік радавой рэзыдэнцыі ў Дзярэчыне, меў сына Францішка, які ў сваю чаргу быў бацькам Яўстаху – паўстанцу. Яўстах Каятан Сапега з 1821 г. жыў у Англіі. Але ў лістападзе 1830 г. выбухнула Вызвольнае Паўстаньне супраць Расейскіх акупантаў. Трыццацігадовы князь пакідае маёнтак у графстве Лянкашыр, магілу жонкі Мары Патэн Больд і вяртаецца ў радавое гняздо. У раньзе падпаручніка так змагаецца з ворагам, што ўзнагароджваецца Залатым Крыжом Віртуці Мілітары (Вайсковага Гонару). Не толькі адвагай у баях, але, прадаўшы маёнтак у Ружанах, Яўстах Каятан грашыма падтрымлівае паўстаньне, так, як гэта зрабіла і Эмілія Плятэр. Пасьля паразы паўстаньня князь з сотнямі сваіх сяброў вымушаны падацца ў эміграцыю. Жыве спачатку ў Англіі, потым у Францыі ў гарадку Бяланкурт пад Парыжам. Назапашвае сродкі з надзеяй на новае паўстаньне, але 16 лістапада 1860 г. памірае. Пахаваны на Манмартры. Усе ўладаньні на Радзіме былі сканфіскаваны. Сьпіс вывезенага дабра з Дзярэчына ў Расею складаецца з 124 лістоў. Толькі мастацкіх палотнаў ды ўпрыгожаньняў было вывезена 303 пуда 25 фунтаў (каля 5 тон).

Памяць Яўстаха Каятана шануецца ў Дзярэчыне. У 1999 г. мясцовыя патрыёты ўстанавілі ў адноўленым касьцёле мэмарыяльную дошку:

«Яўстаху Каятану Сапегу (1797- 1860)

уладару Дзярэчына ўдзельніку нацыянальна – вызвольнага паўстаньня 1830- 1831 гг».


Яўстах Каятан Сапега (1797—1860). Партрэт 19 ст.


Яўстах Каятан меў сына Яна Паўла Аляксандра. У 1877 годзе афіцэр арміі Яе Вялікасьці Каралевы Вялікай Брытаніі ўзяў шлюб з Севярынай Урускай – Тызенгаўз, якая ў якасьці пасагу мела маёнтак Спушу, што ў 12 км ад Скідаля. Гэта стала адзінай маёмасьцю на акупаванай тэрыторыі Вялікага Княства некалі магутнага роду Сапегаў. Праз чатыры гады ў маладой пары нарадзіўся сын Яўстах Каятан, названы так у гонар дзеда. Атрымаўшы адукацыю ў Цюрыху (Швэйцарыя) і ажаніўшыся на Тэрэзе Ізабэле з Любамірскіх, Яўстах Каятан пасяляецца ў радавым маёнтку Спушы (цяпер – Старая Спуша Шчучынскага раёна). Правадыр Польшчы Юзаф Пілсуцкі запрашае яго на дыпляматычную службу паслом у Англію, пазьней прызначае на пасаду міністра замежных спраў Польшчы. У 1921 г. бальшавікі з немцамі падпісалі ганебную Рыскую дамову, разадраўшы Беларусь на дзьве часткі. Яўстах Каятан не можа з гэтым пагадзіцца і пакідае Ўрад Пілсудскага.


Яўстах Каятан – унук (1881—1963).


«Трэба было адбудаваць Спушу з руінаў, якія засталіся па вайне», – успамінае сын былога міністра Яўстах Севярын, які нарадзіўся тут 7 жніўня 1916 г. і пражыў у Спушы з невялікімі перапынкамі 23 гады. Пасьля заканчэньня аднаўленчых работ палац у Спушы выглядаў вельмі прыгожа: мураваны двухпавярховы, з мансардай, галерэямі і бальконамі. Каля палаца разьлягаў прыгожы лесапарк. У 1933 г. Яўстаху Сапегу польскі ўрад зьвярнуў сканфіскаваныя Расеяй у яго дзеда паўстанца маёнткі і землі. Валянцін Дубатоўка піша, што сярод вернутых былі Ружаны, Дзярэчын, Зэльва, Новая Мыш, Луна. Як былі ўладкаваны справы з Тарасовічамі, невядома. У 1939 г. Яўстах Каятан быў арыштаваны распачаўшымі вайну саветамі і пасаджаны ў Менскую турму. Потым былі допыты на Лубянцы, сьмяротны прысуд сталінскай « тройкі «… Але Лаўрэнцій Берыя замяніў расстрэл на катаржныя работы на Беламор – канале. Уратаваньне прыйшло праз армію Андэрса, з якой Яўстах пападае ў Афрыку. Так род Сапегаў назаўсёды пакідае родную зямлю. І толькі праз паўстагодзьдзя 4 верасьня 1998 г. князь Яўстах Севярын Сапега выйшаў з вагона Варшаўскага цягніка на Гарадзенскім вакзале.


Яўстах Севярын Сапега


Сын апошняга з Сапегаў – уладальнікаў Луна жыў у Афрыцы ў горадзе Найробі краіны Кеніі. Ён не забыў сваіх каранёў. У Варшаве надрукаваны плён яго працы, прысьвечанай Бацькаўшчыне і свайму роду: васьмісотстаронкавы фаліянт «Сапегаўскі дом» з падрабязнымі біяграфіямі, фамільнымі партрэтамі, апісаньнямі маёнткаў… Пераадолеўшы 7 тысяч кілямэтраў, князь Яўстах Сапега крочыў ля руін Ружанскага палаца, схіляў галаву перад мэмарыяльным знакам свайму прадзеду ў Дзярэчынскім касьцёле, марыў пабудаваць невялікі дом у Спушы…


Апошні дзень нараджэньня ў Найробі


Мястэчка ж Луна працягвала заставацца ў складзе Гарадзенскай эканоміі, створанай у 1588 г. з дзяржаўных маёнткаў Гарадзенскага павета. Маёнткі яе здаваліся ў арэнду. Становішча сялян эканоміі было цяжкім, але лепшым, чым у магнацкіх і царкоўных уладаньнях. Значныя страты эканоміі нанесьлі войны 17—18 стст., эпідэмія чумы ў 1709—10 гг. У другой палове 18 ст. у выніку галоснай рэфарматарскай дзейнасьці Антона Тызенгаўза гаспадарка аднаўляецца, уводзяцца новыя тэхналёгіі ў жывёлагадоўлі, садоўніцтве… Але пасьля захопу Вялікага Княства Расеяй маёмасьць Гарадзенскай эканоміі распрадаецца і раздорваецца акупантамі. Луненскі ключ (адміністрацыйная адзінка эканоміі) у складзе маёнтка Луна з вёскамі Стральцы, Жылічы, Камянчаны, Гледавічы, Шчарбавічы 12 лістапада 1795 г. быў падараваны сапраўднаму стацкаму саветніку графу Мікалаю Аляксандравічу Самойлаву. Але ён чамусьці не зьяўіўся. Луна становіцца ўласнасьцю графа Міхала Валіцкага. Род Валіцкіх вядомы ў Ваўкавыскім павеце з 1567 г. У 1821 г. маёнтак быў куплены Чахоўскім. Згодна з другімі дадзенымі, маёнтак стаў належаць Чахоўскім у выніку жаніцьбы судзьдзі Яна Чахоўскага з Верай Валіцкай. Ян Чахоўскі памёр у 1823 г., а Вера Чахоўская ў 1857 г. У 1833 г. маёнтак выстаўляўся на продаж, прыносіў даход 43 000 злотых, але, напэўна, ня быў прададзены. Ад Яна, сына Аляксандра Чахоўскага, пасьля яго сьмерці ў 1858 г., уладаньні пераходзяць да яго ўдавы і дачок Аляксандры Паліксены, Эміліі Люцыі Марыі і Актавіі Эўфразіны Юзэфы. Апекуном быў князь Станіслаў Сьвятаполк Чацвярціньскі. Юзэфа Чахоўская гербу «Окша» ў 1833 г. выйшла замуж за Эдварда Матэуша Ромэра, які стаў уладальнікам маёнтка. Бацька Э. М. Ромэра Эдвард Ян Ромэр быў удзельнікам вызвольнага руху, а род Ромэраў багаты на таленты, то і зьвестак аб іх жыцьці і дзейнасьці засталося многа. Раскажам аб тых, што мелі адносіны да Луны крыху пазьней у аддзельным апавяданьні.

У часы міжваенныя Луна заставалася ўласнасьцю Юзэфы Ромэр і Марыі Камаровай. Яны валодалі яшчэ фальваркам Жылічы і мелі 1400 га зямлі. Яшчэ каля іх палацу можна было ўбачыць некалі багатыя рыбай ставы і стары прыгожы парк.

На тэрыторыі Волі немцы стварылі ГЕТА. Габрэі з ГЕТА былі вывезены ў лягеры сьмерці. Таму пасьля вайны амаль усе жыхары Волі абнавіліся. На ўладаньнях Тарасовічаў былі пабудаваны майстэрні Сельгастэхнікі і склады Сельгасхіміі.


Палац Тарасовічаў. 2010 г.


Палац адвялі пад клюб, краму і жыльлё. Зьніклі клясычныя калёны, кветнікі, парк, брама, мосьцікі… Пасьля развалу Імпэрыі развалілася і Сельгастэхніка і Сельгасхімія. Даўно забытая назва Воля… Сярод руін палаца і будынкаў майстэрняў, сярод заросьляў кустоўя тут дажываюць сваё жыцьцё пару дзясяткаў пэнсіянэраў, якія з радасьцю бягуць на датэрміновыя «выбары», бо гэта адзінае імгненьне, калі яны адчуваюць сябе патрэбнымі і, і ў адместку сваім няўдзячным нашчадкам, «галасуюць»…

Ромэры – апошнія ўладальнікі Луны

Луна дарогаю сваяцтва (па іншых зьвестках куплена ў 1821 г., бо расейскія памешчыкі распрадавалі падараваную маёмасьць) перайшло ў валоданьне Чахоўскім, аб чым можа сьведчыць надпіс у Луненскім касьцёле: «Вера з Валіцкіх Чахоўская заснула ў Богу 1857 г. 21 сакавіка ў веку гадоў 76. Пакой яе душы». Напэўна была яна жонкай судзьдзі, аб якім другі надпіс у гэтым жа касьцёле гаворыць. «Тут ляжыць прах с. п. Яна Чахоўскага, судзьдзя, які нарадзіўся 1772 г. траўня 21 дня, памёр у 1823 г., чэрвеня другога дня. Найчулей аплакваючы яго страту, сын гэты знак паставіў».


Здымак труны з фамільнага склепу Чахоўскіх ля Луненскага касьцёла.


У час газыфікацыі, калі капалі траншэю да касьцельнай кацельнай у 2005 г., выпадкова быў праламаны склеп ля помніка Аляксандру Чахоўскаму і праз невялікую адтуліну можна было апусьціць у склеп руку з фотаапаратам. Так зьяўіўся гэты здымак.

Чахоўскія валодалі Лунам нядоўга, бо ўжо ў 1833 г. у «Кур’еры Літоўскім» №70/1833 была зьмешчана аб’ява, што маёнтак Луна Чахоўскіх прадаецца. У яго склад уваходзяць два фальваркі (невялікія панскія службы), 5 вёсак і мястэчка, якое мае дымоў (сялянская гаспадарка адзінка абкладаньня падаткам) хрысьціянскіх 199, жыдоўскіх—78, душ 527. Гадавы даход з маёнтка выносіць 43 000 злотых». Няведама, ці быў прададзены і хто яго купіў. Мажліва Ромэры, але не выключана, што маглі яны Луна атрымаць як пасаг, бо Чахоўскія і Ромэры ўзаемна радніліся. Вынікае гэта з наступнага касьцельнага надпісу: «Аляксандр і Валерыя з Ромэраў Чахоўскія Дня 17 ліпеня 1857 г». Таксама ўспамінаная праз Э. Ажэшка Юзэфа Ромэр была ў доме Чахоўскіх, а гэта было ўжо ў 1902 г.

Бясспрэчным уладальнікам Луны быў муж Юзэфы, Эдвард Матэуш Ромэр. Ромэры—знакаміты шляхецкі род нямецкага паходжаньня (Romer), цэлая дынастыя, прадстаўнікі якой унесьлі значны ўклад у разьвіцьцё культуры Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы, былі пасьлядоўнымі і актыўнымі змагарамі за незалежнасьць краю, у якім жылі. Сярод іх былі мастакі, выдаўцы, журналісты, палітычныя дзеячы, вучоныя.

Бацька Матэуша Эдвард Ян Ромэр (1806—1878) падчас паўстаньня 1830—1831 сябар Віленскага цэнтральнага паўстанцкага камітэту.


Аўтапартрэт Эдварда Яна Ромэра на вокладцы кніжкі яго аўтарства «Выправа на воды з Літвы да Нармандыі».


У 1833 годзе арыштаваны і асуджаны на пажыцьцёвую ссылку ў г. Волагда, аднак праз год атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. У 1834 усталяваў сувязь з Літоўскім камітэтам (Вільня), таксама падтрымліваў адносіны з эмігранцкім лягерам польскага «караля дэ-факта» А. Ю. Чартарыйскага. У ліпеню 1838 зноў арыштаваны за супрацу з эмісарам Маладой Польшчы Шыманам Канарскім., асуджаны да сьмяротнага пакараньня, замененага новай 13-гадовай ссылкай у Волагду а пазьней – у Вялікі Усьцюг. Разам з ім у ссылцы знаходзілася яго жонка Соф’я з Белазораў. Тут 19 верасьня 1848 года і нарадзіўся іх сын-Эдвард Матэуш Ромэр. (Поўнае імя – Edward Mateusz Jan Oktawiusz Romer). Аб чым сьведчыць таксама эпітафія ў Луненскім касьцёле: «Эдвард Матэуш Ромэр нар. у Волагдзе, пм 22.11.1900 г». Пасьля вяртаньня ў Вільню быў пад наглядам паліцыі. У сваім падарожным дзёньніку:» Wyprawa do wód z Litwy do Normandii: kartki z dziennika 6 czerwca – 16 listopada 1861» між іншым запісаў наступнае: «Zdawało się, że te czasy minęły, gdy lud w męczarniach i ucisku Bogu swę żale przesyła w peśni – a oto są obecne. Chwytano po kościołach, do więzienia wtrącano tych, którzy spiewali – a oto spiewają, wszyscy i wszędzie». (Здавалася, што тыя часы ўжо мінулі, калі люд у муках і прыгнёце Богу свае крыўды пасылае ў песьні – але яны наяве. Хапалі па касьцёлах, да вязьніцы ўкідалі тых, якія сьпявалі – а сьпяваюць, усе і ўсюды». ) Пад час паўстаньня 1863—1864 гг. знаходзіўся пад хатнім арыштам.


Сям’я Ромэраў. Малюнак Эдварда Яна Ромэра (бацька Матэуша). 1829 г.


Здольны ад прыроды да мастацтва Эдвард Матэуш Ромэр вучыўся малюнку спачатку ў бацькі мастака-аматара, потым у Катаяна Русецкага і Яна Зянкевіча. Скончыўшы ў 1867 г. Віленскую гімназію выехаў на вучобу ў Акадэмію Мастацтваў у Дрэздэн. Настаўнікам яго быў К. Шульц. Малюнкі Э. М.Ромэра зьмяшчаліся ў «Ляйпцігскай ілюстраванай газэце». У 1870 г. ён перавёўся ў Мюнхэнскую Акадэмію Мастацтваў, дзе навучаўся пад кіраўніцтвам Г. Аншуца, А. Сойтца, А. Ромберга, у майстэрні баталіста Ф. Адама. Э. М. Ромэр калегаваў з эмігрантамі былой Рэчы Паспалітай В. Чахурскім, Ю. Брандтам, Ю. Косакам, М. Гедымскім. Некаторы час Э. М. Ромэр працаваў у майстэрні Ксаверы Пілата. Першыя працы ў Мюнхэне «Вяртаньне зь ярмаркі» і «Пікет».

З 1873 г. многа падарожнічаў: пабываў у Вене, Меране, Варшаве.

У 1878 г. вярнуўся ў Вільню і адкрыў на Бакшце ў старым доме Ромэраў, які дастаўся яму ў выніку падзелу маёмасьці паміж братамі, мастацкую майстэрню і карыстаўся ёй сумесна з братам Альфрэдам Тэадорам Ромэрам і сябрам Францішкам Юргілевічам. 16 сакавіка 1880 г. ажаніўся з Юзэфай Чахоўскай (дачкой Аляксандра Чахоўскага і Валерыі Ромэр) і атрымаў у якасьці пасагу Луна.

На страницу:
4 из 7