bannerbanner
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
На страницу:
2 из 5

Спусціўшыся ў падвал, Алесь павярнуўся, стаў спінай да лесвіцы, і, асвятліўшы ўсю прастору перад сабой, агледзеўся. Унутры прахалоднага памяшкання не было Віктара. Нібы цяжкі груз упаў з душы Алеся, і ён з палёгкай выдыхнуў. Тады ж, ён яшчэ больш паверыў у тое, што бацька жывы. Побач, справа, хлопец знайшоў рубільнік і адразу ж тузануў уверх рычаг – уключылася святло ў падземным пакоі. Бетонна-сталёвая канструкцыя сцен, апор, столі і падлогі больш нагадвала прытулак. Усе рэчы і прадметы, былі добра расстаўленыя на шматпалоснай канструкцыі ў левай чыстай сцяны. Астатнія сцены былі цалкам распісаны белым маркерам: малюнкі людзей, іх зброя, караблі, пачвары, маскі. Шмат надпісаў на незразумелай для Алеся мове. Было падазрона. Алесь задаваў сабе занадта шмат пытанняў, адзін з якіх быў такі: "Чаму я раней ніколі не чуў, што ў хаціне ёсць падвал?". Усё больш, цікавячыся гэтым месцам, хлопец павольна рабіў маленькія крокі наперад, разглядаючы ўсё вакол сябе. Тут ён знайшоў клетку для птушак, вельмі шмат розных датчыкаў. І раптам, на невялікім тонкім жалезным стале, ён убачыў скураны карычневы аброжак з гравіроўкай, святло адлюстроўвала пазалочаную пласціну, што вабіла Алеся да сябе. Хлопец павольна ўзяў аброжак у рукі і прачытаў слова на квадратнай пласціне: "Джэм". Гэта было імя таго самага сабакі, што знік калісьці недалёка ад горада, імя якога Алесь прачытаў на знойдзенай лістоўцы. Хлопец цяжка задыхаў. Ён адкінуў аброжак, адышоў ад яго. Зноў, хутка разгледзеў усё памяшканне. Яго ахапіла злосць, лёгкая паніка. Ад неразумення і ад душэўнай стомы, хлопец імгненна здаўся. Уся нявырашанасць і адчай, у спробе знайсці наступную "хлебную дробку", прывялі яго да таго, што ён апусціў рукі. Хлопец спалохана сеў на халодную бетонную падлогу, абапіраючыся спінай на шэрую сцяну, насупраць рознага сабранага барахла на металічных паліцах. Алесь, ад думкі, што яго бацька выкраў сабаку, злосна перакуліў галаву назад. Стукнуўшыся патыліцай аб цвёрдую паверхню сцяны, ён адчуў боль. Ад гэтага, хлопец імгненна злавесна скрывіў твар і паклаў правую далонь на патыліцу, моцна прыціснуў кароткія светла-русыя валасы. Вочы хлопца глядзелі ўніз, на сухую бетонную падлогу. Справа ён заўважыў, як самотна ляжала фігурная адвертка з сіняй ручкай і доўгім металічным стрыжнем. Ён на хвіліну прыпыніў свой погляд на кінутым інструменце. Углядаўся, злаваўся. І ў гэты кароткі момант да яго закралася вар'яцкае цёмнае пачуццё. Алесь хутка і моцна схапіўся за адвёртку. І што ёсць сіл кінуў яе ў металічную канструкцыю. Насупраць, на яе паліцах, было нямала скрынак і разнастайных дробных дэталяў, некалькі паяльнікаў, павелічальнае шкло, розныя мяшочкі з парашком, платы, секундамеры. Лятучы прадмет, круцячыся ў паветры, сваім вострым канцом уваткнуўся ў адзін з некалькіх мяшочкаў, што стаялі на трэцяй паліцы, ледзь вышэй сярэдзіны ўсёй канструкцыі. Пасля, адвёртка ўпала долу, застукала, скачучы па падлозе, спынілася. З прадзіраўленага карычневага мяшочка пасыпаўся серабрыста-залаты пясок. Дробныя пясчынкі, нібы вадаспад, імкліва папаўзлі ўніз. Але на шляху да падлогі пясок наткнуўся на лёгкую папяровую скрынку, якая была, у спешцы, неакуратна пакладзена на ніжнюю паліцу. Алесь глядзеў на край белай скрынкі, які выглядваў, сустракаў і прымаў увесь груз на сябе. Ад гэтага адзін край стаў цяжэй, нахіліўся. Пасля чаго скрынка павольна перакулілася, раздаўшы звонкія ўдары. Тонкі папяровы кантэйнер разарваўся, паказаў усё сваё змесціва. Да ног Алеся пакаціліся тры залатых, ідэальна роўных, шара. Памерам яны былі з невялікі апельсін. Яны мякка і ціха наблізіліся да хлопца. І бачачы ўсё гэта, раздражнёныя пачуцці выганяліся, перамяніліся думкі ў галаве хлопца.

Алесь падабраў першы шар, які апынуўся бліжэй, да яго правай рукі. Залацісты шар быў лёгкі, быццам зроблены з кардона, паверхня была цвёрдай і гладкай. Хлопец устаў, пацягнуўся да святла. Пад штучным асвятленнем, для вачэй стала прыкметная лёгкая гравіроўка "Д-4". А на адваротным баку шара – дзве маленькія перасякаючыя паміж сабой драпіны, падобна тым, што ён пакідаў у дзяцінстве пад сталом ці тым, што пакінуў бацька на падлозе пад ложкам. Таямніцы ўсё ніяк не заканчваліся. А падазрэнні вялі Алеся да нейкай разгадкі. І цяпер, дваццацішасцігадовы хлопец быў ужо не так схільны да страхаў. Яму хацелася прадоўжыць пошукі, шлях, які быў без адказаў і з інтрыгуючымі падзеямі гэтага нялёгкага дня.

Абышоўшы ўсе часткі сцяны, Алесь яшчэ раз разгледзеў усе насценныя надпісы, сімвалы і малюнкі, пакінутыя яго бацькам. Стала яшчэ больш заблытана. Хлопец заплюшчыў вочы і падумаў пра бацьку, прасіў у яго больш ясных падказак. Пры гэтым Алесь павольна круціў у сваёй вялікай далоні таямнічы шар, лёгка дакранаючыся, перабіраў пальцамі. Затым ён спыніўся, калі вялікі палец правай рукі крануў метку "х". У гэты момант Алесь адчуў мімалётны боль. Вострая іголка, што вылезла з цэнтра перасячэння двух кароткіх ліній, прама з сярэдзіны знака, імгненна пракалола скуру, праліўшы толькі кроплю крыві. Алесь хутка выпрастаў параненую далонь, зірнуў на палец. На яго вачах крывяная кропка згарнулася, рана знікла, не пакінуўшы і следу. А на шары, цёмна-чырвоная вадкасць заліла сабой западзіны адзнакі "х" і застыла ў ёй.

У гэты позні вечар, які пераходзіў у ноч, твар хлопца быў нячулым, а сэрца бегла марафон. І праз адну долю секунды, шар ператварыўся ў маланкавы жоўты выбліск, пасля якога, цела Алеся ўміг выпарылася, знікла з падвалу.

3

Залаты шар імгненна перанёс Алеся на іншы бок. Не зрабіўшы першы крок, хлопец стаяў на драўлянай падлозе і імгненна замёр з працягнутай рукой. Быццам трымаў у далоні шар, якога ўжо не было ў руцэ. Нешта спыніла хлопца, перахапіла яго хуткае дыханне. Апынуўшыся ў невялікім светлым памяшканні, хлопец адразу ж павярнуўся, паглядзеў сабе за спіну. За ім цяпер стаяла сцяна без вокнаў, сцяна з тоўстых свежых бярвенняў. Бацькоўскі падвал бясследна знік. Алесь быў разгублены, спалоханы, не разумеў, дзе ён знаходзіцца. І адчуваючы лёгкі дыскамфорт у галаве, ён не прамовіў ні слова. Што ж адбылося з ім за імгненне часу? Гэта толькі трэба было даведацца Алесю.

У цёплым памяшканні было мала мэблі: адна лава, ды доўгі стол. Алесь аглядаўся, а думкі ў галаве блыталіся і не пакідалі яго ў спакоі. Думкі, быццам хаос незвязаных слоў, што шукаюць сваё месца, пакуль ён прыбываў у новым свеце. Перад ім, на лаве, за белым накрытым сталом сядзеў малады рудавалосы юнак, у чыстай белай кашулі, у шырокіх шэрых нагавіцах і ў лапцях. З выгляду, гадоў яму было дзесьці пятнаццаць. На яго далікатнай шыі свабодна вісеў чырвона-зялёны бранзалет, які быў не таўсцей паказальнага пальца хлапчука. Юнец трымаў у руцэ драўляную лыжку і, не заўважаючы Алеся, звонка хлюпаў боршч. За спінай хлапчука было квадратнае акно, якое ўпускала ў памяшканне мяккае святло. Па краях вісеў бел-чырвоны цюль. Алесю было відаць як за акном у двары стаяў чорны конь, а каля яе маячыў нейкі стары. Алесь, з хвіліну, моўчкі стаяў у пакоі. Галава па-ранейшаму налівалася цяжарам, усё павольна плыло каля яго.

У пабудове пахла свежай драўнінай, лётала пара маленькіх чорных мух. Было цёпла, утульна і чыста.

Калі ж у пакой увайшла нізкарослая, тоўстая бабулька, сапучы сваім тонкім носам, Алесь тут жа заварушыўся, апусціў правую руку. Затым ён зрабіў крок назад, прыціснуўся спінай да сцяны і паглядзеў на яе маршчыністы твар. Пажылая жанчына была прыгожа апранутая: бел-чырвоныя ўзоры ўпрыгожвалі шэрае ўбранне, на галаве была чырвоная хустка. Яе кароткую старую шыю атачаў такі ж лёгкі бранзалет, што быў на юнаку. Бабулька трымала ў руках свежы, толькі што выпечаны хлеб, падносіла яго да стала. У тую ж секунду, яна, краем вока, заўважыла чалавечы цень і імгненна павярнулася.

– Ой! Ох! – ад спалоху, гучна застагнала старая.

Яна моцна сціснула пальцамі мяккі жытні хлеб, прыціснула яго да сябе.

– Ты хто такі? – з здзіўленым позіркам, хрыплым голасам запыталася пажылая жанчына. – Ян? Хто гэта? – звярнулася яна да ўнука, што сядзеў за сталом.

Юнак, з-за гучных стогнаў бабулі, перастаў есці боршч, устаў з-за стала і паківаў галавой. Даваў зразумець, што не ведае гэтага хлопца. Алесь выдыхнуў з грудзей заціснутае напружанне і паспрабаваў разабрацца.

– Даруйце. Я не разумею, як я тут апынуўся. Але прашу вас, без панікі. Давайце разам разбярэмся. – ветліва, усміхаючыся, быццам не верачы ўсяму, сказаў Алесь. – Дзе я? Што гэта за месца? Я што, без прытомнасці? Я ў коме або проста сплю?

Задаючы пытанні, Алесь міжволі размахваў рукамі, далонню дакрануўся да сябе. Пальцы кранулі белую кашулю, якая была надзета на яго. Ён зірнуў уніз, на ім былі такія ж нагавіцы і лапці, як у дзіцяці каля стала.

– Што гэта ўсё значыць!? – забасіў цвёрдым голасам Алесь.

Ён разгублена пачаў круціць галавой, не разумеючы, што ж яму рабіць далей.

А ўнук, як і бабуля, насцярожыўся, ад таго, што адбывалася ў пакоі. Ён з трывогай глядзеў на бабульку, і жэстамі рук і пальцаў, нешта спрабаваў растлумачыць. Часта паказваў на Алеся, на яго шыю, а затым на сваю.

"На ім няма кальца!" – з жахам падумала пажылая жанчына і паглядзела ў акно.

– Карней! Карней? – гучна, на ўвесь голас, захрапела старая.

Яна боязна падбегла да ўнука, устала перад ім, закрыла яго сваім шырокім целам. Бабуля, не спускаючы вачэй з госця, са страхам зноў пракрычала імя свайго мужа. Яна хацела, каб стары хутчэй зайшоў у хату і прагнаў незнаёмага чалавека.

– Не бойцеся! Я зараз сыйду. – сказаў Алесь.

– Прэч! Прэч! Цяпер з-за цябе нас усіх заб'юць. Прэч, пракляты! – накінулася, працягваючы з нянавісцю крычаць, старая.

Алесь у здзіўленні, шпаркімі крокамі кінуўся шукаць выйсце. Ён жыва ірвануў у бок, у той пакой, адкуль увайшла пажылая жанчына. Перайшоўшы міжпакаёвы парог, Алесь апынуўся ў вялікім, шырокім памяшканні, дзе з-за вялікай колькасці доўгіх вокнаў было вельмі шмат сонечнага святла. Удалечыні, насупраць Алеся, стаялі зачыненыя драўляныя дзверы. Нязручна пляскаючы лапцямі, хлопец кінуўся да іх. Як толькі Алесь працягнуць руку да шэрых дзвярэй, не паспеўшы прыкласці пальцы да затворкі, як тут жа дзверы пачалі павольна адчыняцца перад ім. Іх адчыніў сівавалосы пажылы мужчына Карней. Зморшчаная смуглявая скура твару напалову хавалася ў сівых валасах: доўгая барада, густыя вусы, прычоска, якая хавала вушы і лоб. Толькі стомленыя чорныя вочы і шырокі нос дзеда былі адкрытыя. Невысокі мужчына Карней трымаў новыя вілы ў адной руцэ, у другой – саламяны капялюш. Ён адчыніў дзверы з сур'ёзным выглядам, думаючы пра бабульку: "Што ж ізноў там здарылася…ніяк не суцішыцца, што ж яна хоча ад мяне?" І калі перад ім устаў Алесь, Карней ад здзіўлення адкрыў шырэй свае маленькія вочы і сціснуў вілы. У паніцы Алесь штурхнуў старога ўбок і куляй выскачыў з чужой хаты. Хлопец яшчэ некалькі метраў бег наперад, нязручнымі лапцямі ён драпаў сухую і пазелянелую глебу. А затым павярнуў налева, выбег на пясчаную дарогу, змяніў бег на хуткі крок, працягваў рухацца, азіраючыся назад. Пыл ляцеў з-пад ног. І калі Алеся трохі адпусціла трывога, ён спыніўся. Пакружыўся, агледзеў усё вакол сябе. З напалоханым поглядам ён стаяў на шырокай раз'езджанай вуліцы, дзе на ўскраінах дарогі рэдкай паласой зелянелі дрэвы. Красаваліся пабудаваныя з свежых бярвенняў хаты. Яны стаялі па баках галоўнай дарогі, цягнуліся далёка ўперад. На лаўках, паблізу Алеся, сядзела трое старых. Пажылыя мужчыны коса глядзелі на маладога хлопца, хрысціліся і, не пазнаючы ў ім земляка, неразборліва шапталіся. На целе кашуля, нагавіцы, лапці. Таксама, у кожнага з іх, на шыі, вісела тонкае кальцо, больш падобнае на бранзалет. На гэтай жа вуліцы, удалечыні, каля сваіх хат хадзілі людскія цені…

Сонна шумеў вецер у вялікім сяле. Белыя аблокі нетаропка плылі па блакітным небе, быццам маленечкія караблі пераплывалі вялікі акіян. Зялёныя маладыя ліпы моўчкі стаялі ля дарогі, хаваючы ў сваім цені розныя прыгожыя палявыя кветкі. Злёгку дрыжала тонкае лісце на апушчаных галінах стомленай старой вярбы. Нізка лёталі ластаўкі. Лета на ўсю моц малявала яркія фарбы сельскага жыцця.

– Сыдзі з дарогі! – закрычаў мужчынскі голас за спінай Алеся.

Аглядаючы сельскую прыгажосць наперадзе сябе, Алесь не пачуў, як да яго падабраўся карычневы дарослы конь, які цягнуў за сабой воз сена. Яго вёў высокі, чарнавалосы, саракагадовы мужчына з лёгкім, цёмным шчаціннем на загарэлым твары. Ён сурова апусціў свае шырокія, чорныя бровы на карыя вочы.

– Адыдзі! Убок! – ад стомы прагаварыў плячысты мужчына, выціраючы празрыстыя кроплі поту з маршчыністага ілба.

Алесь хутка адышоў у бок, расчысціўшы шлях для каня, які сапеў ад спёкі, і яго стомленага гаспадара. Аднак, мужчына, праходзячы міма Алеся, са злосцю зірнуў на хлопца і хутка спыніў воз.

– Ты ж з "свабодных"! Зноў ты?! Чаму ты тут? – здзівіўся мужчына.

Ён трымаў адной рукой запрэжку, а другой, праціраў сваю закаваную ў металічны бранзалет шыю.

– Ты знайшоў маіх дзяцей? Яны цяпер у бяспецы? Ты ж сыходзіў з сяла, паспеў знайсці маіх дзяцей? Вы былі на "Зялёным лузе", у старой рабіны? Калі ласка, скажы, што ты іх выратаваў і адвёў да сваіх! А што з Вольгай? Чаму яна не вярнулася?

– Да каго адвесці?… Я не разумею цябе. Пачакай са сваімі дзецьмі. Я нікога не ратаваў! Дзе я наогул? Ты пра… – не паспеў дагаварыць Алесь.

Мужчына, кароткім махам рукі, далонню ўдарыў шыракаплечага Алеся, сківіца адчула моцны боль. Алесь злёгку ступіў назад і, не адчуваючы той жа злосці, што збіралася ў мужчыне, не стаў махаць у адказ кулакамі. Алеся яшчэ не адпусцілі тыя ўзрушэнні, якія на яго аказаў іншы свет. Хлопец яшчэ больш быў ашаломлены ўзніклым дыялогам і гэтак дзёрзкімі паводзінамі мужчыны.

– Чаму ж ты стаіш, як слуп? Бягі. Яны ж зараз знойдуць цябе, прыйдуць за табой! Заб'юць! Ратуйся! Што ты стаіш? Бяжы, дурань! Пакуль цябе ў рабства не ўзялі. Ратуй сябе і выратуй, калі ласка, маіх дзетак! – строга сказаў мужчына, нервова ўздрыгваючы вуснамі.

З-за парушэнне свайго маршруту, з-за няштатнага прыпынку, бранзалет на шыі мужчыны загуў. Незнаёмец хрыпла задыхаў, затым стаў пляваць крывёю. У гэтым цяжкім стане ён паспяшыў свайго каня і паплёў за ім ногі.

Воз хутка пакінуў Алеся. Старыя, якія сядзелі на лаўцы, схаваліся ў хаце і баязліва паглядалі з вокнаў. Адразу перад хлопцам дружным натоўпам прабеглі басаногія дзеці. Услед за імі з-за паварота выйшла стройная дваццацідвухгадовая дзяўчына ў шэрым сарафане. У руцэ яна несла нейкі прадмет, больш падобны на празрыстую скрыначку, унутры якой, ляжалі два залатых шарыка і нейкія правады. Дзяўчына, дайшоўшы да аслупянелага Алеся, паправіла сваю галаўную белую хустку, з-пад якой праз плячо легла светла-русая доўгая каса. Дзяўчынка была аднаго росту з хлопцам. Яна паглядзела сваімі блакітнымі вачамі на задуменнага Алеся і прыемна яму ўсміхнулася. Затым нетаропка, абышоўшы яго, зрабіла некалькі крокаў, зноў павярнулася і зірнула на светлавалосага незнаёмага прыгажуна. Алесь зачаравана глядзеў на ўсю яе постаць, на любы тварык і ў адказ усміхаўся ёй. Тады ж ён зусім забыўся пра ўсё, што хвалявала яго, да яе з'яўлення. Калі ж дзяўчына адвярнулася і павярнулася ў бок драўлянай хаты, робячы павольныя крокі, з Алеся спала ўся задуменнасць і зачараванасць. Ён заўважыў, што на тонкай светлай шыі дзяўчыны не было ніякага чырвона-зялёнага бранзалета. Яна смела хадзіла па вуліцы.

Наперадзе, на адлегласці шасці хат, з-за зеляніны паказаліся ўзброеныя людзі. Яны беглі да Алеся. Даносіўся надыходзячы глухі гул штурмавых нябесных машын. І, павярнуўшы галаву да дзяўчыны, хлопец не стрымаўся і хутка прамовіў:

– Пачакай. Не сыходзь! Дапамажы мне! – ціхім голасам, заварушыў тонкімі вуснамі Алесь.

Незнаёмка не пачула яго слоў і хлопец, робячы крокі ў яе бок, зноў паспрабаваў зачапіць яе ўвагу.

– Дзяўчына!? Стойце!

Яна спынілася ля самых уваходных дзвярэй драўлянай хаты, прыпадняла на ўзровень галавы шэра-залаты, прамавугольны прадмет, які несла з сабой. Затым, дзяўчына дакранулася да яго кончыкамі пальцаў свабоднай далоні. І, быццам гуляючы на клавішах, яна запусціла невядомы Алесю прадмет. Унутры празрыстай скрыначкі зайгралі, забегалі залатыя шарыкі. Тады яна прымацавала на дзверы гэтае вынаходства. Адчыніла ўваходныя драўляныя дзверы, а затым, зірнуўшы на хлопца, вымавіла:

– Я ведаю, каго ты шукаеш…але табе пара дадому. – мілым, звонкім голасам сказала дзяўчына. – Гэй, новенькі, салдаты ідуць за табой! Калі хочаш выжыць, то шустрэй за мной. І мы яшчэ ўбачымся…і дакладна, гэта не сон!

Яна зайшла ў хату, закрыўшы за сабой дзверы. Электронны прадмет, што быў прылеплены на дзверы, мігцеў жоўтым святлом. Унутры застаўся лётаць толькі адзін шарык.

Алесь, ад усіх дзівосных здарэнняў, павялічыў свой крок і пабег за дзяўчынай. Калі ж ён моцна схапіўся за дзвярную ручку і адчыніў дзверы, ён не разважаючы пераступіў парог. І адразу ж магічны прадмет перанёс хлопца ў бетонны падвал сваёй сямейнай хаціны. Хлопец забег у яго, быццам працягваў уваходзіць у хату, быццам крочыў за той незнаёмкай. І, на хуткім хаду, ён урэзаўся, уткнуўся ў паліцы. Затым схапіўся за твар. Стукнуўшыся, лёгкі боль спыніў яго. Алесь хутка развярнуўся і падышоў да сцяны, трымаючыся за лоб ад болю. Шэрая сцяна была па-ранейшаму ўпрыгожана белымі надпісамі. Алесь прыціснуўся спінай да яе, прыбраў далонь з ілба і прысеў, сагнуўшы калені. Тады ж ён зноў убачыў на падлозе раскіданыя, два пакінутых залатых шара. Алесь у поўнай цішыні сядзеў перад прадметамі. Ён думаў пра тое, ці было гэта ўсё рэальным ці не, што ж на самай справе здарылася з ім за гэты кароткі час і ці было гэта фантазіяй сну ці ж нейкая навуковая бацькоўская распрацоўка?

Алесь Траўнік зноў сваімі моцнымі пальцамі злёгку крануў адзін з шароў. Адкаціў яго ад сябе. Хлопец доўга сядзеў і прыслухоўваўся да тужлівай цішыні. Баяўся ўзяць у рукі шар. І ў гэты момант, у адзін час, наверсе пачуўся выразны гучны стук. Алесь тузануўся ўсім целам, неспадзявана штурхнуў шар, а затым прыціснуў правую руку да сябе, адчуў мяккасць світэра. Адцягнуўся ад памутнення. Яго цешыла, што на ім не было старой кашулі. І пазіраючы на выхад, хлопец устаў у поўны рост.

"Магчыма, гэта быў нейкі сон…усё добра, гэта быў сон." – супакойваў сябе Алесь, пазбягаючы нервовага стана.

Хлопец шпарка падымаўся, выбіраўся па жалезных прыступках з падвала. У спешцы ён нават не глядзеў пад ногі. Зачынішы ўваход у падвал кароткімі збітымі дошкамі, якія ідэальна ляглі, ствараючы эфект роўнай падлогі.

Стукі паўтарыліся, хтосьці грукаў па ўваходных дзвярах яго хаты.

– Секунду! – з лёгкай раздражнёнасцю, прамовіў Алесь.

З акна ўжо біла мяккае святло. Сонца ўжо павольна сунулася па небе, ператвараючы прахалодную раніцу ў больш цёплы дзень.

У адзінаццаць гадзін новага дня, Алесь здзіўленым позіркам паглядзеў на светлыя вокны, пад якімі ў белых сонечных промнях ляталі ледзь прыкметныя парушынкі. Ноч выслізнула ад хлопца, і, не прымаючы глыбока гэтую інфармацыю, Алесь сонна ішоў да дзвярэй. Адчыніў іх.

– Вітаю! – адразу ж, з парога, вымавіла цёмнавалосая, каравокая дзяўчына ў шэрым паліто да каленяў.

Ля ўваходу Алесь сустрэў былую жонку Марыну. Яе тонкі твар не выдаваў радасці гэтай сустрэчы. Яна несла з сабой толькі раздражненне і непаразуменне.

– Прывітанне. – суха адказаў Алесь, не чакаючы і не жадаючы яе бачыць тут.

– Я ўвайду? – настырна спытала Марына, паправіўшы свае доўгія прамыя валасы.

– Так, вядома… – ахвотна адказаў ён.

Дзяўчына ўвайшла ў хату, стукаючы высокімі абцасамі.

У хаце было няўтульна. Брудна. У куце раскіданыя рэчы, на стале бязладна ляжалі кнігі.

– Як тут пыльна… – незадаволена сказала, горка скрывіўшы белы твар, дваццацісямігадовая Марына. – Я табе тэліла, чаму ты не адказаў на выклік? Можа я перашкодзіла табе сваім з'яўленнем?! Што ў цябе на ілбе, упаў ці што? І ты добра глядзішся ў лапцях! – яна зірнула на абутак былога мужа, а пасля, адышла ўбок.

Маўчанне.

Спачатку, Алесь крануў невялікую гематому ў цэнтры ілба. Балюча.

– Гэта я спатыкнуўся… – неахвотна сказаў ён.

Затым, хлопец апусціў галаву ўніз, зірнуў на абутак. Замест чорных туфляў сорак чацвёртага памеру, на нагах былі свежа сплеценыя, з драўлянага лыка, лапці. Алесь здрыгануўся знутры, страх зноў ахутаў яго. У вачах гарэла нявырашанасць і трывога. Хлопец ізноў вярнуўся да мінулых думак і ўспамінаў, якія ўсё больш адцягвалі яго ад рэчаіснасці.

– Ты мяне чуеш? Алееесь?!.. – сказала Марына і, спрабуючы вярнуць хлопца да размовы, дакранулася да яго рук.

Ён абыякава падняў свае зялёна-сінія вочы на вытанчаную Марыну. На бледным твары хлопца не было ўсмешкі, толькі палохаючая пантаміма граючых вачэй.

– Ты мяне чуў? Ты сур'ёзна маеш намер знесці гэту хаціну? Можа, усё ж, паслухаеш мяне ў апошні раз і прадасі гэтую старую праклятую хату. Зямельны ўчастак дасць больш грошай, чым проста знос і застой зямлі. Я магу табе дапамагчы прадаць яе. У мяне ёсць чалавек, які возьмецца за гэту справу і возьме невялікі працэнт ад здзелкі. – лёгкім, звонкім тонам у голасе пераконвала яго яна, пляскаючы сваімі доўгімі вейкамі цёмных вачэй.

– Паслухай, я дарма з табой падзяліўся сваімі планамі на гэту хату. Але я ўжо вырашыў, што нічога не буду зносіць і тым больш прадаваць! – не пагадзіўшыся адказаў Алесь. – Абыдзешся ты без працэнтаў. Дарма ты прыехала…хопіць мне дзяліцца з табой сваім жыццём… Мы не можам быць сябрамі! Сыходзь!

Алесь прысеў зусім блізка, каля, дзвярэй, на апошняе неразабранае крэсла. Ён апусціў галаву і не меў намеру працягваць з ёй размову. Пачаў углядацца ў лапці. Хлопец жадаў толькі аднаго, разабрацца з тым, што адбылося з ім. Сёння Алесь не быў ласкавым і мяккім, як часцяком, у зносінах з Марынай. Яна перашкаджала яму сканцэнтравацца, перашкаджала добра абдумаць яго розныя версіі мінулай ночы.

– Та-ак…усё зразумела. Ты ўсё той жа эгаіст! Ну і жыві тут…у гэтым лесе! Адзін! Пра мяне можаш забыць!

Застукала чорным абуткам Марына і, адчуваючы, што ёй тут няма чаго рабіць, выйшла з хаты. Яна зрабілася яшчэ больш злоснай і таму, хутка памчалася з участку. Алесь ж, пасля сыходу Марыны з хаты, устаў і падышоў да светлага акна з шэрымі фіранкамі, ён правёў позіркам ад’язджаючую машыну, а затым, блізка падышоў да стала. На ім, сярод сініх і зялёных пыльных кніг, ён адшукаў пакінуты ім раней бацькоўскі нататнік. Алесь зноў узяўся за прачытанне ледзь разборлівага почырку. Але на гэты раз ён больш старанна, сканцэнтравана праходзіў па старонках, спрабуючы ўхапіцца і адшукаць самае галоўнае ў іх. Почырк бацькі быў бязладны і таму з усяго нататніка, Алесь змог прачытаць толькі гэта:

"Я знайшоў энергію… Пры вывучэнні і вынаходстве мной было даказана…ажыццяўленне…усё, што адбываецца ў тым ці іншым свеце, нагадвае карту, якая дае магчымасць адшукаць згубленае, схаванае і дазваляе дакрануцца да… Карта…мэтай якой змяніць…гэтага свету… і не патануць у жаданні застацца ў ім.

Не давярай незнаёмцам, тым, хто кажа, што ведае цябе… Асцерагайся іх ідэй… Давярай толькі сабе…

Толькі адкрыўшы дзверы, узяўшыся за залатую ручку ў выглядзе залатога шара з гравіроўкай, ты зможаш вярнуцца дадому ці ж перамясціцца ў іншы свет…усё залежыць ад колькасці пр…ад думак…парталы вельмі цяжка адшукаць. Пакуль не ведаю, як гэта працуе і хто за гэтым стаіць. Працягваю скачкі. Смерць ад кулі ў іншым свеце, гэта велізарны і пакутлівы боль…смерць з пакутамі адкідвае, адматывае час, на хвіліну назад, каб можна было пазбегнуць яе ў будучыні…па словах вандроўніка, якога я сустрэў на вайне…на сваім шляху,…памерці можна двойчы…паміраючы ў трэці раз, ты гінеш назаўжды…немагчыма выбраць свет без спецыяльнага прыстасавання,…але я знайшоў яго…не разумею чаму, гэта не…я схаваў яго ў…яны ідуць за мной, шукаюць мяне і хочуць забраць…забіць мяне."

Многія словы былі злёгку працёртыя, размазаны ў момант напісання свежым залішнім чарнілам. Неакуратны почырк грузіў галаву сваімі задачамі і не дазваляў нешта разабраць з першага разу.

Неспакойна доўга ўглядаўся ў бацькоўскі дзённік Алесь.

Хлопцу цяжка было паверыць ва ўсё адразу, у тое, што з ім адбывалася. Але нейкая частка яго верыла ў чараўніцтва і штурхала яго вярнуцца ў падвал. Праз больш гадзіны роздумаў, хлопец схіліў шалі ў адзін з бакоў.

– Бацька жывы! – жыва вымавіў Алесь сваім цвёрдым голасам. – Ён дзесьці там…

Да Алеся вярнулася надзея, смеласць і рашучасць. Але голад страўніка і стомленасць усяго цела, прасілі адкласці на потым стараннасць, пошук чалавека. У тую ж гадзіну Алесь сабраўся ў горад, каб паесці і закупіць нейкія прадукты на будучыню. А таксама купіць сабе новы абутак, памяняць лапці. Цяпер жа ён меў намер затрымацца тут, у хаціне, прытармазіць запланаваны ім знос хаты. Алесь вырваўся з маркотнасці сваёй душы і адчуваў, як жыццё паднесла яму новы выклік. Ён не баяўся і нават зусім не думаў пра тое, што таксама можа знікнуць, як яго бацька.

Пакінуўшы сваю машыну на платнай паркоўцы горада і вярнуўшыся дадому на таксі, пад поўным чыстым небам, Алесь вырашыў пісьменна пастроіць свае далейшыя дзеянні. Ён не хацеў, каб па прыездзе шэрыфа або кагосьці яшчэ, хтосьці даведаўся пра яго прысутнасць на гэтым участку. Хлопец тут жа зацягнуў пару выкінутых прадметаў у хату, якія яшчэ былі не занадта разабраныя і маглі паслужыць яму ў будучыні. Астатні хлам ён перацягнуў і скінуў за хатай. Затым, ён паеў набыты абед і ад стомы, лёг на свежае, набытае ім у горадзе, новае пасцельнае. Заснуў.

На страницу:
2 из 5