Полная версия
Планета ў падарунак
– Вы паслухайце. Нядаўна іду на бульбу разам з вясковымі жанчынамі. Мерзнуць цётачкі, рукі стынуць, усе навіны з раніцы перагавораны, ад якіх толькі адна нервовасць! І ініцыятывы ніякай! Назаўтра я ім плакат прынёс. Ноч маляваў. Дыні, бананы, апельсіны, вінаград, ананасы… «Вось гэта, кажу, ананас. Ён расце ў Афрыцы. А ў нас свая Афрыка і свой ананас. Гэта, кажу, бульба наша. Дык давайце і ставіцца да яе, як да ананасаў!» Я вас, пэўна, натаміў… Кава выпіта?
– Ды не, ёсць яшчэ. Наліць?
– Дзякую, дастаткова.
Яна сабрала кубачкі на маленькі паднос. Паставіла на яго і кававарку.
– Гэта пасля памыецца, а зараз, можа, тэлевізар? – Неяк па-новаму паглядзела на яго, і ў голасе чулася нечаканая для самой цеплыня.
Ён пасміхнуўся.
– Хм-м, тэлевізар? А навошта вы сказалі: «Пасля памыецца?» Не… Жанчына павінна сказаць мужчыну іншае. І ведаеце што?
– Што? – Яна насцярожылася.
– Кава! Застаецца кава ў кававарцы. Можа, хай пастаіць да заўтра? Гэта для… дамавіка. І ўсё! І ў мяне няма адчування, што адзінота засмактала вас да «пасля памыецца»… Абыякавасць пры адзіноце – страшная рэч! Ну а наконт дамавіка… Вы, наколькі я разумею, тут… нядаўна. Яго ўзялі з сабою?
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Примечания
1
Туман (старабел.)
2
Не твой клопат (старабел.)
3
Выпадак (старабел.)
4
Распуснік (старабел.)
5
Хітрыш (старабел.)
6
Упрыгожанні (старабел.)
7
Грэшнік (старабел.)