
Полная версия
КОШТ
— Можа, загальмуеш, Алесь? — ціха, але цвёрда прамовіў Ян. — Так праблемы не вырашаюцца. Паслухай, табе трэба час. Проста каб усё супакоілася, каб асеў гэты пыл. Не вяртайся ты пакуль туды... Заставайся. Тут жа калісьці быў твой дом. Знойдзеш працу, пачнеш жыць нармальным жыццём.
Алесь павольна падняў галаву. На яго змрочным, асунуўшымся твары шрам ад ашчэпка здаваўся амаль чорным. Ён з нейкім спакойным жахам у голасе адказаў:
— Для нармальнага жыцця, Ян... ненармальны ўжо я.
Прыручэнне цемры
Праз тры дні ён зноў быў там. Вяртанне на фронт не было прыступам роспачы — для яго гэта было вяртанне ў сістэму каардынат, дзе ўсё мела свой выразны сэнс. Там, на полі бою, логіка была простай зразумелай: вось пазіцыя, вось загад, вось чужая зброя, якую трэба суняць. Алесь, не звар'яцеў, не стаў бязлітасным маньякам ці помслівым карнікам. Ён застаўся ўсё той жа прафесійнай, бездакорнай баявой адзінкай. Вось толькі гэтая адзінка цяпер пачала думаць, рэфліксіравать. Халодны разлік саступіў месца глыбокаму, maўкліваму аналізу ўсяго, што адбывалася навокал. Што тычылася Касі, ён не ненавідзеў Касю за яе словы, за той боль. Ён проста вучыўся з гэтым жыць. Вучыўся забываць.
Пакуль ішлі навалы, пакуль зямля курчылася ад прылётаў, а ягоны мозг быў цалкам заняты выжываннем — усё было добра. Днём ён быў гаспадаром свайго розуму. Але вайна скончывалася там, дзе пачынаўся сон.
Алесь не мог кантраляваць сваю падсвядомасць. Кожную ноч, варта было яму заплюшчыць вочы на нарах у бліндажы, цемра вяртала яе. У гэтых снах не было вайны. У сваіх снах, ён выразна адчуваў пальцамі мяккую тканіну яе сукенкі, трымаў свае грубыя далоні на яе тонкай таліі ды цалаваў яе шыю — там, у самым заснаванні, каля ключыцы, дзе скура пахла ясмінам ды сонцам. Там Кася не глядзела скрозь яго. Яна павольна падымала руку ды пяшчотна, цёпла датыкалася пальцамі да яго знявечанай шчакі, нібы намагалась загаіць гэты шрам.
Прайшоў год…
Сектар назірання
Увесь гэты час адзінай яго ніткай з мірным светам заставаўся Ян. Яны рэгулярна перапісваліся ў месенджары, абмяркоўваючы нейкія дробязі, надвор'е, навіны з роднага гораду. Пра тую ноч яны не казалі ні разу — гэта была замінаваная тэрыторыя. Але Ян, які ведаў Алеся з дзяцінства, бачыў між радкоў, што сябар павольна забівае сябе гэтай маўклівай абсалютнай зацятасцю.
Аднойчы, на экран Алеся прыйшло паведамленне ад Яна. Простае ды прамое, як стрэл: «Ты яе так і не забыў, праўда?»
Гэты пытанне прымусіла Алеся спыніцца. У бліндажы было ціха, толькі недзе далёка бубніла арта. Пытанне патрабавала альбо канчатковай хлусні, альбо максімальнай, амаль аголенай шчырасці перад самім сабой.
Алесь набраў адказ: «Ты з ёй камунікуеш?»
«Так, — адказаў Ян праз хвіліну. — Не магу сказаць, што ўваходжу ў яе блізкае кола, але ў нас даволі прыяцельскія адносіны. Бывае, перасякаемся».
Пальцы Алеся застылі над клавіятурай. Спакуса была непераадольнай.
«Дапамажы мне, — напісаў ён. — Я хачу ведаць пра яе ўсё, што толькі магчыма».
Ян пагадзіўся не адразу. Ён і сам у глыбіні душы не разумеў, чаму ідзе на гэтую здзелку, чаму дапамагае чалавеку ў форме шпіёніць за жанчынай, якая выкрасліла яго са свайго жыцця. Магчыма, это было простае мужчынскае таварыства, а магчыма — усведамленне таго, што калі адабраць у Алеся гэтую апошнюю зачэпку, той проста падставіцца пад наступны снарад.
З гэтага моманту Ян стаў яго вачыма ды вушамі ў тым, далёкім свеце. Паралельна Алесь і сам, з маніякальнай зацятасцю, правяраў яе профілі ў сетках. Ён ведаў кожны новы фатаздымак, кожную змену лакацыі, кожную кнігу, якую яна выстаўляла на сваёй старонцы.
Ён выдатна разумеў: гэта вар’яцтва. Нармальныя людзі так сябе не паводзяць. Гэта была сапраўдная, хваравітая апантанасць. Але ў сістэме каардынат Алеся ўсё выглядала крыху інакш. Вайсковая служба прывучыла яго да аднаго: калі ты хочаш выжыць, ты павінен ведаць праціўніка альбо аб'ект да дробязяў. Ты павінен вывучыць кожны куст, кожны рух на тым баку, кожную секунду сачыць за сектарам. Кася была яго галоўным, адзіным жыццёвым сектарам. Гэта была не салодкая настальгія — гэта была яго выведка. Калі б ён перастаў сачыць за ёй, калі б ён дазволіў сабе страціць яе з выгляду, ягоная абарона рухнула б, і тады пустэча фронту проста зжэрла б яго знутры. Для яго гэта быў не маніякальны пераслед жанчыны — гэта быў ягоны асабісты спосаб трымаць абарону супраць уласнага вар'яцтва. Кася была той адзінай каардынатай, якае трымала яго на гэтай зямлі, і пакуль ён бачыў яе — ён ведаў, дзе поўнач.
Люстэрка нармальнага свету
Так прайшло яшчэ паўгоды. Паўгады годы бесперапыннага, кропкавага сачэння за яе жыццём змянілі нешта важнае ўнутры самога Алеся. Гэты працяглы час ды лічбавая блізкасць здзейснілі тое, чаго ён сам не чакаў. Алесь раптам зразумеў, што ў ягонай душы больш не жыве вобраз той юнай, недасяжнай дзяўчынкі з мінулага, ды глянцавая выява з сацыяльных сетак таксама знікла. Усю прастору ўнутры яго заняла рэальная, жывая жанчына. Праз дробныя рэплікі Яна, праз яе выпадковыя пасты ён да дробязяў вывучыў яе праблемы, яе штодзённыя жаданні яе недахопы. Ён прыняў яе характар, яе халоднасць, яе мірнае, часам занадта залішняе эстэцтва. Ён кахаў ужо не прывід — ён кахаў сапраўдную чалавечую істоту, сатканую з крыві, плоці ды празмернага гонару.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



