КОШТ
КОШТ

Полная версия

Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
На страницу:
1 из 2

Богдана Забурская

КОШТ

КОШТ.

Частка I АЛЕСЬ.

Глава 1. Попел ды крэйда.

Попел.

Бетонная цемра бліндажу пахла порахам, сырой зямлёй ды халодным металам. Алесь сядзеў на скрыні з-пад снарадаў, выцягнуўшы стомленыя ногі, аблепленыя зацвярдзелым брудам. Позірк яго застыў на маленькім агеньчыку газавай гарэлкі, якой яны намагаліся абагрэць памяшканне, але бачыў ён у гэты момант не маленькі агенчык, штосці зусім іншае.

У яго не было яе фотаздымкаў, ніводнага. Толькі памяць, якая, нібы старая стужка, пракручвала апошнія кадры з яе профілю ў сеціве. Кася на тых здымках была ўвасабленнем поспеху ды вытанчанасці: вось яна ў эстэтскай кавярні з нейкай кніжкай на століку, вось — у элегантнай бежавай сукенцы на фоне галерэі. Здавалася яе свет быў напоўнены святлом, пахам дарагой парфумы ды бяспекай, дзе самай вялікай турботай быў выбар колеру фіранак або складанасць новай п’есы для фартэпіяна. Менавіта так гадаў Алесь.

Мужчына стомлена прыкрыў вочы, і холад бліндажа на імгненне адступіў, саступаючы месца ўспаміну дваццацігадовай даўніны.

Дваццаць гадоў таму.

Травень.

У класе панавала задуха. Сонца бязлітасна залівала парты, прымушаючы пыл танчыць у паветры. Гэты быў іх апошні навучальны год. Настаўніца нешта манатонна тлумачыла пра лагарыфмы, але Алесь яе не чуў. Ён глядзеў на Касю.

Яна сядзела наперадзе, ідэальна роўна трымаючы спіну — гэтая постаць заўсёды выдавала ў ёй нейкую прыроджаную шляхецкую годнасць. Гнуткая, вытанчыная з вялізарнымі блакітнымі вачыма, яна нагадвала хлопцу парцалянавую статуэтку. Толькі, вось характар дзяўчына мала далека не парцалянавы, Кася была бунтаром, якога немагчыма было зламаць дробнымі школьнымі правіламі. Пакуль увесь клас спрабаваў уратавацца ад гневу матэматычцы, яна спакойна малявала ў сшытку складаныя графічныя ўзоры, ігнаруючы лічбы ды графікі. Ёй было сумна. Яна жыла ў нейкім сваім свеце мастацтва ды гісторыі, дзе кожны рух меў значэнне, а алгебра была для яе толькі непрыемным фонам. Дяўчына здаваля: была чужой для гэтай шэрай будзённасці — незвычайнай, гордай, недасяжнай. Але як жа яна дратавала яго ды іншых аднакласнікаў гэтай сваёй незвычайнасцю, сваім поглядам скрозь іх, сваем нежаданням тлумачыць уласныя ж учынкі нават калі ёй штосці вымаўлялі настаўнікі ці дырактарка. Алесь не разумеў: як весці сябе з дзяўчынай, якая адначасова магла не блытаць паміж сабой Мане ды Моне ды паліць за школьным плотам, наўпрост на вачах класнай, робячы усё гэта так, нібы-та: так і павінна быць, з выглядам сапраўднай шляхцянкі.

Зараз

Рэзкі гук далёкага выбуху страсянуў зямлю, і з бэлек на плечы Алеся пасыпаўся пясок. Ён расплюшчыў вочы, вяртаючыся ў сваю рэчаіснасць. “Зноў пачалося” – падумаў ён. Тут, у яго свеце, не было месца для мастацтва ці доўгіх роздумаў альбо прыгожых размоў. Тут быў сусвет шэрага бруду, ірванага жалеза ды пастаяннага чакання смерці, якая магла прыляцець з любога боку.

- Алесь, збірайся, трэба ійсці, - пачуу мужчына голас ротнага, - адпачылі ды досыць.

Так трапілася, што зараз яго свет — гэта грубыя мазалі на руках, востры пах гару ды цяжар аўтамата, які стаў працягам цела. Яе — гэта ціхія вечары, бляск крышталю і бездакорная эстэтыка кожнага дня. Яны з Касяй існавалі ў розных вымярэннях, якія больш не перасякаліся. Яна, паспяховая ды усё такая ж прыгожая, а ён... Ён тут.

Алесь ведаў: хутка будзе новы навал. Але пакуль у яго былі гэтыя хвіліны, ён трымаўся за вобраз той дзяўчыны, якая малявала замкі замест задачак.

Яго мозаг не жадаў павяртацца у бліндаж, да холаду, бруду ды смуроду крыві, якія панавалі у ім, нібыта гаспадары. Мозаг нёсся далей, па хвалям спогадаў...

Глава 2. Васямнадцаць гадоў да...

Рэчка ды кветкі

Адзначыць свой апошні званок яны вырашілі на прыродзе.

Вечар цёплым ды шумным. Клас адпачываў на беразе ракі, нехта ўжо адчыніў бутэлькі бровару, нехта спрабаваў спяваць пад гітару, іншыя разышліся невялічкімі суполкамі уздоўж берага. Алесь, які заўжды, сярод аднагодкаў пачуваўся гаспадаром становішча: высокі, дужы, ён ведаў, што сказаць і як сябе паставіць. Сення быў ва удары, шмат гумарыў ды разважаў аднакласнікаў. Але, не гледзячы на развагі, хлопец увесь час намагаўся трымаць Касю у всаім полі зроку. Кася... Гэтая дзяўчына была яго «слабым месцам». Варта было ёй апынуцца побач, як уся яго ўпэўненасць некуды знікала, пакідаючы пачуццё нязручнасці.

Нарэшце, Алесь, падкрапіўшы сваю упэуненнасць невялікай колькасцю бровару вырашыўся.

Ён знайшоў Касю каля вады. Дзяўчына сядзела на велязарным камяні. Замест таго каб доўга збірацца з думкамі, Алесь проста падышоў і працягнуў ёй кветкі. Гэта былі ружы ў плёнцы — звычайныя кветкі. Кася прыняла іх так, нібы-та гэта быў самы звычайны учынак з боку Алеся. Ён ужо хацеў пакрыўдіцца, але іх вочы сустрэліся, Кася глядзела на яго з пяшчотай, такі погляд ён бачыў у гэтай дзяўчыны упершэню і Алесь, які звычайна ні перад кім не адводзіў позірку, першым паглядзеў убок. А потым мітусня тварыушаяся на вокал, паглынула іх. Тады Алесь ёй нічога так і не сказаў.

Кніга ды тытунёвы дым

Выпускны баль закруціў усіх у віры музыкі, размоў ды танцаў, але Алесь шукаў вачыма толькі адну постаць. Ён знайшоў яе на ганку рэстарана ў пачатку трэцяй гадзіны ночы. Кася стаяла з Лесяй ды Ганяй, іх аднакласніцамі, папраўляючы падол доўгай сукенкі.

— Увогуле не спала, — даляцеў да яго голас дзяўчыны. — Учора ўзяла чытаць..." - Хлопец не пачуў назвы кнігі, - "ды пакуль не скончыла — не змагла заплюшчыць вочы." - распавядала яна.

Леся пасмяхнулася:

-- Няўжо няма што рабіць? Кніжка хоць цікавая была?

У адказ Кася паціснула плячыма.

Алесь спыніўся ў цені. Ён бачыў, як яна, працягваючы абмяркоўваць кнігу, цалкам натуральна дастала цыгарэту і зацягнулася. Гэта не выглядала як спроба здавацца дарослай ці больш, як то кажуць: крутой. Наадварот, у гэтым была нейкая дзіўная арганіка: інтэлігентная дзяўчына з добрым густам і гэтая тонкая нітка дыму. Алесю тады здалося, што ў ёй жывуць два розныя чалавекі, і абодва яму падабаюцца.

Хлопец хацеў дачакацца, пакуль яна застанецца адна, каб паразмаўляць, але, нажаль, Кася пайшла з ганку першай, пакінучы аднакласніц.

Калі яны пайшлі сустракаць світанак, Касі ужы не было. Калі яна знікла, Алесь не ведаў. Больш ён яе не бачыў ніколі.

Калейдаскоп

Пасля балю ўсё скончылася хутка. Жыццё пачало выціскаць з Алеся юнацкі імпэт, змяняючы яго дарослай рэчаіснасцью. Грошай не было, перспектыў дома — таксама, не дапамагла нават неблагая адукацыя. Пачаліся вандроўкі у пошуках лепшага. За гэтыя 18 год ён паспеў шмат: вывучыцца, паспрабаваў працаваць, у розных сферах, з’ехаў з краіны, спрабаваў «зачапіцца» за сямейнае жыццё. Быў шлюб, нарадзілася дзіця, але быт, недахоп сродкаў, ды і не гатоўнасць што яго, што жонкі да сямейнага жыцця, падзялілі усё на нуль. Разлучанне - апынулася адзіным выйсці.

Калішняя жонка, даўно зноўку выйшла замуж. Сына расціў айчым. Жонка сама прасіла Алеся не бацыцца з дзіцяці, не трэба псаваць малому жыцце, - казала яна, -- лічыць ён айчыма бацькай ды добра.

Мужчына застаўся сам па сабе. Недахопу жанчын у Алеся не было, але неяк не складалася, так сама было і з працай.

І вось, у нейкі час, Алесь вырашыў, што хопіць бегаць, не хлопчык ужо, патрэбна нейкая трываласць. Служба у войску стала лагічным выхадам. Там усё было зразумела: форма, расклад, заробак, які дазваляў не думаць пра заўтрашні дзень, жыллё. Ён упершыню за доўгі час адчуў спакой ды надзейнасць. Стабільнасць стала для яго галоўнай каштоўнасцю.

Зямля ў махорцы

А потым прыйшло тое, чаго ніхто не чакаў. І зараз, седзячы ў блендажы, Алесь разумеў, што ўся яго «стабільнасць» была таннай ілюзіяй, якая згарэла ў першым жа баі. Адзінае, што насам рэч, было стабільным у яго жыцці – спогады аб Касі. Вось дзіўная рэч: за ўсе гэтыя 18 год, праз усе няўдалыя заробкі ды сваркі з калішняй жонкай, вобраз Касі на ганку рэстарана застаўся самым выразным успамінам. Гэта была адзіная кропка ў яго жыцці, дзе ўсё было, здаецца: па-сапраўднаму.

Ён пацёр твар бруднымі рукамі. Цікава, ці чытае яна зараз каму-небудзь ту самаю, кнігу, назву якой, ён тады не пачуў?

-- Алесь, халера цябе бяры, хопіць спаць, - штурхануў яго за плячо Крот, - на тым свеце адаспішся.

Глава 3. Здзелка

Халодны разлік

Мір скончыўся раптоўна, батальён Алеся, не гатовячы, нават толкам не папярэдзячы, перакінулі праз стужку. Зараз ён быў тут — на чужой зямлі, сярод бруду ды пастаяннага чакання прылётаў.

Алесь быў добрым салдатам. Ён не адчуваў ярасці ці сляпога гневу, якія часта затуманьвалі розум іншым. Наадварот, ён працаваў халодна, разлікова і вельмі дакладна, прафесійна выконваючы тое, чаму яго навучылі. Гэта было рамяство: чысціць зброю, трымаць пазіцыю, выконваць загады без лішніх эмоцый. Мужчына лічыў так: калі ужо штосць робіш – рабі адказна, інакш не трэба пачынаць. Такі халодны разлік і дапамаў яму выжываць пад час чарговага навалу.

Цень бліндажу

Вакол яго былі розныя людзі. Хлопцы ў бліндажы часта паўтаралі хлёсткія лозунгі, якімі іх старанна гадавалі з усіх бакоў, злаваліся альбо прагна лічылі грошы з выплатаў. Гэтае асяроддзе ціснула моцна, штодня, вымушаючы прымаць такую рэчаіснасць. Алесь гэта дратавала, але маўчаў, ківаў, згаджаўся. Мужчына цвяроза разумеў, што і чаму адбываецца насамрэч, прыгожыя словы яго не ўражвалі ды не краналі. Але што было рабіць? Сыйсці адсюль проста так было немагчыма, ён жа не самагубца, ды і куды? Дзе ён быў яшчэ патрэбны? Алесь так і чуў у галаве голас маці: - " Не набегаўся яшчэ? Калі ты схамяннешся?" - таму і зрабіў адзінае, што лічыў разумным, калі толькі ў гэтым становішчы, навогул, магло быць штосьці разумнае. Гэта была яго свядомая здзелка з сумленнем: заплюшчыць вочы на ўсё навокал, каб наўпрост выжыць. Так логіка вайны простая ды бязлітасная: хіба ты, хіба цябе.

Ды не трэба зараз маралізаваць. Так час ад часу робім мы усе, трэба быць шчырым перад сабой. Нажаль, толькі не магчыма ведаць якім будзе кошт гэтай здзелкі з сумленнем, нават тады, калі яна здаецца дробяззю.

-- Грошы дайшлі, - Алесь узгадаў, як гэтай падзеі радаваўся Крот.

-- Што з таго, -- адказаў ён паплечніку, -- навошта яны табе зараз?

-- Як навошта? Павярнуся, кватэру нарэшце набуду.

-- Ты павярніся спачатку, - горка пасмехнуся Алесь.

Праз тры тыдні Крот, на сам рэч, паехаў да дому… Па кавалкам. Яго збіралі па лесапаласе два дні.

Колькі такіх кавалкаў, якія кальсці былі людзьмі Алесь бачыў у лясах, палях ды знішчаных у шчэнт знішчаных гарадах, ён ужо не лічыў. Мужчына, наогул, намагаўся не рэфліскіравать з нагоды гэтага. Будзешь шмат думаць не аб тым – страціш увагу, страціш увагу – страціш жыцце. Інстынкт самааховы працаваў у Алеся бездакорна.

Зона чысціні

Алесь не жадаў зваряцець і таму яго псіхіка стварыла адзіны унутраны шчыт, які ратаваў яго ад маральнага разбурэння. Чым мацней ціснула вайна, тым ярчэй у яго сэрцы палаў той вечар, васямнаццаць год таму. Тонкая нітка тытунёвага дыму, Кася на ганку у доўгай сукенке, пах вільготнай травы ды язміну. Гэты вобраз стаў для яго адзінай зонай чысціні ва усім гэтым брудзе.

Раптам зямля здрыганулася. Рэзкі свіст, гарачая хваля болю апаліла усе цела, потым бляск — ды цемра.

Апошні бастыён

Прытомнасць павярнулася разам з пахам хлоркі. Алесь ляжаў на шпітальнай койцы, уціснуты ў белую, аглушальную цішыню, якая пасля месяцаў грукату рэзала вушы. Ён глядзеў на расколіну на столі ды не адчуваў свайго цела — толькі пустэчу. Там, на той зямлі, сярод бруду, абыякавага халоднага разліку ды чужых лозунгаў, ён па кроплі выпальваў сябе, пакуль не ператварыўся ў аўтамат, якій проста выконвае працу. І мужчына гэта разумеў, бо інакш было нельга, калі ты не жадаеш з'варяцець.

Але зараз, сам-насам з гэтай пустэчай усё адчувалася па іншаму, яго прабіла такім вострым, бязлітасным пачуццем, ад якога захапіла дух. Алесь адчуў, што ўсе гэтыя васямнаццаць гадоў — праз бязглуздыя вандроўкі, чужыя ложкі, шлюбы ды сваркі — ён не проста памятаў Касю. Ён кахаў яе. Кахаў кожную хвіліну, пакуль уцякаў ад сябе, пакуль згаджаўся на здзелкі з сумленнем, пакуль крочыў па зямлі, змешанай з махоркай ды крывёю.

Гэты вобраз дзяўчыны з тонкімі пальцамі ды ніткай дыму быў адзіным, што не змагла зжэрці вайна. Гэта быў не капрыз параненага чалавека ды не настальгія па юнацтву — гэта быў апошні бастыён яго згалелай псіхікі. У шпітальнай цішыні, пакуль загойваліся зламаныя ногі ды рэбры, зацягваліся апекі на целе ды твары, Алесь упершыню па-сапраўднаму спалохаўся: калі ён не знойдзе яе, калі дазволіць гэтаму вобразу згаснуць, то ад яго самога не застанецца нічога, акрамя бруднай формы. Кася была патрэбна яму не толькі для простага, чалавечага шчасця — яна была патрэбна, каб выратаваць душу, якая памірала ўнутры яго, каб выжыць.

Ён абавязкова знойдзе яе...

Глава 4. Профіль з памылкамі

Вяртанне

Родны горад сустрэў Алеся незвычнай, для яго, амаль трывожнай цішынёй. Пасля шпіталю ды месяцаў брутальнага грукату гэты мірны свет здаваўся ілюзорным ды чужым. Белыя бінты змяніліся на цывільнае адзенне, але параненне ўсё яшчэ нагадвала пра сябе тупым болем. Яму далі адпачынак для рэабілітацыі. Аднак, Алесь вырашыў скарыстацца ім інакш. Ен прыехаў сюды, у месца, якое калсці было яго домам. Ен прыехаў не лячыць цела — ён жадаў ратаваць душу.

Праз старых знаёмых ды былых аднакласнікаў, з якімі Алесь яшчэ сяк так трымаў стасункі, ен хутка знайшоў яе старонку ў сацыяльных сетках. Сучасны час дае магчымасць вельмі просты звязацца з чалавекам.

Ян, які хоць і здівіўся такой цікаўнасці сябра, але усё ж дапамог Алесю знайсці былую аднакласніцу, запытаў, калі яны сядзелі у кавярне:

- Навошта, гэта табе трэба? Няўжо іншых жанчын у гэтым свеце не хапае?

-- Хапае, - адказаў Алесь, - але, не такіх...

-- Ой, браце, глядзі… Звычайна, яна прыгожая, але ж ты памятаешь які у яе характэр быў. Панна, маці яе…

Алесь пасмехнуся у адказ.

Экран тэлефона асвятліў яго твар, і Алесь застыў. Ён не спяшаўся пісаць. Яго зранены вайной, халодны розум пачаў дэталёва, крок за крокам вывучаць яе віртуальнае жыццё.

Аналіз

Тое, што ён бачыў, прымусіла яго сэрца біцца часцей. Гэта не быў стандартны глянцавы профіль прыгожай ды упэўнянай у сабе жанчыны. За здымкамі хавалася штосці больш глыбокае. Вось яна, на здымке, ў кавярні, апранутая ў лаканічнаю белаю кашулю, вось — у элегантнай сукенцы на фоне мастацкай галерэі, а вось зусім іншая – джінсы, цішотка ды нейкія старажытныя руіны.

Але побач з гэтай бездакорнай жаночнасцю ў яе профілі жыў зусім іншы свет. Алесь углядаўся ў кадры: Дзяўчынка, якая калісьці лічыла школьныя ўрокі нудным фонам, працавала з лічбамі ды чэртяжамі, стварая вытанчаныя, стыльные рэчы. Яна неяк вельмі арганічна злучыла ў сабе абсалютную творчаю свабоду ды бескампрамісную дакладнасць. У ёй зноў спалучалася тое, што спалучацца не магло.

Аднак, чамусці на яе старонцы не было ніводнага здымка ці згадкі пра сям'ю. Алесь разумеў: у такой жанчыны муж ці нехта яшчэ блізкі павінен быць, як жа інакш. Вось толькі яго знявечанай вайной псіхіцы было абсалютна ўсё роўна на гэты факт. Ён лічыў, што пасля ўсяго перанесенага бруду, пасля паранення і гэтых васямнаццаці год вернасці свайму ўспаміну, ён мае нейкае асаблівае, неабвержнае права на гэтую жанчыну. Кася - яго апошнім бастыёнам, а таму, знешнія перашкоды яго не хвалявалі.

Быў і іншы нюанс, больш тонкі. На большасці фатаздымкаў позірк Касі быў такім жа, як раней — халодным, адхіленым, скразным. Яна глядзела на свет так, нібы ёй было ўсё роўна, нібы навакольная будзённасць яе не датычылася. І толькі на некалькіх выпадковых здымках, яе вочы глядзелі на нешта жывой цікавасцю ды пяшчотай. Дакладна так, як тады, васямнаццаць гадоў таму, на беразе ракі, яна глядзела на яго.

Гэты позірк стаў для Алеся сігналам. Ён рашыўся.

Памылка

Паведамленне ў месенджары было простым: «Кася, прывітанне. Гэта Алесь. Сто гадоў не бачыліся, вырашыў знайсці цябе праз нашых. Як твае справы?»

Адказ прыйшоў досыць хутка. Кася відавочна была рада чуць аднакласніка. Зносіны пачаліся лёгка, нязмушана, нібы і не было гэтых васямнаццаці гадоў прорвы. Яны размаўлялі не аб чым, жартавалі пра школу, згадвалі настаўніцу матэматыкі ды тыя самыя лагарыфмы. Кася адказвала жыва, шчыра, без сваёй звычайнай халоднасці.

Яна ж яшчэ не ведала, кім стаў Алесь, дзе ён быў. Жанчына бачыла ў ім проста таго хлопца з кветкамі.

Алесь, аглушаны ды абрадаваны гэтай лёгкасцю, страціў пільнасць. Халодны ваенны разлік саступіў месца гарачаму, эгаістычнаму імпэту чалавека, які прывык браць сваё напралом. Ён вырашыў, што бастыён ужо здаўся.

І вось тады ён і здзейсніў першую памылку...

Глава 5. Тактыка штурму

Здзелка без заляцанняў

Жарты пра мінулае ды школьныя гады хутка надакучылі Алесю. Гэтая мітусня ні пра што дратавала яго знявечаную псіхіку. Ён не быў юнаком з рамана ды не збіраўся гуляць у доўгія заляцанні. Алесь дарослым мужчына, які прайшоў вайну, ён яшчэ месяц таму змываў з рук чужую кроў у шпітальнай прыбіральні. Яму патрэбны быў яго бастыён — гэтая жанчына, цішыня ды сям'я. Наупрост зараз.

Алесь вырашыў дзейнічаць так, як умеў — напралом, карыстаючыся тактыкай штурму. Грэбуючы ўсімі сацыяльнымі прыстойнасцямі мірнага жыцця, ён набраў рэзкае, кароткае ды цяжкае паведамленне, наўпрост заяўляючы пра свае намеры: «Кася, давай без лішніх слоў. Ты мне неабыякавая. Я павярнуўся, каб знайсці цябе. Мне патрэбна сям'я, спакой ды ты побач. Я жадаю быць з табой».

Ён націснуў «адправіць» ды адкінуў тэлефон. Справа зроблена. Пазіцыя пазначана.

Мёртвая зона чакання

Але хвіліны складваліся ў гадзіны, а адказу не было. Паведамленне вісела «дастаўленым», чамусці Кася зацягвала з паўзай ды не адчыняла чат. Гэтая сітуацыя пачала маментальна трыгерыць Алеся. У яго армейскай рэчаіснасці маўчанне азначала альбо непадпарадкаванне, альбо катастрофу. Унутры пачала закіпаць глухая, эгаістычная злосць чалавека, які лічыў, што пасля ўсяго перанесенага бруду ён купіў сабе правы на гэтую жанчыну.

Не вытрываўшы, бліжэй да вечара Алесь здзейсніў чарговы неабдуманы крок — адправіў яшчэ адно паведамленне. Тон быў цяжкім, патрабавальным, быццам Кася была яго законай жонкай ці нешта была яму вінна: «Чаму ты маўчыш? Я чакаю адказу. Цяжка напісаць пару слоў?»

Ледзяная лінія абароны

Адказ прыйшоў толькі позна ўвечары. Ён дыхаў холадам. Кася не збіралася апраўдвацца, мітусіцца ці згладжваць куты. У яе літарах не было ні кроплі эмоцый — толькі сухая канстатацыя фактаў: «Алесь, па-першае, я не жыву ў сетцы і не сяджу з тэлефонам у руках. Па-другое, у мяне ёсць праца і справы, якія патрабуюць маёй поўнай уключанасці. Я фізічна не магу адказваць на асабістыя паведамленні па першым патрабаванні».

Калі да гэтага паведамлення Кася размаўляла адкрыта ды цёпла, то зараз, нават па тоне яе літар Алесь выразна адчуў: нешта змянілася. Тэкст быў бездакорна ветлівы, але ад яго дыхала дыстанцыяй. Мужчына узгадаў: Кася не тая жанчына, якой можна было кіраваць, загадваць ей ці памыкаць.

Алесь зразумеў, што памыліўся. Салдат унутры яго падказваў, што зараз адзіна правільнае тактычнае вырашэнне — узяць невялічкую паузу, адысці назад ды перачакаць. Але ен не мог чакаць. Яго ўнутраны стан — гэты панічны жах перад пустэчай — ды цвярозае разуменне таго, што адпачынак небясконцы, а Кася патрэбна яму зараз, пераважылі розум. І Алесь націснуў на кнопку відэавыкліку.

Спроба зламаць час

Экран некалькі секунд міргаў індыкатарам злучэння, а потым Кася адказала. Гэта быў іх першы візуальны кантакт за усі гэтыя гады.

Алесь глядзеў на экран і прагна лавіў кожную дэталь. Кася сядзела ў сваім кабінеце, асветленая мяккім студымным святлом. Прыгожая, вытанчаная бландынка. А вось сам Алесь... Прыродная прыгажосць, карыя вочы ды цемныя валасы нікуды не падзеліся, але вайна ды апошняе параненне пакінулі свой непапраўны след на яго твары: скура востра абцягнула скулы, у вачах застыла цяжкая суровасць, а на шчацэ прыкметна вылучаўся рваны шрам, які толькі нядаўна зацягнуўся пасля шпітальных швоў.

Кася глядзела на яго з экрана доўга, моўчкі. У яе позірку з'явілася тая самая жывая, глыбокая цікаўнасць ды нават заінтрыгаванасць. Жанчына нібы спрабавала наўпрост зараз зламаць час: скласці свае далёкія юнацкія ўспаміны пра хлопца кветкамі з тым суровым, пабітым жыццём мужчынам, які глядзеў на яе з экрана. Паўза зацягнулася.

Кропка незвароту

Алесь, аднак, успрыняў яе позірк і гэтую маўклівую паўзу па-свойму — памылкова. Праз прызму свайго, скалаўшагася пад уплывам абставін, светаадчування, ён падумаў, што шрам на яго твары проста збянтэжыў альбо напалохаў Касю. Жадаючы выправіць сітуацыю ды проста растлумачыць, адкуль у яго гэтыя “упрыгожанні”, Алесь прамовіў: — Сяканула трохі ашчэпкам. Я ж зараз, у войску. Вось, пасля паранення адпачынак далі...

І тут мужчына убачыў, як за нейкія імгненні незваротна змяніўся яе погляд. Жывая цікавасць ды заінтрыгаванасць зніклі, нібы іх змыла ледзяной хваляй вады. На іх месца прыйшло аглушальнае здзіўленне, якое паступова ж пераўтвараляся ў глыбокі боль. Гэта быў нават не холад, гэта было штосці большая. Калі Кася загаварыла, яе позірк стаў нават не грэблівым — яна ужо глядзець скрэзь Алеся, быццам чалавек перад ёй на экране раптам ператварыўся ў пустое месца.

— Ты... там? — яе голас прагучаў ціха, але вага кожнага слова была свянцонай.

Павісла паўза.

— Ты ж разумееш, што ты стаў...

У гэты момант сувязь абарвалася, ды званок скончыўся. Экран патух, павярнуўшы Алеся ў шэрую цемру яго пакоя. Але злучэнне знікла занадта позна. Алесь усё зразумеў. Ён выразна прачытаў па яе вуснах, якое менавіта слова яна не паспела прамовіць цалкам. Але самым страшным было нават не само гэтае слова. Самым страшным было тое, што Кася больш не хацела мець з ім нічого агульнага — яна выкрасліла яго са свайго свету назаўжды. Для мужчыны гэта стала відавочным.

-- Навошта ты так… -- услых прамовіў ён.

Руіны бастыёна

Цемра пакоя абрынулася на яго з такой жа бязлітаснай сілай, як той стары слеп, што ледзь не стаў яго магілай. Але тады, пад заваламі, яму не было так страшна. Цяпер яго праціналі наскрозь не ашчэпкі снарада, а глухая пустэча. Здавалася, што з яго жывымі кавалкамі выдзіраюць апошнія рэшткі чалавечага — тое адзінае, чыстае ды сапраўднае, што ён так зацята абараняў у сваім сэрцы сярод бруду, пораху ды крыві. І гэтыя рэшткі выдзяраюць па жывому.

Алесь глядзеў на чорнае шкло тэлефона, мужчына адчуў, як яго вочы апаліла гарачым, горкім болем. Гэта не былі слёзы слабасці альбо жалю да сябе — гэта быў боль мужчыны, якія прайшоў праз пекла ды раптам убачыў, што ратаваць больш няма чаго. Бастыён, які павінен быў захаваць яго душу, даць шанец на нармальнае жыццё, згарэў дашчэнту. Яго зона чысціні была знішчана, а на яе месцы застаўся толькі попел ды разуменне таго, што ён сам уласнаручна разбурыў свою магчымасць на выратаванне.

Пальцы, якія звыклі трымаць зброю, зараз дробна дрыжэлі, а грудзі сціскаў такі дзікі, невыносны спазм, ад якого хацелася крычаць, але з вуснаў вырывалася толькі глухое, задушанае хрыпенне. Ён застаўся абсалютна адзін сярод руінаў уласнага жыцця. Мужчына павольна апусціў галаву на жорсткія далоні, пакуль за акном мітусіўся чужы ды далёкі мірны горад…

Але вайна навучыла Алеся аднаму суроваму правілу: пакуль салдат дыхае, пакуль сэрца б'ецца, нават на самых выпаленых руінах бой яшчэ не скончаны.

Глава 6. Танатас ды святло

Рэанімацыя болем

Поўдзень сустрэў Алеся вострым, як лязо, сонечным святлом, якое прабівалася скрозь шчыліны жалюзі. Галава расколвалася ад цяжкага, ліпкага туману — наступстваў чарговай ночы, якую ён спрабаваў выкарыстаць як анестэзію. Свой адпачынак ён ужо амаль не памятаў. Той прамільгнуў калейдаскопам чужых твараў, выпадковых ложкаў ды бруднага шклянога бляску на кухонным стале. Алесь не шукаў шчасця — ён проста шукаў іншы боль, фізічны, які здолеў бы заглушыць той, першы, які выпаліў яго нутро пасля відэавыкліку.

За дзвярыма толькі што знікла чарговая начная госця. Мужчына нават не памятаў яе імя. Ён сядзеў на краі рыпучай канапы, уціснуўшы пальцы ў скроні, калі ў замку павярнуўся ключ.

Гэта быў Ян. Адзіны, у каго былі ключы ад гэтай часовай прасторы. Сябар спыніўся ў дзвярах, акінуў позіркам пакой — паскіданую вопратку, попельніцу, поўную недакуркаў, — і паглядзеў на Алеся з цяжкім, непрыхаваным спачуваннем.

На страницу:
1 из 2