bannerbanner
Па кальцавой дазволеныя 120
Па кальцавой дазволеныя 120

Полная версия

Па кальцавой дазволеныя 120

Язык: Русский
Год издания: 2025
Добавлена:
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
На страницу:
1 из 3

Галена Савіцкая

Па кальцавой дазволеныя 120

Тысячагадовы Тагачаск дрэмле, спавіты вузкай стужкай Звілічы, пад медны звон, свіст ветру і сігналы машын. Што сніцца яму, неаднойчы разбуранаму ўшчэнт агнём, вадой ды мечам гораду-феніксу, зачараванаму волату?


Горад бачыць вачыма сваіх жыхароў,

горад марыць іх мары і мроіць іх мроі.

І каменнае сэрца гарачую кроў

па артэрыях вуліц ды венах двароў

праціскае, і пульс адбіваецца ў скроні.

Распраўляюцца плошчы ад подыху дзён,

аблятае бульвары віхура лістоты.

Абадраўшы аблокі аб шэры бетон,

разбіваецца неба на пазлы вакон,

як няўмела праз краты заснятае фота.

А на фота бушуе надзей акіян.

І праз грубую рэтуш гадоў акаянных,

праз імжу, навальніцы, завеі, туман

на пусты і бязлікі зялёны экран

пратачыліся цмяныя фарбы світання…


Частка 1. Па кальцавой дазволеныя 120


– Станіслава, добры вечар!

Батман спяшаўся: не разлічыў, што паркавацца пад вечар давядзецца ажно напачатку вуліцы. Але голас, густы, бадзёры, не выдаваў задышкі. Зубрэвіч азірнулася.

– Добры вечар, Кірыл Аляксандравіч.

Яна з сілай штурхнула дзверы, зрабіла крок убок, прапускаючы адваката. Той дакорліва пасміхнуўся, прытрымаў дзверы і паказаў, каб праходзіла першай. Станіслава ўляцела ў хол, апынулася ля стойкі вахтара, крэмзанула штосьці рашуча-няўцямнае ў журнале наведнікаў і адскочыла.

Батман дастаў бліскучую асадку з лагатыпам B&P, дробна вывеў прозвішча, падняў вочы на гадзіннік. 17-22. Іх запрашалі на 17-15. Станіслава чакала старту.

– Хадземце.


Апошні раз ён быў у школьных калідорах, калі забіраў атэстат перад падачай дакумантаў на юрыдычны. Потым жыццё закруціла, і нават міма сваёй школы Кірыл Батман не праходзіў год дваццаць. Аднакласнікі клікалі яго на нейкія сустрэчы, першыя гады не асабліва хацелася, а пасля дык зусім не стала часу. Нават падчас выбараў не хадзіў на ўчастак – электаральныя святы Тагачаска цесна перапляліся з ягонымі працоўнымі абавязкамі. У калегіі часам жартавалі: электаральны чос, касі каса, пакуль раса. Летась жарты скончыліся. Дый сёлета не да жартаў.

Грамадзяне ва ўсе часы ставіліся да школы па-рознаму. Хтосьці крыўдаваў на сапсаванае дзяцінства, нехта маліўся на педагогаў, што адкрылі дарогу ў жыццё. Але летась тагачасцы паўсталі ў чэргі ля школ ад рання, і ўвечары вярнуліся да школьных ганкаў, каб паглядзець у вочы настаўнікам. Колькі было ў іх веры і надзей, столькі ж стала болю, непаразумення, крыўды. Дзіцячай крыўды на тых, хто вучыў не хлусіць, выконваць свой доўг да канца, быць смелымі і паслядоўнымі, адстойваць сваё гледзішча… Кожны, каго падобнаму ўсё ж навучылі, прыйшоў з гэтай навукай да вышчарбаных прыступак ці мармуровых калон, перасохлых у жнівеньскую спёку кветнікаў ці ажурных парканаў, кожны прыйшоў вырашыць простую задачку на працэнты і зверыць адказ з усёй краінай… Не склалася.

Сёлета Дамініка Кірылаўна пайшла ў другі клас. Сняжана скінула яму фота з букетам і фота за партай. Настаўніца з’едліва запрасіла ў бацькоўскі камітэт, у адказ ён скінуў скрыншот апошняга перавода на рахунак школьнай рады, і пытанне закрылася.

І вось ён цяпер ідзе незнаёмымі калідорамі, мімаходзь адзначае бела-барвова-белыя жалюзі на высокіх, старога фасону вокнах, мармуровую афарбоўку сцен…


Станіслава ўзляцела па сходах, ледзьве вывернуўшыся між дзьвух юных матулек, што цокалі шпількамі наўздагон пажылай кабеце з начосам, і немаладым татам з саплівым “грызуном навукі” на буксіры. Кірыл ішоў за ёй, але трымаўся сваёй траекторыі, акуратна прамінаючы шкаляроў і дарослых. Яе скураны заплечнік (фарба з яго пачала лупіцца шчэ ў студзені, Кірыл памятаў валізку ў лепшыя часы) свяціў здалёк вытрапанай палосай вакол маланкі. Мяккія чорныя красоўкі бязгучна мералі калідор шырокімі няроўнымі крокамі. Чэзлы хвосцік цёмна-русых валасоў матляўся ўслед за рэзкімі рухамі галавы. Левая рука хавалася глыбока ў кішэні кароткай джынсавай курткі, правая здушыла лямкі заплечніка – “гаманца”, як аднойчы іранічна назвала яго Станіслава. Спыніўшыся пад шыльдай ДЫРЭКТАР, Зубрэвіч застыла, прыплюшчыўшы вочы, выдыхнула раз, другі. Складка між броваў, куткі рота ўніз. Падняла вочы на Кірыла: ці гатовы?

– Дазвольце, – між імі бесцырымонна ціснулася да дзвераў эфектная маладзіца крыху за трыццаць у чорным дзелавым строі і вузкіх ботах да кален. Станіслава адступіла на крок, ледзьве ўратаваўшы нос ад края чырвонай тэчкі. Кірыл адхінуўся, паглядзеў у твар… Карыя вочы раскрыліся, правае брыво крыху прыўзнялося, левае, рассечанае белым шнарам, засталося на месцы.

– А… вы… разам? – чарнюткія вейкі ўзляцелі і апалі. – Ну тады… Праходзьце…

Яна загрукатала ўглыб дырэктарскага кабінета, дзе за сталом сядзела ўжо школьная камісія па прафілактыцы сацыяльна-небяспечнага становішча начале з таўсматым гаспадаром школы.

Станіслава пераступіла парог. Наструненая спіна, каменна спакойны твар.

– Добры вечар, – павіталася гучна і ўпэўнена. Кірыл паспеў адсунуць для яе крэсла. Але сам шукаў вачэй Дарыны, што праваруч ад дырэктара нэрвова перакладала перад сабой паперы…


Мама, ты не ўяўляеш сабе, ён сам выштурхаў усіх, апроч настаўнікаў, за дзверы і замкнуў. Але я ведаў, у якім яны кабінеце, і мы з Кацяй пабеглі вакол, да вокнаў. Дык ён урну паставіў на падваконне. Але што за бяда! Я залез на адліў, і зверху ўсё было бачна! Я нават здымаць хацеў, але зараду не заставалася, – Стах не мог сядзець ад узбуджэння. – Зміцер Васільевіч ніколі бы так не зрабіў!

Станька ківала. Былога дырэктара паважалі ўсе – калегі, настаўнікі, вучні, чыноўнікі з аддзела адукацыі. Новаму прыходзіць складана. Але дзеці не стануць чакаць – яны судзяць адразу, па першых жа несупадзеннях выносяць прысуд, і чым мацней любілі таго, тым горшым бачаць наступнага.

Ён нават з намі не вітаецца. Я кажу яму “Добры дзень”, а ён ці тое не чуе, ці тое пляваць хацеў! – падаў голас Кастусь. – Дык і я з ім вітацца не буду, раз так!

Ветлівыя людзі вітаюцца таму, што яны самі ветлівыя, а не таму, што іншыя так робяць. Дык навошта браць за ўзор найгоршы прыклад? Ты ж не малпа, каб паўтараць чужыя глупствы. Рабі ўласныя.

Станька магла б сказаць і болей, але не, дзецям яшчэ хадзіць у гэтую школку. Школка не з горшых, настаўнікі профі, ніхто не душыў дурнымі правіламі… Пакуль што. Ну а тое, што адбылося… Яно адбылося паўсюль, у кожнай школцы, лякарні, воінскай частцы, і як ні прыкра, іншай краіны ў нас для вас няма…


Кірыл Батман распісаўся ў журнале і выйшаў на школьны двор. Станіславы нідзе не было, хоць сышла яна хіба трыма хвілінамі раней. Ён набраў адзін яе нумар, потым другі. Адключаныя абодва. Крыўдуе? Ці проста разнэрвавалася ў канец, не памятае, што па-за сувяззю…

– Дарлін… – пачулася ззаду.

– Дарына, у мяне яшчэ сустрэча, прабач, – Кірыл павярнуўся на гук абцасаў. Дарына – ужо ў плашчы і пры сумачцы – спускалася з ганка. Чорныя валасы, яркія вусны. На мяжы дзелавога і вечаровага стылю, яркая, вабная. Толькі ў вачах спалох. – Я набяру цябе ўвечары… калі не надта позна будзе.

– Навошта ты бароніш гэтую Зубрэвіч? Яе ўсё адно арыштуюць, не цяпер, дык праз месяц. А ты зноў пойдзеш на дысцыплінарную камісію, – Дарына хацела паправіць ягоны гальштук, але Кірыл пераняў яе руку, асцярожна паціснуў пальцы і адпусціў.

– У нас заключанае пагадненне. Гэта – мая работа, – уздыхнуў ён і адвярнуўся. – Да вечара.

– А гэта – мая работа… У інтарэсах дзяцей, – Дарына заступіла яму дарогу. – Кірыл, ты сам казаў: я зараз мушу быць вельмі асцярожнай, каб і падазрэнняў не было… Ты ж сам казаў, не дапускаць ніякіх хібаў… Кірыл…

– Ніякіх хібаў, – кіўнуў ён. Ніякіх хібаў, ніякіх сцэн. – Я гэтак і казаў. Ты робіш сваю работу. І я раблю сваю работу. Да вечара, дарлін. Я набяру.

– Да вечара, дарлін…

Батман рушыў у бок стаянкі. Ніякіх хібаў. Калі гэта можа ўратаваць…


Абарона ў краiне пад забаронай.

Зруйнаванае права мець правы.

Абарона ў Краiне-Пад-Забаронай –

на мяжы свету зомбi й свету жывых.

Страчаных сэнсаў горкi смак.

Учора было не так.

Заўтра будзе нiяк.

Апошняя лiнiя абароны:

у краiне – не да законаў.

Дзевяць мiльёнаў нас, паланёных неда-законам.

Зрок не працiнае змрок. Чарговая дзея без надзей. Бязлiтаснай логiкаю падзей

кiруе з нябёсаў лёс –

цi гэта хаос

зацягвае ў вiр Краiну-Не-Для-Людзей?

Спiна да спiны,

пакуль не спыняць.

Да чорта парады.

Даць рады

цяпер  i тут.

Загнаны ў кут – не ўцячы.

Чын не па плячы.

I не памагчы iначай, як перамагчы.

А зараз – трымаць апошнi рубеж абароны…


Містар Бэтман! Якім лёсам, якім ветрам? – намеснік начальніка не хаваў душэўнага свята: сам Кірыл Батман, уласнай персонай, просіць прыняць. Кірыл разумеў яго. Былі часы, калі ледзьве не з нагі прачыняў ён дзверы пастарункаў, яшчэ пазалетась, здаецца, выгаворваў яму – тады начальніку аддзела – пра Закон ды Канстытуцыю.

Цяпер яны – самі сабе закон. Але ж і гэтаму, маладому падпалкоўніку з выдатнай кар’ернай перспектывай, варта быць акуратным. Колькі месяцаў таму Батман абараняў аднаго такога, якому не пашанцавала па службе. Удала абараняў: і тэрмін зменьшыў, і два артыкулы з трох зняў. А зямля круглая, чуткі хутка аблятаюць. Прафесійная рэпутацыя.

З чым да нас? – парукаўшыся, падпалкоўнік паказаў на крэсла ля стала.

Кірыл сеў, перасунуўшы крэсла, паставіў партфель на калена. Гадзіннік на сцяне прышчоўкнуў, прамінаючы сёмую гадзіну. Затрымаўся таварыш падпалкоўнік на працы.

Ёсць адна дробная праблемка, Максім Пятровіч.

У нас ці ў вас? – лыпнуў вачыма афіцэр.

Гэта як павярнуць, – Кірыл вытрымаў паўзу, сувора зірнуў з-пад брыва, але па хітра прымружаных шэрых вачах міліцыянта адчуў: за гэтай драматургіяй ягоны дасведчаны суразмоўца ўгадаў, чыя “дробная праблемка” турбуе адваката, – Адна мая знаёмая з ласкі “спяцоў” апынулася ў вашай КПЗ. Калаўротава, Дарына Маркаўна.

Ды няўжо? Вашая знаёмая – у нас? А як жа так? – акругліў вочы падпалкоўнік.

Праблема не ў тым, як. Вы-пад-ко-ва, – Батман крыху падаўся наперад. – Яе дзявочае прозвішча Даражок. А Марк Даражок – гэта сябра і партнёр па гольфу самога начальніка Федэрацыі хакея Матусевіча…

На тра-ве. Федэрацыі хакея-на-тра-ве, – падказаў міліцыянт. І дадаў, непадробна пазяхаючы: – Хакей, гольф… Як яны клюшкі не блытаюць… Кірыл Аляксандравіч, вы ж ведаеце, якія часы. Усё зафіксавана ў базе, зваротнага ходу няма. Пагатоў, на відэарэгістратары запісаныя абразы на адрас групы захопа. А на нашай камеры – як яна самахоць прапаноўвае хабар дзяжурнаму афіцэру. Каб ён, дзяжурны афіцэр пры выкананні, вам, Батману і партнёрам, пазваніў.

Бландзінка, – паблажліва цокнуў языком Кірыл.

Бог уратаваў яго прызнацца ў больш цесных стасунках з Дарынай. А думаў жа з гэтага і зайсці, каб дадаць размове даверу й таварыскасці. Не, сціпласць і стрыманасць. Сціпласць і стрыманасць перад усім.

Першае затрыманне, спалох, касталомы ў шаломах… Тое ж не ваш найлепшы ва ўсім Тагачаску цывілізаваны райаддзел, дзе супрацоўнікі навучаныя з людзьмі абыходзіцца, ведаюць, каму ў плечы даць, а каму кавы наліць. А самае несправядлівае – дубаломам за іх “касякі” нічога па нашых часах не будзе. А таму супрацоўніку, што дашле паперу па месцы працы Дарыны Маркаўны, могуць і клюшку… хакейную… разам з травой…

Ну ўжо, клюшку! Ды прасцей Дарыну Маркаўну адпусціць на вольныя хлябы, – весела зморшчыў скрыўлены набок нос падпалкоўнік. – Тата з голаду прапасці не дасць. А што ж яна тату не прасіла пазваніць… А, успомніў, Марк Маратавіч з’ехаў амбасадарам у нейкую дужа сяброўскую нам краіну, я з геаграфіяй не ў сябрах, не ведаю, туды з Паўднёва-афрыканскай рэспублікі вайфай дабівае ці не.

А другое першаму, як вядома, не перашкода, – ўздыхнуў – ажно плечы падняліся й апалі – Кірыл. – Каб можна было падысці індывідуальна, не паводле шаблону. Як сапраўдны прафесіянал, абазнаны ў сваёй справе… прафілактычная размова, хай сабе штраф. Але праз памылку гэтых… рупліўцаў грамадзкага парадку пляміць біяграфію чалавеку… Вы ж разумееце, хто ўрэшце будзе крайні.

Мы да кожнага знойдзем падыход. Абы дагнаць. Прафілактычную гутарку правядзеце з ёй самі. На ўсіх бландзінак лісты пісаць – дрэвы скончацца. А ў агульнай базе застанецца, – прыпячатаў падпалкоўнік.

Закон ёсць закон, – у тон яму падхапіў Кірыл.

Прыемна было пабачыцца, – афіцэр падняўся, і Кірыл падняўся адначасова з ім. – А другую таксама забераце?

Прабачце? – прыўзняў рассечанае брыво Кірыл, а ўнутры палыхнула: Станіслава!

Зубрэвічаву сястру. З пяці раніцы толькі і чую: Батман і партнёры, Батман і партнёры. Дык не вашая, не? Я сваім адразу сказаў: не Батмана кліентура, той жабракамі ды “цеплатраснікамі” не апякуецца.

Зубрэвіч… Нешта знаёмае. Таксама з канцэрта? – Кірыл зазірнуў у партфель. – Ці з вашых пастаянных наведнікаў?

Не, першы раз узялі, нават дзіўна, што раней не стрэліся. З твару – копія брата. Кір Зубрэвіч. Не чулі? Папіў у свой час нашай крыві. Цяпер адпачне колькі год на зоне, паразумнее. Сёння апеляцыя была, у Вярхоўным судзе. Пішуць экстрэмісцкія тэлеграмканалы, прысуд пакінулі без зменаў. Пяць год. Падзельнікам таксама пакінулі прысуд без зменаў, ад чатырох да сямі. А яна – сястра – вырашыла расцяжку павесіць. Адмарожаная баба. З некім была, пэўна ж, не адна. Расцяжка 30 м – не жартачкі. Ды невядома, з кім. Не сказала. А камер там нямашака. Каб выпадкова ДАІ не праехала, дык і сышла б. А так – нармальна спрацавалі, нават фоткі не паспела зрабіць. Перадухілілі, адным словам.

Няўжо не раскалолі, хто падзельнік? – пасміхнуўся Кірыл.

Ну, ведаеце, каб яна тэракт рыхтавала, дык не турбуйцеся, раскалолі б. А так, за прасціну размаляваную… Не сказала лішняга – яе шчасце. А мо і праўда – сама, з роспачы. Штрафу далі. Суткі не далі, бо дзятвы поўная хата. А то б ЦІП павесяліўся. Там Зубрэвіча і ў твар ведаюць, і па пашпарце. Але іншы раз патрапіць – па крыміналу пойдзе. Ну й зараз пакапаем, ці не свяцілася з кім кагадзе. Ды вам-та што, Кірыл Аляксандравіч, яна ж не вашая кліентка, –уважліва зірнуў падпалкоўнік.

Дык я магу Даражок забіраць? – перапытаў Кірыл.

Зараз пазваню, каб афармлялі, – кіўнуў міліцыянт. – Усяго найлепшага?

І вам найлепшыя зычэнні, таварыш падпалкоўнік, заўсёды прыемна мець справу, а калі чым магу – толькі намякніце, – з усёй наяўнай цеплынёй развітаўся Кірыл. Не смаркайся ў крыніцу – давядзецца напіцца. Штраф. Гэта добра, што не суткі. Пашанцавала. А ён выглядаў Стасю ў рэдкім натоўпе ля Вярхоўнага Суда і не мог зразумець, чаму маўчыць тэлефон… Стася-Стася. Што ж ты робіш. Хіба стане Кіру лепей, калі ён будзе ў ПК-3, а ты ў ПК-4…


Кірыл падышоў да машыны і набраў СМС. “Станіслава, я магу вас падвезці.” Адаслаў – і пачуў добра знаёмы піск апарата. Зірнуў направа. Стася стаяла ля трансфарматара, прытуліўшыся левым бокам да шэрай паверхні з нягегла замаляванай буйной лічбай 3 і знакам %.

– Стася, сядайце. Я падвязу вас.

Яна нібыта не чула, адштурхнулася ад трансфарматара і памалу пасунулася ходнікам. Кірыл сеў у машыну, пакаціў побач. У люстэрку мільганула горкая ўсмешка. Яна адвярнулася, правяла рукой па вачах. Батман спыніўся, апусціў шкло.

– Сядайце.

– Думаю, вам ёсць, каго падвезці, – прамовіла нібы скрозь зубы.

– Сядайце, – Кірыл нахіліўся і штурхнуў дзверку. – Ёсць што абмеркаваць. Вы ж сышлі…

– А быў сэнс працягваць гэты цырк? – Зубрэвіч не спяшалася паварочвацца.

– Будзем перакрыквацца? – панізіў голас Кірыл. Станіслава нэрвова тарганула галавой.

Батман выйшаў. Яна схапіла сябе за загрывак левай рукой, прыціснуўшы вуха. Ён спыніўся за яе плячом.

– Я вас зусім не падтрымаў. Праседзеў, бы вады ў рот набраўшы, усё чакаў, дзе слова ўставіць…

– Не трэба, – прашаптала яна, мацней сціскаючы карак.

– А вы так адважна трымаліся. Я ўражаны. Гэта праўда. І бараніліся талкова…

– А сэнс?

Станіслава нэрвова сцягнула затуманеныя акуляры і стала праціраць рукамі запацелыя шкельцы. З веек сарвалася слязінка. Батман насупіў знявечанае брыво, шакаладныя вочы пацямнелі.

– Стася, сядайце ў машыну, – настойліва паўтарыў ён. – Ад’едзем, а там можаце мне хоць сківіцу зламаць, калі я заслужыў.

– Гэтага ніхто не заслужыў! – усклікнула яна. – Нідзе ніводная сківіца не заслужыла, каб яе ламалі! Ніводзін зуб не заслужыў, каб па ім – берцам! Вы хоць адзін зуб вылечылі? А павярнулі, каб стаў прыгожа на сваё месца? А прырасцілі? Дык не кідайцеся словамі!

– Стася, – Кірыл, агаломшаны, ажно адступіў на крок. А Станіслава ўжо ўсадзіла акуляры на месца і павярнулася да яго, ускінуўшы падбароддзе.

– Усмешка – першая і апошняя зброя чалавека. Рабы не пасміхаюцца. Тыя, хто парахаваў з жыццём, не пасміхаюцца. Людзі з нячыстым сумленнем не пасміхаюцца, іх смех – падробка без радасці…

– Стася, я хачу вас адсюль забраць. Завязу, куды скажаце, – жорстка перапыніў Кірыл і адчыніў пярэднюю дзверку.

Станіслава ўпарта нахіліла галаву, рванула ручку задняй дзверы – Кірыла ажно перасмыкнула – і шмыгнула ў машыну. Але не ляпнула дзвярыма – прычыніла акуратна. Навучылася.

Кірыл вярнуўся за стырно. Станіслава схавалася за спінку сядзення, сціснулася ў камяк, схаваўшы твар у складзеныя на каленях рукі.


Я тут дзеля таго, каб вы абмяркоўвалі мае сціплыя лінгвістычныя здольнасці, ці мы ўсё ж такі прыступім да асноўнага пытання? – Станіслава гаварыла рэзка і гучна, не хаваючы пагарды. Кірыл пагрозліва – ён спадзяваўся, што выглядае пагрозліва – маўчаў, пераводзячы вочы з завуча і дырэктара на псіхолага ды сацыяльнага педагога, пры гэтым акуратна прамінаючы Дарыну. Так, яна казала яму, што бывае на падобных камісіях, часам прымае рашэнне пра абмежаванне бацькоўскіх правоў, але ж тое датычыць рэальных асацыялаў, наркаманаў, п’яніц, крымінальных элементаў. Штраф за расцяжку – наогул не аргумент для пастаноўкі сям’і на ўлік. Прынамсі, пакуль не аргумент. Хоць, ведама, выхадка дзіцячая, і пры выпадку ён скажа пра гэта Станіславе.

Прыступім, – намеснік дырэктара захоўвала прафесійны спакой, але і ў ейным голасе загучаў звыклы начальніцкі метал. – Вашыя дзеці вас не бачаць, вы не бываеце ў школе, не цікавіцеся іхнымі поспехамі. З пачатку года ваш сын ужо мае запіс за спазненне…

На дзве хвіліны, – закончыла фразу Зубрэвіч. – Думаю, за тры тыдні кожны з прысутных такое за сабою прыгадае.

Малодшая дачка сышла з фізкультуры…

Тое самае пытанне! Чаму трацякласніца сышла з урока, і дзе быў настаўнік, што гэтаму не запабег!

Яна гайдаецца на парэнчах…

І да ўсіх вучняў, што гэтак робяць, вы ўжо прыйшлі з пазачарговым аглядам дамоў і ўручылі позву на аналагічнае мерапрыемства? – Станіслава дэманстратыўна прыстроіла левы красовак на правае калена, паклаўшы на ладыжку пераплеценыя ў замок далоні. – То не бачу чаргі!

Вы самі вінаватыя, што вы тут, – нарэшце ўмяшалася Дарына. Яна так і не падняла вачэй ад папер. – Гэта вашая правіна… І вашая адказнасць.

Зубрэвіч прыпячатала красовак да падлогі, вочы за акулярамі прымружыліся, нібыта бралі Дарыну на прыцэл. О, ён ведаў гэты позірк. Так пазіраў на пракурора Кір, перш чым кінуцца ў атаку з халодным шалам берсеркера.

Стася, – шапнуў Кірыл.

Калі ласка…

Мая правіна? Мне Канстытуцыя гарантуе свабоду слова і свабоду меркавання. Выказваючыся публічна, я дзейнічаю паводле Канстытуцыі, а вы, спрабуючы мяне заторкнуць, Канстытуцыю парушаеце. Мая адказнасць? О, так, кожны з нас адказны за краіну. Толькі некаму зручна, каб гэтую адказнасць узялі на сябе іншыя.

Тут вам не мітынг! – абурана выдыхнула Дарына, Кірыл злавіў спалох у ейных вачах і апусціў галаву. Не туды, не туды занесла Зубрэвіч. Дарма, дарма не пагаварылі яны перад паседжаннем. Яшчэ трохі – і штрафам не адбудзеш.

А тут наогул няма ведама што! – Станіслава ўсім целам павярнулася да дырэктара. – Да маіх дзяцей пытанні ёсць? Яны прагульваюць? Апранутыя неадпаведна? Паводзяцца некарэктна?

У Канстанціна дзве пяцёркі запар па ангельскай. І тройка… – пачала збоку маладая настаўніца, але спалохана прыціхла пад поглядам Станіславы.

У дзённіку пяць, пяць, сем, восем, тры. Так, ён вучыцца няроўна. І некалькі год вас гэта ані не турбавала. Што зараз?

Зараз вы…

Гэта хіба ў мяне пяцёркі? Кажу вам: ён вучыцца, як год таму. Вам тады было пляваць. І сёлета змен у горшы бок няма!

Дзеці не ўдзельнічаюць у школьных справах, – пачулася з іншага боку, дзяўчына з цяжкімі абручамі завушніцаў і бэджам педагога-арганізатара меркавала, пэўна, абмежавацца адной рэплікай, бо тут жа перавяла вочы на завуча, але Зубрэвіч рыкнула ў яе бок:.

Канкр-рэтна?

Макулатура, – спалохана прашчабятала тая, і Кірыл унутры сябе пагардліва фыркнуў: сядай, тры.

Мы беражэм дрэвы ў іншы спосаб – не выпісваючы газетнае смецце. А вы сваеасабліва працуеце з дзецьмі. Мае займаліся вакалам, усё чацвёра любяць спорт, але ніводзін чалавек у школе ні разу не пацікавіўся іхнымі захапленнямі і не заахвоціў да ўдзелу ў школьных мерапрыемствах, – Станіслава не лезла ў кішэнь па словы.

Вы, як маці… – маладая педагог набрала паветра, але Зубрэвіч відавочна ведала, чым крыць.

Неаднаразова ладзіла школьныя святы, вось відэа і водгукі прэсы. Дзяржаўнай прэсы, – грукнула яна на стол флэшку, і Кірыл прыцішана цокнуў языком: брава. – І мае дзеці бралі ўдзел нароўні з астатнімі, пры тым, што ўдзельнічаў увесь клас.

Я такога не памятаю, – пачырванела педагог-арганізатар. – Можа, даўней…

А, відаць, тут да вас была выпаленая зямля і бегалі маманты! Штораз, калі настаўнікі былі зацікаўленыя, ці дапамагалі, ці – хаця б! – не заміналі, мы ладзілі святы – для ўсіх! Цяперака ў школу зайсці цяжэй, ніж на сакрэтны аб’ект, – Станіслава ўзяла паўзу, і Кірыл падумаў, што, відаць, абышлося, і канец паседжання будзе мірны. Але Дарына карцінна закаціла вочы і выдала:

З вашымі поглядамі вас да дзяцей на гарматны стрэл нельга падпускаць.

Кірыл знямеў. Хай бы Стася прапусціла гэта міма вушэй. Хай бы павярнулася да яго, прачытала ў вачох, што не трэба на гэта нічога казаць, хай прагучыць гэтая абразлівая бязглуздзіца ды сціхне, як і не было. Бо Зубрэвіч у два словы можа зламаць жыццё і Дарыне, і сабе. І ён – іронія лёсу – нават не зможа запярэчыць Стасі…

А вось гэта… міла, – Станіслава прыціснула далонь да пупка, нібыта адчула – і захацела запоўніць – пустэчу ў жываце. Медзведзявата паднялася. – Значыць, нараджаць патэнцыйных рабоў – то калі ласка, а дапамагаць гадаваць патрыётаў сваёй краіны…

З вашым выхаваннем яны апынуцца ў пастарунку, – паспяшалася Дарына, і Кірыл ад роспачы толькі што не ўзвыў.

Стася, не трэба, – ледзьве чутна ўзмаліўся ён.

Станіслава выструнілася, агледзела прысутных, зірнула і на яго. “Пра што з вамі гаварыць?” – казалі вочы. Але і без адказу яна іх не пакіне.

Разам з тысячамі годных сыноў і дачок сваёй бацькаўшчыны. Калі вы не зусім забыліся на школьную праграму, панове, то ўзгадаеце багата вязняў, імёны якіх сёння красуюць не толькі на кніжных паліцах, а на праспектах ды станцыях метро. Але ведаеце, гэта лёс не адных патрыётаў: падонкі і паскуднікі зрэдчас таксама трапляюць у пастарунак. Ніхто. Не гарантаваны.

Цішыня. Кірыл зразумеў – не, адчуў – што яна не выдасць ягоную дарлін. Станіслава скарысталася агульным маўчаннем і рушыла да дзвераў. З парога прамовіла абыякавым тонам унутрана вычарпанага чалавека:

Болей мне гэтая размова не цікавая. Пайду, надам увагі дзецям. Усяго найлепшага.

Кірыл таксама падняўся, і шум, што ўскалыхнуўся быў абапал стала, сціх. Батман крыху нахіліўся, навіс над сходам, пацягнуў паўзу, аглядаючы прысутных.

Я працягну замест маёй даверніцы. Вамі не было прадстаўлена ніякіх доказаў неадпаведнага выхавання ці сацыяльна-небяспечнага становішча дзяцей. Калі ў рашэнні камісіі адсутнасць падобных абставінаў не будзе адлюстравана ў поўным аб’ёме, то кожны, хто падпішацца пад гэтым рашэннем, будзе стаяць перад судом, абвінавачаны ў паклёпе. А розгалас у прэсе – афіцыйнай прэсе – я забяспечу. Усяго добрага.

На страницу:
1 из 3