Сляза ляза

Полная версия
Сляза ляза
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Варажбіт
Сполахам роснага ранкуНа тонях жыццёвага снуАпусціцца чэрвенем з ганкуЦень, закаханы ў вясну.Той цень, што насёння ссівелы,Вядзьмак з прамінулых часоў,Той цень, што пакінуў насеннеПракляццю наступных гадоў.Нібыта стары з барадою,Бялюткаю цнотай святых,Малітвай як быццам вадоюЗмывае душы твой пухір.Нябёсныя сёстры старога —Агнёвыя зоркі ўначы, —Бы Паркі ткуць лёс твой нановаЎ старыцах сцішэлай душы.Каб ранкам малочна-празрыстымЗгадаліся прашчураў дніУ чэрвеньскім ўбранні квяцістымСлязой залатою вясны.Перадсвітальнае
Знікае цемра спакваля,Нібы ўздымаецца зямляПад спевы ў бэзе салаўя,Ляціць да зорак нерухомых,Празрыстых, чыстых, ёй знаёмых,Якія свецяць матылям —Табе і мне, сябрам, бацькам…І вось трымаецца рукаЗа рог таго маладзіка,Які люляў-спяваў нам сон,Дзе залаты усмешны гномНас веў у панства аксіём:Што ўсё-ўсё на свеце ёсць—І добры эльф, і хцівы цмок.А мы паверылі з табой,Пацалаваныя вясной,Што далягляд – наш вечны дзень…Страчалі срэбраны прамень,З Душы скідаючы каменьЦямнотаў ночы праз агменьЗ дзяцінства светлых аксіём:Ты – чараўніца, а я гном,І пераможам мы той гром,Што называюць людзі лёсам,Бо лёс у нас – шаптанне сосен,Бярозак светлых ціш увосень,Блакіт глыбінны ўсіх нябёсаў,Якія маем у Душы,Што падарылі нам буслы,Крылом сваім нас ахрысціўшы……«Бывай» аднойчы абраніўшы,Парушыла ўвесь наш свет.І цемра зноў паміж камет,Нібы табой прайграны сэт,Гумовым мячыкам нясецца,Апошняй лічбай сэрца рвецца,Душа сасмяглая смяецца,Паразу болем не прыняўшы…Аднойчы я цябе спаткаўшы,Нібы як Зеўс, Еўропу скраўшы,Ды падмануўся, бач ты, сам —І ўсхваляваны АкіянАхутаў хваляй забыцця.А цемра знікла спакваля,Калі ўздымалася зямляПад спевы ў бэзе салаўяІ сон згарэлы матыля…«З далоні выпадае…»
З далоні выпадаеАгеньчык —Канае,Усміхаецца…Свет на тых падзяляеццаХтоШточас ці неНараджаеццаУ кожным з такіхАгеньчыкаў.«Дарога мяне вывела да пячоры…»
Дарога мяне вывела да пячоры,Ля якой сыкалі пачварныя гады:Так карціла схавацца ад палячага сонца.Але перш трэба пацалаваць змяю.***Агонь з нябёсаў, сэрца, прымі,Дашчэнту ў пакутах і смазе згары.Жыццё несупынна і ўслед за табойНехта ідзе, мой сябра, зірні!Зімовы дождж
Зімовы дождж – па шыбах слёзы…На крушнях волкі ночы цень.Твой шлях адсіверны мімозыЎсцілаюць зоркамі надзей…Надзей няўцямных, кволых, стылых,Нібы зімовы снежня дождж…На ўскрайку лога чэзне-гінеЖытнёвай веры памяць-смоўж.Вандроўнік часу – дух прыгодаўІ той па ночы спруцянеў.Зімовы дождж – праклён народаў,Якіх няма…ужо…цяпер…Завея глея
Глей, як алей, між дажджоў і завей.Раз'юшаным ветрамНібыта сурвэткайСвет атуляе, святло ахінаеРадзіму рачулак сваю пакідае.Снегам прыветным у месяцы кветнымКрасуе чароўнаЛунаючы ў чоўнеВясна-паланянка, гуллівая панка,Аздоблена часам увечары і ўранку.А там у прыполлі стракатае воліНерушам верыЯк сцягам галерыПаветрам духмяным красуюць аеры,Узгадаваны завеяй і глеем.«Адхланнем неспатольнае вясны…»
Адхланнем неспатольнае вясныДуша пялёсткам раскашуе,На ўзлеску Белае РусіПан Бог ліцьвінам моц даруе.І Страцім-Лебедзь паляціцьПад перазвон Пагоні вольнай,А сэрца полымем трымціцьнікім ніколі нескароным!«У завеі тваіх валасоў…»
У завеі тваіх валасоўАдыйду, забудуся, знікну…І пад бой хмарных думак-часоўПраплыву шэрым лебедзем дзікім.У вачах твайго сэрца – туман,У руках тваех пекных – жар-птушка.Не шукай ў мяне слоў – то падман,Ды жыццё без цябе – болю стужка.У завеі тваіх валасоўСціхне вецер блукання паэтаў…Адыйду, адбягу ў цемрадзь сноў,Незавершаным кветам санетаў…«Між сузор’яў далёкіх сусветаў…»
Між сузор’яў далёкіх сусветаў,Між касмічных палеткаў душы —Там, дзе цьмяцца абрысы паэтаў,Там, дзе сняцца інакшыя сны, —Напрадонні бязважкасцю сцяты,У няіснай журбе маўкліні,Прамінаюць змарнелыя святыЗграяй даўніх часоў, бы з труны.Там, Яе напаткаўшы між зданняў,Там, пра сутнасць забылы сваю,Гэта слова… (не! не! зноў падмане)З вуснаў шалых сарваў, бы траву,Што завецца жабер, дзедавіцай,Што, як кажуць, зыначыць душу,Злагадою буяе-іскрыцца,Толькі ты не ўвойдзеш ў раку…Між сзор’яў распаленых сненнем,Між смарагдавых гоняў душы —Там, вякуюць дзе ўсе пакаленні,Там знянацку знайшоў Яе ты.Душа
Знявечана адвечнаю вечнасцюТы лунала самотай між кроз.Белым духам на сонцы скалечанымПераходзіла памяці мост.На палетках палёгкаю ўлеткуАпускалася кволасцю сноў.І знікаючы ў смутку ты рэшткуПакідала агню кайданоў.Пракаветнаю была адметнаюТвая постаць з мінулых гадоў.Перамогамі часу сагрэтая,У абліччах Крыўі ваяроў.У жвіры варажбіткаю жытняюНеба жоўтасць пакінула днесь.Песняй тонкай нібыта малітваюТы ахтувала край свой увесь.Залюляляная лялькаю ўраніцуАбуджалася захадам ТАМ,Дзе паснулі нашчадкі без памяці —Твае дзеці, Душа, і… твой скарб.Іn mei memoriam facietis
На пяколцы ўспамінаў цянюткіхЛапіць гонтамі памяць стараннаСтраху часу, трантамі заткнутай,Па-над варыўняй цішы падманнай.Погляд звяглівы хіжым каршунамДападае да дыляў пачуццяў…Мясаед пачынаецца хутка -Раскушматаны гірсы у студнях…Ля стадолаў вякоў беражніцыЛоўж пачэзлай красы сабіраюць…Толькі мне, Месяц Волкі, не спіцца?Ці па мне вецер сумна спявае?Там, за ўскрай небасхілу, паддашшаНазапашаных радасцяў часуТам, не тут, некранутая пашаТваіх мараў без следу гамашаў…Тая хата
Тая хата была як маці —Цёплай, утульнай, лагоднай…І давала свайму дзіцяціЛаску светлай душы і роднай.Тая хата загойвала раны,Абярэгам твой лёс атуляла.Пад нагамі – дыван саматканы:Ўсё найлепшае сыну аддала…Тая хата старэла памалу,Ды пра боль свой табе не казала…Як чакаючы знаку-сігналу,І як мара, аднойчы растала…Тая хата была як маці —Цёплай, роднай і… ў снах засталася…Ва ўсмешцы малога дзіцяціСёння ў мроі яна убралася…«Падыдзеш нябачна, ціхутка, нячутна…»
Падыдзеш нябачна, ціхутка, нячутна…Далоні ў далоні пад поўні святлом.Мілосці аматаркі ночы распуснайАгорнуць пачуцці нязгасным цяплом.Дрыготкі агеньчкі вачэй спакушальныхАпаліць паглядаў трымценне няўзнак…І скокнем тапельцамі ў вір пакарання,У вір бласлаўленя раз’ятранах смаг…Адыдзеш пасля, апранутай ў туманы,Ледзь ў золата промняў ўбіруцца сады…І новага дня мне падасца падманамРастанне не ў час, ды на травах сляды…«Снег напраўду падобны да ветру…»
Снег напраўду падобны да ветру…Ты пачуеш, як сэрца трымціць…Мы заснулі ў бялюткім паветры —Снег як вецер далей паляціць…Валасоў тваех зорныя ніткіСнег з пяшчотай ахутае сном…На зямлі белатварай адбіткіНам пакіне ўстрывожаны гром.Рэчка побач усмешкай заззяе,Сіняй хваляй цалуючы снег…У мінулым нас восень чакаеБелай кропкай між цьмяных павек.Пройдзеш шляхам спамінаў-фантазійЗ абярэгам снягоў і вятроў…На кастрышчы стагоддзяў мы разамСтворым казку, сатканую з сноў,Дзе напраўду снег дужы як вецер,І дзе вецер мягчэйшы за снег…Паляцім па-за часам па свецеПраз адтуліны белыя стрэх.Белыя слёзы зімы
Здаецца, белыя слёзы зімыЦяпло выпраменьваюць волі.У кроплях-ільдзінках хмызы —Пакручастых сцежак нядоля.Далонь у далоні: ідзем да святла,Што льецца з нябеснае студні,А разам —насупраць – шляхцянка ЗімаГуляецца ў хованкі з Зюзяй.Здаецца, нязгаснага Зніча любоўУ каўкавым смеху гуллівым.Спаткаеш такую – і голаў далоў,На вечны спачын пад ільдзінай…А зоры малочныя снежаць абшарЗімовымі слёзамі ветраў…Ядлоўцавым шляхам калісьці ЎсяслаўТут крочыў насустрач Сусветам.Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Конец ознакомительного фрагмента
Купить и скачать всю книгу