bannerbanner
Сляза ляза
Сляза ляза

Полная версия

Сляза ляза

Язык: Русский
Год издания: 2017
Добавлена:
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
На страницу:
1 из 2

Сляза ляза

Павел Гаспадыніч

© Павел Гаспадыніч, 2017


ISBN 978-5-4483-7446-3

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

«У самотнай цішы…»

У самотнай цішыЛедзь рыпнулі дзверы.Я ўбачыў цень на шпалерах —Пэўна, з’явілася ты…

«Ты паклічаш, ты пазавеш…»

Ты пакліч мяне. Пазаві

Там заблудзімся ў хмельных травах…

Пачынаецца ўсё з любві,

Нават самая простая ява.

Я. Янішчыц

Ты паклічаш, ты пазавеш,У дурманы траваў духмяных…Заблукаем у роснай імгле,Знікнем разам у белых туманах…Пачынаецца ўсё з любві,Нават зманнасць нябеснага шляху.Перад намі абсягаў гады,Па-за намі – пакінутасць страху.Распранаецца поўні святлоУ вачах тваіх бляскам любові…І ліецца з нябёсаў сяйвоАсляпляльна-празрыстай няволі.Ты палічаш, ты пазавешЗаблукаць у дзівосным адхланні…На світанку ў роснае смузеЗнікнуць разам у белым тумане…

«Я напішу верш для цябе…»

Я напішу верш для цябеУдзень самотны і журботны.Як сонца ўтопіцца ў вадзе —Я напішу верш для цябе.Я напішу верш для цябеАпалым полымем пачуццяў.Асадкай сэрца у мане —Я напішу верш для цябе.Я напішу верш для цябеСтагоддзем вечнай адзіноты.Палётам дзіды на вайне —Я напішу верш для цябе.Я напішу верш для цябеЗбуцвелым кветам асалоды.Нектарным прысакам у сне —Я напішу верш для цябе.Я напішу верш для цябеМаладзікова срэбнай сцюжай.Калі прачнешся без мяне —Я напішу верш для цябе.Я напішу верш для цябеСутоннем пожадным і прагным.У барвах смутку і ў смузеЯ напішу верш для цябе.Я напішу верш для цябеУдзень самотны і журботны.Стагоддзем вечнай адзіноты,Збуцвелым кветам асалоды.

«Вас, відаць, не было сапраўды…»

Вас, відаць, не было сапраўдыЛя крыніцы, ля вішань, ля студні…Нібы сон, паўтараліся Вы,І балелі-балелі мне грудзі…Вы прыйшлі, нібы з неба святло —І з прадоння Сусвет утварыўся…Разлілося паўсюдна цяпло,І як быццам яму я маліўся…Вас усмешкай аздобіла ноч,Кожнай зоркай, травінкай, лісточкам…Бласлаўлення святога ад вочАтрымаў я у райскім куточку…Вы, як цень, адбіваліся ў дні,Быццам воблака, ноччу сплывалі…Таямніцаю спеў Ваш вірыў,Вашы словы ў вышынях луналі…Вас, відаць, не было сапраўды —Кроза дзіўная свету прывідаў…Нібы сон, паўтараліся ВыУ абшарах маіх краявідаў…

«Горкім сном не прысніцца віна …»

Горкім сном не прысніцца віна —Не мая, не твая, а чыя?Як не прыйдзе ніколі вясна,Не яго, не яе, а чыя?Памяць ціха стаіць ля вакна —Не мая, не твая, а чыя?Нібы Чаша пакутаў без дна,Не яго, не яе, а чыя?Цемра плача з відна да відна —Не мая, не твая, а чыя?Уцякае скрозь пальцы вада —Не яго, не яе, а чыя?Новым днём прывітае зіма —Не мая, не твая, а чыя?Неўзабаве ўсё ж прыйдзе вясна —Для яго, дя яе – Нічыя.

«Спаўзе ў гушчар туман сівы…»

Спаўзе ў гушчар туман сівыМіж елак покрывам бялюткім.Ізноў прысніцеся не ВыУ панаванні Рэха гнуткім…Спаўзе з галінкі кроплі звон,Які падхопіць шоргат лісця…Ізноў сустрэнецца Вам Ён,У мроях стрэчаны калісьці.Спадзе на вокны змроку цень,Кране далоні сарамліва…Ізноў не Вы – самотны дзеньАб нечым просіць палахліва…

Не сніцца Парыжу ворыва водар…

(Леаніду Дранько-Майсюку)


Мая душа не плача, а пяе, бо стомлена не лёсам, а табою.

(Л. Дранько-Майсюк)

Твая душа – нячулая машына, выразны запіс.

(Х. Картасар)

Не сніцца Парыжу ворыва водар,Не бачыцца ў снах паплавоў хараство.Вялікі адметнасцю светлаю горад,Палескіх не сніць краявідаў даўно.Самотны і з тым, без таго, у трывозе,Палонены снамі стамлённа-чужых,Не сніцца адчайна між вежаў і плошчаўУсходняга вальсу багемны уздых…Не сняцца Парыжу ліцьвінскія вочы,Паэта здалёку, Паэта з не тут.Ды чуе надоствітку, цішай, употайВандроўніка шэпат здзіўлены Луўр.Дыханне займае прасторы і часу,І водарыць – Божа! – нязнанасцю сноў,Якія вяслуюць прывідамі страхуУ колерах белых, чырвоных, бы кроў…Адкуль жа самота? Нячутна-знаёма,І мова нагадвае баль салаўёў…Адна ў Беларусі на тыдзень суботаІ сем у Парыжы на тыдзень субот…Не сніцца яму, апалоненым жарсцюДзівотных фантазій ПікАсо-РэмбО,Як поначы кветам ад Вільні, няйначай,Ліецца з нябёсаў Ярылы святло…Ды што яму богі? Д’арк больш за сонца,А вуліца Ружаў прыўкрасней за свет.Чаму ж, о Анёле, балюча быць можаАд шэпату кволага між безлічы моў?Не сніцца Парыжу ні сад Люксембургскі,Ні Руаяль, ні Сен-Жэрмэн…Ён слухае моўчкі з слязою на вуснахАповеды з «Кнігі для спадарыні Эл».

«А што такое жыццё…»

А што такое жыццё,Калі не хвалі,Які гайдаюцьНібы караліЛёс на вятрах і агні?А што такое жыццё,Калі не кросны,Якія ткуць восеньНібы нябёсы просіньАд самай вясны?А што такое жыццё,Калі не вагі,Якія ўсе твае смагіХістаюць улева-управаВыбарам адным.А што такое жыццё,Калі не спатканні,Хістанні,Ткацтвы,Гайданні,ВаганніЗ мэтай адной —Пазбегнуць растання?..

«Адшумела, адгуляла, адпалала…»

Адшумела, адгуляла, адпалалаТы, душа, зняволеная сном.Кропелькай слязы уноч растала,Адцвіла язьмінам за вакном.Маладосцю сінявокай звонкайАдзвінела, адлунала, адышла.На двары ліпнёвай вербы гронкайЗачапілася за сполах сна,У якім юнацкай непакорой,Ты любіла, ты чакала, ты жыла…А цяпер сталеннем верасовымАдшумела, адгуляла, адышла…

«Раніцай можна прачытаць…»

Раніцай можна прачытацьГісторыю старажытнагаУчора…

«Не астылі яшчэ паплавы…»

Не астылі яшчэ паплавыІ ў паветры праменні гуляюць,У пяшчоце блакітаў ставыСпевы птушак апошніх гайдаюць…Жоўтым лісцем красуе смуга, —Няўлоўнай зімы набліжэнне.Пожні хваляй цалуе ракаНа спатканні апошнім нясмела.Пракаветных дубоў галасыДа нябёсаў імкнуць, нібы стрэлы.Ім бы раз свае караніАгарнуць у пухнатыя глебы…Дыванамі самотных гаёўУсцілаецца жоўтасць на чырвань,Лета рэхам сцішэлых лясоўРысакоў сваіх ставіць на прывязь…

«А ноч, прыснёная табой…»

А ноч, прыснёная табой,Хіба адно што вецер…Каштуеш зоркавы напой —Душа ляціць па свеце…Дух спачывае на мяжы —Салодкай мроі гукі…Перакрыжуюцца нажы,Як закаханых рукі…Заззяе золатам рака,Прысніш дзівосных птахаў…І не ўстрымаць маладзіка,Ад шчасця каб не плакаў.…а ноч, прыснёная табой,Засне на крылах ветру.Чырвонай кропляй за табойДуша ляціць планеты…

«Там, дзе рачная хваля…»

Там, дзе рачная хваляЦалуе душаў пагляды,І россыпам неба караляўАзёры ў начы апранае,Там, дзе вякуюць ляды,Убраныя ў росныя травы,І птах адзінокі кружляеУ плыні сонечнай лавы,Там, дзе дыванамі пожніУ мяккасці крокі хаваюцьІ мудрасцю даўняе прошчыАбшары сабой атуляюць,Там, дзе гаючай крыніцыШэпат празрыста-салодкіІ сінявокасць чарніцыГлыбіннасць даруюць палёгкі,Там, дзе вішнёвыя ранкіКупаюцца ў спевах птушыных.І на крылатых маланкахМары лунаюць няспынна…Там, дзе пакінуты годы,І хаты ваўчкамі заняты.. —Туды мы ўцякаем употай:Адзінай істотнае страты…

«па дарозе самоты…»

па дарозе самотына узлогах журбыўсё што ёсць не істотнашто істотна не мыпа дарозе да скрухіна абшарах любвізаблукалыя рухінам вяртаюцца ў сны.

«За імгненнем бяжыць імгненне…»

За імгненнем бяжыць імгненне,Нібы кадры нямога кіно.Вечнасць грае ў тэатры стварэння,Нараджаючы цень і святло.За хвілінай мінае хвіліна,Быццам сэрца біццё без душы.Зоркі стынуць адвеку няспыннаУ прасторы касмічнай імшы.За гадзінай сплывае гадзіна,Нібы хвалі бурлівай ракі.Сустракаецца маці з сынамПаміж часам у снах на Дзяды…За гадамі імкнуцца стагоддзі,Рысакамі імклівызх падзей.У імгненнях народжаных богіСтынуць зоркамі ў бляску вачэй.

«Пакрысе ападае лістота…»

Пакрысе ападае лістота,Пад нагамі – пажоўклае лета…Час ад часу прымроіцца мора,Нібы з іншага, дзіўнага, свету…Час ад часу душа ўскалыхнеццаІ паймкнецца да сонца чужога.Нібы сон, ты за ёю, здаецца,Пралятаеш бясконцасць прасторы.У трымценні ўяўялення жывога,У аблоках, паветры, міжчассі…Пірэнэйскаю поўнішся воляй,І глытком каталонскага шчасця.Там, дзе пальмы, пакінута нешта,Там, дзе цыпрыс, вякуе усмешка…Ад пачуццяў па восені рэштаЗастанецца, як пані Франчэска,Застанецца, каб, мабыць, употайПавясці за сабой ў далягляды,Праз залевы, віхуры, праз слоту,Праз пустэльні, гаі і праз ляды.І, калі ачуняеш, прачнешся —Незнарок успаміны ўзгайдаеш,Краявід жоўтаскуры прал’еццаКрыху горкай, прывезенай кавай…

Спатканне

Адчую сябе прыціснутым да краю непазбежнага твайго імя.

(Х. Картасар)

Калі ты падыдзеш, убраная ў вечнасць,Калі пасміхнешся, як сонца між зор,Схаваю і я сваю недарэчнасцьУ торбу жаданняў збянтэжаных слоў.Няхай і не блізка, няхай й недалёка,Бурштынавых поглядаў л’ецца святло.На пацерках часу струменіцца звонкаУсмешлівых дзён тваё хараство.Калі ты адыдзеш, пакінуўшы вырай,Калі азірнешся усмешкай багоў…На мапе спаткання велікаю плямайСвой роспіс пакінуць акорды ваўкоў…

Паэзіі святой душа

Я – абарваны пульс Зямлі,Сляпога лёсу ПадарожнікУ кожнай кропельцы крыві,Пакінутай на Раздарожжы.Я – полымя антычных строф,Фартуны вечная забава.Часцінка вокамгненных сноў,Апранутая ў яву.Я – некрануты боль лясоў,Алоўка роспіс на паперы.Смерць і жыццё ўсіх багоўУ свечках дагарэлых.Я – цеплыня вясковых хат,Лучыны цень далёкі.Славянскіх песень зоркаглядУ чужаземных скоках…Я – звон птушыных галасоў,Крыніцы бег шчаслівы.Лічыльнік несказаных слоўУ хораме магільным.Я – Чалавек, Народ, Зямля,Дзіця імклівай Думкі.Паэзіі святой ДушаУ праявах і малюнках…

«Падманам поўніцца напой…»

Падманам поўніцца напой,Напоем поўніцца падман.Згадаеш шчырасці прыбойІ зноўку паляціш у зман.Падманам поўніцца напой,І сонца холадам імжыць,Кранаеш сэрца моцай зор,Але яно ўсё больш баліць.Падманам поўніцца жыццё,Напой разблытаны лухтой…За поўняй праўды, як за сном,Ты не дацягнешся рукой

Ваўчыная Поўня

Поўня бледнаскурая,Поўня бледнатваряПоўніць неба слёзамі,Лёзамі халоднымі.Паглядзі праз дахіЗмерзлага наўколля,Паглядзі на гмахіСнежаньскай няволі.І пачуй як быццамВоўчы сум замерзлы —Воўкі – гэта богі,Што згубілі ногі іНа лапах ў поўсціШчэраца ікласта,Выскал тайны шчасця,А, быць можа, праўды,Той спрадвечнай, існай,Нібы поўня ў небе,Быццам хлеб карыснай,І як смерць нязменнай.…Снегавых сцяжынаўТы прайшоў нямала,Але ў небе поўня,Як твая святая,Як твая ліхая,Як твая нямая,Як твая сляпая,Тая ж, тая ж, тая ж —З бледнай скурай йТварам,Са сяйвом слязлівым,Праўду што хавае,У вачах ваўчыных.У крыві людское.У агідных рухахЗмерзлага жывога.…Поўня бледнаскурая.Поўня бледнатварая.Штоноч зноў ты плачашЎ холадзе лядашчым….

Самота воўка

ваўчкіў маёй душынібыты вочывоўкапалохаюць людзей,і я, самотны зноўку,брыду да іншых пасяленняў,а можа, іншых вымярэнняў,дзе воўкі замест зграяўкаханне з любайвыбіраюць…

«На выпасе зоры пысамі…»

На выпасе зоры пысаміДакрануліся да мяне.Рэкі рэзалі снамі-арэхаміСэрца срэбнае мае.Цішыня была добрая,Часам модная і лагодная,Калі вуснамі светла-спакусныміЗа душу ты кранула мяне…

«У вачах тваіх …»

У вачах тваіх —Маё натхненне.Заплюшчанае.

Берагіня

Ты такая прыгожая,Нібы БерагіняЎ фатэліЗ кубачкам кавы духмянай…Тваіх валасоў кілімыБярэзінай альбоВолмайЗмягчэламу сэрцуДаюцьПрытулак.Пах тваёй прыгажосціКазычаЖывіцай жаданні…Адлегласць між намі —Прывіды дыЗданніТваіх сябровак-ахоўніц:Вадзяніцы,Каўкі,БеражніцыСветла-пяшчотным ценемДушыНечыя грэюць…Салодкім як грэхВуснаў алеемМалюешМой светНавакольны.Пахне мне глеемДалёкайБярэзіны абоБлізкае Волмы.Сэрца нямее,Дранцвее,Буцвее.Пад покрывам ПоўніУ фатэліДыяруш крозаўГартаеВецер самоты…Ты такая прыгожая —Піша ў паветрыДымок кавыФілігранна,Выкштацона,Бязмоўна.…прачынаешся.У кватэры —Пах глеяІ жывіцы.

Стварэнне свету

Вішняй зімовае наспеў твой сонІ нібы птушка з далоняўУспырхнуў у небаПразрыстае як сонПра птушку іВішню іІ зіму.Неснагавую зусім зіму.Час ад часу слязлівую.Прахалодную як труну ўПрасторы трупярняў.Безумоўна,Ты адзіны там з жывых(Ці табе так падаецца?)Бо сон, вядома, надзейны падманнік іПадменнікЗаменнікЖыцця, у якімЗімовай вішняй даспяваеБогам згубленае Слова.

«Калі наўкола неспакой…»

Калі наўкола неспакой,Бы дзідай сэрца працінае,І слота косіць шыхты мрой —Згадай свой край забраны.Хоць і не забраны для цябеАрдой ваўчыных згряў,Хай шалам дзеяцца ў сяўбе,Над нескароным – Краем.Лютуюць прыхадняў сцягі —Апрыкрыя Усходу знакі —Твае ж не ўзяць ім берагі,З бусламі не лятаць сабакам.Руйнуюць храмы ўласных душ,Няхай, народжаныя Хамам.Твой сад спамінны з Княства Руж —Не адчыніць ім яго брамы.Як ні жадаць ім, не згібецьАні табе, ані нашчадкам —Датуль, пакуль у сэрцы днецьПагоні Велічнае спадкі.

Д'ябал слухае цішыню…

І галосяць знічкі, па жывых галосяць, гэта люд крывіцкі

чорны ветах косіць.

Анатоль Сыс

Д'ябал слухае цішынюДуш крывіцкіх збалелых.Можа, пустка патрэбна ямуУ вачах іх збялелых…Выпівае анёл чарку снуЗ бел-чырвонага куфля на небе.Д'ябал шэпча ў хмелю яму:Няма месца абодвум на глебеШто ўзарана слязьмі і крывёйСпакон веку яму падуладных…Суразмоўца ў адказ цішынёйПраслаўляе народ гэты ладны…Праслаўляе мінулыя дні,Што Пагоняй лунаюць у душах.З тых часоў, калі КараліБаранілі крывіцкасць у Пушчах.І калі не спакушаны БогБеларусь блаславіў вольным краем…А ў 2010 з Раства Яго рокД'ябал душы ў краіне збірае…Ды не бачыць ён пустку ў вачах,І пакоры крывіцкай ня бачыцьАнёл шэпча: «Нячысты, твой страхЗямлі гэтай свабоду пазначыць….Д'ябал слухае цішынюДуш крывіцкіх збалелых….І здаецца, здаецца ямуБляск вачэй іх у полымі веры…

Плошча

Адчуваю:за мной са зброяй ідзе цень.доўгі, насуплены, змрочны…з цягам часу хаваецца ў Дзень,нібы апошні бяглянак на Плошчы…Ты адчуваеш:боль – за табою бяжыць.доўгі, апрануты ў форму вайскоўца.адчуваеш:сняжынка ў далонях трымціцьсветам пакінутай Плошчы.Што за грукатнасупраць будынкаў?«Спаць!» —загадалі сцямнёныя вочы вакон.ціха паўзе самота ў натоўпе —нязвыкланібыта ўваходзіцьПлошча у Скон.Мы адчуваемподых натоўпу ціха-застылага.ценю крысо, Змрок Болю, іНоч.сэрца спявае слязьмі.бел-чырвонымі крыламі шэпчамароз:з Плошчы кроч….

«Там, дзе Малагу мора цалуе пяшчотна…»

А.Э.

Там, дзе Малагу мора цалуе пяшчотна,Там, дзе сонца паўднёвае ззяе як Бог,Твае плечы у сне уздымаюцца вольна,Пад прасцінай ласкавай, нібыта мурог.Там, на вуліцах вузкіх, усмешных і ветлых,Паміж небам далёкім і долам ў нагах,Твае вусны варушацца ціха-нясмелаБыццам нечы спрабуючы вытрушчыць страх.Там, дзе Лоркі гітара ўздыхае самотна,А на плошчах Гранады фламенко жыве,Твае вочы асветлены быццам паходняйШто запалена сэрцам ліцьвінскім ў імгле.

«а калі на гарышчы жніўня…»

а калі на гарышчы жніўнявераснёвыя пожні заззяюцьтаямнічым святлом сонцаліўнябарвай зжытага некалі траўняу расхрыстаных душах наўколау вачох што стаміліся Поўняйновым зыкам маланкавым моваўзнікне з мары тваёй маціцовай

«Восень па-вар’яцку лютуе па-над намі…»

Восень па-вар’яцку лютуе па-над намі:Жоўтым лісцем сцеле прыбраныя дываны,Гаманіць рачулкай, стомлена-халоднай,І нябёсаў шэрасцю плача гэта восень.Толькі ты ня чуеш, забыццём прачулы:Пройдзеш крок у бок, сэрца не пачуе.А наўкола свішча вецер нібы пугайЦемра б’е няшчадна, ніб кат папругай.Дождж вяроўкай слізкай абаўе наўкола:І табе ад сонца не было нічога…Бо лютуе восень, жоўта іклы шчэрыць —Аняма тут свету, аняма тут веры…

Восеньская электрычка

Сесці ў човен і плысці ў нікуды, ніхто, ніадкуль

аж завершыцца эра і памяць растане на дне.

Час абраў нас. Абраў да апошніх лушпінаў. Пакуль

мы падымемся ў абсерваторыю, восень міне. (Айдас Марчэнас)

Вострыя, як відэльцы,Слёзы кастрычнікаТы малявала растаннемДрэваў і лісця.Абапал калюжын,У шэрасці сціслых,З-за вокнаў няспешнай,Як лёс, электрычцы.І з кожным прыпынкамТвой пэндзаль смялейшаАбрысы асенняйТугі вымалёўваў…– Не, не, не турбуйцеся,Ўсё нармалёва, —Вусны шапаталіКамусьці з «тутэйшых»…Таму, хто, як восень,З пачуццяў пажоўклыхСкідаў да калюжынаўЧас і прастору…Таму, хто наладзіўЗ кастрычнікам змовуІ параструшчыўЦяпло долам глёўкім…Вострыя, як нажніцы,Хмары кастрычнікаТы малявалаСпатканнем з няверай…– Дзякую, дзякую,Свет, пэўна, не белы, —Словы расталіЎ пустой электрычцы.

«Агнём напоўніш мяне …»

Агнём напоўніш мяне —Агнём неспатольнага сонца.Зруйнуеш на белай сцянеПрысак самоты бясконцы.Агнём разварушыш спакой —Агнём забыцця жоўтай жарсці.Планетаў далёкіх канвойНам не дазволіць упасці.Агнём развярэдзіш душу —Агнём пераплаўленых ранкаў.Я крыж твой на сэрцы нашуЗа ўсіх на свеце каханкаў.Агнём распілуеш мяне —Агнём пракаветнага дрэва.І кожная частка – табе,Агнём перапоўнена Ева…

«Ядвабам аголеных ўночы адценняў…»

Ядвабам аголеных ўночы адценняўЛунаюцца мары ў празрыстаці зор…Мільярды сусветных жаданняў-трымценняўАхутваюць ласкаю стомлены бор…Прыціхласці рэха на стромых прасторах,Бавоўнасці водару прагны глыток…Скідай нерашуча, няўмела свой сорам —І можа пачуе спакушаны Бог…Як дыхае цень, што прачнуўся да скону,Як коткаю крочыць смуга да ракі…Як плача матыль у бяскрыллі палону,Як дзіда ўваходзіць у вільгаць зямлі…Перлінамі скарбніц дзівосных, таемныхМіж нерушаў бору, між лядаў ягоСустрэнуцца губы і вусны ўзмакрэлыхЦнатлівых юнацкіх, бы грэху віно…На ростанях вечнасці, мнішкаю сціплай,Ледзь-ледзь апранае світанак цяпло.Мільярды пачуццяў па травах разлілаЯдвабам пяшчоты тумана крысо…

«У прыцемках лета…»

У прыцемках летаДагарае святло,Нібы з песні паэтаВыцякае віно…

Пануе восень

Ты сыдзеш, мабыць, як прыйшла:Туман, балоты, восень…Прысніцца раз, другі вяснаЯк між чарноцця просінь…Ты знікнеш хутка між агнёў:Блуканне, вецер, попел…Свет перакуліцца і зноўЗвычайнай стане восень.Ты развітаешся і… ўсё—Цяпло, валошкі, сонца—Як быццам больш і нічыё :Вакол пануе восень…

Кроў ветру

БеражанкаЗранкувостракрыллемРэжа паветраКроў ветруСцякаеЗ пятага паверхаНа павекіХалоднага лета.

«Стары і мудры воран…»

Стары і мудры воранЗаўсёды адзінотны.Як вецер у няволі,Вялікі і маркотны…Як палкаводзец слынны,Важак галоднай зграі…Як Дух імклівай плыні,Як цені на змярканні…Ён чулы і сцішэлы,Як лісце пасля віхры.І голас памягчэлыЗ жыццёвае палітры…Стары і мудры воранЎ чаканні заблукалы…Наверсе – спевы зорак,Унізе – цень расталы..

«Ля помніка нябачнага нікому…»

Ля помніка нябачнага нікомуНатоўп стаяў нікому невядомы.Нікому непатрэбны і нязначныЛя помніка нябачнага сабе самому…

«Ты глядзіш стамлёнымі вачыма…»

Ты глядзіш стамлёнымі вачымаНа святло, якое не тваё…Бачыш у сутонні, як АйчынаВобцас ймкнецца да і па-за дно.На жмуты малітвы разадраны,Іх ня чуе той, хто вінен быць.Нібы грэбляй, душы спрасаваны,І няма куды ім болей плыць.Цвеліць розум голая знявага:Невідушчы як прарок народСам сабе, сляпы, дае параду,Як спакласці ўшэчнт свой род.І тады, калі карчы ад дрэваСпадкаемцы ўвозьмуць гадаваць,Ты пабачыш нават скрозь залеву,Што няма чаго ўжо ратаваць…

«Першы снег…»

Першы снег.Чалавек чорнайПлямай выглядаеМіж дрэваў..

«Віна Румыніі глыток уночы…»

Віна Румыніі глыток уночы,Срабрыстай поўні ззянне-след…З-за мора прывіды пакрочуць,Каб атуліць магнолій свет…Твая рука трымціць, бы лісце,А позірк поўняй блаславён…Яшчэ глыток… каб не даплысці…Яшчэ мо крок… каб не праклён…А золак жвава смокча цені,Грамніцы рэдзенькай камлі…Імчымся разам на арэлях,Пакуль не злучым берагі…Адной струной, адзіным мігамГлыток румынскага віна…Пачуеш сэрца грукат-скрыгат,Як быццам бурыцца сцяна…Знікаюць прывіды на хвалях,Вось сонца твар наўскрай жытла…Яшчэ глыток… і на караляхЗайграе полымя святла…

«Атруты выпіўшы глыток…»

Атруты выпіўшы глыток,Схапіўся Ён за сэрца:«Калі памру – няхай як воўк,Які кахаўся з смерцю»…

«Гонка імкнецца да новага года…»

Гонка імкнецца да новага годаСцежка між памяці спаленых сноў.Што адбылося – дабро ці нягода —Паразрасталася часу быллём.Хмары, аблокі, усмешкі, сустрэчы —Пройдзена-зжыта – як мліва – даўно.Ценем нязведаных далечы вежаўСумна ўсміхаецца лёсу шытво.Толькі наперад няпэўна і квёлаЦягнецца ўсё ж за табой наўздагонЁлкай прысутнасцю страчанай доліБела-чырвонай надзеі палон…

«На разгорнутай старонцы…»

На разгорнутай старонцыМімаходзь, імкліва, хуткаЗахапляе ўладу стронцый,Час згубіўся ў змрочных сутках.Колер золата пагасне,Адпачынак возьме лета.Заквітнеюць лютым жарсціІ наноў памруць паэты.На загорнутай старонцыМімаходзь, імкліва, жваваЧорных армій ход бясконцыНам здаўна наканаваны.

«Па-над ночкаю, па-над рэчкаю…»

Па-над ночкаю, па-над рэчкаюЗоркі спрытныя, срэбрам абмытыя,Цалавалі бярозкі белыя, вочкі смелыя,Думкі збалелыя, сэрцы сшалелыя…Па-над ночкаю, па-над рэчкаюЗоркі спаймалі невадам мары,Позіркі душаў, самотных на сушы,Кранутых аднойчы цудамі ночы…

На прыпынку світанкаў

Падышлі да прыпнку світанкаў.– Ці на «Мележу»? Ці на «Танку»?, —Запытальна вочы блішчаліПа-ліцьвінску прыгожай менчанкі.– «Багдановіча»? Ці «Янкі Купалы»? —Вусны хлопца ледзь ёй адказалі.Ім абодвум было то замалаНа прыпынку таемным світанкаў.Між аблокаў і хмар-ваўкалакаўШляхта таньчыла з белых маланкаў.– Ці на «Коласа»? «Пімена Панчанкі»?, —Панна Нясвіжа і пане Каханку.

«Цяпло твае пальцы даруюць няўмела…»

Цяпло твае пальцы даруюць няўмела…Я ганаруся пачаткам такім —Ты зберагла маю душу і цела,Я не раздзьмуў красы тваёй дым.Седзячы побач, на поўні грудастай,Мы назіраем за сэрцам жыцця…Ты пацалункам празрыстым і яснымХмары сагнала з постаці дня.Яркія знічы квітнеюць вясёлкай…Я ганаруся пачаткам такім —Ты мне заззяла Максімавай зоркай,Я расквітнеў Рамансам тваім…

«Забінтуй ты мне ногі абдымкамі жарсці…»

Забінтуй ты мне ногі абдымкамі жарсці,Заручы нашы вочы даўкай палёгкай,Пацалункам шляхетнага ў росах світанкаЗабінтуй маё сэрца чаканай аблогай.Падары па аскепках свой цень небакрайны,Распрані маю душу сунічным паглядам.А пасля, калі пойдзеш, мой сон неахайныТы ўвазьмі за сабой… на ўсялякі… выпадак…

Цяжарнасць

Птушка-ноч распрастала крылы,Зоркі-пёркі пападалі ў сны…Пожняй стомленай поўня застылаУ адбітках на нырках вады…Задухмянай задухі шыпшынаКалыхае мацункі любві…Конік чорны хрупоніць няспыннаІ пяшчоцяцца веццем сады…Птушка-ноч прамільгнула і сплыла:Росны водар абняў паплавы…Золкам волкім пад сэрцам круцілаПатаўсцелай, цяжарнай зямлі…

«калі лісце над крыжам пажоўкне…»

калі лісце над крыжам пажоўкнегэта будзе, напэўна, субота.дзень калі ад сусвету ты вольныі як восень – безабаронныкалі лісце над крыжам змярцвеето надыйдуць, хутчэй, снегавеі.дні, дзе холад дарэшты наспееў непрабудных абдымках Марфея.калі лісця над крыжам ня будзе,груганы завітаюць, не людзі,да сірочай магілкі што ў смузелісцем цісне на вочы, на грудзі…

Да вытокаў

на схоне лета душада вытокаў вяртаеццапавольным узмахамкрыламатыляякі ад нараджэння жыведля агняне больш за імгненнедзідай трызненняшто скрозь брамыўяўленняпранізае часу прасторыпакуль у павуцінненябыту не згіненібы на страчанай векам карціневодар язьміну…вочы вусеня бачацьчас сваёй смерцічас сталення, калі выраслі дзеціды жадання апошняга мэтыматыльком праляцецьскрозь планету,за душой палымнянаю летана акрайцы асадцы паэтанедзе там, дзе вытокі радкоўператвараюццаз вусеняўу матылькоў.

«Апранулася восень у шалік лістоў…»

Апранулася восень у шалік лістоў,у сукенку пажоўклага свету…Капялюшык з халодна-гуллівых вятроўПасуе ёй, а мне так нясцерпна…Нібы з лесу вярнуліся сныпра герояў паўстання у Слуцку,Быццам нас не знайшлі змагары,Што жыццё аддалі у пакутах…Апранулася восень у дождж,Капялюшык крывёй набрынялы..Побач з намі, вакол ды і ўздоўжуспамін пра Радзіму апалы…

Менчанка

Не Кракаў, не Варшава, не Залессе…Гародня? Не… Не Беласток…Вілейка мо? Ці Брэст? Палессе?Ад Менску ўсё бярэ выток…Не Вільні светач… Талін? Рыга?Ці Прагі златай голас-звон?Вясновай светлаю адлігайНа Менскі узыходзіш трон…Адкуль? З чаго? Яны паўсталі,Красой тваёй з’яднаны ў міг.І Крэўным Знічам заблішчалі,Як быццам Вечнасці уздых…Ан не… І ўсё ж такі, канечне,Радзімы светлае крылоВаршаву, Кракаў і ЗалессеДаруе мне сталічным сном.
На страницу:
1 из 2