Полная версия
Душа твая светлая
І ў Мінеральныя Воды яны паехалі разам. У таксі сядзелі цесна абняўшыся і амаль маўчалі. Да таго начнога настрою, што чароўным туманам ахутваў іх, цяпер, перад блізкім расстаннем, прыбаўляліся выразныя ноткі шчымлівай журбы.
На вакзале Максім высветліў, што да цягніка на Мінск яшчэ цэлая гадзіна.
– Пайшлі ў рэстаран, паабедаем, – прапанаваў ён Алёне.
Але тая пакруціла галавою:
– Не хочацца. Давай лепш дзе-небудзь спакойна пасядзім.
Узяўшы ў буфеце пару бутэрбродаў і пляшку кока-колы, яны прыселі ў зацішным кутку прывакзальнага скверыка. Алёна была маўклівай і журботнай. Каб як-небудзь яе падвесяліць, Максім хацеў пажартаваць, сказаць, каб яна больш не запрашала нікога на белы танец і не паддавалася на заляцанні мужчын, асабліва розных віні-пухаў. Але, зірнуўшы на самотны Алёнін твар, зразумеў, што гэта, бадай, прагучыць недарэчы і, можа, нават крыўдна. Таму ён наважыўся прачытаць ёй свой самадзейны верш, які паспеў скласці, пакуль ладаваў чамадан і быў у пакоі адзін. Верш, за няйменнем часу, атрымаўся без рыфмы, але шчыры, эмацыянальны, пачуццёвы. Толькі як ён будзе ўспрыняты?
– Ведаеш, Алёнка, – сказаў Максім, узяўшы яе руку, – у такія хвіліны хочацца так многа сказаць, што, баюся, галоўнага і не змагу вымавіць. Можна я лепш табе сёе-тое пачытаю?
Яна здзіўлена паглядзела на яго і моўчкі кіўнула галавою.
Максім дастаў з кішэні складзены напалам ліст паперы, рукамі, якія прыкметна дрыжэлі, разгарнуў яго і, ледзь стрымліваючы хваляванне, пачаў чытаць:
Сорок восемь часов.Много это или мало?Конечно, до обидного мало!Ведь я не успел дажеКак следует насмотретьсяВ твои глаза-криницы,Что искрились всегдаТакой нежностью и добротой;Всласть надышатьсяХмелем твоих волос,Который пьянил меня,Как самое дорогое вино;Наслушаться твоего голоса,Так подобного на песню жаворонкаНад звонким весенним полем.Ну а самое обидное,Что я не успел сделать главное —Сказать, как ты мне дорога!Сорок восемь часов…И все-таки это так много!Два дня и две ночиТы была безраздельно моей.И для нас однихНеумолчно звучалаЧистая, чарующая музыка.И легкие волны волшебного света,Обнимая нас,Поднимали в небесные выси.И я отчетливо ощущал,Как счастьеКасалось меня своим дыханием,Рождая в душеУмиротворение и блаженство.Сорок восемь часов!Страшно подумать,Что их ведь могло и не быть.Ад хвалявання ў Максіма ажно перасохла ў горле. Гэты яго начуццёва-настальгічны настрой перадаўся і Алёне.
– Дзякуй, – узрушана сказала яна і даверліва прытулілася шчакой да Максімавага пляча. – А ты мне аддасі гэта на памяць?
– Канешне.
– Я буду яго перачытваць, калі мне зробіцца адзінока і самотна. Перачытваць і ўспамінаць цябе, нашыя сорак восем гадзін.
Яна ўзняла галаву і вачыма, поўнымі неверагоднай пяшчоты і затоенага болю, паглядзела на Максіма:
– І чаму на свеце такая несправядлівасць? Усё жыццё шукаеш, чакаеш сваю палавінку, і вось, калі нарэшце гэтая палавінка, здаецца, знойдзена, аказваецца, што яна не твая, і лёсам табе адведзена ўсяго нейкіх сорак восем гадзін.
Алёна памаўчала і ўжо весялейшым голасам дадала:
– А ведаеш што? Мы ж нездарма кінулі ў сажалку ля мастка закаханых манетку. Наступным летам я чакаю цябе ў Кіславодску. Запішы мой адрас і тэлефон.
У гэтую хвіліну з вакзальнага дынаміка прагучала аб’ява аб тым, што да прыбыцця мінскага цягніка засталося дзесяць хвілін.
Максім і Алёна заспяшаліся на перон. Па дарозе Максім яшчэ, згледзеўшы кіёск з надпісам «Кветкі», заскочыў туды і выйшаў з даўжэзнай белай ружай.
– Гэта табе.
– Божа мой, якое хараство! – уткнулася носам у ружу Алёна. – Мой любімы колер.
Яна яшчэ нешта дадала, але ён не пачуў, бо з пыхканнем, з вуркатаннем матора падышоў цягнік і ўсё вакол прыйшло ў мітуслівы, хаатычны рух.
Перш чым зайсці ў вагон, Максім абняў Алёну і пацалаваў яе ў вусны доўгім пяшчотным пацалункам:
– Дзякую табе, мая незабудка, за ўсё.
У Алёны на вачах заблішчэлі слёзы. І яна ціха, пакутліва выдыхнула:
– Я буду цябе чакаць.
Цягнік паволі крануўся. Алёна, пакуль не скончыўся перон, ішла ўслед за вагонам, махала рукою, і было бачна, што яна плакала. А Максім яшчэ доўга стаяў, уткнуўшыся лбом у аконнае шкло, і адчуваў, як гулка, балюча калоціцца ў грудзях сэрца. Цяжка было вызначыць, што рабілася зараз у ягонай душы: светлая, трапяткая радасць, шчымлівая журба, бязмежная, невымоўная пяшчота… Ад усяго гэтага хацелася плакаць.
Ледзь стрымліваючы слёзы, Максім вярнуўся ў купэ. Суседзі, здаецца, нешта казалі яму, але ён нічога гэтага не чуў. Моўчкі залез на сваю верхнюю лаўку і, павярнуўшыся тварам да сцяны, аддаўся салодкім успамінам… Вось ён нясе Алёну на руках да «Грота кахання»… Першы пацалунак… А вось яны, мокрыя ад дажджу, стаяць у Нарзаннай галерэі і шчасліва смяюцца. Вось Алёна выходзіць з ваннага пакоя – уся такая свежая, прыгожая, спакусна-прывабная… І развітальныя слёзы.
Што гэта было? Банальнае, распусна-грэшнае захапленне, што нярэдка здараецца падчас курортнага адпычынку, ці сапраўднае, шчырае пачуццё, якое знянацку, так нечакана і так неадольна-ўладарна абрынулася на іх, захапіла, да краёў перапоўніла абаіх трапяткой радасцю, бязмежнай, хвалююча-хмельнай асалодаю? У гэтых летуценных мроях-успамінах, пад лёгкае калыханне вагона, ён незаўважна і заснуў.
Раніцаю Максім прачнуўся ад таго, што цягнік стаяў на нейкай станцыі, а прывакзальны дынамік металічным голасам нешта гучна, неразборліва бубніў. Ён улавіў толькі адно слова: «Гомель…» Ага, значыць, яны ўжо на тэрыторыі Беларусі. Хутка і Мінск. Жыва ўявілася, як на вакзале яго сустрэне, свецячыся ўсмешкай, жонка Наташа. І, напэўна, не адна, а з пяцігадовай пястухай-дачушкай. Тая радасна кінецца яму насустрач, абхопіць за шыю сваімі ласкавымі ручанятамі і нешта радасна зашчабеча.
Ціхая, лагодная ўсмешка кранула Максімавы вусны. І ў гэтыя хвіліны ён са здзіўленнем адчуў, што таго чароўнага, настальгічнага настрою, які, нібы туман, ахутваў яго апошнія дні, ужо няма. Ён некуды знік, амаль бясследна растаў. А ўсё, што было ў тыя дні, цяпер здавалася яму нейкім мімалётным сном, нерэальна-прыгожым і далёкімдалёкім.
Елена Попова
Рассказы Елены Поповой – продолжение ее драматургических исканий. Во многих театрах Беларуси и России, а во время их гастролей – и в других странах, поставлены спектакли по ее пьесам «Площадь Победы», «Объявление в вечерней газете», «Нужен муж для поэтессы», «Скорые поезда», «Тихая обитель», «Жизнь Корицына», «Маленькие радости живых», «Баловни судьбы», «Прощание с Родиной», «Завтрак на траве», «Странники в Нью-Йорке», «Маленький мир», «Домой», «Этюды любви»…
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.