
Полная версия
Шнар
Мне сніліся сны, дзе мой ліфт пралятаў дзявяты паверх. Я да жудасці баяўся гэтых сноў, а пасля іх унікаў ад ліфтаў яшчэ цягам трох-чатырох дзён.
Пралёт свайго паверха палохае, але палохае, калі ты спускаешся, і зноў апынаешся на верхнім паверсе. І так некалькі разоў. Пасля плачу і новай спробы, можна зноў апынуцца недзе ўнізе. Можа на шостым паверсе. Часам пяты. Зазвычай, з пятага было хутчэй за ўсё трапіць дахаты і прачнуцца. Ліфт мог зваліцца. Бывала і такое.
Так што казаць пра тое, калі табе яшчэ няма і дзевяці, а твой страх жыве поруч з табой і ты сутыкаешся з ім практычна кожны дзень. Як мінімум чатырнаццаць разоў на тыдзень.
Мне не было страшна ездзіць з сябрамі. Менавіта тады, гэта месца рабілася разраджаным, забаўляльным. У нас была забава, напакавацца натоўпам у ліфт, паехаць кудысьці і націснуць кнопку «стоп».
Праз паўхвіліны ў кабіне згасала святло, а потым, нехта неадменна нас выклікаў.
Мы кагортай вывальваліся з шумам, смехам, а часам – моўчкі, як бочкі маласалёных агуркоў. Часам, хто-небудзь баяўся і націскаў кнопку кожнага паверха, абы выбрацца з ліфта.
Два разы на год, у сучак здараецца цечка і тады па дварах пачынаюць бегаць велізарныя сабакі ці таго горш, цэлыя чароды, якія часам нясуцца як ураган, аббрэхваючы і выяўляючы агрэсію да ўсіх на шляху.
Часцей я трапляў на такія чароды, узімку, пасля заняткаў, калі ўжо сцямнела. Яны ўзнікаюць нечакана. Бывала і такое, што яны проста стаялі, а табе трэба было мінуць праз іх.
Калі варыянт быў ісці на праз, я бянтэжыўся. Пасля таго, як мяне патрапаў дваровай сабака, у мяне з'явіўся жывёльны страх. І добра калі ён прымушаў бегчы, часам ён уводзіў у ступар.
Пару разоў на мяне беглі велізарныя сабакі, але мяне ратаваў ланцужок ці ланцуг, якія спрацоўваюць у апошні момант.
Наша хата знаходзілася на скрыжаванні дарог, паміж асноўнымі раёнамі горада. Праз дарогу ад хаты, быў піўны бар. Канчатковае там налівалі і гарэлку ці каньяк. Але клікаўся ён піўны. Мая мама прапрацавала прадаўніком у тым бары каля дванаццаці гадоў. Гэта дарога праходзіла каля школы, дзе я вучыўся.
Пад канец вясны 2003 года, мы вярталіся з маёй сястрой з крамы праз дарогу ад хаты. Сястра была старэй мяне на восем гадоў. Быў цёплы вечар траўня. Людзі ўжо хадзілі ў шортах і майках. Алкашы напіваліся вельмі хутка.
На пешаходным пераходзе, што вёў да піўбара памкнуўся натоўп. Мы праціснуліся практычна да цэнтра, і я адкрыў марозіва. На асфальце ляжала цела мужчыны. Яго твар быў чырвоным з чорнымі слядамі ад колаў. Галава была пляската і з яе выцякалі мазгі. Маленькія гарошынкі з цёмна-пунсовай густой крывёй павольна, ледзь заўважна рухаліся ў бок каналізацыі.
Гледзячы на гэта, і на тое, як мітусяцца людзі, я аблізнуў марожанае. Мяне адшмаргнула рука сястры назад у гушчу натоўпу. Яна гэтак і не пралезла на першы рад гледачоў ды не ўбачыла гэтага мужчыны.
Калі я ёй расказаў і пацягнуў яе назад, яна абазвала мяне, адвяла дахаты і мне забаранілі выходзіць на вуліцу.
Я часта бачыў з акна сваёй кватэры, як на дарогу вывальваюцца п'яніцы. Аднойчы аднаго мужыка пераехала машына. Ён устаў, зрабіў паўтара кроку, зваліўся і яго зноў пераехала машына. Адлежаўшыся, ён ізноў устаў і пяройдучы сярэдзіну дарогі, быў пазбіваны трэцяй машынай ужо практычна ў самага бардзюра. Больш ён не падымаўся.
У 2004, мы вярталіся з аднакласнікам са школы. Па правілах руху, нам варта было прайсці ад школы дзвесці метраў да піўбара. Там знаходзілася скрыжаванне з пешаходным пераходам.
Гэты шлях даўжэў па часе на добрыя пяць-дзесяць хвілін і ўсяго дзвесці метраў. У большасці выпадкаў мы перабягалі дарогу проста каля школы.
У той дзень мы вырашылі прайсціся даўжэй. Ужо падыходзячы да скрыжавання мы пачулі свіст кол, людзей, крыкі і характэрны пляскач. Там, дзе мы звычайна перабягалі дарогу ужо стаяла міліцэйская машына з улучаным маячкамі.
Калі мы падышлі, аператыўна пад'ехала хуткая дапамога і мы толькі чулі водгаласкі, пра тое, што міліцыя збіла мальца на клас маладзей нашага. Кажуць, ён зрабіў патройнае сальта ў паветры. Да шчасця ён выжыў, але ў школу не хадзіў паўгода. Ён жыў у суседнім двары, і дзеці вучылі яго наноў гаварыць.
Пасля гэтага ён двойчы заставаўся ў адным класе, а на месцы здарэнні нанеслі разметку-зебру. У радыусе дваццаці метраў яшчэ няраз збівалі людзей ці школьнікаў.
Звычайна мы хадзілі гуляць у наш дзіцячы садок. Ён знаходзіўся ўсяго ў кіламетры ад інтэрната, можа ледзь менш. Нас збіралася ад пяці чалавек і мы пракрадаліся на яго тэрыторыю.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.