Серж Мінскевіч
Сад Замкнёных Гор (зборнік)

Сад Замкнёных Гор (зборнiк)
Серж Мiнскевiч

Калекцыя беларускай фантастыкi #1
У кнiгу yвайшлi выбраныя творы беларускага фантаста Сержа Мiнcкевiча.

Раман «Сад Замкненых Гор», якi даy назву кнiзе, складаецца з дзвюх частак – аднайменнага квазi-фэнтэзi i касмiчнага фэнтэзi «Забаyкi для малодшых», у якiх, безумоyна, захоyваецца стрыжань прыгоднiцкага рамана з элементамi баявой фантастыкi. У першай частцы супрацьпастаyлены асоба i закрытая прастора, абмежаванне y жаданнях i дзеяннях; у другой частцы – дыяметральна супрацьлеглае – асоба i бязмежжа, неабмежаванасць у жаданнях i дзеяннях. «Сад Замкнёных Гор» – твор, пабудаваны на змяшэннi жанраy з выкарыстаннем iнтэртэкстуальнасцi, алюзiйнасцi, гульнi з клiшэ, парадыйнасцi, пазiцыявання з кiбер-панкавым пiсьмом i прыпавесцю.

Аповесць «Гiперновы рабiнзон» па-новаму раскрывае вядомую з часоy Данiэля Дэфо тэму. Апавяданьнi схiляюцца да сайнс-фiкшн навэлаy з даволi нечаканымi развязкамi.

Серж Мiнскевiч

Сад Замкнёных Гор

© Мiнскевiч С., 2011

© ПВУП «Галiяфы», 2011

© ТАА «Электронная кнiгарня», 2016

Сад замкнёных гор

Ісьненьне – 3d action ад першай асобы

(з элемэнтамi аркады i квэста)

І

Збудаваньне было шэрае, абшарпанае. Усюды валялiся адбiтыя кавалкi тынкоyкi, бэтону, плястыку. Я iшоy, i пад падэшвамi сандаляy гучна вiшчалi дробныя аскепкi крохкага сьмецiва. Празь некалькi мэтраy змрочны калiдор паварочваy направа, i я нiбы асьлеп. Тут не было нiводнай цэлай лямпы. Давялося выпрастаць рукi i паyбокам пацопацца y цямнечу.

Сьцяна пацягнулася мокрая i сьлiзкая, нiбы па ёй толькi што прапоyз гiганцкi сьлiмак.

У глухiм тупiку далонь наткнулася на дратлiвыя, быццам круглы надшпiль, дужкi лесьвiцы.

Я на момант прыпынiyся: за сьпiнай – дом, родныя, сябры, абавязковая праца, да якой прызвычаiyся, а там, наверсе, – iншыя землi, чужыя народы, для якiх я таксама чужанiца. Прадчуваньне стрэчы зь невядомым бянтэжыла i хвалявала…

Трэба iсьцi!

Уверх па строме!

Я ледзь не сарваyся, бо дужкi хiсталiся, а дзе-нiдзе iх зусiм не было. Я мусiy ускiдваць ногi да самага падбародзьдзя, рэзка падцягвацца, выпроствацца на yсю даyжыню рук.

Запэцканымi ржою далоньмi зрушыy цяжкое вечка i асьлеп другi раз – ад сьвятла. Мяне адразу схапiлi за каyнер, паставiлi на ногi.

– Што так доyга? Пайшлi.

Паступова белае поле праявiлася. Гурт хлопцаy i дзяyчат порстка крочыy па гулкiм зьвiлiстым калiдоры. Ростам яны ледзь дацягвалi мне да пляча i з зайздрасьцю пазiралi на мае мускулы.

– Цяпер мухаглоты нам вернуць усё!

Мае спадарожнiкi былi yсе з рэдкiмi валасамi, сухарлявыя. Твары цёмныя; замест вачэй – дзьве шызыя ямiны. Худыя лемуры, толькi без хвастоy.

Мы падышлi да чорных абшарпаных дзьвярэй.

– Іх трэба yзламаць. Апраханцы жывуць там, – прамовiy самы вялiкi лемур. – Давай.

Нацiснулi плячыма. За дзьвярыма пачала рухацца важкая плiта. Праз вузкую шчылiну мы прашмыгнулi y застаyлены жалезкамi калiдор, потым спусьцiлiся па лесьвiцы y цемру.

Пасьля павароту паказалася цьмянае сьвятло.

Мы трапiлi y прастакутны пакой. Ля супрацьлеглай сьценкi ляжалi, сядзелi з паyзакрытымi вачыма замызганыя, у рызьзi, прывiды, а y брудных кутах – такiя самыя iстоты з задуменным выглядам, агiдна прыцмокваючы, нешта жавалi альбо займалiся каханьнем, калi той занятак можна было гэтак назваць: яны цiха, неяк па-нежывому валтузiлi адно аднаго.

– Апраханцы! Аддавайце нашую долю!

Нiбы нiхто нiчога не казаy. Тыя ж закрытыя вочы. Тыя ж запаволеныя рухi.

Вялiкi лемур падбег да блiжэйшай пары i пхнуy нагой.

Пара марудна расклеiлася i адпаyзла.

– Эй!.. Хутка!

Лемур выштурхнуy мяне на сярэдзiну пакоя i шапнуy: «Пакажы iм свае кулакi».

Я да белi сьцiснуy пальцы.

Прывiды заварушылiся, зь iх гурмы выпаyз вузкавокi карлiк:

– А… Звонгi, гэта вы… Мы вам ужо yсё аддалi.

– Мала!

– У нас няма.

Вялiкi лемур схапiy карлiка за шыю, трохi здушыy, прыyзьняy над падлогай:

– П-плюгань…

Шчокi, нос, рот малога апраханца ненатуральна выцягнулiся. Карлiк сутаргава задрыгаy тонкiмi ножкамi i раптам увiнцiy доyгiя чорныя кiпцi y шчаку лемура.

Той войкнуy, хацеy адкiнуць прыкрага недаростка.

Кiпцi былi карабатыя, кручкаватыя, таму адразу вылезьцi са шчакi, абцягнутай жоyтай сухой скурай, не маглi.

Лемур i карлiк упалi, пакацiлiся па запляванай падлозе.

– Бi курдупляy, – завiшчала выродлiвая кабета-звонгi, кiнулася да пекнай на твар дзяyчыны i yчапiлася ёй у валасы.

Купка прывiдаy страпянулася, усе напупышылiся, нiбы адзiны спалоханы дзiкабраз, i зьнянацку, як выбух, усхапiлiся, – закруцiлася, застагнала, закрахтала чэрствым калабком з разьвярэджаным нутром паyсьляпая бойка.