Змрок над Гальшанамі
Змрок над Гальшанамі

Полная версия

Змрок над Гальшанамі

Язык: Русский
Год издания: 2026
Добавлена:
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Кацярына Свірская

Змрок над Гальшанамі

Пралог

Два ровары імчэлі па дарозе, уздымаючы за сабой густое воблака пылу. Асфальт скончыўся яшчэ за Драглеўцамі. Далей ішла гравейка — пясок з дробным шчэбенем, які ляцеў з-пад колаў і балюча сек па голых лытках.Каця ўжо ледзьве круціла педалі, ногі гарэлі агнём. Яна заўсёды была слабейшая — кожную зіму на вызваленні ад фізры. Іра ж ляцела наперадзе на сваім сінім «Аісце», азірнулася і крыкнула:

— Каця, ну што ты там? Давай хутчэй, а то магазін зачыняць на абед!Да Гальшан заставалася яшчэ кіламетры два. Вакол ляжалі жытнёвыя палеткі, што ўжо пачыналі жоўкнуць, з абодвух бакоў стракаталі конікі. Спёка стаяла такая, што паветра трэслася над дарогай.Нарэшце вось ён — мост. Дзяўчаты спыніліся каля ракі, глянулі на зарослую ваду,зусім непрыдатную для купання, крыху аддыхаліся і затым рванулі далей. У магазіне прадаўшчыца незадаволена буркнула, адлічваючы здачу зайчыкамі:

— Ужо абед…

Дзяўчаты схапілі па марожанаму і выйшлі на вуліцу. Селі на гарачыя бетонныя прыступкі каля магазіна і елі, аблізваючы пальцы ад салодкіх падцёкаў.Іра раптам сказала:

— Помніш, дзед казаў пра месца, дзе быццам праваліўся цэлы касцёл? Кінеш манетку — і яна ляціць вельмі доўга. І што мейсца гэта проктятае.Каця кіўнула. Містыка заўсёды яе цягнула. І пужала адначасова.

— Давай праверым, — сказала Іра.

Яны спыталі ў мясцовых - гарадзішча было ў баку ад Гальшан. Зехалі на вузкую сцежку, але далей ехаць па крутым схіле ўгору стала немагчыма. Ровары пакінулі пад сасной і пайшлі пешшу, раздзіраючы рукамі высокую траву. Спёка тут была асабліва цяжкая, нерухомая, нібы паветра прыціснула іх нябачнай далонню. Стрэкат конікаў стаў аглушальным.Нарэшце яны ўзабраліся на гару. Яна ўзвышалася над палямі як старажытны курган, заросшы сунічнікам і маладымі хвоямі. Наверсе іх сустрэла прасторная паляна. Адразу, ледзь ступіўшы на яе, Каця адчула: зямля тут нібы жывая. Яны пачалі абшукваць траву, разгортваючы рукамі, і скора натрапілі на вузкую расселіну — быццам хтосьці прайшоў па зямлі нажом, пакінуўшы доўгі, ледзь прыкметны шрам. Шырынёй яна была ў палец, а краі яе зараслі мохам і чаборам, быццам сама зямля старалася загаіць гэтую старую рану.

— Так… капеек у нас няма, толькі купюры. Трэба штось металічнае…Іра дастала з кішэні маленькую гайку — запасную, яны заўсёды ляжалі там «на ўсякі пажарны».

— Вось! Гайка падыйдзе. Павінна звінець.

Каця ўзяла халодны металічны шасціграннічак, падышла бліжэй, прыцэлілася і кінула ўніз.Гук ішоў доўга. Вельмі доўга. Спачатку чысты, звонкі «дзінь», потым цішэй, цішэй, нібы метал падаў не проста ў яму, а ў бяздонную пустэчу. Дзяўчаты стаялі нерухома, прыслухоўваючыся. Звон адыходзіў усё глыбей, станавіўся чужым, далёкім, і з кожнай секундой здавалася, што зямля прагна глытае яго і не збіраецца аддаваць назад.Потым — цішыня. Поўная. Нібы гайка знікла назаўсёды.

— Ого… — выдыхнула Іра.

— Рэальна доўга.

І ў гэты момант з кустоў, што раслі па краях гарадзішча, з крыкам узнялася стая вялізных чорных варон. Птушкі закружылі нізка над імі, ледзь не чапаючы крыламі іх плечы, каркаючы так жудасна, што мурашкі пабеглі па спіне ў абедзвюх.А калі вароны зніклі, Кацін позірк слізнуў у траву. Яна прысела, там ляжаў пярсцёнак-пячатка з пацямнелага срэбнага металу — цьмянага, без бляску, які нібыта праляжаў у зямлі сотні гадоў. На плоскай паверхні — маленькі герб, нейкія лініі, крылы ці птушка.

— Глядзі! — Каця працягнула знаходку сястры, голас дрыжаў ад захаплення. — Гэта ж… гэта ж сапраўднае! Са старых часоў!

Іра ўзяла асцярожна пярсцёнак двума пальцамі, з такім жа захапленнем разглядаючы яго.

— Прыгожы… Заберэм з сабой!

— Але бабуля заўсёды казала нічога не падымаць. Асабліва каля старых мясцін ці перакрыжаванняў дарог. Падымеш — і потым не ведаеш, што з гэтым рабіць. Раптам бяду прынясе?

Каця ўзяла пярсцёнак, але захапленне ўжо пачало раставаць. Прадчуванне кольнула ў грудзях, успомніушы пра заклятыя гальшанскія скарбы — востра і непрыемна. Пярсцёнак у руцэ раптам паказаўся цяжкім. Занадта цяжкім для такой маленькай рэчы. Нібы ён ужо цягнуў за сабой нешта невідавочнае.

— Можа… кінуць туды? — ціха прапанавала Каця, хоць ёй вельмі не хацелася расставацца з знаходкай.Іра пахітала галавой.

— Не, ты што, шкада!Яны стаялі нерухома. Сонца ўжо хілілася да заходу, стрэкат конікаў стаў гучнейшы, нібы спяшаў іх. Нарэшце Іра, як заўсёды, вырашыла за дзвюх:

— Давай забярэм і схаваем. У нашым тайніку каля склепу ў садзе на ўзгорку. Нікому не скажам. Пакуль не зразумеем, што з ім рабіць.

Каця кіўнула, хоць унутры ўсё сціснулася. Яны загарнулі пярсцёнак у вялікі ліст дзядоўніку, акуратна паклалі ў кішэню Іры і моўчкі пайшлі назад да ровараў. Рукі ў абедзвюх крыху дрыжалі.Калі селі на ровары і паехалі дадому, дарога паказалася лягчэйшай. Але цяпер да дадалося новае адчуванне — нібы за спіной нехта ціха ідзе.Каця азірнулася адзін раз — гарадзішча ўжо схавалася за дрэвамі, але яна ведала: штосьці пачалося. І гэтае «штосьці» цяпер паедзе з імі.Іра, як заўсёды наперадзе, крыкнула:

— Не адставай, Кацька!

Каця націснула на педалі мацней.

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «Литрес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Конец ознакомительного фрагмента
Купить и скачать всю книгу