Хто не любіць жахлівых гісторый?
Хто не любіць жахлівых гісторый?

Полная версия

Хто не любіць жахлівых гісторый?

Язык: Русский
Год издания: 2026
Добавлена:
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Хто не любіць жахлівых гісторый?


Караль Храптовіч

© Караль Храптовіч, 2026


ISBN 978-5-0069-6156-2

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

ПАЧАТАК

Вітаю вас, пані і панове! Ведаю, у такі чароўны вечар няма чаго болей жадаць, як пагрузіцца ў свет легенд і казанняў. Уявіце сабе: цёплы камін, духмяны збіцень… Але нават у зацішшы часам хочацца прыгод. І ёсць тыя, хто з радасцю адважыцца ў іх чароўны свет. Быў у мяне далёкі сваяк, які любіў слухаць людзей і сам умеў расказваць захопліваючыя гісторыі. Чытайце гэтыя пераказы вечарам, не забудзьце ўкутацца як мага лепш і заварыце цёплай гарбаты. Хто не любіць жахлівых гісторый? Здаецца, настаў час для іх. Веліч Беларусі багата на цікавыя казкі, але ці праўда гэта – ці мана, вырашаць вам. І, перш чым пагрузіцца ў апавяданні, варта заглянуць у глыбіні чалавечай душы, каб зразумець, што сапраўды важна ў нашым кароткім жыцці.!

РАЗДЕЛ 1

ВЕЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

Дазвольце мне, панове, паразважаць пра гэтае дзіўнае жаданне чалавечае – вечнае жыццё, і пра тую долю, што прыгатавана тым, якія, па паданнях, здабылі яе, як вампіры і упыры. Хоць смяротны розум і спакушаецца збавеннем ад непазбежнага канца, але, паверце мне, гэта дабро, калі такім яго можна назваць, абернецца цяжарам для душы. Адсутнасць смерці, якой адной з магчымасці сустрэцца з Богам міласцівым, пазбаўляе чалавека асновы, на якой грунтуецца існаванне чалавечай душы. Без перспектывы завяршэння, жыццё ператвараецца ў бясконцы, маркотны шлях, пазбаўлены ўсякай каштоўнасці. Ператварэнне ж у гэтую пачвару, ёсць не проста змена плоці, але і рана для душы. Страта чалавечага аблічча, неабходнасць насычацца жыццём бліжняга, непазбежна вядзе да маральнага падзення і пакут сумлення. Пастаяннае пачуццё віны, сораму і адчужэння ад грамадства, нібы ланцугі, скоўваюць розум і сэрца, спараджаючы толькі новыя пакуты. Выява несмяротнай істоты, якая сілкуецца жыццямі іншых, ёсць не сімвал магутнасці і свабоды, але журботны напамін пра тое, што смяротнасць ёсць неад'емная частка чалавечага існавання, і што каштоўнасць кожнага пражытага імгнення ўзрастае менавіта дзякуючы яго канечнасці. І таму прыклады тыя нешматлікія гісторыя, якія я хачу вам прывесці ў прыклад.

Апавяданне 1

Маленькі чырвоны агеньчык

Канец кастрычніка 1746 года. Дарога да маёнтка была засыпана жоўтым дываном з лісця, які ледзь бачны праз густы туман. Насоўваўся змрок, і малады вершнік ляніва пацягваў аброць каня. Трэба было зладзіць прывал. Шлях перагароджвалі вароты, злёгку пакасіўшыяся ад часу. Шляхціц гукнуў, каб даць знак аб сваім прыбыцці. Але ніхто не падыходзіў. Ён лёгка крануў каваную створку брамы, і яна з гучным скрыпам упала. Мабыць, даўно яе ніхто не спрабаваў паправіць. Магчыма, сядзіба, якая праглядалася з-пад туману, даўно апусцела.

Вершнік рушыў далей. У апошні момант ён павярнуўся і ўбачыў чырвонае ззянне ў акне. «Падалося?» – прамелькнула ў галаве.

Мужчына даехаў да парадных дзвярэй. Дубовыя, на два чалавечыя росты, яны з гучным рыпелі адкрыліся. Яму адчыніла маладая дзяўчына ў шэрай сукенцы, плечы якой былі накрыты цёплай ваўняной хусткай. Гаспадыня сама правяла падарожніка ў велізарны пакой. Усё вакол было пакрыта пластом пылу. Яна паставіла перад камінам келіх для госьця, і шляхціц наліў сабе крыху віна.

Стройная постаць маладой дзяўчыны засланіла велізарнае акно, якое глядзела на запушчаны парк. Там, на горцы, над дахам паўразбуранай прысядзібнай капліцы віднеўся крыж, абвіты плюшчом. Яна заплакала.

– Вы застанецеся начаваць? – спытала яна ціха.

– З вялікім задавальненнем! – адказаў шляхціц.

Яны гутарылі, і ён адчуваў, што нават невялікая колькасць выпітага віна блытае яго думкі, нібы ён выпіў добрую бочку гарэлкі. Доўгая дарога стаміла мужчыну, і вочы самі па сабе сталі зачыняцца…

Ён расплюшчыў вочы. Яго разбудзіў скрып шыбы расчыненых вокнаў. Свежасць восеньскай лістоты праясніла яго цяжкую ад алкаголю галаву. Мужчына быў звязаны, а ад каміна не ішло прыемнага цяпла. Ён ляжаў… на халоднай каменнай падлозе.

Вершнік паспрабаваў перакаціцца на бок, але з гучным ударам паваліўся на цяжкую каменную падлогу. Перад ім на каленях стаяла маладая гаспадыня і паўтарала, нібы заведзеная, глухім шэптам: «Вазьмі! Вазьмі яго!». Ззаду відаць быў каменны велічны стол, а на ім – пакрытая тоўстым пластом пылу труна. Мужчына ўспомніў пра свой нож, рука цягнулася да запаветнага выратавання…

Але тонкія, ледзяныя пальцы схапілі запясце, сціснуўшы яго з непрыроднай сілай. Ён падняў зрок. Вочы маладой гаспадыні былі шырока адчыненыя, затуманеныя шэрым, нежывым туманам. З іх глыбіні глядзела нешта чужое, нелюдскае. Дзяўчына адпусціла яго і пачала адыходзіць маленькімі, няпэўнымі крокамі, нібы вяла яго да чагосьці жахлівага. Сзаду крышка ад труны з грукатам, што раздаўся як вырак, упала на падлогу. Нос шляхціча напаў гнілы, задушлівы пах, пах мокрай зямлі і разкладу. Перад яго зрокам пранёсся мярцвяна-бледны твар юнака, з разбітымі вуснамі і застылым жахам у пустых вачах. На секунду запанавала цішыня, цяжкая і гнетучая. Затым востры, невыносны боль кальнуў у шыю, і мужчына паступова адчуваў, як яго цела ахопвае прыемная, салодкая дрымотнасць, нібы яго зацягвала ў чорную, бяздонную яму.

Ён ачуняў ля каміна, ахоплены дрыжаткай. Перад ім валяўся разбіты келіх з віном, а па паветры яшчэ вісеў той гнілы пах. Ён ускочыў на ногі і кінуўся прэч, да дзвярэй, да спасення. Але там, дзе хвіліну таму сядзела яго суразмоўніца, цяпер стаяў скілет у парванай шэрай сукенцы, плечы якой былі накрыты цёплай ваўнянай хусткай. Пустыя вачніцы чэрапа, нібы чорныя дзіркі, глядзелі яму ўслед, пранікаючы прама ў душу. У грудзях сярод пустых рэбраў тырчаў нож – той самы, які вершнік забыўся забраць. Нягледзячы на пахмурнае неба, вершніку здавалася, што сонца нясцерпна абпальвала яму скуру, нібы яно само было абурана яго прысутнасцю.

Мужчына вярнуўся ў гэтую закінутую сядзібу праз тры дні. Ён быў у падранай вопратцы, з валасамі, збітымі ў хаатычны віхр. Сам ён гаварыў з нябачным суразмоўцам, шапочачы незразумелыя словы, і заглядаў у вакенца, дзе ў цемры гарэў маленькі чырвоны аганёк. У яго вачах не было жыцця, толькі пустая, бяздонная туга і жах. Ён стаў часткай гэтага месца, яшчэ адным прывідам, які блукае па закінутых калідорах, асуджаны на вечнае паўтарэнне таго жахлівага вечара.

Апавяданне 2

Прытулак

Юнак расплюшчыў вочы і зразумеў што не можа рухацца. Ён працягнуў руку наперад, і адразу на нешта ўпёрся. Паспрабаваў адсунуць ад сябе, але не ўдалося. Навокал атачала апраметная цемра. Яму прыгадаўся дзіўны сон.

За акном бачыліся беласнежныя гурбы снегу. А ў хаце вакол сабраліся людзі, некаторыя стаялі на каленях. На ўсіх тварах адбівалася журботнае шкадаванне. Пасля ўсе апынуліся ў касцёле. Ідзе імша, але ён ляжыць. Мёртвую цішыню парушала малітва ксяндза аб памінальнай душы апошняга з роду Весялоўскіх.

Малады хлопец зноў прыклаў усю сілу і змог прабіць драўляныя дзверы. З іх пасыпалася зямля і ён нібы рухомы невядомай сілай узбіраўся па зямлі наверх. Прыток паветра ўдарыў у ноздры, але ён не адчуў прахалоду і свежасць восеньскага ветру. За спіной ён убачыў надпіс: «Якуб Весялоўскі. Памёр у 24 гады 23 снежня 1748 года. Вечны спакой ягонай душы»

«Хто я? І што я тут раблю? Няўжо мяне жыўцом пахавалі? Колькі прайшло часу?»

На яго плячо ўпаў жоўты кляновы ліст, які ён змяў рукой. Ён не адчуў яго мяккасць. На твар падалі кроплі дажджу, але ён не адчуў яго халоднага дотыку. Толькі адчуванне слабасці і жаданне наталіць голад.

Ён прайшоў міма нахіленых крыжоў, зарослых сухой травой, на якіх віселі старыя дзіравыя рушнікі. У галаву лезлі казкі дзеда пра ўпыроў, якія ўваскрасаюць, але нічога чалавечага ад іх не застаеца. Гэта могуць быць маладыя людзі, якія памерлі гвалтоўнай.

«Але, хто я? Можа мяне завуць Якубам. Я успомніў словы строгага дзеда, які ўвесь час мяне вучыў: „Не будзеш ты рады, дружа мой, але анёлы дапамагаюць тым, хто любіць працу, а вольныя гадзінны праводзіць у малітве!“ Быў у мяне маёнтак і слугі, але прычым тут крыкі і агонь?»

На горцы могілак паказалася невялікая паўразбураная капліца. Юнак зайшоў унутр. Адразу ў нос ўдарыў затхлы пах. Ён не сеў на лаўку і не адчыніў малітоўнік, які ляжаў на лаўцы. Ён прыхінуўся да сцяны і паглядзеў на абраз, дзе па баках былі намаляваны дзве постаці, на сцёртыя з часам іх твары, і падраны крыж пасярэдзіне.

Каля крыжа, стаяла Прасвятая Дзева Марыя. Яе твар быў самотны, бо яна аплаківае свайго сына: «Яна вельмі падобная на Ганну. Але хто такая – Ганна?» Зноў закраліся вобразы мінулага. «Хутка павінна было быць вяселле!» Але яго не мог малады шляхціч ўспомніць.

Зноў пракруціўся вобраз у галаве: яна паварочвала галаву да Вастрабрамскага абраза Маці Божай і ў пакорлівым паклоне чытала малітву. «Чаму там было так многа агню і адкуль у маёй галаве крыкі і звон жалеза?»

Успаміны абвастрылі пачуццё голаду, і каб яго наталіць ён з неверагоднай хуткасцю апынуўся ля ўскраіны вёскі. Каля сялянскай хаты пачуў галасы дзвюх дзяўчын, што шапталіся паміж сабой. Але не іх шэпт прыкоўваў яго ўвагу. Ад іх ішоў салодкі пах, стук сэрца перабіваў іх галасы. Яны толькі павярнулі да юнака голаву, постаці іх застылі і адразу ж накіраваліся да яго.

Ён нахіліўся над маладой дзяўчынай, і захацеў прыслухацца да стука яе сэрца, але… Цёплая кроў датулілася да яго вуснаў, а яму здавалася, што маладзіца поіць яго прыемным напоем. Дзве дзяўчыны ляжалі каля яго ног. Якуб спатоліў смагу і памяць пачала вяртацца да юнака. Малады шляхціч вырашыў даведацца пра здароўе панны Ганны – яго нявесты.

У адзіны міг ён аказаўся каля сваёй сядзібы. Гледзячы у вакно, убачыў яе стройную постаць. Яна спявала песню таму хто ляжаў у малой люльцы, а на ложку каля яе ляжаў другі. Зноў успамін: зімой у маёнтак уварваўся гэты Давідовіч, яго даўні вораг. Спачатку ён падпаліў сядзібу, затым пачаў перабіваць яго слуг, а затым ён біўся з ім на шаблях. Затым той ударыў яго па галаве і Якуб страціў прытомнасць. І толькі зараз прачнуўся.

Якуб пачаў клікаць яе да сябе. Але яна не пайшла: “ Сілы Нябесныя, цябе пахавалі і не прайшло і года, як гэты вар’ят вымусіў мяне выйсці за яго? Чаму ты прышоў перад Ўсімі Святымі?» Яна глядзела на яго с шырока расплюшчанымі вачыма. Яе рука цягнулася да нацельнага срэбнага крыжыка.

Якуба пранізіў дзікі боль, ён закрычаў і кінуўся бегчы. Здаецца, на ўсю вёску нарабіў перапалоху. Адным махам ён аказаўся каля той самай капліцы. Ад крыўды, альбо ад пякучага болю ён закрыў свой твар рукамі і моцна закрычаў.

«Сяджу я тут, на сырой зямлі. Побач са мной ляжыць мой дом і маё выратаванне – труна. Я чую брэх сабак і бачу ўдалечыні агні. Яны гавораць пра Якуба, але хто ён? І хто я такі?»

Апавяданне 3

Начныя госці

Невялікая карэта неслася па пустыннай дарозе, асветленай ліхтаром замацаваным у фурмана. Але сам фурман быў апрануты ў раскошную вопратку і ніяк не нагадваў чалавека, які павінен кіраваць канём. У адной руцэ ён трымаў павады, у другой прыціскаў да нагі пістоль. Ён урэзаў павадамі ў бакі коней, спрабуючы не страціць хуткасць. Ён часта адцягваўся і паварочваў галаву назад, дзе цемра закрывала позірк і не было відаць, што засталося за спіной. З карэты паказалася юная дзяўчына. Вялікія карыя вочы глядзелі на фурмана. Яна нават спрабавала пралезці на верх, але пачула загад:

– Сядзі ўнутры, не смей вылазіць вонкі!

Карэта выехала з лесу і перад фурманам апынулася поле, засланае белым святлом поўнага месяца. Удалечыні відаць быў маленькі агеньчык выходны з востраканцовай вежы касцёла. Ён прыпыніў коней, прыўзняўся і накіраваў экіпаж у бок адзінокага храма. Каля вялікіх двухстворкавых дзвярэй ён спыніў карэту. І тут жа кінуўся да дзвярэй:

– Дапамажы! Дзеля Хрыста, прашу дапамогі!

З адваротнага боку пачуўся шоргат ног аб каменную падлогу. Створка дзвярэй адварылася і з яе паказаўся малады манах:

– Мір вам, дзеці мае! Тут кожны знаходзіць дапамогу.

– Слава Хрысту! Няма нам больш месца. За намі пагоня…

Фурман нахіліўся да вуха манаха і пачаў яму нешта тлумачыць паказваючы на зараджаны пістоль.

– Я разумею! Уваходзьце і можа быць Бог абароніць нас у сценах дома Ягонага.

Фурман накіраваўся да экіпажа, адчыніў дзверы карэты і вывеў адтуль юную дзяўчыну. Яна была ў начной кашулі, а плечы яе пакрываў вялікую хустку. Манах накіраваў дзяўчыну да падпаленага агню. Яна тут жа працягнула руку і на яе твары праступіла ўсмешка.

– У маёй келлі не так цёпла, ды і напэўна шляхцянцы нязвыкла будзе ляжаць на ложку з сырой саломы…

– Мяне клічуць Людміла. З Бількевічаў. А фурман, гэта мой брат Клеафас. Мы ўдзячныя за ваш прытулак і калі вы не будзеце супраць мы скарыстаемся вашай гасціннасцю. Нам не патрэбны мяккія пасцелі. Абы быў цёплы агмень і…

Юная шляхцянка асеклася. Яна хацела нешта расказаць. Яна без адрыву глядзела на агонь і не адрывала рукі ад цяпла. Манах глядзеў на яе і адказаў: —

Я, брат Андрэй! Верны вам сябар і слуга! Вы не супраць калі пакіну вас адну і дапамагу спадару Бількевічу з канямі?

Яна моўчкі паглядзела на яго і зрабіла ківок галавой. Манах выйшаў з храма. Ён убачыў, як юнак, важдаўся каля коней, але яго рука не выпускала пістоль.

– Храм не месца для зброі, спадар Клеафас! Вы ў бяспецы, але раскажыце мне падрабязна, хто ці што вам пагражае.

Спакойны голас слугі Божага ўціхамірыў маладога гаспадара. Здавалася, сілы пакінулі Белькевіча і ён упаў на зямлю. Манах падышоў да таго, хто сядзеў, узяў яго за руку і перахапіў зараджаны пістоль. Андрэй зразумеў, што цеплыня якая аддае зброя, кажа пра нядаўнюю барацьбу. Ён паглядзеў моўчкі на Клеафаса. Той адказаў яму сустрэчным позіркам.

– Ён з'явіўся невядома адкуль! Мы пахавалі яго месяц таму. Але нам казалі, што ён з'явіцца. Я не верыў, думаў, што ўсё гэта казкі слуг. Яны сцвярджалі, што ён на гарышчы трымаў цёмныя кнігі і запрашаў дзіўных людзей. Я бачыў іх, але бацька запэўніваў мяне, што гэта ягоныя сябры і яны зробяць нас шчаслівымі… А потым яго ўбачыў на падлозе у лужыне ўласнай крыві… Я не распавёў Людміле як памёр бацька, Рыгор Бількевіч. Яна моцна гаравала, але я ёй так і не сказаў. А потым пачала адбывацца ўсякая чартаўшчына. Слугі знікалі, і нехта нават казаў, што вярнуўся бацька. Я не верыў, пакуль сёння ноччу не пачуў крыкі слуг. На сценах была кроў, а каля каміна стаяў бацька і піў кроў служанкі. Я стрэліў у яго, выбегла Людміла і…

– І вы апынуліся тут. Усякае нячыстае баіцца дома Божага. Вы ў бяспецы. Пройдзем у келлю і паспытайце маю поліўку. Што Бог паслаў.

Манах падняў юнака. Падаў яму жупан, і яны разам накіраваліся да храма. Унутры сядзела шляхцянка і напявала сама сабе старадаўнюю песню.

– Для мяне гонар прымаць такіх важных гасцей. Думаю, вы рады будзеце падзяліць маю сціплую вячэру.

Манах перахрысціўся. Госці змяніліся ў твары. Вецер з каміна патушыў усе свечкі. Бялькевічы зашыпелі і былі бачныя іх іклы.

Андрэй дастаў два пістолі, якія пры лунным свеце блішчалі срэбрам і стрэліў у галаву сваім гасцям.

– Requiescat in pace! Спачывайце са светам брат і сястра. Хаця было ясна, што вашы добрыя душы пакінулі цела ўжо даўно!

Ён перазарадзіў свае пістолі схіліўся над целамі сваіх гасцей і пачаў чытаць малітву. Неўзабаве начную цішыню разбурыла гучнае іржанне коней. Манах Андрэй перахрысціўся, пацалаваў распяцце «Сан-Дэменьяна». Стук чаравікоў пачуліся па той бок дзвярэй. Раздаўся стук каванай ручкі. Манах узяў у рукі пістолі і сказаў:

– Заходзьце, спадар Рыгор Бялькевіч! Вашыя дзеці рады былі маёй гасціннасці. Думаю, такому госцю, вашай светласці, я не адмоўлю!

Апавяданне 4

Цень Старога Роду

Снежань сціскаў зямлю ў сваіх ледзяных абдымках. Здавалася, нават сонца баялася прабіцца праз густую завесу шэрых хмар. Я, Аляксандр Завіша, малады шляхціч, нядаўна атрымаў пасаду пісара пры магнаце Янушэвічу, гаспадара старажытнага замка Чорны Бор.

Дарога да замка была доўгай і цяжкай. Чым бліжэй я набліжаўся да Чорнага Бору, тым больш адчуваў невытлумачальны неспакой. Лес, што акружаў маёнтак, быў ціхі, але не мірны. Нават паветра было напружана, нібы лес затаіў дыханне, назіраючы за мной. Замак узвышаўся над ландшафтам, як чорны зуб, пранізаны вострым ветрам. Старыя муры, пакрытыя мохам і плюшчам, шапталі гісторыі мінулых стагоддзяў. У ваколіцах не было бачна ніводнага агню, ніводнага знака жыцця. Замак быў адрэзаны ад свету, пагружаны ў вечны змрок.

Вароты адчыніў зморшчаны слуга ў чорным адзенні. Ён правёў мяне праз пустыя залы, пакрытыя пылам і павуціннем. У замку пахла сырасцю, старызной і нечым яшчэ – непрыемным, металічным пахам, які раздражняў ноздры. Гаспадар, пан Ян Янушэвіч, сустрэў мяне ў вялікай зале, асветленай толькі некалькімі гаснучымі свечкамі. Ён быў высокі, худы, з бледным тварам і пранізлівымі, чорнымі вачыма. У яго позірку была нейкая дзіўная, нежывая глыбіня.

– Вітаю, пан Завіша, – прамовіў ён голасам, які гучаў, як шапот ветру ў пустых калідорах. – Спадзяюся, вам будзе камфортна ў маім маёнтку. Ваша праца будзе заключацца ў вядзенні маёнткавых кніг і перапісцы.

Я пакланіўся і адказаў, што зраблю ўсё магчывае. Але з кожным днём, пакуль я быў у Чорным Боры, мой неспакой толькі ўзрастаў.

Пан Ян Янушэвіч быў дзіўным гаспадаром. Ён амаль ніколі не выходзіў на сонца, а ўвечары з'яўляўся ў зале толькі пасля заходу сонца. Ён не еў за абедам і не піў віна. Слугі шапталіся, што пан гаспадар мае асаблівы лад жыцця, што ён «дабра захаваўся» і «не такі, як усе».

Я пачаў заўважаць дзіўныя рэчы. На шыях некаторых слуг я бачыў маленькія, ледзь бачныя адбіткі ад зубоў. У замку з'явіліся паведамленні пра знікненне жывёлы, а потым і пра знікненне аднаго з слуг. Аднойчы, працуючы ў бібліятэцы, наткнуўся на старую, пажоўклую кнігу, звязаную скурай. Кніга была на латыні, і мне патрабавалася шмат часу, каб перакласці некалькі старонак. Тое, што я прачытаў, прымусіла маё сэрца спыніцца.

Кожны гаспадар Чорнага Бору, адзін за другім, згадваўся ў кнізе на працягу стагоддзяў, але дзіўная дэталь – іх знешні выгляд ніколі не мяняўся. Аўтар кнігі лічыў гэта выключнай спадчыннай прыгажосцю, моцнай генетыкай, якая перадавалася з пакалення ў пакаленне. Усе Янушэвічы былі высокімі, худымі, з бледным тварам і пранізлівымі вачыма. Але што калі гэта не прыкмета роду, а прыкмета вечнага жыцця, якое яны таемна падтрымлівалі, пазбаўляючы жыцця іншых. Далей узгадваліся іх перамогі і страты, героі кнігі жылі значна даўжэй, чым мог уявіць яго юны розум, і што гаспадар, які стаяў перад ім, бачыў змены эпох, пра якія ён мог толькі чытаць у кнігах.

Міналі месяцы. Я веў свае абавязкі. Паступова, у галаве пачалі складацца разрозненыя кавалкі мазаікі. Успамінаючы бледны твар Янушэвіча, яго нелюбоў да сонца, дзіўныя адбіткі на шыях слугоў, зніклыя жывёлы і людзі. І раптам, усе гэтыя факты зліліся ў жахлівую праўду. Гэта нельга было адмаўляць. Успаміны пра кнігу, пра летапіс, пра «дар» і яго жудасную цану, нахлынулі на мяне з новай сілай. Я зразумеў, што не змог убачыць агульнай карціны раней, быў засліплены юнацкай наіўнасцю і павагай да шляхціча.

Аднога дня не вярнуўся Ігнат – ціхі слуга. Пан Ян казаў, што ён адправіў яго ў лес, і той недарэка знік там. Але я не паверыў яму на слова. Кожны раз, калі я адчуваў пратэст унутры сябе, Янушэвіч глядзеў на мяне сваім пранізлівым позіркам, і я адчуваў, як маё супраціўленне слабее. І тады я зразумеў, што сам стаў часткай яго палявання. Не ахвярай, а памочнікам. Я пачаў выконваць яго невыражаныя загады, падрыхтоўваць «гасцей» для яго вечароў, замаўчваць знікненні. Я стаў яго ценью, яго інструментам. Нават спрабаваў бегчы, але кожная спроба была марнай. Янушэвіч нібы адчуваў кожны мой крок, прадбачаў кожны план. Ён быў часткай самога замку, яго цёмнай душой. І я разумеў, што ад яго не ўцячы.

РАЗДЕЛ 2

РАСПЛАТА ЗА УЧЫНКІ

Дазвольце мне, панове, у працяг нашай размовы звярнуцца да пытання, якое раздзірае душы набожных людзей – аб расплаце за дзеі нашыя, і аб тым, што зло, падобна цені, неадступна ідзе за чалавекам. Бо, несумненна, кожны ўчынак, будзь ён добры ці зладзейскі, пакідае адбітак на нашай голай душы, і рана ці позна гэты след абернецца адплатай. Не спадзявайцеся на тое, што грахі вашыя застануцца незаўважанымі, ці што час іх сатрэ. Не, паночкі, правасуддзе нябеснае няўмольнае, і кожнаму будзе дадзена па заслугах ягоных. Зло, падобна змяі, толькі прытворна дрэмле, чакаючы зручнага моманту, каб укусіць і загубіць. Бо яно не знікае, але толькі збірае сілы, сілкуючыся людскімі заганамі і слабасцямі.

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «Литрес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Конец ознакомительного фрагмента
Купить и скачать всю книгу