Валошкі на Замкавай гары
Валошкі на Замкавай гары

Полная версия

Валошкі на Замкавай гары

Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Наталля Карпович

Валошкі на Замкавай гары

Наталля Карповіч

Аповесць.

Валошкі на Замкавай гары.

Андрусь сядзеў на валуне самай высокай гары наваколля, якая мела назву – Вялікая. Ён вельмі любіў прыходзіць сюды, праўда выпадала гэта не часта. Мог гадзінамі сядзець і назіраць з вышыні за краявідамі. Ён адчуваў сябе абсалютна шчаслівым. Сэрца яго перапаўнялася радасцю і пяшчотай ад свядомасці, што ён чалавек, які жыве ў прыгожым і таямнічам міры, у якім ён адчувае сябе часткай вялікага космаса. Але разам з тым, мае і свой, такі знаёмы і надзейны космас, які складаецца з яго сям’і – жонкі Марты і трох дачок: Зоські, Адэлькі і Стэфкі. Меў сваю хату, якую з дапамогай бацькі і шматлікіх сваякоў дзесяць гадоў таму пабудаваў перад жаніцьбай. Рабілі яго шчаслівым і ўпэўненым у будучыні і добрыя адносіны з іншымі людзьмі. Месца, дзе яны пражывалі было размешчана паміж дзьвюх рэчак: вялікага Нёмана і вытокаў рэчкі Валоўкі. Мясцовасць была выдатнай для жыцця: тут былі: і лясы, і палі, і балоты, выгулы для жывёл і шмат азёраў. Менавіта ў гэтай мясцовасці і жыло племя лютаў. Люты адрозніваліся ад іншых плямёнаў Прынёмання. Яны былі добразычлівымі, мелі спакойны нораў, любілі працаваць. Люты навучыліся жыць разам і разам з тым асобна сваімі сем’ямі. Месца хапала ўсім, таму не было ні сварак, ні бояк, . На характар лютаў уплывалі і прыгожыя краявідамі навокал. Ну ці можа чалавек быць не радасным і не шчаслівым, калі такая прыгажосць вакол. Асаблівай увагі заслугоўвалі непатрабавальныя палявыя кветкі. Тут табе і: гарлачыкі, і рамонкі, і люцікі, і пралескі, і першацвет, і кісліца, і макі. А сонечныя дзьмухаўцы, якія адным толькі выглядам адганяюць стомленасць, а чабор, а ландышы і шмат яшчэ кветак, якіх не пералічыць, радуюць вока і такія мілыя сэрцу. Але Андрусю найбольш падабаліся валошкі, якіх было найбольш акурат на ўлюбёнай гары, дзе зараз ён і сядзеў. Уся Вялікая гара і ўсе склоны былі абсыпаны такой кранальнай чароўнасцю, што ажно шчаміла сэрца ад шчасця. Валошкі для Андруся ўвасаблялі сабой колер чыстага неба, празрыстай сіні рэк і зялёнай травы. Яны выклікалі самыя светлыя пачуцці, дабрыню і душэўную чысціню.

Па праўдзе імя Андрусь было яму не родным, а прыстала неяк да яго з дзяцінства. Але Андрусю падабалася, было гучным і вылучалася сярод іншых. А сапраўднае яго імя было Мендог, падобнае да імя бацькі, які зваўся Меўкольд. Бацька спачатку крыўдаваў, але з цягам часу змірыўся. Андруся вельмі паважалі ва ўсім наваколлі і прыслухоўваліся да яго. Андрусь адмыслова нічога для гэтага не рабіў, але яму было ганарова, што людзі з павагай да яго ставяцца і падпарадкоўваюцца яму.

З валуна Вялікай гары, Андрусь мог бачыць амаль усё вакол. Найбольшую ўвагу прыцягвалі горы: Лысая і Святая. Асабліва цікавіла Святая гара. Там было свяцілішча, ці храм, сюда прыходзілі маліцца багам, а асабліва богу Пяруну, якога лічылі галоўным. На гары рос дуб, а таксама стаяў камень, ці валун незвычайнай формы, якому пакланяліся. Валун быў абвязаны белым рушніком з вышытымі на ім старадаўнімі сімваламі сонца, дабрабыту і ураджаю. Перад валуном было невялікае вогнішча, там заўсёды гарэў агонь і праводзіліся абрады. Абараняў гэтае месца знахар, ці калдун, які меў імя Саўка. Ён невядома адкуль узяўся і невядома колькі было яму гадоў. Саўка быў поўны, мажны, з доўгімі чорнымі валасамі. Жыў калдун не на самой Святой гары, а ў яе падножжа.

А на Лысай гары не раслі дрэвы і нават расліны, толькі трава і тая была выцьвітшая, як апаленая. Узбірадіся на яе толькі самыя адчайныя хлопцы і хоць з імі нічога дрэннага потым не рабілася, але ўсё роўна да Лысай гары ставіліся з апаскай.

Апошнім часам Андрусь пачаў адчуваць нейкую невытлумачальную трывогу. Усё было добра і непакоіцца не было чаго, але прыгнятала пачуццё прыбліжэння нечага невядомага і страшнага. Паддавалі трывогі і паводзіны апошнім часам калдуна. Ён неперапыўна маліўся, з заклапочанасцю і трывогай паглядаў на неба.

І калі Андрусь ужо збіраўся сыходзіць з Вялікай гары, пачалося. Спачатку выразна адчуўся нейкі незвычайны гул, як быццам тысячы буслоў шэпкам клякочуць. Потым у небе з’явіліся агні, а дакладней агністыя круглай формы незразумелыя аб’екты, якія набліжаліся і павялічваліся ў памерах. Нічога падобнага ў сваім жыцці Андрусь не бачыў і не чуў. На нейкую хвіліну Андрусь падумаў, што гэта набліжаецца сам бог Пярун. Але бог Пярун, па ўяўленню лютаў ездзіў па небу на вогненнай залатой калясьніцы, запрэжанай крылатымі рысакамі. Хаця чаго Пяруну прылятаць, ахвяры богу люты спраўна прыносяць, святы агонь увесь час гарыць, людзі жывуць у згодзе, а калі ворагі нападаюць, усе разам адбіваюцца і праганяюць захопнікаў. Аб’екты набліжаліся і стала зразумела, што гэта не бог Пярун, а нешта зусім незразумелае. Андрусь ускочыў з валуна, на якім сядзеў, але застаўся нерухома стаяць, як слуп. Бакавым зрокам бачыў Святую гару і калдуна, які спачатку моцна званіў у звон адмысловым сігналам трывогі, так папярэджваюуць пра набліжэнне ворагаў. А потым, распластаўся на зямлі, напэўна так маліўся, просячы ў Зямлі дапамогі. Толькі праз некалькі хвілін Андрусь апамятаўся і яго ахапіў страх, але не за сябе, а за Марту, за дачок і за ўсіх лютаў, за якіх ён нёс адказнасць. Спрацаваў генетычны код лютаў, мужчына павінен бараніць сваіх родных і свой край ад ворагаў. А гэта відавочна былі ворагі, толькі пакуль незразумелыя. Андрусь кулём скаціўся з Вялікай гары і стрымгалоў паімчаўся да сваіх. Людзі пачулі трывожны звон калдуна і хоць вартавыя званы, размешчаныя з усіх бакоў маўчалі, ўсе пачалі дзейнічаць складна і хутка па вякамі ўсталяваных правілах. Жанчыны і дзеці хуценька збіраюцца, бяруць з сабой цёплую вопратку і запас хлеба, які заўсёды ў кошыках трымаюць у чырвоным куце і абавязкова бяруць адмыслова сплецены абутак, каб хадзіць па балотам, які называецца лыжвы. Іх плялі з тонкай лазы, рабілі сетачкай, упляталі шырокія лісты адмысловых траў, каб не прамакалі і не давалі магчымасці дрыгве засмактаць. Лыжвы рабілі большымі па памеры з скуранымі завязкамі. Абувалі толькі тады, калі ўжо прыбягалі да адмысловай сцежкі, каб па ёй дабрацца да выратавальнай выспы далёка на Чорным балоце. Балотаў вакол было шмат, але для хованак выбралі самае вялікае. На выспе было ўсё загадзя падрыхтавана: пабудаваныя невялічкія хаткі, каб схавацца ў непагадзь, вырытыя ў адмысловых ямах месцы для вогнішчаў, каб прыгатаваць ежу і каб здалёк не быў бачны дым. І галоўнае – на выспе Чорнага балота была крыніца. А ўсе мужчыны, якія па ўзросту маглі насіць зброю, дзейнічалі таксама па старадаўніх правілах, праўда ўвесь час удасканаленых. Хто ў час нападу быў бліжэй да паселішчаў дапамагыў жанчынам і дзецям пераправіцца на выспу Чорнага балота, а ўсе астатнія збіраліся каля схованык зброі. Узброіўшыся, ваяры шыхтаваліся і выходзілі насустрач ворагу. Папярэдне зразумела правёўшы выведку. А кіраваў усім Андрусь. Ён мог імгненна прыняць правільнае рашэнне, каб акружыць і знішчыць ворагаў. Калі рашэнне па стратэгіі бітвы было прынята, Андрусь і сам вельмі мужна біўся.. Рэдка хто адважваўся нападаць на лютаў, бо далёка разнеслася слава пра ваяроў лютаў. У паўсядзённым жыцці люты вельмі лагодныя, добразычлівыя, спакойныя, працавітыя, любяць гандляваць, файна спяваюць і таньчаць, жыццялюбы. Але калі нападаюць захопнікі, люты ператвараюцца ў грозных ваяроў, становяцца лютымі да ворагаў. Маюць неверагодную моц мужнасці і лютасці, не знаюць стомы, пакуль не заб’юць апошняга ворага.

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «Литрес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Конец ознакомительного фрагмента
Купить и скачать всю книгу