Некалькі гадоў маёй маладосці ў Вільні (1818–1825)
Некалькі гадоў маёй маладосці ў Вільні (1818–1825)

Полная версия

Некалькі гадоў маёй маладосці ў Вільні (1818–1825)

Язык: Русский
Год издания: 2025
Добавлена:
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
На страницу:
10 из 10

72

Грабоўскі Стэфан сын Тамаша і Дароты з Атэнхаўзенаў, удзельнік паўстання 1794 г., абаронца Вільні, вязень, генерал брыгады ў 1812 г., дырэктар ваеннага міністэрства ў 1815 г., міністр-сакратар стану для спраў Каралеўства Польскага ў 1825—1839 гг., памёр у 1847 г.: Туркул Ігнат (1797—1857), з 1832 г. намеснік Стэфана Грабоўскага. Фаварыт Мікалая І.

73

Юзаф Сцыпіён дэль Кампа быў жанаты з княжной Друцка-Любецкай (дачкой Францішка Друцкага-Любецкага, пінскага кашталяна і Ганавэфы з Алізараў) і пакінуў пасля сябе дачку Марыю (1799—1876). Удава Юзафа Сцыпіёна прагнула ўтрымаць Шчучын у руках сям'і Друцкіх-Любецкіх. Таму, як толькі Марыі мінула 18 гадоў, маці выдала яе замуж за свайго брата, роднага дзядзьку дзяўчыны, князя Францішка Ксаверыя Друцкага-Любецкага (1778—1846). Адбылося гэта ў 1817 г., мужу было 39 гадоў, ён быў старэйшы за сваю жонку на 21 год. Францішак Ксаверы Друцкі-Любецкі яшчэ ў 1784 г. паступіў на вучобу ў Пецярбургскі сухапутны кадэцкі корпус, а потым служыў у рускім войску. Удзельнічаў у італьянскім і швейцарскім паходах Суворава, падчас якіх атрымаў кантузію і ў 1800 г. выйшаў у адстаўку. У 1809 г. быў абраны на пасаду гарадзенскага павятовага маршалка шляхты. З'яўляўся прыхільнікам аўтаноміі Літвы і перад 1812 г., разам з Плятэрам напісаў праект аўтаноміі пад пратэктаратам Расеі. Вайну 1812 г. сустрэў у Вільні і разам з царом Аляксандрам І выехаў у Пецярбург. Адразу пасля вайны быў прызначаны маршалкам шляхты Гарадзенскай губерні. У 1815 г. князь Францішак Ксаверы Друцкі-Любецкі стаў членам Грамадзянскага камітэта Польскага каралеўства. У 1813 г. быў прызначаны гарадзенскім, а потым віленскім губернатарам. У 1821—1830 гг. князь Любецкі займаў пасаду міністра фінансаў Польскага каралеўства, правёў рэформу і ўпарадкаваў скарбовыя справы. Яго рэформы таксама кранулі і сельскую гаспадарку краю – ён заклаў Крэдытнае таварыства землеўладальнікаў. Любецкі быў перакананым пацыфістам і праціўнікам узброенай барацьбы. Магчыма, таму пасля выбуху паўстання ў 1830 г. ён пакінуў пасаду ў польскім урадзе і выехаў у Пецярбург, дзе і жыў да канца свайго жыцця, быў членам Дзяржаўнага савета. Яго старэйшая сястра і адначасова цешча заўсёды мела ўплыў на паводзіны брата, які хоць і займаў шэраг высокіх пасад, але, як казалі суседзі, прыслухоўваўся да яе меркаванняў. – гл: Лаўрэш Леанід. Шчучыншчына // Наша Слова. №4 (1519), 27 студзеня 2021.

74

Кажухоўскі, галоўная давераная асоба Стэфаніі з Радзвілаў і Людвіка Вітгенштэйнаў. Моцна прычыніўся да абароны іх інтарэсаў і атрымаў за гэта ўзнагароджанне ў памеры 1 мільёна рублёў.

75

Кісялёў Павел, сын Дзмітрыя, граф, рускі дзяржаўны дзеяч (1788—1872), міністр дзяржаўнай маёмасці ў 1838—1856 гг. Фаварыт Мікалая І.

76

Канстанты Любамірскі, граф (1786—1870), генерал-маёр рускага войска.

77

Гісторык, архівіст, бібліёграф і журналіст Мiкалай Малiноўскi пісаў: «Нагурскі, багаты памешчык са Жмудзі, калі быў у Італіі, пакахаў паненку Марыю дэ Неры, італьянку надзвычай прыгожую, але бедную. Не жадаючы засмуціць матку, якая шукала для сына жонку з гербамі, не дбаючы нават пра грошы, Агурскі пакінуў яе ў Італіі, наняў настаўніцу і настаўнікаў, якія яе цудоўна адукавалі, і, папярэдзіўшы маці, што дэ Неры паходзіць са знакамітай італьянскай сям'і, ажаніўся з ёю і прыехаў у край. Пані Нагурская вельмі падабалася пану Міхалу Агінскаму; гэта так устрывожыла Нагурскага, што той застрэліўся. Яго ўдава неўзабаве выйшла замуж за Агінскага і мела ад яго трох дачок і сына Ірынея Агінскага, які памёр у 1863 г., пакінуўшы ад другой жонкі Каліноўскай (першая яго жонка была роднай сястрой апошняй) Багдана і Міхала. У старэйшую дачку пані Агінскай, удавы Міхала, паненку Іду, якая была надзвычай прыгожая, закаханы быў Бенедыкт Тышкевіч; бацька яго Міхал не жадаў гэтага і прагнуў, каб сын ажаніўся з Вандай Ванькавічанкай». – гл: Малiноўскi Мiкалай. Кнiга ўспамінаў. Мінск, 2014. С. 111—112.

78

Вільнянін Мараўскі піша менавіта «спагадаць». Гэтае слова невядомае польскаму чытачу, і ў каментарах да ўспамінаў падаецца яго пераклад і ўдакладняецца, што гэтае слова прыйшло з беларускай мовы. – Л. Л.

79

Пра раман Даўгарукава з Люцыяй з Ваўжэцкіх, жонкай Ігната Забелы, і з Анеляй з Падбярэзскіх, жонкай Базыля Калкоўскага, расказвае Сабары (Кіркор) у «Літоўскіх абразах».

80

Ігнацы Забела, (нар. у 1801 г.), сын Ануфрыя. Сучаснікі пісалі, што ў яго ўсё было на продаж, ён атрымаў за жонку 100 000 рублёў гатоўкай і нешта яшчэ.

81

Нагурскія герба Побуг, жылі ў Жмудзі. У канцы XVIII ст. вядомы падкаморы жмудскі, бацька Якуб і яго сын Каэтан, шавельскі харунжы, Ян, пасол на 4-х гадовы сойм – сыны Пузынянкі. У апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай адрозніваліся сваім патрыятычнай дзейнасцю. У 1792 г. бацька ахвяраваў 100 тысяч злотых на фармаванне стоконнай харугвы, ротмістрам якой стаў яго сын Ян, які са свайго боку выставіў яшчэ 100 добраахвотнікаў. У 1794 г. Нагурскія ўласным коштам яшчэ выставілі полк кавалерыі ў 500 шабель (1-шы полк княства Жмудскага) пад камандай Яна, які стаў генерал-маёрам Жмудскага княства. У 1782 г. Каэтан выдаў у Вільні «Lenglet du Fresnoy. Geografja krótko na lekcje podzielona dla nauki młodzi przez… podkomorzego księstwa Żmudzkiego na język ojczysty przełożona» (317 с.). У 1794 г. быў членам Найвышэйшай рады ВКЛ. Пасля паразы паўстання эміграваў у Венецыю. Памёр у 1802 г.

82

Назва дзвюх скал у Чорным моры, названых імёнамі персанажаў старажытнагрэцкіх міфаў. – Л. Л.

83

Яна Карпёўна, нарадзілася ў 1778 г., дачка Бенядыкта, выйшла замуж за ротмістра народнай кавалерыі Міхала Тышкевіча з Валожына, удзельніка падзей 1812 г. Ад іх пайшла біржанская лінія Тышкевічаў. Бацькам Міхала быў Юзаф, стараста вялятыцкі (1724—1815), сын Міхала, графа на Лагойску і Бердычаве. Тышкевічава з Карпаў была вядома сваёй сквапнасцю.

84

Крыстаф Вільгельм Гуфеланд (1762—1836) адзін з тагачасных самых вядомых нямецкіх медыкаў.

85

Гл. пра яго: Лаўрэш Леанід. Мястэчка Ражанка і касцёл у ім // Лідскі Летапісец. 2023. №3 (103). С. 47—55.

86

Куртавяны, мястэчка і вялікі маёнтак за 3 мілі ад Шавель на Жмудзі. У 1802 г. Каэтанам Нагурскім было запісана на жонку, Марыю дэ Неры, потым жонку Міхала Агінскага. Пасля маёнтак перайшоў у рукі Булгарынаў і Парчэўскіх, а потым Плятэрам.

87

Сястра Марыі дэ Неры была замужам за гр. Сцоці.

88

Амелія Залуская з Агінскіх, жонка Караля, упіцкага маршалка ў 1829 г. і кіраўніка паўстання ў 1831 г. ва Упіце. Нарадзілася ў 1805 г. у Залессі. У 1825 г. выйшла замуж, памерла ў 1858 г. Акрамя яе, Агінскі ад Неры меў яшчэ сына Ірэнея і дзве дачкі – Эмму Бразоўскую (у другім шлюбе Высоцкую) і Іду Кубліцкую, якая кінула мужа ды дзяцей і ўцякла з рускім. Ірэней (1808—1863), рускі тайны радца, шамбалян, маршалак Расіенскага павета, куратар ковенскіх школ, знакаміты гаспадар. Два разы быў жанаты з сёстрамі Каліноўскімі. На яго сынах Багдане і Міхале скончылася галіна роду.

89

Пазней сенатарава Агінская не хавала сваіх стасункаў з пецярбургскімі саноўнікамі, Г. Пузыніна ў сваіх успамінах пазбягае закранаць негатыўныя бакі жыцця сваіх сучаснікаў і, апісваючы Залессе і род Агінскіх, кажа: «Яна сама займала адну з гэтых квадратных вежаў, у якой знутры на сценах мелася мазаіка з партрэтаў замежных генералаў, князёў і графаў, а не партрэтаў сваіх крэўных. „Гэта мае сябры“, – казала пані сенатарава, не ўдакладняючы, якога кшталту былі гэта сябры». Памерла ў 1852 г. і пахавана ў Пізе.

90

Тадэвуш і Ксаверый Агінскія. Ксаверый памёр у 1837 г., быў таленавітым музыкантам. Яго сын Фелікс, міністр расейскага двара памёр безпатомна. Тадэвуш памёр у 1844 г., пакінуў 3 дачкі: Гаўронскую, Касіцкую і Валовіч.

91

Падчас забойства цара Паўла І Бенігсен быў адным з тых, хто душыў цара.

92

Сэнс каламбура, верагодна, у тым, што слова «levis» падобна да слова «lues» – сіфіліс па латыні. – Л. Л.

93

Мар'яна Мараўская з Корвелаў, жонка Дамініка Мараўскага, дырэктара тэатра ў Вільні ў 1796—1801 гг., пасля смерці мужа да 1807 г, кіравала тэатрам, а потым прадала яго Кажынскаму. Гаспадыня дома па вуліцы Троцкай і маёнтка Дзялюны ў Віленскім павеце (24 км ад Вільні). Другі раз кіравала тэатрам у 1810—1811 гг. Віленскі доктар Юльян Цітыюс пісаў, што тэатр «пабудаваны Мараўскім у 1796 г. і прададзены яго ўдавой знакамітаму акцёру і антрэпрэнёру Мацею Кажынскаму, які са сваёй віленскай операй ездзіў у Пецярбург і Маскву». Гл: Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса з дадаткам Уладзіслава Талочкі (укладальнік і перакладчык Леанід Лаўрэш). Издательские решения, 2024. С. 8. – Л. Л.

94

Плятэраў, старастаў гегебродскіх, было некалькі. Тут, праўдападобна, справа ідзе пра Кунегінду, дачку Міхала Валовіча і жонку Людвіка Броель-Плятэра, сына Яна Людвіка і Эсмеральды Броель-Плятэраў.

95

Маецца на ўвазе вялікая актрыса Маргарыта Жазефіна Веймер (1787—1867), вядомая як мадэмуазель Жорж, каханка Напалеона і Аляксандра І. – Л. Л.

96

Персанаж камічнай оперы Жака Афенбаха. — Л. Л.

97

У дадзеным выпадку – бойкая, знаходлівая і спрытная служанка. – Л. Л.

98

Па-французску, нешта, накшталт: «Ах, мая дарагая, калі б я сціснуў цябе, як бы ты крычала!». – Л. Л.

99

Сарока Скальнік Юры (каля 1750—1831), прэзідэнт земскага суда ў Ашмяне (1805—1811), нарадзіўся ў Віленскім ваяводстве, выхоўваўся і працяглы час жыў пры двары князя Адама Чартарыскага. Разам з Чартарыскім ездзіў за мяжу. Жыў у эміграцыі. Вярнуўся ў край пасля смерці бацькі і пасяліўся ў маёнтку Крыўск на Ашмяншчыне. Паважаны сярод шляхты арбітр у спрэчках, прэзідэнт ашмянскага земскага суда (1811—1817). У 1831 г. узначаліў паўстанне ў сваім павеце і выдаў пракламацыю з заклікам да барацьбы. Памёр у лістападзе 1831 г. у віленскай вязніцы. Антоні Адынец пісаў: «Вядомым і ўсеагульна шанаваным не толькі ў сваім Ашмянскім павеце, але і ва ўсёй правінцыі абывацелем быў наш сусед, пан Ежы Сарока, які жыў за тры мілі ад нас, чалавек, пра якога можна сказаць, што ён сабраў у сябе, з усіх пунктаў погляду, тыповыя рысы даўнейшага польскага шляхціца і абшарніка. Паходзіў ён з Чырвонай Русі і распачаў сваю дзейнасць у двары князягенерала Падольскіх зямель, у хуткім часе стаўшы яго першым любімцам. Менавіта гэта ўблытала яго ў сварку з нейкім Швыкоўскім, які меў падобную ласку ў самой княгіні. Ад сваркі перайшло да дуэлі на шаблях, і Швыкоўскі загінуў на рысталішчы. Сарока ўскочыў на каня і апынуўся аж у Турцыі. Год цэлы правёў у Канстанцінопалі і, як толькі князь расстараўся ў караля для яго ахоўную грамату, вярнуўся на радзіму. Аднак ужо не ў Галіцыю, а ў Літву, дзе ажаніўся з уладальніцай маёнтка, у якім у Ашмянскім павеце і жыў, выконваючы ў ім адразу высокую пасаду старшыні земскага суда, а потым – падкаморыя па выбары грамадзян. Ён быў, па сутнасці, як даўнейшы рымскі цэнзар, з суровым настроем Катона не толькі для ашмянскай адвакатуры, але і для ўсіх тамтэйшых чыноўнікаў і нават для ўсяго павета. Усе яго баяліся, як агню, бо кожнаму ён любіў ляпнуць verba veritatis (лац. „Слова ісціны“) і, круцячы вус, пачынаў ад „пане дабрадзею“, што было заўсёды, як гром перад бурай, і ніхто не смеў яму працівіцца. Сам атлетычны, з цудоўнай фігурай, апрануты ў польскія строі, заўсёды з крывой шабляй і высока падголенай галавой. Ездзіў толькі конна і нават далёкія падарожжы адбываў такім жа чынам з запасным канём. Пры гэтым ён любіў гасціннае, свецкае жыццё і трымаў сапраўдную паляўнічую гаспадарку: ганчакоў, хартоў, выжлаў і некалькі егераў, адзін з іх, якога звалі Ярошкам, хоць меў ужо гадоў семдзесят, так славіўся ва ўсім павеце, што яго лічылі чарадзеем. Ніякае паляванне, ніякая аблава на дзесяць міль навокал не абыходзіліся без пана Сарокі, які прыязджаў на іх з усёй сваёй псярняй і егерамі, сам на кані, з дубальтоўкай цераз плячо. Дык вось, на адной такой аблаве на ваўкоў я, таксама пастаўлены ў ланцуг стралкоў, хоць ваўка і не дачакаўся, але, сумуючы на звярынай сцежцы, склаў дыфірамб, прысвечаны пану Сароку, які вечарам пры паляўнічым абедзе патэтычна прадэкламаваў. Стары быў так уражаны, што тут жа назаўтра прыслаў мне ў падарунак прыгожую невялікую стрэльбу і зверх таго дзве зграі ганчакоў з егерам, каб з я імі паляваў, пакуль захачу. Гэтая незвычайная міласць да мяне пана Сарокі зрабіла мяне ў павеце знакамітасцю, а ў мяне самога падвоіла адразу ахвоту да палявання і энтузіязм да паэзіі». – гл: Адынец А. Э. Успаміны пра мінулае. Мінск, 2020. С. 68—69. – Л. Л.

100

Палкоўнік Вярзілін, камандзір карнікаў, арганізатар так званай «Ашмянскай разні» 14 красавіка 1831 г.

101

Бянкуньскі Феліцыян, шамбалян Станіслава Аўгуста, уладальнік маёнтка Лубянка ў Ашмянскім павеце, брат Севярына. Абодва сыны Міхала Бянкуньскага. Выбітны тып суцяжніка. Вядомы яго працэсы з віленскімі базыльянкамі – уладальніцамі Даўкшышак, з наваградскім падкаморым, уладальнікам Болтупя Стэфанам Верашчакам і з Анджэем Снядэцкім, які ў 1806 г. стаў уладальнікам гэтага маёнтка. Снядэцкі у 1815 г. адсудзіў у Бянкуньскага Лубянку і пасля падзелу атрымаў значную частку гэтага маёнтка.

102

Сякулі ці Шэкелы, вядомы сваімі злачынствамі камандзір прускага аддзелу ў 1794 г.

103

Са скарбовай кнігі 1795 г.: «Ян, сын Яна Мюлера, новааседлы, гадоў 46, набілітаваны ў 1790 г., родам са Львова. Жанаты з паннай Эльжбетай Краўзоўнай, дачкой Краўзы з Варшавы. Мае сыноў Ксаўе, 14 гадоў, Станіслава, 11 гадоў. Мае мураваны дом па вуліцы Тройцы пад нумарам 427». Станіслаў Мюлер (1787—1847) былы капітан гвардзейскай артылерыі Расеі, выдаў у Завадскага ў 1830 г. двухтомны польска-рускі слоўнік, другое выданне адбылося ў 1841 г., у 1826—1828 гг. выдаў франка-польскі слоўнік. У рукапісах пакінуў «Успаміны пра падарожжа з Германіі ў Італію».

Конец ознакомительного фрагмента
Купить и скачать всю книгу
На страницу:
10 из 10