bannerbanner
Гісторык Юстын Нарбут. Яго навуковая дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго дачка Каміла
Гісторык Юстын Нарбут. Яго навуковая дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго дачка Каміла

Полная версия

Гісторык Юстын Нарбут. Яго навуковая дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго дачка Каміла

Язык: Русский
Год издания: 2025
Добавлена:
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
На страницу:
2 из 3

Пры захопе Варшаўскай Прагі Гразмані спаліў і знішчыў усе дакументы і паперы, якія тычыліся паўстання 1794 г. Пасля разгрому паўстання ён не спыняў падпольнай дзейнасці. Разам з іншымі, уступіў у створаны 13 сакавіка 1795 г. Цэнтральны сход, які наладжваў сувязі з іншымі тайнымі арганізацыямі і высылаў агентаў за мяжу. У выніку арышту аднаго са змоўшчыкаў і канфіскацыі папер, прускія ўлады разам з іншымі членамі Сходу пасадзілі ў турму ў Шпандаву і Гразмані.

Паводле данясення прэзідэнта Паўднёвай Прусіі Хойма ад 9.5.1796, Гразмані яшчэ быў жывы. Аднак з таго часу пра яго не было ніякіх вестак. Магчыма, што ў 1811—1812 гг. ён ідэнтычны члену ложы Святыні Ізыды Пятру Гразмані, прыведзеным у «Спісе польскіх масонскіх ложаў».

Жонка Пятра – Тэкля Гразмані (1763—1797) з-за Ясінскага пачала разводны працэс з мужам, але паўторна выйшла замуж за Касакоўскага. Памерла 3 студзеня 1797 г. і пахавана на віленскіх могілках37.


Ганна Нарбут з Гразмані атрымала добрае выхаванне і адукацыю, выдатна валодала французскай мовай. Вядомыя яе пераклад кнігі Ален Рэне Лесаж «Кульгавы д'ябал» (A. R. Lesage’a «Diabel kulawy», 2 тамы, Вільня, 1777.) і пераклад кнігі Мары Катрын Дэжардэндэ дэ Віледзю «Астрэя альбо Тамерлан» (М. C. Desjardins de Villedieu «Astrea albo Tamerlan», Вільня, 1778.), а таксама кніжка для моладзі Арно Бэркен «Сябар дзяцей» (A. Berquina «Przyjaciel dzieci», Вільня, 1786.), якую Ганна прысвяціла свайму сыну.

Усе гэтыя кнігі друкаваліся за грошы яе мужа ў друкарні віленскіх піяраў, а апошняя з іх, магчыма, выйшла ўжо пасля смерці перакладчыцы. У 1778 г. былы правінцыял Ордэна піяраў, астраном, матэматык і паэт Феліцыян Выкоўскі38 прысвяціў верш «перакладчыцы кніг»39, лідскай харунжыне Ганне Нарбут з Гразмані40.

Піяр Мікуцкі Антоні ў 1770—1772 гг. выкладаў у Лідскім піярскім калегіюме паэзію і рыторыку. Позняй восенню 1771 г. ён паставіў першую на лідскай сцэне п'есу «Няшчасце заўсёды ўважлівых і незадаволеных людзей, і адзіная асабістага няшчасця прычына, прыпісаная часу або сапсаванаму па іх меркаванні грамадству». П'еса была напісана ім у гонар харунжых Лідскага павета Нарбутаў і «сказана сцэнічным вобразам» у памяшканні калегіюма. У п'есе высмейваліся заўсёды незадаволеныя, буркатлівыя на сапсаванасць сучаснага ім грамадства людзі41.

Літаратуразнаўцы лічаць пераклады Ганны Нарбут сярэднімі па якасці, але прызнаюць важнасць і своечасовасць іх з'яўлення42.

Вядома, што і бацька Юстына – лідскі харунжы Юзаф Нарбут, таксама быў схільны да творчай працы. Пра гэта яскрава сведчылі яго каштоўныя ўспаміны, кавалак з якіх прыведзены вышэй. Але тэксты, напісаныя Юзафам Нарбутам засталіся ў рукапісах. Літаратурныя здольнасці дзеда і бацькі пераняла Каміла Юрэвіч з Нарбутаў.


Ганна Гразмані ў свой час была вядомая сваім вольным жыццём, часта спынялася ў Варшаве, дзе жыла на вуліцы Доўгай. Гэтая жанчына мела скандальную рэпутацыю, па словах сучаснікаў, яна аднолькава горача захаплялася як мужчынамі, так і літаратурай43.

У той час сярод лідскай шляхты была распаўсюджана гульня, пад час якой шляхціцы, у залежнасці ад таго хто галоўны ў сям'і дзяліліся на «войска Лясковіча» і «войска Валёвай». Справа ў тым, што ў Лідскім павеце быў заможны стараста па прозвішчу Валь, уладар Ішчалны, Голдава і іншых вялікіх гаспадарак. Ён ужо ў сталым веку ажаніўся з паннай з Шукевічаў і быў ў яе так закаханы, што перад шлюбам апісаў на жонку ўсю сваю маёмасць. Пані Валёва была досыць энергічнай жанчынай і праз некаторы час самастойна кіравала не толькі маёнткам, але і асобай мужа, пра існаванне якога ўсе пачалі забывацца, бо ў размовах упаміналі толькі пра пані Валёву. Аднаго разу, калі ў маёнтку былі госці, Валь некалькі разоў паспрабаваў падтрымаць гутарку, аднак адна з госцяў цішком запыталася ў Валёвай: «Як завуць гэтага старога, напэўна, гэта эканом пані?». І тая пачырванеўшы, працадзіла праз зубы: «Гэта мой муж». Сястра ж пані Валёвай была замужам за Каралем Лясковічам. Лясковіч быў чалавек небагаты, але меў добрую галаву і моцную волю. Сваёй жонкай кіраваў дэспатычна. Прыкладна гэтак жа, як Валь у жонкі, яна не мела аніякага голасу ў мужа. Абедзве пары жылі разам, бо Лясковіч быў даверанай асобай Валёвай і займаўся яе гаспадарчымі справамі. Караль Нарбут, лідскі крайчы і земскі пісар, будучы чалавекам вясёлага характару, падзяліў сваіх жанатых землякоў на два войскі: «войска Валёвай» і «войска Лясковіча». Усе мужчыны, якія былі пад абцасам у жонак, і тыя, што паслухмяна выконвалі жаночыя загады, адносіліся да афіцэраў войска Валёвай. Нарбут дзеля смеху, выпісваў патэнты ў гэтыя войскі44.

Лепшы лідскі гісторык XX ст. Міхал Шымялевіч, закончыўшы друкаваць у «Лідскай зямлі» ўспаміны Мірона Браніслава Нарбута, даў кароткі каментар да яго тэксту «Шлюбныя войскі». Ён лічыў магчымым, што пад гумарыстычнымі «Шлюбнымі войскамі» хавалася сапраўдная арганізацыя, якая ў 1796 г. рыхтавала чарговае паўстанне. Улады напалі на след змоўшчыкаў, і таму для паратунку скампраметаваных асоб арганізацыя была прадстаўленая Рапніну як жарт. Для гэтага ў «войскі» дадаваліся асобы, да якіх расійскі ўрад меў поўны давер45.

Вядома, што 1796 г. расейскі фельдмаршал Рапнін пачаў будаваць дарогі у Літве, у тым ліку і з Ліды на Гародню46, і, верагодна, таму гасцяваў у Лідзе. Старога зацікавілі чуткі пра незвычайныя лідскія войскі. Аднойчы на балі ў вёсцы Перапечыца Рапніна пазнаёмілі з крайчым Нарбутам47. Падчас знаёмства Рапнін сказаў: «Я з'яўляюся фельдмаршалам расейскай арміі і меў бы задавальненне даведацца аб тым тытуле, які я мог бы мець у войску, створаным панам Нарбутам». На што Нарбут адказаў: «Гэта будзе залежыць ад заслуг Вашай княскай светласці, заўважаных на адпаведным полі славы, прызначаным выключна для гэтых войскаў». Праз нейкі час дамы намовілі княжну Рапніну падыйсці да мужа, які гуляў у карты, і палашчыць яго па твары, што яна і зрабіла. Прайшло некалькі хвілін, і камердынер прынёс вялікі запячатаны пакет, які падаў князю. Рапнін неадкладна адкрыў пакет і знайшоў у ім патэнт на чын падхарунжага «войска Валёвай». Задаволены, ён схаваў гэты патэнт і абяцаў далучыць яго да іншых сваіх патэнтаў з вайсковымі тытуламі і ўзнагародамі48.

Міхал Шымялевіч таксама пісаў, што згодна з вуснай лідскай традыцыяй, фельдмаршал49 Рапнін быў злоўлены сваёй жонкай у маёнтку Нарбутаў Перапечыца падчас «цалкам недвухсэнсавай сітуацыі» з удзелам лідскай харунжыны Ганны Нарбут з Гразмані. У тым ліку і таму, каб неяк загладзіць правіну, гэтая сітуацыя ў Лідскім грамадстве была пададзеная як жарт. Для з-за гэтага Рапніну быў публічна ўручаны дыплом падпаручніка «войска Валёвай». Адначасова змоўшчыкі зрабілі Рапніна як быццам саўдзельнікам змовы і такім чынам адвялі падазрэнні ад сябе50.

Нашчадкі Юстына Нарбута

Юстын Нарбут, па словах яго дачкі Камілы «яшчэ ў калысцы атрымаў мачаху», таму, магчыма, ужо яго малодшы брат Казімір (нар. каля 1774 г., шамбелян каралеўскага двара, валодаў маёнткам Радзівонішкі на Лідчыне, у 1832 г. яшчэ жывы) быў сынам Ганны з Гразмані. Бясспрэчна, яе дзецьмі былі сёстры Юстына – Карнелія (нар. каля 1780 г.), Зузанна Рыла (па іншай інфармацыі Далецкая51) і знакамітая Юлія з Нарбутаў (нар. 1779 г.) якая пераняла рысы сваёй маці, пра яе я распавяду далей.

У Юстына і Петранелі Нарбутаў нарадзіліся сын Рамуальд (1800 – каля 1871) і дачка Каміла. Маскоўскі даследчык А. Н. Нарбут падае год нараджэння Камілы – каля 180252, але Каміла сама пісала пра свайго брата: «Нас было двое. Мы не выхоўваліся разам. Першым з нас быў старэйшы за мяне мой брат»53. Таму я лічу цалкам дакладнай інфармацыю летувіскіх даследчыкаў, якія падаюць наступныя гады жыцця Камілы Нарбут: (~1805 ці 1814/1815 – 1881)54, а сёння больш схіляюцца да 1815 г. н.

Вядома, што Рамуальд даслужыўся да чыну маёра і ў 1854 г. займаў пасаду начальніка Выбаргскай жандарскай каманды. Пасля звальнення са службы жыў у Вільні, свайго маёнтка не меў. Жанаты з Тэкляй з Сурокавых (нар. каля 1801 г.). У 1871 г. ужо ўдава Тэкля Нарбут пісала прашэнне аб змякчэнні пакарання свайму сыну Юстыну, які быў удзельнікам Крымскай вайны і меў узнагароды: ордэны св. Ганны і св. Станіслава 3 ст. Вядома, што ў 1863 г. адстаўнога штабс-капітана Уладзімірскага пяхотнага палка Юстына Нарбута (унука гісторыка) западозрылі ў злачынстве і саслалі на 15 гадоў на катаргу ў Забайкальскую вобласць. Улічваючы, у якім годзе адстаўны афіцэр патрапіў пад суд, можна выказаць здагадку, што яго пакаралі з падтрымку паўстання. У 1876 г. Нарбута звольнілі і пасялілі ў вёску Шушанскае Енісейскай губерні. Тут ён каля чатырох месяцаў жыў у селяніна Ягора Паталіцына, а потым некуды знік.

Штабс-капітан Нарбут меў дачку Камілу (нар. каля 1850 г.), якая выйшла замуж за карэтнага майстра Грахоўскага. У 1869 г. яе маці скардзілася ўладам на супрацьзаконны шлюб дачкі55.

Далей лінія лідскага гісторыка Юстына Нарбута не прасочваецца.

Дачка Каміла Юрэвіч з Нарбутаў

Біяграфія дачкі Юстына Нарбута – Камілы Юрэвіч з Нарбутаў у нас яшчэ не даследавалася, але ў суседзяў ўжо выйшла кніга пра яе56. У кнізе змяшчаецца біяграфія і аналіз літаратурнай спадчыны гэтай творчай жанчыны, якая жыла і працавала ў маёнтку Юршышкі на гістарычнай Лідчыны. Закранаецца важная тэма пра месца Камілы ў тагачаснай літаратуры, расказваецца пра інтэлектуальнае і паўсядзённае жыццё аўтаркі, яе стаўленне да літаратуры і гісторыі. Дачка Юстына Нарбута дэбютавала ў друку ў 1829 г., яе апошні твор быў апублікаваны ў 1874 г., апошні рукапісны твор датуецца 1879 г. Літаратурная спадчына Камілы складаецца з трох аповесцяў, шэрагу апавяданняў, апісанняў падарожжаў, вялікай колькасці вершаў і перакладаў з французскай мовы. Усе яе галоўныя творы былі надрукаваны ў вядомых друкарнях Вільні таго часу57.

Вядома, што Каміла супрацоўнічала з «Дзённікам Віленскім». У 1835 г. выдала аповесць «Мечыслаў і Стэфанія»58 і «Маральныя лісты» («Pisma moralne»). Пасля смерці бацькі, стала ўладальніцай маёнтка Юршышкі і выйшла замуж за нейкага Юрэвіча. Пад гэтым прозвішчам выдала, як найменей, яшчэ тры кнігі.

У 1852 г. выйшлі «Калядкі Камілы Нарбут…»59. У сярэдзіне XIX ст. такія кнігі – калядныя падарункі, былі даволі распаўсюджанай літаратурнай з’явай у Еўропе, але не ў тагачаснай Літве. Для Камілы кніга магла быць своеасаблівым развітаннем з яе дзявоцтвам – праз год аўтарка выйшла замуж за жамойцкага шляхціца Ігната Юрэвіча (1820—1872)60.

У прадмове да кнігі, Каміла напісала: «Вам, мае любімыя кузынкі і сяброўкі, прысвячаю гэты ліст, вам, жанчыны, бо я не надзелена магутным розумам і таму не магу пісаць для мужчын. У сваіх успамінах пра паездку ў Беларусь я напісала некалькі замалёвак з сучаснага нам жыцця.

У лісце да Аляксандры М. я зрабіла некалькі заўваг наконт жаночага полу ў надзеі, што хто-небудзь з нашых геніяльных аўтарак, абуджаных гэтай светлай замалёўкай, захоча зрабіць для жанчыны больш, выступіць супраць многіх і многіх забабонаў, якія жывуць у думках шырокай грамадскасці.

Вы можаце, любыя Пані, вельмі строга меркаваць аб маіх разумовых здольнасцях, але прыміце да ўвагі добрае сэрца, якое ахвярую вам праз гэтую невялікую працу, што не павінна падвяргацца сумневу і выклікаць папроку з вашага боку».

Адну з частак кнігі, «Ліст да Аляксандры М…», у якой Каміла даказвае, што жанчыны маюць аднолькавыя правы з мужчынамі, я пачаў перакладаць, але хутка скончыў гэту працу, бо палічыў для сябе бессэнсоўным перакладаць доказы таго, што для ўсіх з’яўляецца відочным. Аднак менавіта гэты тэкст сёння ў Летуве лічыцца феміністычным маніфестам, выклікае вялікую цікавасць і перавыдадзены на польскай і летувіскай мовах61.

У 1855 г. надрукавана кніга «Тры разы па аднаму»62, прысвечаная памяці памерлай маці пісьменніцы Петранеле Сабаньскай. Каміла пачынае твор наступнымі радкамі: «Гэтая кніга напісаная дзеля ўласнай забавы ля ложка хворай маці. Чатыры года ляжала яна ў маёй тэчцы і ніколі не была бы надрукавана, каб мне не нагадалі, што каму-небудзь можа прыдацца любы твор, напісаны ў хрысціянскім духу. Прашу прабачэння ў сваіх чытачоў за водступы і зноскі, у якіх я выказваю свае меркаванні. Гэта шматслоўе характэрнае для майго пола і асабістага характара.

Калі хтосьці абвінаваціць мяне ў тым, што мой тэкст не мае каларыту XVIII стагоддзя, адразу адказваю, што выводзячы на сцэну арыстакратаў з замежным выхаваннем, я не мела патрэбы хаваць іх грубаватую бесцырымоннасць, уласцівую ў той час гэтаму класу»63.

У 1862 г. былі надрукаваны яе «Літоўскія замалёўкі»64.

У 1873 г. Каміла Юрэвіч з Нарбутаў надрукавала згаданы вышэй нарыс пра Араны, Мерач і Друскенікі, у якім акрамя апісанняў Аранаў, Мерачы і Друскенкаў, яна адносна падрабязна падала гісторыю лякарні водамі ў Друскеніках. Каміла пісала, што тутэйшая вада па сваіх лекавых якасцях стаіць у адным шэрагу з лепшымі водамі Еўропы65. Трэба дадаць, што яшчэ ў 1840-х гг. лякарняй у Друскеніках апекаваўся сваяк Камілы, гісторык Тэадор Нарбут і ў яе ніжэйнадрукаванай аповесці маюцца думкі пра лекавыя воды.

У 1841 г. разам з бацькамі ў Друскеніках лекавалася і адпачывала вядомая пісьменніца Габрыэля Пузыня з Гюнтараў, яна дастаткова падрабязна апісала гэты курорт і сярод іншага паведаміла: «На ранку водны курорт ажываў, грала музыка, мы ўвесь час сустракалі і знаёміліся з новымі людзьмі, бо ўсе прагульваліся па адных і тых жа сцежках. Былі тут і вядомыя асобы – гісторык старажытнай Літвы, стары Нарбут66, Фларыян Бохвіц67 з жонкай і дзецьмі, якім ён прысвяціў свае „Думкі“, і нарэшце, Тамаш Зан68, які праз васямнаццаць гадоў вярнуўся з Сібіры але быў усё такі ж лагодны, спакойны і пабожны, быццам з ім нічога не здарылася»69.

Ніжэй друкуецца невялікая аповесць Камілы Юрэвіч з Нарбутаў пра «Вандроўку ў Беларусь» са зборніка «Калядкі Камілы Нарбут…». З гэтай аповесці маем інфармацыю пра Юстына Нарбута, якую я прывёў вышэй, інфармацыю пра яе далёкіх сваякоў у Магілёўскай губерні (усе гэтыя асобы выступаюць пад крыптанімамі), апісанне беларускіх гарадоў і маёнткаў, пачынаючы з Ашмянаў, Менска і далей. З тэксту бачна, што Каміла мела хуткі розум, жвавае пяро, добрую назіральнасць але дрэнны зрок. Яе творы не належаць да вышынь літаратуры – яны з ліку тых твораў, якія складаюць моцную сярэдзіну, добра чытаюцца і абмяркоўваюцца адукаваным класам свайго часу. Для нас Каміла Нарбут, акрамя яе месца ў літаратуры, цікава яшчэ і тым, што яна – наша зямлячка і яе кнігі – гэта літаратура гістарычнай Лідчыны. Таксама важна, што Каміла належала да Нарбутаў – роду, які граў важную ролю ў нашай гісторыі.

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «Литрес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Примечания

1

Jurewiczowa Kamilla. Kolęda Kamilli Narbut dla kuzynek i przyjaciółek na rok 1852. Wilno, 1852. S. 13.

2

Polski Słownik Biograficzny. Wrocław – Warszawa – Kraków – Gdańsk, 1977. T. XXII. S. 533.

3

Jurewiczowa Kamilla. Kolęda Kamilli Narbut dla kuzynek i przyjaciółek na rok 1852. S. 14.

4

Trzy razy jeden. Obrazek z XVIII wieku Kamille z Narbuttów Jurewicz. Wilno. 1855. S. 146.

5

Polski Słownik Biograficzny. T. XXII. S. 533.

6

Гл: LVIA. F. 394. Ap. 4. B. 757. L. 1—11. Статистическое описание усадьбы Юршишки. 1846—1849.

7

Malewski Czesław. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. Powiaty lidzki, oszmiański i wileński. Warszawa, 2016. S. 108.

8

Reda Griškaitė. Dvaras kaip «archyvas»: bajorija ir Lietuvos istorijos tyrimai (XIX a. 4—7 d.) // Metai. 2016. №10. Vilnius. P. 136—138.

9

Лаўрэш Леанід. Лідскія Хрулі герба «Праўдзіч» // Герольд Litherland. 2022, №23. С. 148.

10

Narbutt J. Dzieje wewnętrzne narodu litewskiego, z czasów Jana Sobieskiego i Augusta II, królów panujących w Polsce, wyciąg z różnych notacjów i manuskryptów. T. 2. Wilno, 1842. S. 97.

11

Jurewiczowa Kamilla. Kolęda Kamilli Narbut dla kuzynek i przyjaciółek na rok 1852. S. 13.

12

Материалы для географии и статистики России собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерня. Санкт-Петербург, 1861. С.748—755.

13

Polski Słownik Biograficzny. T. XXII. S. 533.

14

ZWŁOKI / S. P. / JUSTYNA NARBUTTA / PUŁKOWNIKA / ZMARŁEGO 1845 ROKU WRZEŚNIA/ 25 DNIA WIEKU LAT 72 / PRZEZ WDZIĘCZNOŚĆ CÓRKA / K. NARBUTTA //.

15

Пра яго гл: Лаўрэш Леанід. Бальтазар Калясінскі, Аніцэт Рэніер і Каятан Дарашкеіч // Лідскі летапісец. 2021. №1 (93). С. 37—44; Лаўрэш Леанід. Апошні беларускі базыльянін XIX ст. // Наша слова. №28 (1439), 10 ліпеня 2019; Яшчэ раз пра Летаўта // Наша слова. №31 (1442), 24 ліпеня 2019.

16

Kronika Rodzinna. Nr. 13. 1888. S. 396.

17

Нарбут А. Н. Нарбуты Гродненской губернии. Москва, 1998. С. 49—50.

18

Гл: Jurewiczowa Kamilla. Kolęda Kamilli Narbut dla kuzynek i przyjaciółek na rok 1852. Wilno, 1852.

19

LVIA. F. 1135, Ap. 11, B. 4. Lap. 103r—105v. Jurewiczowa z Narbuttów Kamilla. Wspomnienie o Dziejopisie Litwy Teodorze Narbucie, 1875.

20

Лаўрэш Леанід. Тэадор Нарбут. Навуковая і літаратурная дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго час. Издательские решения, 2025. С. 153—158.

21

LVIA. F. 1135, Ap. 11, B. 4. Lap. 103r—105v. Jurewiczowa z Narbuttów Kamilla. Wspomnienie o Dziejopisie Litwy Teodorze Narbucie, 1875. Lap. 105.

22

Нарбут А. Н. Нарбуты Гродненской губернии. С. 11, 49—50.

23

Нарбут А. Н. Нарбуты Гродненской губернии. С. 13.

24

Таргавічанін, удзельнік Таргавіцкай канфедэрацыі – саюза магнатаў Рэчы Паспалітай супраць прагрэсіўных рэформ Чатырохгадовага сойма 1788—1792 г. Акт Таргавіцкай канфедэрацыі быў падпісаны 27 красавіка 1792 г. у Санкт-Пецярбургу і абвешчаны ў мястэчку Таргавіца (Украіна) 14 мая 1792 г.

25

Kamilla z Narbutów Jurewiczowa. Z Druskienik. Orany, Merecz, Druskieniki // Kronika Rodzinna: pismo dwutygodniowe. №17, 1 września 1873. S. 260.

26

Polski Słownik Biograficzny. T. XXII. S. 532—533.

27

Шымялевіч М. Збор твораў. уклад. Л. Лаўрэш. Гродна, 2019. С. 106.

28

Cz. J. Stanisław August Poniatowski w gościnie u księcia «Panie Kochanku». Karta z dziejów Nieświeża // Słowo. 1926. №251; Янкоўскі Чэслаў. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў гасцях у князя «Пане Каханку» // Наша слова. pdf №46 (150), 13 лістапада 2024.

29

[Monczuńska z Narbuttów, Teodora]. Zapiski córki ś. p. Teodora Narbutta z papierów, [каля 1880 г.] LVIA. F. 1135. Ap. 11. B. 19. Lap. 125v—126v.

30

Biruta (Amelia Derewińska). Dożynki na Litwie, Szawry, pow. Lidzki // Wisła. 1889. T. III. z. 1. S. 92—94.

31

Polski Słownik Biograficzny. T. XXII. S. 532—533.

32

Там жа. S. 532—533.

33

Там жа. S. 533.

34

Malewski Czesław. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. Powiaty lidzki, oszmiański i wileński. S. 78.

35

Цыт. па: Konstanty hr. Tyszkiewicz. Wilija i jej brzegi. Pod względem hydrograficznym, historycznym, archeologicznym i etnograficznym. S. 17.

36

Polski Słownik Biograficzny. T. XXII. S. 533.

37

Polski Słownik Biograficzny. Wrocław – Warszawa – Kraków, 19601961. T. IX. S. 3233.

38

Феліцыян Выкоўскі (1728—1784, за дасягненні ў астраноміі і матэматыкі яго называлі «Капернікам», а пра яго, як пра паэта, казалі: «Што ў Польшчы – Нарушэвіч, то ты – у Літве».

39

Ślusarska Magdalena. Felicjan Wykowski (1728—1784): zapomniany poeta z wileńskiego środowiska pijarów litewskich // Napis. Pismo poświęcone literaturze okolicznościowej i użytkowej, 1999, T. 5. S. 81—82.

40

Dziełem to jest natury, gdy z swej szczodrej ręki Dla pięknej płci szafuje powaby i wdzięki, Lecz że te są doczesne, więc nie na tym sztuka: Nieśmiertelną ją czyni cnota i nauka. Ta to jest chęć chwalebna! Ta cała przyczyna, Czemu książki tlómaczy lidzka chorążyna: Prócz wybornych przymiotów duszy, serca, ciała, Będzie z dzieł swych rozumnych nieśmiertelność miała!

41

Літаратурны краязнаўчы даведнік па Лідскім раёне ад Адама Мальдзіса // Лідскі летапісец. 2023. №2 (102). С. 73.

42

Polski Słownik Biograficzny. T. XXII. S. 540.

43

Reda Griškaitė. Dvaras kaip «archyvas»: bajorija ir Lietuvos istorijos tyrimai (XIX a. 4—7 d.). P. 138.

44

Narbutt Miron Bronisław. Lida i powiat lidzki z przed stu laty. Armije małżeńskie // Ziemia lidzka. 2002. №1 (48).

45

Narbutt Miron Bronisław. Lida i powiat lidzki z przed stu laty. Armije małżeńskie // Ziemia Lidzka. 1937. №9. S. 99.

46

Michał Szymielewicz. Białohruda // Ziemia lidzka. 2001. №2 (45).

47

Апошні лідскі крайчы Караль Нарбут, намінаваны 18.01.1790 г. (Гл: Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Warszawa, 2004. T. 1. S. 333.) Караль Нарбут – родны брат Яўхіма, бацькі гісторыка Тэадора Нарбута.

48

Narbutt Miron Bronisław. Lida i powiat lidzki z przed stu laty. Armije małżeńskie // Ziemia lidzka. 2002. №1 (48).

49

Імператар Павел 18 лістапада 1796 года прысвоіў 62-гадоваму Рапніну чын генерал-фельдмаршала, а ў 1798 г. звольніў яго са службы. Гэта таксама дазваляе датаваць падзеі ў Перапечыцы паміж 1796 і 1798 гадамі.

50

Narbutt Miron Bronisław. Lida i powiat lidzki z przed stu laty. Armije małżeńskie // Ziemia Lidzka. 1937. №9. S. 99.

51

5 лютага 1842 г. Нарбут пісаў свайму сябру доктару Рэніеру: «Кажуць, што прэлат Гразмані памёр. Пакінуў ён старажытныя рэчы, для мяне там цікавы толькі каменныя молаты (каменныя сякеры – Л. Л.) – два ці тры, астатняе не цікава. Можа ведаеш Далецкага, гэта мой кузэн і ўнук нябожчыка, сын яго пляменніцы, трэба яго папрасіць пра молаты. Ёсць і яго пляменнік Яўстах Гразмані, мой знаёмец з Лідскага павета, але не ведаю, каму гэтыя рэчы запісаны тастаментам». – цыт па: Kronika Rodzinna. 1888. №10, 15 maja. S. 294—300.

52

Нарбут А. Н. Нарбуты Гродненской губернии. С. 24.

53

Jurewiczowa Kamilla. Kolęda Kamilli Narbut dla kuzynek i przyjaciółek na rok 1852. S. 14.

54

Griškaitė Reda. Teodoro Narbuto intelektiniai žaidimai: Šiauriai kaip lietuviškų senienų. P. 264.

55

Нарбут А. Н. Нарбуты Гродненской губернии. С. 29, 33, 49—50.

56

Гл: Griškaitė Reda. Moteris ir istorija: Kamilės Narbutaitės patirtys. Lietuvos istorijos institutas. 2024.

57

Griškaitė Reda. Kamilės laiškas Aleksandrai, arba Ne tik laiškas // Literatūra. 2024, vol. 66 (1). P. 142—143.

58

Аповесць «Мечыслаў і Стэфанія» згадвае ў сваіх успамінах Табенская – Гл: Табенская Альжбета. З долі і няволі. Успаміны выгнанкі // Лідскі Летапісец. 2020. №2 (90). С. 80.

59

Jurewiczowa Kamilla. Kolęda Kamilli Narbut dla kuzynek i przyjaciółek na rok 1852. Wilno, 1852.

На страницу:
2 из 3