bannerbanner
Полацк – горад памежны
Полацк – горад памежны

Полная версия

Полацк – горад памежны

Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
На страницу:
2 из 2

28 мая 1918 г. Старшынёй Савета Народных Камісараў (СНК) РСФСР У. І. Леніным быў падпісаны Дэкрэт аб стварэнні памежнай аховы, стаўшы асновай многіх іншых дакументаў, рэгламентуючых памежную службу (праз 40 год Пастановай Савета Міністраў СССР от 15 мая 1958 г. дзень падпісання Дэкрэта СНК РСФСР быў аб’яўлены Днём памежніка).

Пасля падпісання Дэкрэта, 31 мая 1918 г. Галоўнае упраўлення памежнай аховы (ГУПА) паведаміла ў Галоўнае ўпраўленне Генеральнага штабу, што на ўчастку дэмаркацыйнай лініі с Германіяй ад г. Гдова да стыку з дэмаркацыйнай лініяй з Украінай па лініі Нарва – Орша – Суджа праніруецца сфарміраваць 2-ю акругу памежнай аховы «ваеннага, вольнанаёмнага характару» ў складзе 1-га Гдоўскага, 2-га Порхаўскага, 3-га Віцебскага, 4-га Аршанскага, 5-га Чэрыкаўскага і 6-га Суражскага раёнаў, «прычым кожны раён будзе ўяўляць сабой пяхотны полк 3-батальённага складу і 2 эскадроны».

Начальнікам 2-й акругі загадам Ваенна-рэвалюцыйнага камітэту (ВРК) ад 15 мая 1918 г. быў прызначаны быўшы палкоўнік Асобнага корпусу памежнай варты (АКПВ) Адам-Казімір Сігізмундавіч Гласко, уражэнец Полацкага павету Віцебскай губерні. Гэтым жа загадам начальнікам штаба 2-й акругі быў прызначаны быўшы палкоўнік АКПВ Ксаверый Восіпавіч Ждановіч, таксама ўражэнец Беларусі. Ваенным камісарам акругі Усерасійскім бюро ваенных камісараў быў прызначаны сакратар фракціі бальшавікоў Маскоўскага савету Яўсей Барысавіч Браўдэ.

Першапачаткова месцам знаходжання ўпраўлення 2-й акругі быў прызначаны Віцебск. У далейшым, з пачаткам адыходу германскіх войск на лінію дзяржаўнай мяжы, устаноўленную Брэст-Літоўскай дамовай, планавалася раёны акругі прасоўваць за імі на новыя ўчасткі дэмаркацыйнай лініі, а пры выхадзе на савецка-германскую мяжу – прыняць пад ахову яе участак ад берагу Рыжскай затокі па лініі Рыга – Дзвінск – Друя – Дрысвяты – Міхалішкі – Дзевялішкі – Дакудава – р. Нёман – р. Зэльвянка – Пружаны – Відамля. Пасля вызвалення германскімі войскамі Мінску, упраўленне акругі павінна было размясціцца тут.

12 жніўня 1918 г. ўпраўленне ў складзе А. С. Гласко, К.В.Ждановіча, Я.Б.Браудэ, памочніка начальніка акругі – быўшага штабс-ротмістра АКПВ Ф.А.Любімава, помочніка военнага камісара Ройзмана і наборшчыка-друкара тыпаграфіі палітаддзелу Перагуба прыбыло ў Віцебск.

На гэты час ў складзе акругі было ўжо пяць раёнаў: 2-і Порхаўскі, 3-і Себежскі, 4-ы Віцебскі, 5-ы Аршанскі і 6-ы Чэрыкаўскі, бо 1-ы Гдоўскі быў перададзены ў склад 1-й Петраграцкай акругі. Па дакладу аператыўнага упраўлення Генеральнага штабу ў галоўнае упраўленне Генеральнага штабу ад 23 ліпеня 1918 г., па стану на 15 ліпеня ў гэтых пяці раёнах было 15 падраёнаў і 78 дыстанцыяў у якіх па штату павінна было быць 4679 памежнікаў.

Згодна з загадам ГУПА ад 30 верасня 1918 г. у гэтым складзе 2-я Віцебская акруга цалкам прыняла пад ахову ўчастак дэмаркацыйнай лініі ўжо ад станцыі Новаселле чыгункі Пскоў – Луга (пасля вызваленне Пскова ад войск інтэрвентаў – ад паўднёвага берагу Пскоўскага возера) да берагу ракі Іпуть, на паўднёвы захад ад г. Суража.


Амаль адначасова з фарміраваннем памежнай аховы дэмаркацыйнай лініі пачалі стварацца і памежныя надзвычайныя камісіі.

Пачатак іх стварэнню паклала I Усерасійская канферэнцыя работнікаў надзвычайных камісій па барацьбе з контррэвалюцыяй і спекуляцыей, больш вядомая як ЧК, якая праходзіла 11—14 чэрвеня 1918 г. у Маскве. Падчас разгляду чацвёртага пункту павесткі дня канферэнцыі «Барацьба з контррэвалюцыяй і спекуляцыяй, ачышчэнне савецкіх органаў ад прымазаўшыхся элементаў і барацьба з бандытызмам і контррэвалюцыйным друкам» дэлегатамі былі выкрыты не толькі недахопы ў арганізацыі і дзейнасці памежнай аховы і мытных устаноў, але і сур’ёзныя хібы ў дзейнасці мясцовых ЧК.

Адным з іх была адсутнасць надзейнай памежнай аховы і кантролю на мяжы, у выніку чаго «становішча на мяжы было вельмі трывожным». Выступоўцы адзначалі, што ў памежнай паласе квітнее спекуляцыя, узмацняецца шпіянаж, а прадажнасць старых кадраў памежнай варты спрыяе кантрабандзе і вывазу з рэспублікі ўсяго, што ўяўляе якую-небудзь каштоўнасць. У выніку дэлегаты канферэнцыі аднагалосна прынялі рашэнне: «Арганізаваць пры кожным абласным, губернскім Савдэпе, а таксама пры буйных павятовых Савдэпах, вузлавых чыгуначных цэнтрах, … у памежнай паласе стройную сетку надзвычайных камісій па барацьбе з контррэвалюцыяй і спекуляцыяй».

Гэта рашэнне было падтрымана Старшынёй Усерасійскай Надзвычайнай Камісіі (ВЧК) Ф.Э.Дзяржынскім і ужо ў ліпені-жніўні 1918 г. усе губернскія і павятовыя ЧК уздоўж дэмаркацыйнай лініі былі перафарміраваны ў акружныя, участковыя і пунктовыя ЧК, а пры ВЧК быў утвораны памежны пададдзел.

Такім чынам, са жніўня 1918 г. у паласе 2-й акругі памежнай варты пачалі дзейнічаць 13 памежных ЧК: Велікалуцкая (пазней – Смаленская) акружная і 12 участковых, у тым ліку – Полацкая. Таксама тут дзейнічалі некалькі пунктавых ЧК, размешчаных у вёсках памежнай паласы і 60 камісараў пунктаў пропуску.

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «Литрес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Конец ознакомительного фрагмента
Купить и скачать всю книгу
На страницу:
2 из 2