Полная версия
Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства
У Альгерда было дванаццаць сыноў, у тым ліку Ягайла, Свідрыгайла і Скіргайла, – асобы, якія ў будучым адыграюць значную ролю ў гісторыі краіны, і дзевяць дачок.
Суперніцтва паміж Альгердавічамі за валоданьне віленскім тронам распачалося адразу пасьля сьмерці Вялікага князя ў 1377. Згодна з воляй Альгерда ў Вільні ўвакняжыўся яго старэйшы сын ад другога шлюбу – Ягайла. У апазыцыю да новага валадара стаў старэйшы сын ад першага шлюбу Андрэй Полацкі. Пасьля ад'езду ў Маскву Полацкага князя Андрэя, Ягайла перадае гэтую зямлю брату Скіргайлу. Але палачане не прымаюць стаўленіка Вільні. На працягу вясны – лета 1381 яны не дапускалі ў горад Скіргайлу, а пасьля прынялі бок Кейстута. Распачалася Грамадзянская вайна 1381—1384 за ўладу ў ВКЛ. Кейстут, які ваяваў на баку свайго сына Вітаўта, паланіў Ягайлу, і быў прызнаны Вялікім Князем Літоўскім (1381—82).
Бірута (1317? – 1382 або 1389). Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1932
Аднак, вызваліўшы Ягайлу, надоўга прымірыцца зь ім не ўдалося. У ходзе мірных перагавораў Кейстут з сынам Вітаўтам былі запалонены і перавезены ў радавы замак Ягайлы – Крэва і Ягайла пачаў помсту. Сярод прыхільнікаў Кейстута быў пакараны сьмерцю брат яго жонкі Відзімонт і шмат іншых баяр. А затым і самога старога Кейстута задушылі ў вежы Крэўскага замка па загаду Ягайлы. Вітаўт ацалеў толькі таму, што пры наведваньні яго жонкай Ганнай Смаленскай пераапрануўся ў адзеньне яе служанкі і ўцёк з затачэньня.
Вялікі Князь Літоўскі Вітаўт ззьбягаез Крэўскага замку 1382). Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1932
Існуе легенда, што Вялікі Князь Вітаўт у падзяку за тое, што ў мясцовых лясах ён уратаваўся ад пагоні Ягайлы, заснаваў Сынкавіцкую царкву.
Сынкавіцкая царква-крэпасьць. Картмаксімум пошты Беларусі, выдадзены ў 2007
З братамі і групай прыхільнікаў, князёў і ўплывовых баяр, Вітаўт аддаўся пад заступніцтва нядаўняга ворага, Тэўтонскага ордэну. Ягайла зноў стаў Вялікім Князем, а свайго брата Скіргайлу ўладкаваў замест Кейстута ў Троках. Вялікае Княства апынулася па сутнасьці расшчэпленым на ўдзелы, а ў Ягайлы не было сродкаў пераадолець гэты стан. Аднак падзеі ў суседняй Польшчы надалі гісторыі Літоўскай дзяржавы другое разьвіцьцё падзей.
P.S.
У архітэктуры Сынкавіцкай царквы – цьвердзі выяўляюцца рысы раманскага і гатычнага стыляў. У Вялікім Княстве Готыка набыла своеасаблівыя рысы, прыладамі якой ёсьць касьцёл у Ішкальдзі, Барысаглебаўская царква ў Наваградку, Стары Замак у Гародні, Наваградзкі замак, Мірскі замак.
Гатычны архітэктурны стыль, як і раманскі, зарадзіўся ў Францыі ў XII стагодзьдзі і распаўсюдзіўся на іншыя рэгіёны да XVI стагодзьдзя. Гатычныя саборы зь іх вышынёй і накіраванасьцю ўверх, у неба сымбалічна паказвалі імкненьне чалавека да Бога. Найбольш знакамітыя ўзоры Гатычнага стылю – Сабор Нотр-Дам, саборы ў Рэймсе, Шартры, Сэн-Дэні, Амьене.
Сувэнірны аркуш прысьвечаны 850-годзьдзю Сабору Парыскай Божай Маці, выдадзены поштай Францыі ў 2013
На заднім пляне аркуша паказаны агульны выгляд Сабору з боку Сены. Дзьве маркі вылучаюць дэталі вітражу. У храме заключаліся каралеўскія шлюбы, імператарскія каранацыі і пахаваньні.
Шэдэўрам сталай готыкі і сапраўднай «Акадэміяй мастацтваў» для сярэднявечных майстроў стаў сабор у Рэймсе. Нягледзячы на працяглыя тэрміны будаўніцтва (з 1211 па 1285) і розных архітэктараў, сабор у Рэймсе захаваў адзінства задумы: разнастайнасьць талентаў якія будавалі сабор дойлідаў зьлілася ў сапраўдную каменную сымфонію.
Рэймскі сабор. Картмаксімум пошты Францыі, выдадзены ў 1938
Перад уваходным у сабор, адкрываецца велічнае відовішча. У глыбіню храма сыходзяць урачыстыя калянады, высока над галавой стульваюцца сьпічастыя скляпеньні, праз шматлікія вокны ў сабор льюцца сонечныя прамяні. Велізарная прастора храму свабодна імкнецца ў глыбіню. Грандыёзныя маштабы інтэр'еру запатрабавалі ад дойлідаў немалога тэхнічнага мастацтва, каб утрымаць у раўнавазе ўсю канструкцыю будынка. Але ўся гэтая будаўнічая «кухня» умела ўтоена ад наведвальніка, якому кідаецца ў вочы толькі нязмушаная лёгкасьць усіх архітэктурных дэталяў сабору.
Ягайла
«…ён дасягнуў трох вялікіх дароў, якія яшчэ ні адзін з сьмяротных не меў разам: хрышчэньне, шлюб і каралеўскае памазаньне». Старажытны Кракаўскі летапіс
У 1374 каралём Польшчы стала дзесяцігадовая дзяўчынка Ядвіга – дачка Вэнгерскага і Польскага караля Людовіка I Анжуйскага і Лізаветы Басьнійскай. Ядвіга афіцыйна тытулявалася КАРАЛЁМ Польшчы, бо законы краіны забаранялі кіраваць краінай каралеве.
Пад уплывам унутраных і зьнешніх (сталай пагрозы з боку Тэўтонскага Ордэну і Маскоўскага княства) Кракаўскі двор і Ягайла палічылі найлепшым выхадам заключыць Літоўска-Польскі саюз.
Кароль Польшчы Ядвіга (1906). Мэнціна Кжэш (1860—1934). Музэй Варшаўскай Архіэпіскапіі. Паштовая картка, выдадзеная поштай Польшчы ў 2004
Найбольшае супадзеньне агульных інтарэсаў Літвы і Польшчы прывяло да падпісаньня Крэўскага дагавору (1385). Гэтым Дагаворам Ягайла, сярод іншых абавязацельстваў, абяцаў прыняць каталіцтва і ахрысьціць Літву.
Крэўская Ўнія азначала ўзаемавыгадны хаўрус дзьвюх самастойных дзяржаваў. Ён значна павялічваў іх вайсковую магутнасьць (найперш у барацьбе з Тэўтонскім ордэнам), спрыяў пашырэньню эканамічных і культурных сувязяў паміж нашым гаспадарствам і Польшчай, а таксама іншымі эўрапейскімі краінамі.
Ягайла прыбыў у Кракаў, дзе 15 лютага 1386 года прыняў хрышчэньне і прыняў імя Уладзіслаў, а 18 лютага заключыў у Вавэльскім саборы шлюб з Ядвігай і быў каранаваны Каралём Польшчы. Ядвізе на момант вясельля было трынаццаць гадоў, а Ягайлу каля 30.
Паданьне гаворыць, што Ядвіга, закаханая ў другога, не згаджалася на прымусовы шлюб з Ягайлам. Нясчасная Ядвіга звярнулася ў малітве па параду да Хрыста і нібыта пачула голас: «Ратуй Літву!». Каралева прымірылася са сваім лёсам дзеля звароту Літвы на хрысьціянскую веру.
Ядвіга (1374—99), Сьвятая, Кароль Польскі (1384—86). Уладзіслаў ІІ Ягайла (1351—1434) Вялікі Князь Літоўскі (1377—92), Кароль Польскі (1386—1434). Шэраг каралёй і князёў польскіх (1890—92). Ян Матэйка (1838—93). Маркі пошты Польшчы, выдадзеныя ў 1996
Хрысьціянізацыя Літвы адбылася ў 1387 па ініцыятыве Караля Польскага і Вялікага Князя Літоўскага Уладзіслава II Ягайлы і яго стрыечнага брата Вітаўта.
Ягайла і Вітаўт хрысьцяць Літву. Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1932
Гэта азначала афіцыйнае прыняцьце хрысьціянства Літвой, апошняй паганскай краінай Эўропы. У лютым-сакавіку 1387 у Вільні была ахрышчана літоўская шляхта, потым мяшчане і іншыя жыхары горада.
600-годзьдзе хрышчэньня Літвы (1387—1987). Ядвіга з Гербам Польшчы і Ягайла з Гербам Літвы. Маркі пошты Салідарнасьці, выдадзеныя ў 1987
У 1387 у Крэве на ўзвышшы каля замка быў узведзены касьцёл пад тытулам Сьвятога Яна Хрысьціцеля. Заснавальнікам парафіі і фундатарам касьцёла быў сам Кароль Уладзіслаў Ягайла. 7 кастрычніка 1936 на тым самым узвышшы замест страчанага быў пабудаваны касьцёл Перамяненьня Пана і Маці Божай Міласэрнай (Ласкавай). У 1961 касьцёл быў зачынены і зьнішчаны. Адрадзіўся ў 1997 як мураваны пад тытулам Перамяненьня Пана.
Крэва. Касьцёл Перамяненьня Пана і Маці Божай Міласэрнай. Паштоўка, выдадзеная ў 1936
Каралева Ядвіга ўсе свае каштоўнасьці ахвяравала на аднаўленьне Кракаўскай Акадэміі.
Ягайла, Ядвіга і рэктар Універсытэту Кракаўскага. Марка пошты Польшчы, выдадзеная ў 1938
Рэктар Кракаўскага ўніверсытэту трымае ў руках Акт дару і шкатулку з каштоўнасьцямі. Ля ног Ягайлы і Ядвігі крыжацкі шлем і два легендарныя мячы з будучай Грунвальдзкай Бітвы.
Кракаўскі ўніверсітэт засноўваўся двойчы – спачатку паводле волі Караля Казіміра Вялікага ва Ўказе ад 12 траўня 1364, а затым рашэньнем Караля Уладзіслава II Ягайлы, які выконваў волю Каралевы Ядвігі, што і адбылося праз год Пасьля яе сьмерці 26 ліпеня 1400.
Заснаваньне галоўнай школы пераездам у Кракаў (1888—1889 (?). Ян Матэйка (1838—1893). Нацыянальны музэй у Варшаве. На карціне радам зь Ядвігай Казімір Вялікі і Уладзіслаў Ягайла. Марка пошты Польшчы, выдадзеная ў 1997
За 4 дні пасьля сьмерці каралеўская дачкі Альжбеты Баніфацыі 17 ліпеня 1399 у Кракаве ва ўзросьце 25 гадоў закончылася жыцьцё незвычайнай Каралевы. Пахавана ў Вавельскай катэдры. 8 чэрвеня 1997 Папа Рымскі Ян Павал II абвясьціў Каралеву Ядвігу Сьвятой.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.