
Полная версия
Юнацкіх мрой труна. Зборнік вершаў

Юнацкіх мрой труна
Зборнік вершаў
Ян Дамінік Кірэеў
© Ян Дамінік Кірэеў, 2023
ISBN 978-5-0059-8744-0
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Прадмова
Пажоўклае лісце, маўклівыя вуліцы і імгненнае адчуванне сабе ў патоку жыцця. Як я бачу свет? Праходзячы па вуліцы без музыкі ў вушах, напяваць сабе абрыўкі песень, якія памятаешь, і жадаць, каб хутчэй прыйшоў транспарт: зарыцца ў шумны натоўп з людзей навокал і людзей у экране. Рабіць цяжкія рэчы на аўтапілоце і знаходзіць сабе на паўдарозе да дому. У самым бурным патоку думак натыкацца на адну, якая, нібы камень, спыняе рух і прымушае глядзець на сабе як на бруднае кацяня пад халодным дажджом.
Я ўдзячны за ўсё, што ёсць. За две рукі і нагі, за ваду і за кепскае на сэрцы, бо як жа я тады адчую добрае?
Я не змагу зразумець іншага чалавека, магу толькі наблізіцца да гэтага. Дык ці трэба мне гэта? Ідуць сваёй дарогай, радуюцца гору іншага і плачуць над сваім. Колькі размоў ідзе пра раку часа, каб на ранніцу разбегчыся, спужаўшыся зменаў. Колькі пацалункаў прывядуць да маўчання, у якім ніхто не хоча размаўляць. Колькі даверу сыйдзе, пакуль яго не возьмуць у цёплыя рукі, ды колькі гісторыяў, якія рабілі так балюча, стануць крышталём у шафе?
Халоднае мора, што становіцца месцам высноў і дум. Для кожнага яно свае. Маё – гэта тое, што на захадзе ад Менску. Рызыка ў тым, што патрэбна для спакою там, такая ж, як у палёце з хмарачоса. Пагружаючы галаву у роздум, а цела у стому, ўсё роўна не зможаш збегчы ад таго, што трэба з сабою абмовіць.
Менавіта ў такім патоке, як звычай, я пісаў і маляваў.
Гэтыя вершы я пісаў з 14 гадоў, таму, праходзячы праз старонкі, вы будзеце назіраць за сапраўдным юнацкім сэрцам. Шмат праз што праходзіць кожны з нас і б’ецца ў штодзённай бітве, аб якой нікому не кажа. Я хачу, каб гэтыя вершы нагадалі вам аб тым, што такое зноў пачынаць сваё жыццё не ведаючы нічога і ствараць свой шлях самастойна і зноў вучыцца разумець свае пачуцці.
Асноўнымі крыніцамі, адштурховаючыся ад якіх, я пісаў, былі мае ўласныя перажыванні, буйныя падзеі і, вядома, дзяўчыны. Я спецыяльна не даю назву ніводнаму вершу, каб кожны з вас мог даць вершу сваю назву і дапусціць яго менавіта ў той кут свайго сэрца, дзе ён мусіць быць.
Зборнік з’яўляецца кропкай у маім пераходзе з дзіця ў дзецюка. Я ўклаў душу і сэрца, каб максімальна ярка перадаць, што я адчуваю на момант напісання і даць зразумець людзям, што гэта – мае пачуцці.
Вершы
Шукаў прыбытку для душыЗнайшоў паштоўку, на ёй бэзавыя садыСтаіць графін, у ім да мяжы вадыІдуць мінакі, на твары стомы слядыХавайся за млын, ці бяжы хто кудыНяма ля вады, на пляжы ні душыЧакаю аўтобус, на ім я зьедуАле хто куды, а я да партыйнага зьездуІ човень у восень —Стане пральняйІ худы дым з вуснаў кінуты імСтане водарам вечнасціА я прытуліўшы да крэпасціЗ сківіцаў выкіну бязглуздыя недарэчнасьці2022Да болі знаёмае шчасцеБ«е ў грудзі ад бязлітасці лёсаКалі адгукнецца спадарыня восеньІ нарэшце пакажа сапраўдны свой тварЁн ня будзе марнаваць і хлусіць, калі сэрца на далоніГэты твар сапраўднай спадарыні восеньЁн знішчыць і ня будзе пытацьБо горкіх слёзаў заўсёды хапае на восень і да першага дня вясны2021Гора – наша крэдаБо шчасце калі яго стаеСтановіцца без гора сумнаБо яно як малако матуліУ сэрца немаўля ільеццаЗ самага пачатку жыццёвага механізмаЗа не магчымасцью крычацьПатрабуе шчасьця ў дзіцяці адабрацьТады герой штодзённага рамануПаўзе ў выс, каб хутчэй зваліццаБо як сляпы, што жыцця сцяжыну абіраеЯк хатні чалавек не разумее, што ён раеТак немаўля з дарослым тварамНя ведае, што сам сабе ён забівае.І я, з тым чалавекам, якога кожны дзеньу люстэрку сустракаюНе маю праваПазбавіць горад ад тумануНе дакрануцца, да самай высокай хваліІ вышыню ў палёце не набрацьКаб самаго сабе мне пазбягаць2022Мае рукі пахнуць табойЯк набывае водар чаборЯ вазьму тваю рукуІ мы збяжым у борКаб вынайсці сваю полеДзе з водараўТолькі твае пахі і пахне чабор2022адчыненнае акенца і белая фіранкагоркая гарбата і амаль іспісанная чорная асаткасапраўды больш прыемней адчуваць усю моцале высокія пачуцці даюцца толькі на самам днепад час дня не хочацца працавацьзаўсёды раслабленны, зачыненныя вочыадмысловае не разумення сябе2022Грукат ботаўТы побачГоркі яблыкАле з табой салодкіЧырвоныя вочыЗ табой яны толькі паліліГарачыя пачуцціЗ табой толькі грэюцьХалоднае надвор»еЗ табой бялюткі снегЛёс у грудзь б»еЗ табой будзіцьЗнаходзіць замокБачу ключТы лагоднаЯ не галіўся – я калючТы здымаеш з мяне капялюшЯ магу быць сапраўдным і непрыгожымА ты можаш смяяцца і трохі па вар’яцку на мяне глядзецьБлакіт страшнага мораЗ табой гатовы патануцьХутка спацьА я не адчуваю пакут2022сам насам з сэрдцам на далоніуваходжу ў выйсцеза жаданнем чагосці бясконца жаданагаі таго ж невымоўна пачуццяя сыходжу на сустрэчу з сабойі буду адказу чакаць на лістякі не паслаў2023Халодны вецерСтужка завіваеСумны спеўАле сэрца гарыць, а я паспеўІ стужка майго жыцця гарыцьЯ нават падаць не рыхтуюсьБо палёт заўсёды важнейЗа падзенне долу з вышыніУ блакіту сінявыМора шторму надаеЯ тану ў вачах тваіхБо ўжо не маю патрэбу ў сваіх2022Пачакаю я трошкіНе забуду сабеТак навошта з абрусу мне крошкіІ ўважліва слухаць калі гаворка ідзеНе магчымасць напіцца ад стогна водару абы-дзеА сапраўдная стойкасць усміхнуцца калі бой ідзеЧакаць калі часу нямаІ прыгаць у апошні цягнік за жаданнем пацалункуСтрымаць горы, калі ідзе мур долуНе патрэбна мне даваць чапаць сваё целаКаб паверыць, што яно ідыяльнаКонец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.