bannerbanner
Белорусский дневник – 2022
Белорусский дневник – 2022

Полная версия

Белорусский дневник – 2022

Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Белорусский дневник – 2022

© Карданов Валерий Алексеевич

© Каренда Иван

© Корнев Виталий Анатольевич

© Кулик Алексей Владимирович

© Кулик Владимир Николаевич

© Макеенко Людмила Михайловна

© Позлевич Иосиф Марьянович

© Туровец Татьяна Владимировна

© Филаткина Мария Александровна

© Яцкова Ольга Александровна


Редактор Владимир Николаевич Кулик


ISBN 978-5-0059-1251-0

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero


Предисловие

Уважаемые читатели!

Вы держите в руках первый выпуск литературного альманаха «Белорусский дневник – 2022».

Это новый проект Региональной общественной организации «Национально-культурная автономия „Белорусы Москвы“» (НКА «Белорусы Москвы»), который осуществляется по инициативе и непосредственном участии членов автономии Кулика Владимира Николаевича и Карданова Валерия Алексеевича.

Среди наших земляков-белорусов много талантливых и интересных людей, которые на страницах альманаха могут поделиться своими рассказами, стихами, заметками, воспоминаниями, фотоматериалами, иллюстрациями, связанными с интересными моментами в жизни, с нашей родной Беларусью.

Первый выпуск альманаха открывают стихи нашего знаменитого земляка Каренды Ивана Арсеньевича, учителя, журналиста, дипломата, поэта и прозаика. Поэтическая часть начинается стихотворением «Дом Купалы». 2022 год – год 140-летия со дня рождения нашего белорусского песняра Янки Купалы.

Надеемся, что этот проект найдёт отклик у наших земляков и станет ежегодным.

Председатель НКА «Белорусы Москвы»Тужилкина Алла Анатольевна31.08.2022

Каренда Иван

г. Минск

Дом Купалы

Мы ідзём у музейныКупалаўскі дом,як у спадчынны храм,з беларускай малітвай.Як на споведзь ідзёмперад ім, Песняром, —мы з Купалам адзінаюдоляй спавіты.Мы ідзём у гасцінныКупалаўскі домпа параду, па шчыраероднае слова.Тут сагрэе і сэрцанапоўніць святломгаспадыня яго —беларуская мова.Тут для ўсіх землякоўі замежных гасцейстол засланысвяточным абрусам.У Купалаўскі домвы заходзьце часцей —тут Купалы душа,тут душа Беларусі.

Родная вёска

Я вырас у вёсцы і вёску люблю,Мне горад яе не заменіць ніколі.Тут роднае слова я прагна лаўлюІ дыхаю свежым паветрам уволю.І слухаць люблю, і люблю назіраць,Як звоніць уранку ля студні вядзерца,Як ноччу над вёскаю зоры гараць,Пяшчотным цяплом саграваючы сэрца.Люблю цішыню беласнежных палёў,І соснаў у лесе чырвоныя шчокі,І клёкат вітальны шчаслівых буслоў,Якія вярнуліся з даляў далёкіх.Люблю, як у небе пяюць жаўрукі, —Іх слухаў бы вечна, стаіўшы дыханне.А кветкавы водар улетку такі,Што хмеліць душу, як пачатак кахання.Калі ж надыходзіць грыбная пара,То большай, напэўна, няма асалоды,Як раніцай з кошыкам збегчы з двараУ царства грыбоў і лясной прахалоды.Ты ў сэрцы заўсёды, з хвіліны радзін,Мая незабыўная родная вёска! —Як пошум бароў, па якіх я хадзіў,Як нёманскіх хваляў адвечныя ўсплёскі.

Дваццаць Першаму Стагоддзю

І Дваццаць Першаму СтагоддзюБракуе мудрасці, на жаль,Каб чалавецтва ў міры, згодзеГлядзела ў сонечную даль.Ах, Дваццаць Першае Стагоддзе!Табе паверыў чалавек,А ты, як чорт, сябе паводзіш:Нясеш хваробы, войны, здзек.Ты, Дваццаць Першае Стагоддзе,Сцяжына ў глуш, а не бальшак?Не людзі мы, а толькі зброддзе,І не дамовімся ніяк?Ох, Дваццаць Першае Стагоддзе!Табе не брыдка ваяваць?! —Смяротнай зброяй верхаводзіць,Зямлю крывёю заліваць?!Чым, Дваццаць Першае Стагоддзе,Змываць свой сорам будзеш тыЗа шкоду людзям і прыродзе —За горы смецця, бруд вады?Што, Дваццаць Першае Стагоддзе,З сабою ў Вечнасць панясеш?Той боль, які жыве ў народзе,Не згубіш і не растрасеш!О, Дваццаць Першае Стагоддзе!Мы аслабелі, знемаглі…Калі ты волатаў народзіш,Якія спыняць гвалт Зямлі?

Падпальшчыкам вайны

Штодня палохаюць вайной:Вось-вось пачнецца, грымне…Заплаціць свет нямой цаной —Усё жывое згіне…Як ашалелыя чмялі,Гудуць, гугняць няспынна…Абрыдла жыць вам на зямлі —Кідайцеся на міны.Дарэмны, марны ваш хаўрус!Вам, нелюдзі-паганцы,Не ўдасца знішчыць Беларусь —Мы не дадзім вам шанцаў!Нязломкі, з моцных мы парод,З непераможнай верай.Загартаваны наш народНа шмат вякоў наперад.З вайной жартуеце дарма:Не аддадзім мы волі,Не будзе вашага ярма,Не будзе аніколі!Тым, хто гундосіць марш такі,Хто нам рыхтуе бойню,Павырываць бы языкі —І жыў бы свет без войнаў.

Час цяпер такі…

Ёсць спрадвек у беларусаў,Знешне мала гаваркіх,Мудры, просты, без прымусу,Выраз: «Час цяпер такі…»Зазвіняць вясною ў небеЖыццялюбы-жаўрукі —Што мы думаем? – «Так трэба!»Кажам: «Час цяпер такі.»Бачым летнюю раскошу,Луг квяцісты ля ракі —Што мы думаем? – «Прыгожа!»Кажам: «Час цяпер такі…»Восень прыйдзе ў жоўтым плацці,Дорыць лес баравікі —Што мы думаем? – «Багацце!»Кажам: «Час цяпер такі…»А зімой мароз прыцісне —Шчокі тром у дзве рукі —Што мы думаем? – «Карысна!»Кажам: «Час цяпер такі…»Наступае час бязбожны:Жах вайны ці мор які —Што мы думаем? – «Трывожна…»Кажам: «Час цяпер такі…»Гэту прымаўку, напэўна,Прымуць новыя вякі,Бо яна засела ў генах —Наша! – «Час цяпер такі…»

Знявечаны дуб

Скалечаны, бурай павалены дубУпаў на ўзбярэжжа азерца,Адкінуўшы ўбок свой расхрыстаны чуб, —І жах скалануў маё сэрца.Я бачыў, як падаў ён: быццам салдат,Падкошаны куляй смяротнай, —Высокі, магутны, бясстрашны гігантЗ дубовай праслаўленай роты.Ён грымнуўся так, што пачуў я здаля,Як грукат працяў наваколле,І як застагнала матуля-зямляАд болю, нясцерпнага болю.Ах, дуб-прыгажун, дарагі мой зямляк!З усёй прыазёрнай дубровыУпаў ты адзін, як бяссільны трухляк,Хоць быў колісь самы здаровы.Цябе неўпрыкмет падмывала вада,Асоўваўся бераг высокі.Не год і не два падступала бяда,З карэнняў высмоктвала сокі.Час ветраны, сцюжны цябе не лячыў —І вось ты нябожчыкам стала…Прабач, што не змог я табе памагчы.А смутку майго табе мала…

Загадка-таямніца

Загадак Бог прыдумаў шмат.Не проста шмат – а безліч.Тварэц на ўсё меў свой пагляд —У гэтым Бога веліч.Чамусьці думаю не раз —І як тут не дзівіцца! —Як Бог прыдумаў вечны час? —Загадка-таямніца!Без стомы час ідзе, бяжыць…Адзін ён мае праваЯк сам Гасподзь, бясконца жыць —Вось што найбольш цікава.Жывым істотам на зямліІнакш наканавана:Каб пажылі і аджылі —Час, Богам дараваны.Расліны, дрэвы, жыхарыЛясоў, лугоў і рэчакЗаўсёды маюць знак парЫ —Як знак істот нявечных.Такі ж лёс мае чалавек.Па боскаму законуЯму даецца пэўны век:З народзінаў – да скону.Камусьці больш, камусьці менш —Такі рахунак Бога.Ці шмат, ці мала ты жывеш, —Канчаецца дарога.Час мае вечную пячаць —А нам з ім, хуткацечным,Крыху пагушкацца і спацьСном непрабудным, вечным?Чаму Ўсявышні так рашыў? —Адказ знайсці спрабуем.Час вечны толькі для душы?Яе адказ не чуем…Дык, можа, час і ёсць душа?О, Божа ўсемагутны!Няўжо ў іх доля спарыша —І ў гэтым тайны сутнасць?Ну што магчыма тут змяніць?Што перайначыць можам?Ніколі нам не адмяніць,Што маем воляй Божай.І толькі зрэдку ў галавеАдказ мільгне яскрава:У кожным з нас Сусвет жывеЗ душой – дзівоснай явай.                                             * * *Свабода, сумленне і смеласць —вось што патрэбна душы,а разам яны – яе спеласць, —як пра душу ні кажы.Свабода – каб з вольным размахамлятала, як птушка, яна,каб далеч жыццёвага шляхубыла ёй заўсёды відна.Сумленне – каб чыстым усюдыбыў след тваіх рук на зямлі,і каб аніякага брудупакінуць яны не змаглі.А смеласць – каб чорныя хмарыты мог разганяць. Без яеі кроку не зробіш да мары,не спраўдзіш памкненні свае.                                             * * *Не папракай мяне за шчырасць,Не дакарай за праўду ўслых.Я разумею: б'е пад дых…Не папракай мяне за шчырасць,Спадзевам мне – твой цяжкі ўздых.І пройдзе з часам, знікне прыкрасць.Не папракай мяне за шчырасць,Не дакарай за праўду ўслых.

Каханай

Убачыў я тваю натуру,Чароўны стан і воблік твой —Пачуцці выбухнулі бурай,І з той хвіліны сам не свой.Гасподзь ствараў цябе як мару,І пабажыцца я гатоў:Твой бюст, тваю скульптуру тваруНе зможа вылепіць ніхто.Твая пяшчота пэндзля варта! —Яна ракой з душы цячэ,І Рэпін не знайшоў бы фарбаўДля таямніц тваіх вачэй.Шкада, не чуў маэстра Моцарт! —Магу аспрэчыць галавой —Нікому больш не хопіць моцыПакласці ў ноты голас твой.Твой воблік так паэтаў вабіць! —У сэрцах іх гарачы хмель.І Пушкін з Лермантавым, мабыць,Пайшлі б адчайна на дуэль.Тваю жаночую натуруНе для мастацкіх мэт – о не! —Не для карцін, не для скульптуры —Стварыў Бог толькі для мяне.

Народны дыягназ

Ад чаго арытмія ў сэрцы?Уцякала ад смерці.Ад чаго туман у галаве?Чужым розумам жыве.Ад чаго баліць жывот?Ад сямейных згрызот.Ад чаго трашчаць косці?Ад злосці.Ад чаго свярбяць вочы?Ашукаць хтосьці хоча.Ад чаго баляць зубы?Ад сквапнасці.Ад чаго трасуцца рукі?Ад зайздрасці.Ад чаго ледзь ходзяць ногі?Ад гультайства.Ад чаго смаркач пад носам?Ад зазнайства.Ад чаго закладвае вушы?Ад раўнадушша.                                             * * *Тасуе памяць дзён былых калоду —На чым даўно пастаўлена пячаць.Дарма карціць ёй нанава пачацьШукаць у іх цяпло і асалоду:Няма ў душы жаданага спакою —Там рэй вядуць памылкі і грахі,Не вытрасці ніяк з яе трухі.І са спагадай шчыраю людскоюНе змыць з гадоў, пражытых мною, плесню —Сама аднойчы сыдзе ў небыццё.Ды, дзякуй Богу, доўжыцца жыццё,І сэрца прагне, сэрца просіць песню.

У кнігарні

Божухна! Якое тут багацце! —Ад паліц не адарваць вачэй!Тут, нібыта ў казачным палацы,Кніжны свет ракой дзівос цячэ.Тут сябры яшчэ з часоў дзяцінства,І з юнацкай сонечнай пары, —Цэлая эпоха пабрацімства! —І крыху пазнейшыя сябры.Тут сябрыне нават цеснавата:Кожны з назапашаным дабром.Так бывае, калі ў хаце свята —Шмат гасцей і шмат тваіх сяброў.І, па-мойму, лепшага настроюНе знайсці і не адчуць нідзе:Кожны аўтар пра сваіх герояўГутарку няспешную вядзе.Хоць нячутны гэтай мовы гукі, —Кніга ўмее ціха гаварыць.А бярэш яе з паліцы ў рукі —Як паходня, поклічна гарыць.Тут я бачу класікаў – мо, роту, —З блізкіх і далёкіх нам краін:Дантэ, Твэн, Шэкспір, Міцкевіч, Гётэ…У святочных строях – як адзін.Тут сябры са школьных хрэстаматый:Пушкін, Гогаль, Лермантаў, Крылоў,А яшчэ з усмешкай хітраватайПазіраюць Горкі, Блок, Святлоў.Бачу сярод постацяў выдатных,Хто сюды на кніжны сход прыйшоў, —Нашыя Купала, Колас, Гартны,Багдановіч, Броўка, Куляшоў.Ёсць і шмат сучаснікаў вядомых,Хто гасцюе тут не проста так,З кім і не па кніжках я знаёмы, —Ліпскі, Федарэнка, Шніп, Бадак…Кніжны свет – загадкавы, бясконцы:Між паліц з трымценнем я іду,Моўчкі, шчыра б'ю паклоны творцам,Інжынерам чалавечых душ.Крыху збоку – гурт людзей з навукі,Ветразяў прагрэсу ўсіх часоў.Маю шанц паціснуць моцна рукіНьютану, Энштэйну і Русо…Вось ён, залаты запас краіны!Храм, дзе прычашчаецца душа,Дзе жывуць і мары, і ўспаміны,Ад якога ў свет вядзе бальшак.Вось, яно сапраўднае багацце!Зліткі залатыя – не раўня,І няварта на іх грошы траціць:Мёртвыя яны, як цішыня.Вольны час без кнігі бавіць марна.Кажаце: «Няма чаго чытаць…»Вы калі наведвалі кнігарню,Бралі ў рукі кніжку пагартаць?І не для забавы – мне паверце! —На пацеху часу ўсім стае.Моц душы і асалоду сэрцуНам чытанне кніг штодня дае!«Прачытаць усе іх немагчыма…» —Гэты хітрык шмат каму свярбіць,І дарма шукаеце прычыну —Хто даў права кнігу не любіць?З добрай, мудрай кнігай, як з малітвай,Нам лягчэй і спакайней ісціПа сцяжынах, часам апавітых,Што Ўсявышнім дадзены ў жыцці.То часцей наведвайце кнігарню,Не шкадуйце грошай для душы!Свет тады, упэўнен, лепшым стане……Будзе час – падумайце ў цішы.                                             * * *Зямля мяняе свой убор —Змрок ахінае наваколле,І на заснежанае полеКладзецца водбліск першых зор.Зіма прыйшла і ў Прынямонь.Нясу мароз вячэрні ў хату,Дзе ў печцы зырка, зухаватаГарыць, трапечацца агонь.Цяплом напоўнены пакой,Ён не сябруе з халаднечай —Душа ж трывожыцца аб нечым,Прагнаць не можа неспакой.Няўжо ноч зноў скрадзе мой сон,Схавае дзесьці да світання,І слухаць мне ў дрымотным станеЯе самотны патэфон?                                             * * *Я сонца ў зімы не прашу:Бракуе самой яго промняў, —Абы не студзіла душуІ меней адбельвала скроні.Я долі ў зімы не прашу:Сама ледзь скрыпіць палазамі —Адлігай скідае кажухІ горкімі плача слязамі.Я шчасця ў зімы не прашу:Яно, яе шчасце зямное,Кароткае, кшталт скавышу, —Сплывае з паводкай вясною.Прашу я зіму аб адным:Раструшч, спапялі беззваротна,Развей над планетай, як дым,Карону з атрутай смяротнай.

Дзяўчыне з далёкага юнацтва

Часу небагата – толькі вечарПадарыла нам з табой зіма.Прамільгнула знічкаю сустрэча —І нічога ад яе няма.Як нічога? Памяць не здаецца! —Ёй той сцюжны вечар дарагі,І таму не адпускае з сэрца,Робіць, як у танцы, з ім кругі.Ну навошта сам сабе я хлушу?!Успамін аспрэчваю дарма! —Калі шчыра, то прызнацца мушу:Назірала, бачыла зіма,Як глядзеў нясмела я ў бяздоннеСініх азярын – вачэй тваіх,І губамі грэў твае далоні,Па-дзіцячы хукаючы ў іх.                                             * * *Душа не любіць адзіноты,Ёй больш утульна між людзей,Дзе вір падзей, святло надзей.Душа не любіць адзіноты,Самота час яе крадзе,Нясе ёй жаласныя ноты.Душа не любіць адзіноты,Ёй больш утульна між людзей.

Дзіўна, што Пушкін вясну не любіў

Вясёлая пара – вачэй азеляненне,Як грэе кроў твая вітальная краса!Люблю прыроды трапяткое абуджэнне —І водар пахкага зяленіва ў лясах,Пяшчоту промняў сонца, свежае дыханнеУсёй ваколіцы, блакіт над галавой,І покліч вечнага, сустрэчнага кахання,Надзей загадкавых і светлых мар сувой!

Пяцігорская дуэль

Страляюць паэты ў паветра:Не могуць у грудзі страляць.На тое яны і паэты —Ім сэрцы чужыя баляць.Ім сорамна цэліцца ў сэрца,Бо смерць – гэта ўжо небыццё.Паверце паэту, паверце:Ён цэніць чужое жыццё!Не верце Мартынаву, людзі! —Не варты ён кроплі таго:Наўмысна ён цэліўся ў грудзі,У самае сэрца яго.А мог, як паэт, у паветраНаціснуць смяротны курок,Зрабіўшы насустрач паэтуБез кулі спагадлівы крок.Трагічная повязь абставін.На помсце памешаны свет.А праўда заўсёды святая —Не мог быць інакшым паэт.Ён словам свабодным не песціўНі ўладу, ні нават сяброў.Дарэмна нікога не бэсціўЗ багатых ці бедных двароў.Ён збрыдзеў шукальнікаў славы,Сляпой ганарыстасці хмель,На смелую думку аблавы, —Таму і пайшоў на дуэль.Машук здрыгануўся ад болю,Ад жаху, што ён не ўбярогПаэта, які сам з сабоюАпошні тут вёў дыялог.Счарнелі ад роспачы горы.Абрынуўся лівень з нябёс.І вецер вялікае гораНароду Расіі панёс.

Нешта будзе…

Колькі помню сябе ў гэтым свеце,Продкі дня не жылі без надзеі.«Нешта будзе…» – казалі нам, дзецям,Мы на іх са здзіўленнем глядзелі.У гады з неўмалотам, няўродам,З саладухаю ды з лебядою,Чуўся голас спадзеўны з народа:«Нешта будзе… Не век жыць з бядою…»На вяселлях, куляючы чарку,Маладым шчасця зычылі ўволю:«Абрабляйце сваю гаспадарку!Нешта будзе… А можа, і болей…»У дні гора і страт непапраўныхГналі з сэрца рой думак трывожныхІ зацягвалі ўздыхамі раны:«Нешта будзе… Нам Бог дапаможа…»А калі зямны рай абвяшчаліІ трубілі аб ім, як аб цудзе,З вуснаў продкаў зноў ціха гучаліСловы мудрыя: «Нештачка будзе…»І цяпер, калі вірус кавідныХодзіць потайкам, рве жыцці людзям,Чуем голас, надзеяй спавіты:«Божа спыніць яго… Нешта будзе…»

Роздум

Не страціў даверуда шэпту аеруі золкага срэбра расы,да шуму таполіі жыта на полі —да ўсёй навакольнай красы.Не страчу ніколідаверу да болюнямых курапацкіх крыжоў,званоў у Хатыні —магільных святыняў,дзе д'ябал пачварны прайшоў.Няма і прычыныне верыць жанчыне,што поплеч са мною ідзе,і шчырай сябрыне,і боскай сцяжыне,што ў вечнасць святую вядзе.А страціў давер яда розных паперакі вестак з экранаў, газет,да планаў маштабныхі лозунгаў штатных —яны не палепшылі свет.Не маю даверуда гучных намераў,што льюцца ракою з трыбун,да льсцівых прамоўцаў,дзе кожнае слоўца —як рэха эпохі камун.Удосталь той веры,што Бог мне адмераўі продкі мае збераглі,каб шчасця агеньчык,як сонца праменьчык,гарэў і свяціў на зямлі.                                             * * *Як толькі душу працінае трывогаІ белы дзень змрочную песню пяе,Тады апаноўвае сэрца знямога,Сум скоўвае думкі і мары мае.Ад гэтай навалы я ў лес уцякаю —У шэпце-дрымоце гаёў і бароўТрывожны настрой неўзаметку знікае,І я адчуваю: практычна здароў.

Пераклады з рускай паэзіі


Іван Бунін

Джардана Бруна

«Каўчэг пад валадарніцтвам асла —Вось свет людзей. Жывіце у Сусвеце.Зямля – прытон хлусні, падману, зла.Жывіце прыгажосцю, што ў суквецці.Зямелька, ты з душой маёй радня —І ў далечы. Люблю жыццё растайна,І ў радасці маёй – журба штодня,Як і ў журбе заўcёды – слодыч тайны!»І вось ён кій вандроўніка бярэ:Даруйце, келляў змрочныя скляпенні!Яго душа, чужая тут, жывеЦяпер адным – дыханнем вызвалення.«Вы ўсе рабы. Цар вашай веры – Звер:Я зрыну трон сляпой і змрочнай веры.Вы ў капішчы: я расчыню цяперВам у блакіт і бездань Сферы дзверы.Жыццю і бездані мяжы няма.Мы спынім, спынім сонца Пталямея —Віхор планет не ведае ярма,І ў полымі не знікне, не знямее!»І ён пайшоў на ўсё – аж да нябёс.Ды разбурэнне – прага аднаўлення,І па руінах гэту прагу нёсЯк боскую гармонію Стварэння.Святлеюць вочы, мара ў сэрцы ёсцьІ ў свет адкрыццяў радасных заносіць.У ісціне – фінал і прыгажосць.Тым болей і мацней жыць сэрца просіць.«Дзяўчо, з анёльскім тварам, плечуком,Са спевам над старою звонкай лютняй!Я мог тваім быць бацькам, сябруком…Ды я адзін у гэтым свеце людным!Высока сцяг сваёй любові нёс.Ды іншыя ёсць радасці – другія:Я замарозіў сваіх мрояў лёс,І толькі твой, пазнанне, твой – сафія!»І вось ён зноў вандроўнік. Зноў зіхцяцьАгеньчыкі яго вачэй, ды строгіЯгоны твар. Вам, ворагі, няўцям,Што бог – Святло. І ён памрэ за бога.«Свет – бездань атамаў, што дзень за днёмСпавіты богам – пекнатой жывою.І, жывучы да скону, мы жывёмАдзінаю, сусветнаю Душою.Ты, з лютняю! Дарма куткі вачэйШтораз Жыццём і Радасцю паўнелі?Ты, сонца! І сузор’і ўсіх начэй!Вы толькі гэтай Радасцю святлелі».І стомлены трывогай чалавекЗ паглядам зоркім, зыркім і халодным,Ідзе ў агонь. «Памерлы ў рабскі век —З бяссмерцем абвянчаецца ў свабодным!Я паміраю – смерці я хачу.Развейце, каты, прах мой па планеце!«Салют Сусвету, Сонцу!..» – я крычу…Мне жыць нязгаснай думкай у Сусвеце!»(1906)

Андрэй Дзяменцьеў

Прыцемкі

Давай памаўчым.Зоркі зноў нас паклікалі.Такія цудоўныя прыцемкі выпалі!Забылася ўсё,Што помніць не хочацца:І крыўды твае, і маё адзіночанне.Душа, як куточак жыцця халасцячага, —Ні позіркаў любых,Ні піску дзіцячага.Завалена кнігамі плошча кватэрная,Як словамі сэрца,Цяпер не патрэбнымі.Ах, гэтыя словы, як лісце апалае.І слёзы, на сэрца запознена ўпалыя.Не плач…Тут сустрэча з табой —Не праводзіны.Наіўныя ў наша юнацтва ўваходзіны.Давай памаўчым.Зоркі зноў нас паклікалі.Такія цудоўныя прыцемкі выпалі!

Алена Круглова

Зацвітае ліпа. Ліпа зацвітае!Водар свой мядовы ў косы мне ўплятае.Самы час і сэрцу закахана біцца,І пра ўсё на свеце з радасцю забыцца.Валасы густыя па плячах рассыпаць,Плакаць і смяяцца, і цвісці, як ліпа…Ліпавая квецень. Мара залатая.Зацвітае ліпа. Ліпа зацвітае…

Вікторыя Ветрава

Ты выйдзеш моўчкі ў калідор,Сціскаючы між пальцаў цыгарэту.Ты ведаеш усе мае сакрэты…А праз цямнечу чорных шторПрасочыцца спадзевам месяц,На мой убор, не зняты, упадзе,Скрозь мае вейкі ты, як цень, ідзеш.Я не магу скрануцца з месца.І раптам сярод ночы стаў, глядзіш…Навошта выпадковая сустрэча?Нібыта знікну я навечнаІ застанешся ты адзін.

Вера Кабзар

Міне самота, будзем жыць на свецеЗ палёгкай, проста… І, адчуўшы моц,Хісне бярозку залатую вецер,Закружыць лісце восень-ягамосць.Стамлёны дождж пральецца на паляны,Зямля натоліць смагу да вясны…І паплывуць асеннія туманы,Як светлыя і радасныя сны.Пабачыць неба зазімкавым раннемНад цёплай хатай верхалаз-дымок.Сняжынкам першым будзе вельмі радаШчаня – жывы, прычэпісты клубок.І раніцою, велічна і роўна,Уздоўж старога плоту, за дваром,Прагнаўшы сон, бабулечка ПятроўнаДа студні пройдзе, звонячы вядром.

Наталля Драздова

Сняжынка

Яна ў парыве радасным ляцелаДа пацямнелай пожні: «Я – зіма!..»Ды чарназёма стомленае целаДыхнула ледзь – і вось яе няма.А вецер з поўначы расправіў крылы,Даў волю сіле – аж загуў прастор!І здзіўленае поле ўраз пакрыліСто тысяч прыгажунь – яе сясцёр.

Пераклады з рускай Івана Карэнды


Карэнда Іван Арсеньевіч нарадзіўся 17 верасня 1950 года ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Па прафесіі – настаўнік і журналіст. Настаўнічаў у Шчучынскім раёне, працаваў у газеце «Чырвоная змена», партыйных камітэтах і органах дзяржаўнага кіравання, у тым ліку намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, намеснікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь. У 2003 – 2008 гадах – на дыпламатычнай службе: саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

Аўтар кніг лірыкі «Белы наліў» (1995), «Знічка» (2003), «Васількі надзеі» (2008), «Вочап» (2018), «Пад зорным небам верасня» (2020), кнігі прозы «Воплаўская госця» (2011), паэтычных кніг для дзяцей «На загадкі ёсць адгадкі» (2001), «Ёж иголки продавал» (2018) і інш.

Корнев Виталий Анатольевич

г. Минск

Любимой

                                               IПридёт зима, и будем есть клубнику,Задорого, невкусную, но всё ж.Я отличаю женщину по крику,Когда она, развёрнутая в клёш.Когда её увидишь без перчаток(Они легли дуэтом на трюмо),Когда коньяк на столике початыйПоказывает истинное дно.На этикетке звёздочки и буквы,А у неё – ни звёздочек, ни букв.Мне хочется то сахара, то клюквы,

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Конец ознакомительного фрагмента
Купить и скачать всю книгу