Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
На страницу:
2 из 3

Палонныя галы прыбылі ў Рым прыкладна праз месяц пасля таго, як правадыр паўстаньня, у якім яны ўдзельнічалі, капітуляваў. Іх пасялілі ў вялікім бараку. Тут, наводшыбе рымскага прыгарада, яны яшчэ месяц чакалі прыбыцьця трыўмфатара і ягоных войскаў. Кармілі палонных цалкам ніштавата і за час вымушанай бязьдзейнасьці некаторыя з галаў нават набралі вагу. Цэлымі днямі палонныя блукалі па двары, абгароджаным высокім плотам. Адны гулялі ў прымітыўныя гульні, іншыя час ад часу біліся паміж сабой на пацеху ахове, трэція проста сядзелі і тупа глядзелі перад сабою ў зямлю, альбо ў неба. Усе ведалі, што іх рыхтуюць для бітвы адзін з адным, і ад гэтай думкі многія зь іх запалі ў роспач. Ніхто з палонных ні секунды не падумваў пра ўцёкі і не шкадаваў, што добраахвотна падахвоціўся суправаджаць Верцыгетарыкса да Цэзару. Лёс правадыра быў ім невядомы, што гэтак жа ўплывала на маральны стан гальскіх воінаў, ўкінуўшы іх у прастрацыю ды бездань дэпрэсіі. Усё ж былі сярод іх і такія, якіх сітуацыя не зламала. З дня ў дзень яны ўпарта катавалі сябе фізычнымі практыкаваньнямі толькі для таго, каб у апошні дзень свайго жыцьця быць у выдатнай форме і са зброяй у руках годна сустрэць непазбежную сьмерць. Арс быў у ліку нямногіх стойкіх духам і воляй салдат. Узброіўшыся двума кароткімі палкамі, ён без канца адпрацоўваў выпады і ўхілы, адрываючыся ад трэніровак толькі на ежу і сон. Але лёс у асобе двух хітрых і прагных рымлян прыгатаваў палонным іншую долю. Аднойчы на сьвітаньні галаў вывелі з бараку, прымусілі распрануцца дагала і аголенымі павялі па безназоўным брудным вулачкам прыгарада Рыма ў бок Клівус Вікторыі.

На пустцы, дзе пачыналася Клівус Вікторыя, ужо на ўсю моц кіпела праца. Цесьляры прыбылі сюды з першымі прамянямі сонца, але так як абоз з дошкамі затрымаўся ў шляху, збудаваньне насьцілаў пачалося незадоўга да зьяўленьня палонных. Галаў пабудавалі па росьце і парамі адводзілі ўбок, дзе ім зьвязвалі ногі і ўкладвалі на зямлю ступнямі адзін да аднаго, тварам уверх. Калі восем чалавек ужо ляжалі на зямлі, іх накрылі дашчаной пляцоўкай. Астатнія палонныя зразумелі, які лёс іх чакае і пачаць абурацца. Варта, з выстаўленымі наперавес дзідамі, тут жа атачыла іх, усім выглядам даючы зразумець, што любы супраціў будзе зламаны імгненна. Нават пасля таго, як яны даведаліся, якое прызначэньне прыгатавалі ім рымляне, ніхто з галаў не спалохаўся. Яны ўсяго толькі палічылі, што такая сьмерць нявартая ваяроў. Камандзір галаў выступіў наперад і рэзкім тонам выказаў абурэньне, якое ахапіла ягоных таварышаў, перакладчыку, які стаяў побач . Хітры перакладчык хутка пераканаў яго, што ўдзел у такім рытуале лічыцца ў Рыме ганаровай справай, і далейшая кладка палонных пад насьцілы прайшла без праблемаў.

Арса, як самага высокага з палонных, у пары з галам, што быў толькі на сантыметр ніжэй яго, паклалі пад насьціл апошнім. Цесьляры, змацаваўшы насьцілы паміж сабой, прыступілі да вырабу спадзістых пандусаў для пад'ёму і спуску на гэты арыгінальны подыум.

Дзень набліжаўся да поўдня. Салдаты першага, пятнаццатага і шаснаццатага легіёнаў, у наваксаваных да бляску дасьпехах і пры зброі, ўжо стаялі ў калёнах, чакаючы прыбыцця свайго палкаводца. З-пад насьцілу, па якіх трэба было прайсьці легіёнам, даносіліся стогны і абурэньня людзей. Іх мучыла смага і зацёклыя без руху члены. За некалькі гадзін зьнямогі ў такім становішчы, насьціл з тоўстых дошак і брусаў ўжо здаваўся ім зробленым з граніту. Час ад часу хто-небудзь з ахоўнікаў падыходзіў да насьцілу, апускаўся на адно калена і біў дрэўцам дзіды па галаве, альбо плячах чалавека, які, на яго погляд, перавысіў узровень дапушчальнага ў такой сітуацыі шуму.

Арс маўчаў. Нягледзячы на цяжар дошак, што давілі на ягоныя грудзі, ён здолеў адцягнуцца і пагрузіцца ў мроі, прадстаўляючы сабе родную вёску і матулю, якая завіхалася каля ачага. Нейкі час ён нават драмаў, але стогн чалавека, што ляжаў побач, вывеў яго з забыцьця. Да яго данёсься гул натоўпу, які сабраўся ушаноўваць Цэзара. Слых аб незвычайным мерапрыемстве з удзелам палонных галаў, хутка разляцеўся па горадзе. На Клівус Вікторыі сабраўся вялізны натоўп. Ён складаўся ня толькі з гараджан, у якіх была магчымасьць сюды зьявіцца. У дадатак да іх тут сабраліся ўсе вольныя ад працы жыхары бліжэйшых вёсак. Натоўп гудзеў, нібы гіганцкі пчаліны вулей, і гэты гул перакрываў практычна ўсе астатнія гукі. Арс ўважліва ўслухоўваўся ў гул тысяч чалавечых галасоў, жадаючы ўявіць, што адбываецца па той бок дошак. Старанна напружваючы слых, ён спрабаваў скрозь людзкія галасы ўлавіць пачатак руху рымскіх кагортаў, але ўсяроўна вібрацыя глебы пад нагамі дзясятка тысяч салдат, крануўшыхся з месца маршам, стала для яго нечаканасьцю. Ён адчуў гэтую вібрацыю ўсёй сьпіной, але ўсё ніяк ня мог зразумець, што адбываецца.

– Трымайся !!! – пачуўся прыглушаны дошкамі крык аднаго з гальскіх камандзіраў. Толькі тады Арс зразумеў, што д'ябальскае выпрабаваньне пачалося …

Раніцай за сьняданкам, калі мы ўсёй сямьёй сядзелі за сталом, Арся задаў мне нязручнае пытаньне:

Тат, а рымляне былі садыстамі?

– Не, сын, не былі. Проста ў тыя часы ў многіх народаў была мараль, якая дапускала такія ўчынкі. Гэтыя ўчынкі з нашага пункту гледжаньня, могут лічыцца зьверскімі, барбарскімі, ці нават садысцкімі. У кожнай эпохі свае норавы, і, магчыма, нейкія з нашых учынкаў, якія мы сёньня лічым нормай, у будучыні стануць непрымальнымі.

– Ты хоць разумееш, што размаўляеш з трынаццацігадовым дзіцём? – умяшаўся ў размову жонка.

– Між іншым, Старажытны Рым мы ўжо вучылі па гісторыі, і пра глядыятарскія баі там таксама шла размова. Я нават гульню «Глядыятар» прайшоў цалкам. А грамадазнаўства вывучаем з мінулага года, – горда заявіў Арсень.

– Ці не тая гэта гульня, што ляжыць у таты ў кабінеце, а на скрынцы напісана «плюс шаснаццаць»? – жонка грозна павярнулася да Арсена. Жэнька, які да гэтага часу абыякава і сонна калупаў відэльцам амлет, страпянуўся.

– Не, мама, на «Глядыятару» «плюс дванаццаць». Гэта на «Рыме» «плюс шаснаццаць», але там няма нічога страшнага.

– А ты адкуль ведаеш? – жонка пераключылася на малодшага сына, а Арся гнеўна штурхнуў брата локцем у бок.

– Тата гуляў, а мы глядзелі, – Жэнька, не міргнуўшы вокам, здаў маме і мяне. Наіўная дзіцячая прастата. Цяпер погляд жонкі быў накірованы ў мой бок.

– Гэта звычайная страцежка, – максімальна спакойным тонам запэўніў я жонку, – Адзінае, што трэба з «плюс шаснаццаці», калі гуляеш у яе – гэта толькі мазгі.

Тат, а чаму ў старажытнасьці была мараль, якая дапускала такія жорсткасьці? – спытаў Арся, палічыўшы, што пытаньне з гульнямі і іхнімі узроставымі абмежаваньнямі ўжо зачынена. Я з палёгкай павярнуўся да яго.

– Чым вышэй узровень культуры ў грамадстве, тым менш жорсткасьцяў дапускае еная мараль. А ўзровень культуры ў сваю чаргу залежыць ад колькасьці ведаў, якімі аперуе таварыства. Калі сёньня закрыць усе дзіцячыя сады, школы і інстытуты, зачыніць доступ людзям да ведаў, то рэзка зьнізіцца ўзровень нашай культуры, а праз некаторы час наша мараль дазволіць нам займацца нават людажэрствам.

– Я таксама людзей буду ёсьці? – зьдзіўлена спытаў Жэнька, нарэшце цалкам прачнуўшыся.

– Не, сын, ня будзеш. Кажучы «мы», я меў на ўвазе наша сёньняшняе грамадства, ўсіх людзей. Людажэрствам, хутчэй за ўсё, будуць займацца твае ўнукі ці праўнукі.

– Не забівай, калі ласка, дзіцяці галаву усялякімі жахамі, – з усьмешкай папрасіла мяне жонка.

– Я не баязьлівец, мне ня страшна, мы з Арсей жабу елі, – нечакана заявіў Жэнька, а затым, зрабіўшы секундную паўзу, дадаў: – смажаную.

Пакуль мы з жонкай, зьбянтэжана глядзелі адзін на аднаго, Жэнька пасьпяшаўся дабіць нас канчаткова:

– Як французы. Мы яе за домам на вогнішчы смажылі.

– А яшчэ мурашак елі, – спакойна дадаў Арся. – Яны кісьленькія і смачненькія. Толькі адзін трапіўся нясмачны. Леташні, напэўна.

Я думаў, што памру ад сьмеху, лопну і разлячуся маленечкімі кавалачкамі па кухні, але не, выжыў. У метры ад мяне выжыла ад сьмеху мая жонка …

Па подыўме, збудаваным ў гонар перамогі Цэзара над Кудлатай Галіей, трэба было прайсьці тром легіёнам, колькасьць якіх складала без малога адзінаццаць тысяч чалавек. Каб подыум ня рухаўся наперад-назад на той мяккай апоры, што прадстаўлялі сабой чалавечыя целы, па канцах пандусаў ў зямлю былі ўбітыя тоўстыя калы, зробленыя з буку. Тым ня менш, калі чатыры коні першымі ўзышлі на подыум, цягнучы за сабой квадрыгу зь Юліем Цэзарам, ён асеў і падаўся наперад, ссунуўшыся зусім нязначна, усяго толькі каля пяці сантыметраў, але менавіта гэтай дробязі хапіла, каб вага калясьніцы імгненна выціснула з лёгкіх першых чатырох чалавек усё паветра. Больш уздыхнуць яны не змаглі, бо на памост, усьлед за квадрыгай маршам ўзышлі салдаты.

Некаторыя палонныя спрабавалі аблегчыць сабе дыханьне, прыпадняўшы памост над грудной клеткай рукамі. Яны ляжалі, упёршыся далонямі ў грубыя сырыя дошкі, а локцямі ў каменны брук. Пад вагай квадрыгі прамянёвыя косткі перадплеччаў ня вытрымалі і зламаліся з трэскам, нібы сухое гальлё. Пад пляцоўкай пачуліся крыкі болю, якія патанулі ў крыках натоўпу, што вітаў сваіх пераможцаў. Але і гэтыя крыкі імгненна сьціхлі, бо зрабіўшы выдых на крыку, гэтыя людзі ўжо не змаглі ўвабраць у сябе ні кроплі паветра. З кожнай новай шарэнгай салдат, якія ўзыходзілі на гэты подыум, гукі пад подыўмам станавіліся ўсё цішэй і цішэй, пераходзячы ў няясныя перадсьмяротныя хрыпы, якія былі цалкам заглушаныя гараджанамі, што гарлапанілі ва весь моц. Калі шэсьце выціснула з грудных клетак сотні палонных апошнія рэшткі паветра, пад насьцілам наступіла адносная цішыня, бо трэска зламаных рэбраў і раздушаных чэрапаў ня змог бы пачуць нават самы ўважлівы глядач, які стаяў у лямантуючым натоўпе.

Арс чуў кожны гук, што народжаўся пад насьцілам, але быў спакойны. Ён рыхтаваўся памерці ў гэтым сьвеце і цалкам перайсьці ў наступны. Думкі, што той, іншы сьвет зьяўляецца плёнам сноў і фантазій, ён не дапускаў. Любы псіхіятр будучага, апытаўшы яго, палічыў бы, што ў хлопца пачынаецца эскейпізм і апынуўся бы няправы, бо расстройства псіхікі ў Арса не было. Яго стан быў выкліканы рэдкай, незвычайнай для сьвету, у якім Арс жыў, уласьцівасьцю чалавечай псіхікі. З часам такіх людзей будзе нараджацца ўсё больш, але гэта з часам. А зараз Арс, магчыма, адзіны чалавек з такімі унікальнымі псіхічнымі ўласьцівасьцямі, ляжаў пад насьцілам і слухаў гукі сьмерці, якія набліжаліся да яго. Гукі сьмерці з кожнай секундай станавіліся ўсё выразьней, усё выразьней. Яны былі заглушаныя тупатам маршу рымскіх салдат, кожны ўдар ног якіх па дошках, гулка аддавалася пад насьцілам. Арс ўсё ж здолеў вылучыць у гэтым шуме стогны людзей, што паміралі ў гэты момант, трэск касьцей і чуў толькі іх. Гэта так жа было уласьцівасьцю ягонай псіхікі – умець чуць тое, што большасьці людзей недаступна. Сьмерць, якая крочыла ў страі рымскіх салдат, насоўвалася няўхільна.

Насьціл з мёртвых галаў зьнялі толькі пасьля заходу сонца. Цесьляры пры сьвятле паходняў і ў поўнай цішыні цягалі скрываўленыя дошкі, складаючы іх на вазы. Мудрагелістыя цені, што нараджаліся языкамі факельнага полымя, былі падобныя на гратэскавых пачвар, якія выбраліся з бясконцых глыбінь цемры, каб паляваць за душамі галаў. Толькі зрэдку цішыню парушала лаянку чарговага няўдачніка, які з-за ўласнай хібы пасьлізнуўся ў лужыне згуслай крыві.

Начальнік варты Нумерый Гней, у пошуках самых малых прыкмет жыцьця, з паходняй у руцэ ўважліва аглядаў кожнага раздушанага гала, каб уласным мячом дараваць пакутніку выратавальную сьмерць. Калі зьнялі першы насьціл, па стане трупаў ён зразумеў, што жывых шукаць няма сэнсу, але абавязкі свае Нумерый выконваў добрасумленна, таму падыходзіў да кожнага мерцьвяка. Калі падманлівае сьвятло танцуючага полымя ўводзіла яго ў зман, ён даставаў з торбы люстэрка і, прысеўшы на кукішкі, падносіў адпаліраваную сталь да вуснаў мерцьвяка. Але ў гэтай імправізаванай жахлівай прэсаванке ніхто ня выжыў.

Якім было ягонае зьдзіўленьне, калі ў апошняй пары адзін з двух, зьвязаных за шчыкалаткі галаў апынуўся жывы. Гал быў у прытомнасьці і ляжаў, ня выдаўшы ні аднаго гуку, нягледзячы на абедзьве пераламаныя рукі. Ён быў адным з тых, хто вырашыў палегчыць сабе дыханьне, упёршыся далонямі ў насьціл. З правага перадплечча тырчалі абломкі прамянёвых костак, а з разарваных вострымі сколамі вен яшчэ цякла густая кроў. Левая рука таксама была зламаная ў перадплеччы, але адкрытых ран не было. Затое быў раздробнены локаць. На ягонае шчасьце, атрымаўшы гэтыя траўмы, ён тут жа страціў прытомнасьць і ачнуўся толькі пасля таго, як зь ягоных грудзей зьнялі насьціл. Ён глядзеў на начальніка варты безуважна, як смяротна паранены зьвер глядзіць пакорліва на свайго забойцу.

Нумерый Гней ўважліва агледзеў зямлю вакол гала і адразу зразумеў прычыну ягонага цудоўнага выратаваньня. Букавыя калы, убітыя ў зямлю ў канцы пандуса для ўтрыманьня насьцілу на месцы, сыгралі сваю ролю ў той момант, калі пад націскам калясьніцы, якая першай ўехала на подыум, памост падаўся наперад, тым самым павялічыўшы вышыню паміж дошкамі і грудзьмі гэтага чалавека. Калі б ня буковые калы, пандус таксама зрушыўся бы наперад, і пасля спуску калясьніцы з насьцілу, цела няшчаснага, несумненна, выглядала бы гэтак жа жаласна, як і целы першых раздушаных галаў. Сваім выратаваньнем гэта гал быў абавязаны двум тоўстым букавым кольям.

Нумерый павярнуўся да другога палоньніка, што ляжаў у пары з выжылым. Ён апусьціў факел ніжэй і асьвятліў яго. Зьдзіўлена ускінуўшы бровы, начальнік варты даў каманду тром сваім падначаленым, якія стаялі непадалёку і безуважна назіралі за працай цесьляроў, падысьці да яго.

Чатыры рымляніна пры сьвятле сваіх паходняў шырока расчыненымі вачамі глядзелі на Арса. Арс спаў, паклаўшы галаву набок. У той момант, калі перасталі чуцца перадсмяротныя гукі пад дошкамі, а ўслед за гэтым знік ціск рымскіх салдат на насьціл, ён, усвядоміўшы, што застаўся жывы, імгненна заснуў. Заснуў ад бясконцай стомленасьці. Гэты сон быў ахоўнай рэакцыяй падлетка на стрэс. Арс спаў, ня гледзячы на тое, што ягоны твар быў у ранках, а грудзі ў крыві і сіняках, якія пакінулі дошкі, калі трапяталі ў такт крокам салдатаў, што маршыравалі па ім.

– Гэтага падняць і ў турму. Калі да сьвітаньня выжыве, няхай хто-небудзь іншы, а не я, вырашае ягоны лёс, – Нумерый вырашыў зьняць з сябе адказнасьць за жыцьцё чалавека, які цудам выжыў.

– А з гэтым што рабіць? – стражнік паказаў вастрыём дзіды на другога выжылага гала. – Ён наўрад ці абклемаецца з такімі ранамі, а калі абклемаецца, тады застанецца калекай. І куды яго, калеку, потым падзець?

Нумерый Гней падышоў да параненага. Пры сьвятле паходні зірнуў палоннаму ў твар і дастаў меч з похваў. Паранены гал ўсё зразумеў. Ён, зачыніў вочы, зрабіў павольны выдых, і ў гэты момант начальнік варты прафесыйным рухам дасьведчанага байца перасёк яму шыю, аддзяліўшы гаротную галаву ад тленнага цела.

3

Калі двое салдат паднялі яго з каленяў і па загадзе Цэзара павялі прэч, Ген падумаў, што яго вырашылі забіць асобна, як нявартага знаходзіцца разам са славутымі і дасьведчанымі ваярамі. Але ён памыліўся. Яго зьмясьцілі ў прасторны намёт, у якой не было нічога, акрамя вялікай кучы саломы. Адзін з салдатаў застаўся ля ўваходу, а другі кудысьці сышоў. Праз некаторы час ён прынёс Гену міску густой поліўкі з мясам і гароднінай, а таксама добры кавалак сьвежай аладкі. Ген, ня зьеўшый за дзень ні крошкі, наеўся да адвалу. Разамлеўшы ад сытасьці, ён лёг на салому. Як толькі хлапчук расслабіўся і зачыніў вочы, сон імгненна змарыў яго.

Раніцай усё тыя жа двое легіянераў адвялі Гена у намёт Цэзара.

– Я хачу, каб гэтага хлапчука як мага хутчэй падрыхтавалі да вучобы ў пачатковай школе! – Цэзар ткнуў пальцам у Гена, які стаяў каля ўваходу. – Навучыць хлапчука мове і даць яму ўсе неабходныя для пачатковай школы веды.

– Не разумею, навошта табе гэта трэба, Гай, – Ціт Лябіен зьдзіўлена развёў рукамі. – У пачатковую школу дзеці ідуць з сямі гадоў, а гэтаму зьвераню на выгляд гадоў дзесяць-дванаццаць, і, я ўпэўнены, поўная адсутнасьць элементарных ведаў.

– Трэба паспрабаваць, – мякка сказаў Цэзар, – і я вельмі спадзяюся на тваю дапамогу, Ціт.

– Добра, давай жа, не марудзячы, прыступім да ягонага навучаньня. Да часу прыбыцьця ў Рым будзе ясна, прыдатны ён на што-небудзь ці не. У мяне ёсьць чалавек, які ведае гальскую мову і валодае ведамі, неабходнымі для падрыхтоўкі да навучаньня ў пачатковай школе.

– Ёсьць яшчэ адна просьба, мой сябар. Я не хачу, каб гэта ўсё афішавалася ў Рыме, – Цэзар ўважліва паглядзеў на Гена. – Высьветлілі, як клічуць хлапчука?

– Галы сьцвярджаюць, што яго завуць Ген. Дарэчы, сярод палонных ёсьць ягоны старэйшы брат, да якога, нягледзячы на ягоную маладосьць, астатнія галы ставяцца з вялікай павагай. Яго таксама трэба куды-небудзь уладкаваць? Прайшоўшы навучаньне, ён мог бы стаць выдатным целаахоўнікам роднага брата.

– Не, брат мне не патрэбны. Я вельмі спадзяюся, што тыя галы, якія, па тваіх словах, шануюць яго, выпусьцяць яму кішкі на арэне ў першы жа дзень глядыятарскіх гульняў. Ягоная прысутнасьць на гэтым сьвеце можа сурьёзна парушыць мае пляны на ягонага малодшага брата. Як, ты сказаў, клічуць хлапчука?

– Ген, – Лябіен зноў паўтарыў імя хлапчука, і той, пачуўшы яго, зыркнуў на легата поглядам зацкаванага ваўчаня.

– Ген, Ген, Ген, – Цэзар нібы спрабаваў імя на смак, – Ген, Ген. З гэтага дня клічьце яго Гаем.

– Ты хочаш даць яму сваё імя? – Ціт Лябіен тэатральна ўскінуў рукі ўверх, закаціў вочы і прамовіў гучным шэптам, – Нябёсы! Куды ж цябе нясе, Цэзар?

Цэзар у адказ толькі ўсьміхнуўся.

– Гаеў дастаткова на прасторах Рэспублікі. Хлапчука неабходна пераапрануць, вымыць, пастрыгчы, клікаць толькі Гаем, прышчапіць манеры, і праз паўгода я прадстаўлю яго ў Рыме як свайго сваяка з глыбокай забітай правінцыі, – Цэзар задаволена ляпнуў сябе па сьцёгнах і ўстаў з фатэлі. – Наконт глыбокай забітай правінцыі я нават нікога не падману. І глядзіце, каб ён ня ўцёк.

Ген ўцякаць не зьбіраўся, бо лічыў, што дзесьці побач знаходзіцца ягоны брат. Ён ня ведаў, што палонных галаў і частку абозу ўжо адправілі ў Рым.

Раніцай наступнага дня Гена было цяжка адрозьніць ад звычайнага рымскага падлетка. Метамарфозы, якія адбываліся зь ім, Ген палічыў экзэкуцыяй, але вынес іх пакорліва. Нават стрыжку, у працэсе якой, цырульнік, які пастрыгаў самога Цэзара, ўзнагародзіў яго кароткай прычоскай, Ген, абураны да глыбіні душы, перанёс спакойна. Затым два легіянера суправадзілі яго да настаўніка Спурыя. З гэтага моманту настаўнік і вучань праводзілі ўвесь час разам, нібы бацька і сын. Навучаньне праходзіла амаль кругласутачна, нават падчас трапезы, і толькі кароткі сон даваў Гену магчымасьць адпачыць ад разумовай нагрузкі, якая звалілася на яго. Спурый апынуўся дабраком, які з першага погляду зразумеў, у якім душэўным стане знаходзіцца давераны яму хлапчук. Калі да яго прывялі Гена, ён цэлую гадзіну размаўляў зь ім на мове галаў і да канца размовы ведаў пра хлапчука амаль усё.

Першы час, калі пачалося навучаньне, Ген з хмурным выглядам адмоўчваўся. Спурый жа лапатаў несьціхаючы ні на хвіліну. Нарэшце Спурыю трапіўся ня проста ўдзячны слухач, а слухач, у абавязкі якога ўваходзіла прыслухоўцца да яго беспярэчна.

– Лес, – паказваў яму Спурый на лес, што павольна праплываў міма калёсаў, тут жа пераводзячы гэтае слова на зразумелую для хлапчука мову.

– Дарога, – Спурый тыкаў пальцам сабе пад ногі і называў гальскі варыянт.

Яго зусім не бянтэжыла маўчаньне Гена. Не чакаючы ягонага адказу, ён называў Гену прадметы, часткі цела і зьявы, тут жа пераводзячы ўсе словы. Ген, вонкава абыякавы, ўбіраў усё, як губка. Так прайшлі тры дні. Па заканчэньні трэцяга дня, ужо засынаючы, Ген задаў Спурыю пытаньне на мове рымлян:

– Дзе мой брат?

Спурый зьлёгку асалапеў. Ён ведаў пра існаваньне брата з першапачатковай размовы з хлапчуком, але лёсам яго і астатніх палонных галаў не цікавіўся.

– Ня ведаю, але заўтра раніцай, калі ты прачнешся, я табе скажу, – адказаў ён разгублена.

Спурый выдатна разумеў, што значыць для хлапчука страта брата. Ён сам страціў малодшага брата, які загінуў у адным з баёў пры пакарэньні Кудлатай Галіі, і боль ад гэтай страты ўсё яшчэ сядзеў стрэмкай у ягоных грудзях. Калі ўспаміны пра брата набягалі мацней, чым звычайна, гэты боль выяўляўся лёгкай дрыготкай у голасе. Дакладна такія жа дрыжыкі ён пачуў у словах Гена, калі той задаў пытаньне пра свайго брата, і ўспрыняў іх як уласныя.

Спурый падняўся на досьвітку, але ўсё роўна апынуўся ня першым з тых, хто прачнуўся гэтай раніцай. Лягер ажываў, рыхтуючыся да чарговага пераходу. Хтосьці разьдзімаў вугольле, спрабуючы ажывіць вогнішча, хтосьці ўжо разаграваў сабе ежу, а некаторыя пасьпелі скласьці паходныя намёты на падводы і запрэгчы ў іх мулаў. Даведаўшыся пра лёс палонных галаў, Спурый вярнуўся да Гена. Той да гэтага часу выканаў усе работы з тых, што па раніцах рабіў Спурый у той час, пакуль Ген яшчэ спаў. Гэтыя працы былі яму знаёмыя, бо менавіта імі ён займаўся ў гальскай арміі. Да прыходу Спурыя Ген склаў усе рэчы на воз, пакінуўшы толькі складаны фатэль і столік, раздуў вогнішча і разагрэў ежу. Не чакаючы вяртаньня Спурыя, Ген паеў і старанна вымыў сваю алавяную міску. Міску зь ежай для Спурыя ён клапатліва накрыў ўласнай і прысунуў да агню, каб зьмесьціва не астыла.

– Дзякуй за клопат, – Спурый падняў сваю міску. Ён паставіў яе на паходны столік, зручна умасьціўся на складным крэсьле, дастаў з сумкі лыжку і прыступіў да ежы.

Ген чакаў моўчкі. Калі Спурый паеў і памыў посуд, яны разам, па-ранейшаму ня кажучы ні слова, прыбралі тыя, што засталіся пажыткі на калёсы і загасілі вогнішча. Нарэшце, калі ўсё было складзена і выкладзена, конь запрэжаны, а яны самі селі ў калёсы, чакаючы каманды да пачатку руху, Спурый пачаў свой кароткі аповяд:

– Я даведаўся, дзе зараз твой брат. Палонных галаў і твайго брата ў іхнім ліку ў паскораным тэмпе адправілі ў Рым. Калі ты хочаш знайсьці яго ў Рыме, табе неабходна добра ведаць нашу мову, каб у табе бачылі ня барбара, а рымляніна. А для гэтага трэба старанна вучыцца. Ты, Гай, хлопчык цямлівы, у цябе атрымаецца.

Спурый ўпершыню назваў Гена новым імем.

– Мяне клічуць Ген, – спакойна і амаль без акцэнту паправіў яго Ген.

– Без сумневаў, гэта так, – сурьёзна адказаў Спурый.

З тых часоў Спурый ні разу не назваў свайго вучня Гаем. Знаходзячыся зь ім сам-насам, ён назваў яго Геном, а калі побач быў хто-небудзь з староньніх, зьвяртаўся да яго безаблічна: «хлапчук», «хлопец», або «дружа».

Вучоба давалася Гену лёгка, ды і вучыўся Ген з бачным задавальненьнем. Да немалога зьдзіўленьня Спурыя, гэты юны барбар не так ужо і мала ведаў. Аказалася, што гэта рымскія дзеці не валодалі такім наборам ведаў, які быў за плячыма ягонага падапечнага. У пачатковых школах Рыма дзяцей з сямі гадоў вучылі чытаньню, пісьму і арыфметыцы. Ген жа разбіраўся ў камянях і металах. У свае дзесяць гадоў ён ведаў, як іх апрацоўваць і як па колеры разагрэтага металу вызначаць ягоную гатоўнасьць да каваньня, распазнаваў віды дрэў, якая драўніна для якіх мэтаў падыходзіць. Ён нядрэнна для свайго ўзросту валодаў мячом, страляў з лука і спрытна сядзеў на кані, як у сядле, так і без сядла. Але больш за ўсё Спурыя ўразіла тое, што Ген добра ведаў арыфметыку і астраномію, цудоўна разбіраўся ў зорным небе і свабодна арыентаваўся на мясцовасьці.

Кожны вечар ўдваіх яны зьяўляліся ў намёт Цэзара, дзе Спурый грунтоўна дакладваў Гаю Юлію пра посьпехі свайго вучня. Ён рабіў гэта з гонарам, бо такія посьпехі маглі прымусіць ганарыцца любога настаўніка. Цэзар, у сваю чаргу, праводзіў з Генам кароткі імправізаваны экзамен. Затым ён акцэнтаваў увагу Спурыя на вобласьці ведаў, якія, на ягоную думку, неабходна было падцягнуць хлапчуку, каб у Рымскай пачатковай школе той не адрозніваўся ад аднагодкаў.

Складаней за ўсё давалася Гену пісьмо. Тым ня менш, за два з невялікім хвосьцікам месяца, якія хлапчук правёў у падарожжы з Алезіі ў Рым, ён здолеў навучыцца пісаць пад дыктоўку практычна без памылак. Праўда, почырк ягоны па-ранейшаму пакідаў жадаць лепшага.

На страницу:
2 из 3