bannerbanner
Алёнкіны казкі
Алёнкіны казкі

Полная версия

Алёнкіны казкі

Язык: Русский
Год издания: 2017
Добавлена:
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
На страницу:
3 из 3

Пастаўце пасярод пакоя стулік. Ускараскайцеся на яго. Зыходнае палажэнне: ногі разам, правая рука на сэрцы, левай схапіцеся за галаву. Па камандзе «І раз і назаўжды» – сагніце ногі ў каленях і скачыце са стуліка, як са скалы. «І раз і назаўжды». «І зноў» – зноў залазьце на стулік. Падрыхтаваліся. Пачалі. «І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды». Працягвайце і без каманды. Самі. Не спыняйцеся. Кідаючыся ў бездань, злёгку нахіляйце тулава наперад, галаву трымайце прама, без напружання, у вачах пабольш адчаю і тугі.

Памянялі становішча рук. Левую – на грудзі, правай схапіліся за галаву. «І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды. І зноў». Безнадзейна закаханыя могуць застацца на стуліку, пакрыўджаныя і расчараваныя працягваюць кідацца ў бездань, як заведзеныя. «І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды. І зноў».

Заканчваючы практыкаванне, пастаўце на месца стулік і пачніце жыццё зноўку.

Логіка мужчынская і жаночая

Вельмі важна, каб працэс пазнання навакольнага свету і сябе ажыццяўляўся мужчынам пры дапамозе жанчыны і наадварот. Чаму? Логіка ўспрымання ў іх розная, узаемадапаўняючая. Зараз растлумачу, што я маю на ўвазе, пры дапамозе аднаго бытавога прыкладу.

На дзень напісання гэтых радкоў я жыву разам з братам, на абед да нас прыходзіць яшчэ і бацька (мы ўтрох працуем у адным населеным пункце), маці перадае ім слоік з супам ці з баршчом, яны пераліваюць яго ў рондаль, грэюць, разліваюць па талерках, – абедаюць, адным словам. Пасля абеду што бацька, што брат бяруць свае кубкі з-пад гарбаты і апалоскваюць іх пад кранам з халоднай вадой. І гэта, па іх шчырым перакананні, дазваляе ім зрабіць вынік, што яны пасля абеду вымылі за сабой посуд!

Гэты прыклад найлепшым чынам характарызуе мужчынскую логіку – даволі вузкую, аднабокую, выбіральную.

Жаночая ж логіка, наадварот, носіць больш шырокі, рознабаковы характар. Вы ж не можаце ўявіць сабе жанчыну, якая скажа, што яна памыла посуд, перш чым збярэ кубкі па ўсіх пакоях, праверыць на наяўнасць пратэрмінаваных прадуктаў халадзільнік, вытрэ пасля мыцця ўсяго посуду стол, пліту, блізляжачыя да мойкі шафкі, адчысціць саму мойку і плітку над ёй?!

Я не хачу паказаць гэтым прыкладам, што жанчыны разумнейшыя за мужчын. Не. Проста мы розныя. Мужчына выбірае для сябе нейкую пэўную вобласць для даследванняў і капае, капае, капае, пакуль не закапаецца. А паспрабуйце вырыць яму ў 2—3 метры, залезці ў яе, і што вы ўбачыце? Адну толькі вузкую палоску святла над галавой. Гарызонт атрымліваецца звужаным дашчэнту!

Я ж пра сябе, як пра жанчыну, не магу сказаць, што валодаю глыбокімі ведамі хаця б у якой-небудзь вобласці. Так, там нешта пачытала, краем вуха пачула, убачыла, штосьці адчула, знаёмы расказаў цікавы выпадак з жыцця, своечасова паглядзела патрэбную перадачу па тэлевізары. Але менавіта гэтая няздатнасць глыбока пагрузіцца ў адну канкрэтную праблему і дае жанчыне іншую здольнасць – пераасэнсаваць і зрабіць высновы з шырокага спектру інфармацыі. Няўменне глыбока «капаць» дае магчымасць жанчыне бачыць усё наваколле аж да лініі гарызонту, што несувымерна больш той вузкай палоскі, якую, няхай сабе і дэталёва, бачыць мужчына.

Такім чынам, усеахопнасць павярхоўных ведаў адной можа служыць добрым дадаткам да вузканакіраванасці і, як вынік, глыбіні ведаў другога. (Я дапушчаю думку, што некаторыя мужчыны здатныя нагрэць чайнік вады, каб дасканала памыць сваю шклянку з лыжкай кіпнем з дабаўленнем «Morning fresh». )

Іншымі словамі, у той час, як ён мае большую схільнасць да аналітычнай дзейнасці, то яна – да сінтэтычнай. Сумесная ж праца дасць высокія вынікі якаснай аналітыка-сінтэтычнай дзейнасці.

Падрабязней аб абодвух метадах.

Аналіз – гэта калі вы пачынаеце рашаць задачу з высвятлення пытання. Што запытваецца ў задачы? Што трэба ведаць, каб адказаць на пытанне задачы? Што мы ўжо ведаем? Што трэба знайсці? Як мы можам гэта знайсці? І г.д.

Або: мужчына спачатку ставіць перад сабой мэту, а потым ужо думае, як яе дасягнуць.

Ці то: трэба купіць машыну. За два гады я магу назбіраць чатыры тысячы долараў, каб потым на гэтыя грошы прыдбаць сабе патрыманы фальксваген.

Можна і так: на днях выдалі тэмы дыпломнай работы. Які жах, праз год ужо абарона, а тэму далі толькі сёння! Дзе яны былі раней?! Трэба хутчэй пачынаць працу. Пачну з пастаноўкі мэты і задач.

Не, вы так не робіце – не пачынаеце панікаваць раней, чым трэба, і хутчэй хапацца за работу? Добра, значыць вы спакойны, упэўнены ў сабе мужчына.

Сінтэз – гэта рашэнне задачы з аналізу набору дадзеных. Напрыклад, ва ўмове задачы ёсць лічбы 3 і 5. Што яны абазначаюць? Што я магу знайсці, ведаючы гэтыя лічбы? Якім дзеяннем? І г. д. Адказ на пытанне задачы высветліцца сам сабой.

Або: жанчына, валодаючая пэўным наборам ведаў, спачатку думае, што яна можа з маючайся інфармацыяй зрабіць, робіць тое, што лічыць патрэбным (тое, што ў галаву ўзбрыдзе), а якія вынікі гэта прынясе, будзе бачна ўжо напрыканцы разважанняў.

Ці так: сёння атрымала многа мільёнаў беларускіх рублёў. На што б гэта іх заўтра патраціць? Можа, машыну сабе купіць? Машына якога колеру больш падыдзе да маёй апошняй сукенкі: сіняга або чырвонага?

Або яшчэ: праз тыдзень дыпломную здаваць, трэба б распачаць над ёй працаваць.

Праз пяцера сутак амаль бесперапыннай працы. Усё, дыпломная амаль што гатова; засталося толькі перачытаць яе і падагнаць мэту і задачы пад той змест, які атрымаўся.

Вы жанчына, але ўсё ж такі спачатку фармулюеце задачы, а ўжо потым прыступаеце да аналізу матэрыялу? І потым не карэктуеце ўводзіны? І пры гэтым упэўнены, што вашы задачы і змест дыпломнай хаця б дзе-небудзь перасякаюцца? Малайчына! Магу вас пасвяткаваць: вы выканалі тэст на перавагу ў вашым характары мужчынскіх якасцяў на 200%.

Зразумела, чаму працэс пазнання будзе поўным толькі ў выніку саюза паміж мужчынам і жанчынай?!

Ісус Хрыстос – Бог ці чалавек, або што зашыфравана ў Бібліі?

У дзяцінстве мне часта снілася, як да мяне прылятаў Анёл. Мы браліся з ім за рукі, узнімаліся ўвысь і лёталі: над лугамі, палямі, лясамі, стужкамі рэк, над дахамі хат, у блакіце нябёсаў, над купаламі цэркваў… Чамусьці менавіта над цэрквамі па нас пачыналі страляць. Мы вымушаны былі адлятаць, часам параненыя, з падбітымі крыламі. Я тады не разумела: чаму?..

Сны былі настолькі яскравыя, што другі раз я блытала іх з рэчаіснасцю. Так, аднойчы маці заспела мяне за спробай пераляцець адлегласць ад крэсла да канапы. І ведаеце, на нейкае, няхай кароценькае, імгненне ў мяне атрымалася. І справа тут не ў сіле штуршка, не ў лёгкай вазе («пушынкай» я ніколі не была), не. Уся справа ў веры: я добра памятала (што гэта быў сон, я зразумела не адразу), што лётала па вуліцы, і вырашыла, што мне нічога не перашкаджае палётаць па пакоі. Мой дзіцячы розум не дапускаў нават думкі, што мяне можа спасцігнуць няўдача. Вось гэтая вера ў сябе, непахісная ўпэўненасць у сваіх сілах і сталі тады залогам поспеху здзяйснення жадання. Няхай сабе, на першы погляд, і незвычайнага.

Паколькі тую ж працэдуру беспаспяхова спрабаваў паўтарыць малодшы брат, мне тады добра дасталося. Больш па хаце мы не лёталі.

А аднойчы, мне было 12 год, Анёл прыляцеў да мяне ў апошні раз. У руках ён трымаў незвычайную кнігу, напісаную на незнаёмай мне мове, але, дзіўна, я ўсё разумела. Анёл даваў мне гэтае разуменне. Я папрасіла яго даць мне аловак, каб хуценька запісаць пераклад святых тэкстаў на роднай мове. Ён даў. Мы працавалі ўсю ноч, старанна запісваючы пераклад у той жа кнізе, на чыстых, спецыяльна адведзеных для гэтага старонках.

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «Литрес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Примечания

1

Кніга не з'яўляецца літаральным перакладам рускамоўнага варыянту. Нягледзячы на тое, што асноўны матэрыял і назвы глаў супадаюць, некаторыя дэталі могуць нязначна адрознівацца. Гэта звязана з тым, што дапрацоўваліся абедзве кнігі паасобку, незалежна адна да адной.

2

Усе цытаты і эпіграфы ў кнізе перекладзены на беларускую мову аўтарам.

Конец ознакомительного фрагмента
Купить и скачать всю книгу
На страницу:
3 из 3