bannerbanner
Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла
Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла

Полная версия

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла

Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
На страницу:
5 из 6

Такім чынам, традыцыйная літургія прадстаўляе святара як сапраўдны сакрамэнтальны вобраз Богачалавека; ён стаіць там, каля ўсеабдымнай апсіды святыні, у шырокай прасторы прэзбітэрыя, нібы ахоплены сваім убраннем, алтаром, прыгажосцю Божага дома, аднак менавіта ў ім, у гэтым асобным чалавеку, унікальным, са сваімі асаблівасцямі, яднаецца боскае і людское, гэта ён стаіць з Езусам і Ягонай моцай здзяйсняе ахвяру, якая асвячае свет. Касмічная літургія Імшы адначасова прадстаўляе нязначнасць і несмяротную веліч асобы, якая стаіць перад Богам – Богам, Які знаходзіцца нязмерна далёка і невымоўна блізка, Богам, Які з’яўляецца цалкам Іншым і цалкам , трансцэндэнтным у сваёй іманентнасці і іманентным у сваёй трансцэндэнтнасці. Паглядзі на святара: ён адвярнуўся плячыма, ягоны твар, ягоныя рукі, ягонае сэрца засяроджаны на таямніцы веры; ён знікае, каб яго замяніў Хрыстус; ён знікае, але ён больш чым калі падобны да сябе. Нягледзячы на сваю мізэрнасць – мізэрнасць дзіцяці, якое не можа размаўляць, якое не можа выказаць тое, што хоча выказаць, а толькі імітуе словы, якія былі яму дадзены, прымаючы іх без усялякага выбару, без свабоды «арыгінальнасці» – ён з’яўляецца тым самым пасрэднікам і тым асяроддзем, праз якое Пан дзейнічае, каб яднаць, асвячаць і збіраць усе рэчы ў сабе, і ўсё ж ён з’яўляецца «арыгіналам», бо ён знаходзіцца пры той крыніцы, з якой паходзіць космас – паходзіць непараўнальна больш велічным чынам, чым нейкая мастацкая праца паходзіць з мастака, чым усе працы людзей ва ўсе часы. Паглядзі на яго: у гэтым выбліску полымя яднаюцца і пераплятаюць свае галасы неба з яго святасцю і зямля са сваёй слабасцю! Гэтым спосабам касмічная літургія пастаянна захоўваецца і ўдасканальваецца, хоць у той самы час яна ўжо цалкам скончылася і больш нічога да сябе не дапускае. Сюды няможна дадаць, нішто тут гучна сімвалізуюць цішыня і пустая прастора прэзбітэрыя – аднак тут можна набыць, набыць гэты дар, які пераўзыходзіць усе дары, бо гэта Той, Хто іх дае. Усё гэта, як і належыць, ціха паказваецца ў цішыні і пустой прасторы, таму што любы гук, любая выява была б паганствам і не здолела б выказаць нават аднаго складу, не кажучы ўжо пра ўсё слова ці яго значэнне. А ў ціхім і ў пустым да нас прыходзіць Слова, якое з’яўляецца музыкай Айца, Слова, , якому мы даем слыхавую і візуальную прастору, каб Яно магло прадстаць перад намі ў найпрасцейшай ежы: у белай Гостыі, тонкай і крохкай, і ў келіху, які пераліваецца золатам і срэбрам і пераўзыходзіць сваім коштам некансэкраванае віно, але які становіцца сапраўдным пылам у параўнанні ў Крывёю, у якую віно перамяняецца. маім нічога ўсё поўнае ласкі і праўды

«Шум ціхага ветру…»

Архітэктура, музыка, убранне і начынне, прастора і цішыня, якія літургія стварыла для сябе, пакуль Дух Святы стагоддзе за стагоддзем лунаў над Касцёлам на сваіх шырокіх і міласэрных крылах – кожны аспект традыцыйнай рымскай літургіі мае багатае значэнне, сусвет значэнняў. Мы ведаем, што ў нашыя часы Касцёл Езуса Хрыста абсаджаны як звонку, так і знутры; тое ж можна сказаць і пра яго святую літургію, якая заўсёды раздзяляе лёс Касцёла, і добры, і кепскі. Мы ведаем, што паўстагоддзі таму брыгада мадэрністаў пачала сістэматычна дэмантаваць багатае значэнне літургіі і ўсю каталіцкую культуру, якой гэты культ даў пачатак. Мы ведаем, што ў выніку пачалася маргіналізацыя, падаўленне, а часам і разбурэнне шматлікіх рэчаў, якія былі каштоўнымі, традыцыйнымі і святымі. Мы ведаем, што небяспека незваротнай амнэзіі і пастаяннага забыцця існуе і сёння. Усё гэта выклікае ў нас вялікія пакуты, якія мы можам і павінны ахвяраваць нашаму Пану дзеля ачышчэння і рэформы Яго Касцёла; усё гэта прымушае нас зразумець, наколькі важнай для здароўя Містычнага Цела з’яўляецца нашая малітва за пастыраў Касцёла, нашая вернасць каталіцкай Традыцыі і нашыя высілкі лепш зразумець вялікія дары, якія мы атрымалі ад іх і ад яе, каб мы маглі радасна і ўпэўнена перадаваць гэтыя дары іншым. Гэта годнае заданне для святых: для тых, хто можа верыць, не бачачы, хто можа спадзявацца насуперак надзеі, хто можа любіць нягледзячы на ўсе расчараванні, скандалы і пераслед. Сапраўды, ніхто не зможа перажыць гэты час і вытрываць гэтыя праблемы, акрамя тых, хто любіць цішыню і малітву.

Найвялікшыя рэчы дзеюцца ў цішыні – не ў шуме і паказной колькасці падзеяў, а ў глыбокай яснасці ўнутранага бачання; у амаль незаўважным пачатку рашэння, у ціхім пераадоленні і схаванай ахвярнасці. Духоўнае зачацце адбываецца тады, калі сэрца прыспешваецца любоўю, а свабодная воля актывізуецца. Ціхія сілы – гэта моцныя сілы. 45

Раздзел 4. Сузіранне нязменнай праўды

Сярод гісторыкаў Касцёла, прынамсі на ўзбярэжжах самой Амерыкі, з’явілася мода адмаўляць, што калісьці існавала такая ерась, як амерыканізм. Зазвычай сцвярджаюць, што ён быў жыццяздольны толькі ў Францыі і што нават там ён выступаў за абсалютнае аддзяленне Касцёла ад дзяржавы не больш за лібералізм. Аднак, калі ўважліва паглядзець на ідэі амерыканістаў, раскрытыкаваныя Папам Львом ХІІІ ў лісце , адрасаваным 22 студзеня 1899 года кардыналу Джэймсу Гібансу, то можна даволі лёгка пабачыць, дзе нарэшце знайшлі сваё прыстанішча гэтыя ідэі: у новай Імшы. Як і ўсе вядомыя дасаборныя еўрапейскія духоўныя асобы, Анібале Буньіні і ягоныя калегі ў Камісіі былі адукаванымі і культурнымі людзьмі, якія не маглі не ведаць – а нават добра ведалі – ідэі, якія распаўсюджваліся пад назвай амерыканізму. Так ці інакш, гэтыя ідэі яскрава праяўляюцца ў іхняй працы. Testem benevolentiae

У пачатку ліста Леў ХІІІ незвычайна прароцкімі словамі, якія датычацца таксама пэўных схільнасцяў літургічных рэфарматараў, называе «базавы прынцып гэтых новых меркаванняў»: Testem benevolentiae

Абвергнуўшы гэтае меркаванне цытатай з Першага Ватыканскага сабору, Папа Леў затым крытыкуе тых, хто апускае пэўныя прынцыпы хрысціянскага вучэння альбо замоўчвае іх, таму што, кажа ён, «усе прынцыпы [хрысціянскага вучэння] паходзяць ад таго самага Аўтара і Настаўніка… Яны дастасаваныя да ўсіх часоў і ўсіх народаў». Як паказвае спецыяліст у літургіцы Лорэн Прыстас, у Novus Ordo праяўляецца сістэматычная спроба з боку яе ўкладальнікаў змякчыць альбо выдаліць пэўныя элементы культу і пабожнасці, якія напаўнялі рымскую літургічную традыцыю, заключаную ў старым Імшале, – тыя элементы, якія рэфарматары палічылі састарэлымі і нават абразлівымі для «сучаснага чалавека». Карацей, калі казаць словамі Льва ХІІІ, новы Імшал часта паслабляе суровасць, робіць саступкі, змякчае значэнні і, калі іншыя метады не дапамагаюць, карыстаецца замоўчваннем. 46

Другой галоўнай ідэяй амерыканістаў, якую асудзіў Папа Леў і якую ён палічыў «нават больш небяспечнай і больш яўна супярэчнай хрысціянскаму вучэнню і дысцыпліне», было меркаванне, што «ў Касцёле павінна быць дазволена такая свабода, што пры пэўным змяншэнні яго кантролю і пільнасці вернікам было б дазволена больш свабодна выконваць распараджэнні свайго ўласнага розуму і следаваць агульнаму напрамку сваёй уласнай спецыфічнай дзейнасці». Адну хвілінку, скажа сучасны чытач, а што не так з гэтым выказваннем? Мы прызвычаіліся да погляду, што кожны чалавек з’яўляецца ў пэўнай ступені законам для самога сябе і вольны рабіць тое, што яму падабаецца, калі ён не прычыняе шкоды здароўю і маёмасці іншых. Але гэта вельмі сучасны погляд, характарыстычны для нашай парадыгмы эпохі Асветніцтва. Для каталікоў свабода – гэта не такі ж цвёрды факт, як, напрыклад, чыйсьці колер скуры, а маральнае дасягненне, да якога можна дайсці, трымаючыся таго, што добрае і праўдзівае. Іншымі словамі, адзіны спосаб, якім сын Адама можа дасягнуць трывалага шчасця, гэта дазволіць Божаму закону і Божай ласцы фармаваць і дысцыплінаваць свабодную волю чалавека. Няма іншай свабоды, годнай гэтага імя; усё астатняе – гэта рабства граху (пар. Ян 8:34). Што Папа Леў асуджае, дык гэта погляд, які сёння ўспрымаецца як відавочны, што кожны чалавек сам лепш ведае, што для яго добра, і што яму трэба даць «свабоду» эксперыментаваць з рознымі стылямі жыцця, жангліраваць ідэямі, па сваім жаданні ствараць і разбураць адносіны. Калі перанесці гэта ў плоскасць літургіі, Леў ХІІІ казаў бы пра парафіяльную раду, якая «складае» нядзельную Імшу паводле свайго «святла» і «натхнення», калі можна прымяніць гэтыя традыцыйныя словы да такой навінкі. Не, усё гэта няправільна; па зразумелых прычынах Касцёл павінен кантраляваць і пільнаваць каталіцкае жыццё. А найперш Імша павінна быць чымсьці, што мы ва ўсёй цэласнасці і велічы, пакорна перадаючы яе тым вернікам, якія прыйдуць пасля нас. прымаем

Затым Папа Леў ХІІІ кажа пра заяву амерыканістаў, паводле якой мы ўваходзім у «новыя часы», калі (кажучы словамі Льва) «Дух Святы пралівае ў душы вернікаў больш багатыя і шчодрыя ласкі, чым раней». Пантыфік пытаецца, ці «хтосьці, хто памятае гісторыю апосталаў, веру маладога Касцёла, выпрабаванні і смерць мучанікаў, а перадусім тыя старыя часы [Сярэднявечча], якія далі плён у столькіх святых», мог бы «асмеліцца параўноўваць нашыя часы з тымі альбо сцвярджаць, што тыя атрымлівалі менш боскага вылівання ад Духа Святасці?» Гэта класічная пазіцыя Папы Льва: на яго думку, Высокае Сярэднявечча – гэта вяршыня і мадэль таго, якім павінна быць хрысціянскае грамадства і якім яно заўсёды павінна імкнуцца стаць. Затым ён выказвае меркаванне, што Дух дзейнічае не незалежна ад Касцёла, заснаванага Сынам Божым, а праз «дапамогу і святло бачнай настаўніцкай улады». Выснова з гэтага наступная: у сэнсе жыцця Евангеллем мы за нашых папярэднікаў, а як прыватныя асобы ці ў складзе камітэтаў мы не валодаем касцёльнай уладай. Калі наш час і новы, то ягоная навізна хутчэй заключаецца ў маштабе бязвер’я і ў дзёрзкай варожасці да веры, а не ў ахвотным прыняцці праўды Хрыста. У святле гэтых разважанняў можна зноў згадаць праяўленні харызматычнага руху ў Касцёле; інавацыі, уведзеныя пэўнымі касцёльнымі рухамі, такімі як Неакатэхуменальны шлях, якія нібыта з’яўляюцца натхненнямі Духа Святога; «дух Другога Ватыканскага сабору», які гатовы аб’явіць Святога Духа сваёй міфічнай крыніцай і які гатовы аддзяліцца ад афіцыйнага вучэння Сабору і нават супярэчыць яму; вымоўнае скасаванне шматлікіх святаў старажытных і сярэднявечных святых у перагледжаным літургічным календары (на думку прыходзіць падаўленне старадаўняга культу пэўных папулярных святых) і гэтак далей. Пасля Другога Ватыканскага сабору мы жывём у часы, калі людзі яшчэ больш аддаюцца фантазіям «новай эпохі» з усім тым неразумным і бессардэчным разбурэннем, якое спасцігла і ўсё яшчэ спасцігае скарбы Традыцыі. не лепшыя

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «Литрес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Примечания

1

Dom Paul Delatte OSB, «The Rule of St. Benedict: A Commentary», перакл. Dom Justin McCann OSB (London: Burns, Oates, and Washbourne, 1921), 116.

2

Sr. Thomas Augustine Becker, «The Role of Solemnitas in the Liturgy According to Saint Thomas Aquinas», у выд. «Rediscovering Aquinas and the Sacraments», рэд. Matthew Levering і Michael Dauphinais (Chicago: Liturgy Training Publications, 2009), 114—135, на с. 133—134.

3

На працягу кнігі аўтар часта згадвае пра святароў Канфедэрацыі аратарыянцаў св. Філіпа Нэры, асабліва тых, што працуюць у Англіі, як пра прыклад найбольш традыцыйнай святарскай супольнасці з літургічнага пункту гледжання. – . Заўв. перакл

4

Св. Тамаш Аквінскі, «Сума тэалогіі» (далей – ST), III, q. 83, a. 4, вылучэнне аўтара.

5

Усе гэтыя каментарыі можна таксама прымяніць і да смерці гамілетыкі ў нашыя часы. Толькі нямногія святары могуць прапаведаваць, як гэта рабілі Айцы Касцёла або святары Сярэднявечча; няшмат таксама і тых, хто хоць бы імкнецца да высотаў і глыбіняў св. Грыгорыя, св. Аўгустына, св. Бэрнарда або св. Банавентуры! Мы часта чуем гісторыі, банальнасці, агульныя парады, але мала гучыць чагосьці падобнага да працяглага і яснага тлумачэння Святога Пісання, мала падобнага да правакацыйных закідаў супраць папулярнай культуры, мала падобнага да заклікаў да аскетызму, пакаяння і прынясення кампенсацыі. У цэлым, святары вырастаюць мяккімі, і іхняе пасланне – гэта мяккасць. Патрэба ў святарах, якія могуць эфектыўна прапаведаваць Слова ў час і не ў час, заахвочваючы людзей да навяртання сэрца, сёння настолькі ж вялікая, як і ў часы св. Дамініка і альбігойскага крызісу.

6

Важна разумець, што існуюць культурныя і палітычныя прычыны, якія прывялі да страты ўрачыстасці, але якія не звязаны непасрэдна з уласнымі слабасцямі Novus Ordo. Магчыма, мы сталі б сведкамі падобнага заняпаду ўрачыстасці ў Трыдэнцкай Імшы, калі б яе месца не заняла Імша Novus Ordo (гэта маглі б быць спробы «інкультураваць» лацінскія Імшы, што ўжо здаралася перад Саборам). Магчыма, Трыдэнцкая Імша захавала здольнасць выстаяць супраць гэтых культурна-палітычных сілаў таму, што яе выключная ўрачыстасць – найбольш прывабная мэта для секулярызацыі – была афіцыйна маргіналізавана, а цяпер яна з’яўляецца прывабна контркультурнай. часткова

7

Трэба таксама сказаць, што сустракаецца такая заклапочанасць рытуалізмам, што яна змяншае радасць, запал і любоў, характэрныя для здаровага хрысціянскага духоўнага жыцця. Прыхільнікі Традыцыі могуць таксама спазнаваць пагрозу псіхалагічнай фрагментацыі, калі тое, што адбываецца ў касцёле, амаль не аказвае ўплыву на іх спажывецкі стыль жыцця і неакансерватыўную ідэалогію. Аднак тут я стаўлю сабе за мэту не дыягназаваць памылкі і адхіленні ў традыцыяналістычным руху, а наадварот, паказаць, што яго асноўны інстынкт – жаданне пакланяцца Богу найлепшым спосабам, які дала нам глыбокая і багатая Традыцыя – з’яўляецца здаровым. Рэлятывізм тут не мае апошняга слова: пэўныя звычаі, рытуалы, сакральныя спевы і г. д. з’яўляюцца аб’ектыўна больш прыгожымі і больш адпаведным для Божай службы, чым іншыя. насамрэч

8

Міжнародная камісія па справах англійскай мовы ў літургіі (ICEL, International Commission on English in the Liturgy) – камісія, устаноўленая біскупскімі канферэнцыямі некаторых краін для каардынацыі сумеснай працы па перакладзе літургічных кніг з лацінскай мовы на англійскую. – . Заўв. перакл

9

Анібале Буньіні (1912—1982) – італьянскі арцыбіскуп, адзін з архітэктараў паслясаборнай літургічнай рэформы. У 1964—1969 гг. выконваў функцыю сакратара Камісіі па ажыццяўленні Канстытуцыі Другога Ватыканскага сабору пра святую літургію; у 1969—1975 гг. працаваў сакратаром Кангрэгацыі Божага культу; у 1976—1982 гг. займаў пасаду апостальскага пранунцыя ў Іране. – . Заўв. перакл

10

Як гэта са значным поспехам робяць сёння а. Самуэль Ф. Вэбэр OSB і Адам Бартлет.

11

За далейшымі разважаннямі ў падобным ключы запрашаю звярнуцца да цудоўнай невялікай кнігі «Reflections on the Spirituality of Gregorian Chant» аўтарства Dom Jacques Hourlier, перакл. Dom Gregory Casprini і Robert Edmonson (Orleans, MA: Paraclete Press, 1995), а таксама да двух класічных выданняў: Richard R. Terry, «Catholic Church Music» (1907) і Marie Pierik, «The Spirit of Gregorian Chant» (1939), абодва з якіх былі перавыдадзены Амерыканскай асацыяцыяй касцёльнай музыкі.

12

Дэтальны аналіз згаданых тут праблем гл. у маім артыкуле «Contemporary Music in Church?», 107.1 (кастрычнік 2006), 8—15, даступны на старонцы . Homiletic & Pastoral Review www.catholicculture.org/culture/library/view.cfm?recnum=7192

13

Дакументаваны пералік таго, чаму Магістэрый навучае ў сферы сакральнай музыкі, гл. у маіх артыкулах «Cantate Domino Canticum Novum: Aspects of the Church’s Liturgical Magisterium», 6.2 (сакавік—красавік 2000), 14—23 і «John Paul II on Sacred Music», vol. 133, n. 2 (лета 2006), 4—22. Гэтыя артыкулы даступныя на старонках і . The Catholic Faith Sacred Music, www.catholicculture.org/library/view.cfm?recnum=4440 www.musicasacra.com/publications/sacredmusic/pdf/sm133—2.pdf

14

Abbé H. Convert, «Eucharistic Meditations: Extracts from the Writings and Instructions of St. John Vianney», перакл. Sister Mary Benvenuta OP (Wheathampstead, UK: Anthony Clarke Books, 1964), с. 100.

15

Папа Бенедыкт XVI, прамова ў абацтве Хайлігенкройц, 9 верасня 2007 года.

16

Св. Леў, «Tractatus septem et nonaginta» 40.1 , .

17

Св. Бэрнард, ліст да абата Гарына ліст 254, 4—6. ,

18

Спяшаюся дадаць, што прыхільнікі сутыкаюцца з аналагічнай духоўнай пасткай, яшчэ больш небяспечнай з-за яе падступнасці і прыгожай знешняй адзежы. Мы таксама можам зрабіцца самазадаволенымі, «валодаючы» скарбам Традыцыі; у нас можа развіцца законапаслухмяны фарысеізм, які зверху спаглядае на нашых братоў-каталікоў, якія пакуль не маюць магчымасці ацаніць тое, што цэнім мы. Мы павінны змагацца супраць такой пыхі і ганарлівасці, вядома, не адкідаючы нічога з тых дароў, якія наш Пан Езус Хрыстус даў свайму Касцёлу. usus antiquior

19

Прыгожым звычаем з’яўляецца працэсія з ліхтарамі на «Sanctus» і акаджэнне падчас узнясення Эўхарыстыі. Я бачыў, як гэта робіцца ў кантэксце Імшы ў звычайнай форме рымскага абраду, і гэта пераносіць цэлебрацыю на новы ўзровень урачыстасці. Аднак адзін той факт, што ў парафіях падчас узнясенняў ліхтары і ладан выкарыстоўваюцца вельмі рэдка, паказвае, наколькі далёкім для нас з’яўляецца ўсялякае адчуванне сакральнага, усялякая свядомасць таго, што Евангелле – гэта цудоўнае Божае слова, годнае таго, каб перад ім трымцець; што Эўхарыстыя – гэта ўцелаўлёнае Божае Слова, годнае таго, каб перад ім укленчыць у найглыбейшай пакоры, самаахвяраванні і пакланенні. ўжо

20

Доказы гэтага прыведзеныя ў раздзеле 6.

21

Мае артыкулы пра літургічную рэформу крытыкавалі за супярэчнасць самім сабе, таму што, кажуць, я эксперт, які пытаецца, ці варта давяраць літургічным экспертам. Аднак я ні ў якім разе не з’яўляюся «экспертам» у сэнсе чалавека, які настолькі захапіўся вузкай навуковай дысцыплінай, што страціў здольнасць бачыць цэльную карціну: Традыцыю і яе тэалогію. Я з гонарам лічу сябе аматарам, які імкнецца ісці крокамі Бенедыкта XVI, які таксама не з’яўляецца ані «літургістам», ані «літургічным экспертам» у сціслым значэнні. Дарэчы, менавіта таму самазваныя эксперты ўплывовых колаў зазвычай адкідваюць меркаванні Папы Бенедыкта на тэму літургіі.

22

Часткі гэтага інтэрв’ю даступныя на wdtprs.com/blog/2007/11/archbp-ranjith-interview-in-losservatore-romano-on-liturgy/.

23

Гл. 1 Кар 2:16, 4:16, 11:1; 1 Тэс 1:6; Гбр 6:12.

24

Гл. Raymond Leo Cardinal Burke, «Sacred Liturgy and Asceticism: Respect for the » 17 (2013), 3—30; той жа, « and the Sacred Liturgy,» у выд. « рэд. Janet E. Rutherford і James O’Brien (Dublin, IE: Four Courts, 2013). Ius Divinum , Antiphon Ius Divinum Benedict XVI and the Roman Missal»,

25

Успрымаючы як дадзенае, што ў Каталіцкім Касцёле існуе мноства законных абрадаў, пра што шмат кажа Магістэрый, я лічу больш важным падкрэсліць, што арганічнае развіццё літургіі – гэта рэальнасць, якую задумаў і рэалізуе Святы Дух, а не сумная гісторыя дадаткаў і адхіленняў, якія павінны вычысціць літургічныя навукоўцы ў бліскучых даспехах. Дастаткова будзе працытаваць аўтарытэтнае вучэнне Папы Пія ХІІ, які, кажучы пра «некаторых асобаў, якія без разбору схіляюцца да аднаўлення ўсіх старажытных абрадаў і цырымоній», сцвярджае наступнае: «Несумненна, літургія старажытных часоў годная ўсялякай пашаны. Але старажытны звычай не павінен лічыцца больш падыходзячым ці адпаведным, ці то сам па сабе, ці то дзеля свайго значэння для пазнейшых часоў і новых сітуацый, па той толькі прычыне, што ён нясе смак і пах старажытнасці. Больш новыя літургічныя абрады таксама заслугоўваюць пашаны. Яны таксама абавязаныя сваім натхненнем Святому Духу, Які дапамагае Касцёлу ў кожныя часы аж да сканчэння веку. Гэта таксама крыніцы, якія велічная Нявеста Езуса Хрыста выкарыстоўвае для закладання і развіцця святасці чалавека» (энцыкліка , 61). Mediator Dei

26

Йозеф Ратцингер, «Дух литургии» у выд. «Богословие литургии» (Благотворительный фонд имени святителя Григория Богослова, 2017), с. 168.

27

Я кажу «зазвычай», таму што заўсёды існуюць натхнёныя тэолагі, такія як св. Раман Сладкапеўца альбо св. Тамаш Аквінскі, якія дзякуючы асаблівай боскай харызме робяць свой унёсак у тэкст літургіі. Але гэта не мае нічога супольнага з рознымі камісіямі.

28

Больш падрабязнае абмеркаванне ўзнятых тут пытанняў гл. у раздзеле 11.

29

Праца кардынала Атавіяні шырока вядомая, але ён далёка не адзіны, хто падазраваў існаванне пратэстанцкага ўплыву на Novus Ordo. Два найбольш глыбокія даследаванні зменаў у літургічных тэкстах: Lauren Pristas, «Collects of the Roman Missal: A Comparative Study of the Sundays in Proper Seasons Before and After the Second Vatican Council (London: T&T Clark, 2013) і Anthony Cekada, «Work of Human Hands: A Theological Critique of the Mass of Paul VI (West Chester, OH: Philothea Press, 2010). Хоць я згаджаюся не з усімі аргументамі і вывадамі кс. Сікейды, несумненна, і ён, і д-р Прыстас прадэманстравалі, што пры дапамозе зменаў ці выкрэслівання элементаў, якія маюць доўгую гісторыю ў рымскім абрадзе, Камісія мела намер змяніць – і фактычна змяніла – тэалогію, якую літургія Імшы пераказвае Божаму люду. тэалагічных » »

30

Мае каментарыі таксама датычацца тых рэдкіх месцаў (напрыклад, кляштара Хайлігенкройц ці араторыяў у Лондане, Оксфардзе і Вене), дзе спосаб цэлебрацыі новай літургіі настолькі адпавядае старой літургіі, што чалавек (напрыклад, усходні манах, які наведвае кляштар), не зусім добра знаёмы з рымскім абрадам, наўрад ці зможа заўважыць розніцу.

31

Выключэннем з’яўляюцца чытанні пра Муку Пана ў традыцыйнай літургіі Вялікага тыдня, дзе ўсе чатыры евангелісты прачытваюцца кожны год у розныя дні. У новым лекцыянарыі Ян захоўвае сваё месца ў Вялікую пятніцу, але сіноптыкі змяняюцца паводле трохгадовага цыклу.

32

Калі субдыякан або танзураваны манах чытае Пасланне падчас старажытнай літургіі, ён робіць гэта як той, хто мае ўнутраную скіраванасць да святарства; ён не робіць гэта ў ролі свецкай асобы. Прычына гэтага заключаецца ў тым, што чытанні лічацца сапраўднай часткай Імшы (як сведчыць класічнае дзяленне на «Імшу катэхумэнаў» і на «Імшу вернікаў»), хоць гамілія ёю не з’яўляецца, прынамсі не ў тым самым сэнсе. Я хацеў бы таксама дадаць, што існуюць такія парафіі і капліцы, у якіх чытанні выконваюць адпаведна апранутыя мужчыны-міністранты, што можна лічыць прымальным, хоць і часовым рашэннем у кантэксце звычайнай формы рымскага абраду.

33

« перакл. Richard Winston і Clara Winston (South Bend, IN: St. Augustine’s Press, 2000), 101, цыт. « 274c5. Enthusiasm and Divine Madness: On the Platonic Dialogue «Phaedrus», Phaedrus»

34

Пасланне на 40-ю гадавіну канстытуцыі пра святую літургію (4 снежня 2003 года), 13. Spiritus et Sponsa Sacrosanctum concilium

35

Гл. «The Ecclesiastical Hierarchy» у выд. «Pseudo-Dionysius, The Complete Works», перакл. Colm Luibheid (Mahwah, NJ: Paulist Press, 1987).

36

David Vincent Meconi SJ, «Silence Proceeding», 5.2 (вясна 2002): 59—75, на с. 59. Logos

37

Josef Pieper, «The Silence of St. Thomas», перакл. John Murray і Daniel O’Connor (New York: Pantheon Books, 1957), 45. Візія на свята св. Мікалая і яе значэнне абмяркоўваюцца ў маім артыкуле «Golden Straw: St. Thomas and the Ecstatic Practice of Theology,» 2 (2004): 61—89. Nova et Vetera

На страницу:
5 из 6