bannerbanner
Сны аб Беларусi
Сны аб Беларусi

Полная версия

Сны аб Беларусi

Язык: Русский
Год издания: 2019
Добавлена:
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Сны аб Беларусi


Дзмiтрый Кудрэц

© Дзмiтрый Кудрэц, 2022


ISBN 978-5-4496-0882-6

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

«Зноў ноч разлiлася па наваколлi…»

Зноў ноч разлiлася па наваколлi,Месяц празрысты на небе заззяў.Ен глянуў унiз на жытневае поле —Абеларусiўся.Бусел з сабой, адлятаючы ў вырай,Спевы пачутыя летам узяў,Як напамiн аб жаданых мясцiнах.Абеларусiўся.Вабяць у шлях невядомыя землi —Еўропа, амерыка, азiя ўся.Ды мне тут утульней, вальготней, напэўнаАбеларусiўся.Хай пазабыў крыху матчыну мову,Ад гучнага «Р» не пазбаўлюся.Яно прыкiпела на генным узроўнi.Абеларусiўся.

«Так i жывем, не гледзячы на крызiсы…»

Так i жывем, не гледзячы на крызiсы.Усе пры справе ад святла да цемры.I падлiчыўшы часам плюсы, мiнусы,Мы разумеем, што не ўсе так дрэнна.Так i жывем. На бога, чорта лысага,Цi на кагосьцi там не спадзяемся.Шукаем дзе б утульней прытулiцца нам,Але ў сваiх мясцiнах застаемся.Так i жывем. I клопаты штодзенныяПерамяжаем з мараю прыемнай.Кiруемся адвечнымi законамi,Замацаваных на ўзроўнi генным.Так i жывем. У горы альбо радасцiКiпiць заўседы шчодрае застолле.Без уселякай выхвальбы, без зайздрасцi.Нам некалi i думаць пра такое.Так i жывем. Хвалюемся, змагаемся,Лятаем, хоць зусiм не маем крылаў.Калi ж жыцце да скону наблiжаецца,Пытаем неба, а цi так мы жылi?

«Адшукаю сабе пакаранне…»

Адшукаю сабе пакаранне,Перастану зусiм паважаць,Калi пару радкоў пра каханнеЯ не здолею напiсаць.Сваiм творам я ўразiць гатовы.Справа звыклая, ды наявуСачынiць не адолеў нi слова,Дурнiў толькi дарма галаву.Дзе падзелась натхненне? Чамусьцi(I не ведаю, як вам сказаць),У мяне на паперы пачуццiНе выходзiць адлюстраваць.Хай не выканаў я абяцанне,Не таму, што трапло цi лайдак.Я магу. Толькi вось пра каханнеНе жадаю пiсаць проста так.

«Б«ецца мятлiк у вакно…»

Б«ецца мятлiк у вакно,Хлопае крыламi,Толькi вось на волю шклоЯго не пускае.Што, дурная галава,Ты забыўся ў хаце?Заляцеў ты да святлаI свабоду страцiў.Шкло мiж ею i табой.Няма вызвалення!I падман празрысты тойНе дае надзеi.Што ты думаў? Што хацеў,Калi ты, свавольнiк,У памяшканне заляцеў,А назад не здолеў?Намагаешся, скрабешПерашкоду ўпарта.Толькi намаганнi ўсеНiчога не варты.Думаеш, што ты герой?Анi ў якiм разе!Вось i бiся галавой,Калi з ей не ладзiш.

«Я выдумаў краiну мрой…»

Я выдумаў краiну мрой,Дзе ўсе яскрава i шыкоўна.Ды на здзяйсненне мары тойУ лесу не спытаў дазволу.I ен (абразiўшысь на што?)Са мною болей не сябруе.Часам успомнiць i назлоМне непрыемнасцi даруе:– Жывi ў сваей краiне мар,Ты гэтага жадаў калiсьцi.Чаму ж ты столькi год запарУзносiш мне свае малiтвы?Хацеў ты славы, ўзнагарод?А вынiку вось не прадбачыў.Чаму ж мяне ты аднагоАбвiнавачваеш у няўдачах?Як не цурайся, не мiнешДобрую долю цi благую.Ты на каленях прыпаўзешI я табе ўсе дарую.Што ж тычыцца мрой дзiўных тых,Без iх жыцце было б заганай.Я iх выконваю заўжды,Калi я нават не ў пашане.

«Жыцце цягне на захад, а сэрца на ўсход…»

Жыцце цягне на захад, а сэрца на ўсход.I нiяк iм не дагаварыцца.Не хачу ўспамiнаць безлiч прожытых год,А яны не жадаюць забыцца.Жыцце крочыць наперад, а памяць назадПавяртаецца ноччу бяссоннай.Што наперадзе мо зацiкавiць наўрад,А ў мiнулым даўно ўсе вядома.Жыцце верне направа, а я ў бок другi,Хоць i ведаю, ўцекi дарэмны.Бо, куды не збягай, усе роўна я з iмУ пазначаным пункце сустрэнусь.

«З«ездiць бы туды i паглядзець…»

З«ездiць бы туды i паглядзець,Як жывуць у тым замежжы людзi,Што сабе гатуюць на абед,П«юць якiя лекi пры прастудзе.Колькi там у кожнага машын.I якое абуванне носяць,Калi дождж пальецца i аб чымГутараць, калi прыходзяць госцi.Мне ў чужой краiне цiкавейНе музеi, поўныя турыстаў,А якая там трава расцеI ў якiм баку сонца садзiцца.Чым там пахне вечар за вакномI якiя зоркi ў небе ззяюць,I якiя казкi перад сномНеслухам бацькi распавядаюць.З«ездiць бы туды, звярнуць у бокАд мясцiн вядомых па расказах,Каб убачыць самаму жыццеМо вельмi падобнае на наша.

«Прабач, што не сказаў я слоў ласкавых…»

Прабач, што не сказаў я слоў ласкавых,Якiя ты пачуць хацела.I што прызнаннi ў каханнiВыходзяць лепей на паперы.Прабач, што я не выканаў жаданнi,Якiя абяцаў калiсьцi.Завеў у край расчараванняI не знайшоў дагэтуль выйсця.Прабач, што не зрабiў цябе шчаслiвай,Што дараваў адны сумненнi,Што нават не хапiла сiлыАгучыць гэта прабачэнне.

«Вось чаго нiколi не рабiў…»

Вось чаго нiколi не рабiў,Не таму, што я лайдак цi невук,Я нiколi сена не касiў,Проста не было ў тым патрэбы.Вось чаго нiколi не хацеў.Дык увесь свой век пражыць спакойна.I таму спяшаўся i ляцеў,Не сябруя часам з галавою.Вось чаго нiколi не змагу,Кiнуць кут, радзiмай што завецца.Нават калi я адтуль збягу,Назаўжды там сэрца застанецца.

«Лiпiна ўпрыгожылася золатам…»

Лiпiна ўпрыгожылася золатам,Ей зялены колер не па густу.Чырванеюць яблыкi ад сораму,Гледзячы на гэткае распутства.Пэўна яна штосьцi пераблытала,Захацелась ей чароўных красак.Толькi наглядзеўшыся на лiпiну,За вакном мiнае Спас за Спасам.Яблыкi на наваколле дзiвяцца,Здарылася што, не разумеюцьI размораныя сонцам жнiвеньскiмНа галiнках сумна чырванеюць.Месяц усе вышэй вiсiць над хатаю,Толькi зараз я заўважыў гэтаI, наеўшысь сарамлiвых яблыкаў,Разумею – адыходзiць лета.

«Што мяне цягне на вандраваннi?..»

Што мяне цягне на вандраваннi?I чаго я баюсь не паспець?Цi ў жыццi няма iншых жаданняў,Як кудысьцi iсцi цi ляцець?Што мяне цягне ў чужыя краiны?Чым прывабiў замежны альянс?Прырода? Палацы? Альбо магазiны?Дык такога хапае i ў нас.Што мяне цягне нястрымна ў далеч?Мо багацце? А мо прыгажосцьНевядомую, дзiуную там адшукаю,Цi быць можа iншае штось.Што мяне цягне пасля тых блуканняўДа знаемых i звыклых мясцiн?Пэуна таму, што ў сваiх вандраванняхЛепш кутка я не здолеў знайсцi.

«Пагуляць бы так, каб на душы…»

Пагуляць бы так, каб на душыСуму не вялося болей.Пабываць бы там, дзе я не быў,Дзе не апынусь нiколi.Пакахаць бы так, каб аб аднойСэрцайка ўвесь час журылась.Адшукаць бы тое, што даўноСтрачана, сплыло, згубiлась.Паспытаць бы тое, што ў жыццiДумкi чысцiней напоўняць.I пажыць бы так, напрыканцыКаб было пра што мне ўспомнiць.

«У жыццi я ўсе пазнаў i зведаў…»

У жыццi я ўсе пазнаў i зведаў.Шчасця i нягод досыць хапала.Ўсе было – што трэба, што не трэба,Ды душа штось большага чакала.Вандраваў я па чужых краiнахI блукаў па розных закавулках,Каб знайсцi куток, што сэрцу мiлы,Ды душа не ведала прытулку.Навучыўся кiраваць я часам,Ратавацца ад тугi i болю,Дараваць усiм, усе, адразу,Ды душы ўсе не было спакою.Калi ж мой апошнi час настане,I паклiча божанька ў нябесы,Як належыць, як усiм прыстала,Душа зноўку запярэчыць лесу.

«Разлiлася рэчанька…»

Разлiлася рэчанька,Ой, не перайсцi.Пакахала дзеўчынаПершы раз у жыццi.Не спяшайся, рэчанька,У далекi край.Не хвалюйся, дзеўчына,Слез не лей дарма.Зашумела рэчанька,Човен панясла.Зажурылась дзеўчына,Стала не да сна.Не шумi ты, рэчанька,Чыстая вада.Не журыся, дзеўчына,Гэта не бяда.Ў«ецца, ў’ецца рэчанькаПамiж берагоў.Ты паслухай, дзеўчынаСэрцайка свайго.Разлiлася рэчанька,Ой, не перайсцi.Пакахала дзеўчынаПершы раз у жыццi.

«Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоў…»

Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоўЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароў,Мятны водар мурожных пакосаў.Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаў я i шчасце i гора.Часам вабяць замежных спакус мiражыI прыгоды бясконцых вандровак.Але што там не думай, што там не кажы,Мне нiкуды не дзецца ўсе роўнаАд кутка, што знаемы з маленства майго,Дзе мiж сосен хаваецца рэчка.Наблукаўшысь, вяртаюсь туды зноў i зноў,Хай не сам, а душою i сэрцам.

«Я не скаржусь на лес свой няўдалы…»

Я не скаржусь на лес свой няўдалы.Што мне дадзена, тым ганаруся.Шчасця, радасцi, гора навалам.Калi хочаш, з табой падзялюся.Слезы – добра. Шанцуе – прыемна.Як належнае гэта прымаю.I тугу адганяю прэч спевам.Калi хочаш, табе праспяваю.На мой век уселякага досыць.А калi табе штось не хапае,То сваiм недарэчлiвым лесам,Калi хочаш, з табой памяняюсь.

«Зыходзiць дзень стамiўшыся ад спекi…»

Зыходзiць дзень стамiўшыся ад спекi,Хаваецца ў няхожаным бары.I, каб нiхто iх не дастаў, высокаЗапальвае ноч зоркi-лiхтары.Зыходзiць дзень. Раптоўна цi наўмыснаМалюе чырванню на шкле вакон.I ноч пацiху гойдае калыску,Дзе прытулiўся мой чароўны сон.Зыходзiць дзень. Без доўгiх развiтанняў.Мо невядома ветлiвасць яму?Зыходзiць дзень, а з iм мае жаданнi,Што зранку атлумiлi галаву.Зыходзiць дзень, бо i яму патрэбнаАдпачываць i назапашваць моц,Каб ранiцой гасiць зоркi на небе,Што з вечара там запалiла ноч.

«Каб вялiсь у вашай хаце…»

Каб вялiсь у вашай хацеДабрабыт i згода,У вакенца каб свяцiлаСонейка заўседы.Каб дарыў свае напевыВам зялены гай,Не хадзiце, дзеўкi, замужЗа нялюбага.Каб вам вочы не калолiЧужы лад i шчасце,Каб мiнулi вашу хатуГора i напасцi,Каб суседкi не насiлiПлеткi па вугламНе хадзiце, дзеўкi, замужЗа нялюбага.Каб ад болю i сумотыСэрца не шчамiла,У галаву не лезлi думкiШто жыцце пастыла.Каб не ведалi нiколiЛiха лютага,Не хадзiце, дзеўкi, замужЗа нялюбага.

«На пачатку лiпеня…»

На пачатку лiпеня,Сонейкам сагрэты,Пах духмяны лiпавыНапаiў паветра.Зпешчаны нябесамi,Ветрам зачарованыПлаве па-над вескаюВодар непаўторны.Нават у самiм горадзе,Памiж вулiц шумныхПах дзiвосных кветакПерабiў парфумы.Сяду я пад лiпiнай,Сэрца зашчамiла.Скажу дзякуй лiпенюЗа такое дзiва.Набяру ў мяшэчакЯ духмяных кветак,Каб прыдбаць узiмкуУспамiн пра лета.

«Расквiтнела шыпшына ля плоту…»

Расквiтнела шыпшына ля плоту,Разгарэўся ружовы пажар.Ад усiх я збягаю ўпотайУ краiну няздзейсненных мар.Я там быў разоў сто ўжо, не меней.Пiў ваду з жыватворных крынiц.Там забытыя сумныя ценiНабываюць знаемы абрыс.Там жыцце не залежыць ад часу,Там няма звыклай мне мiтуснi.Там здзяйсняюцца быццам у казцыНават самыя дзiўныя сны.Там давольны i пэўна шчаслiвыЯ блукаю мiж страчаных мрой.I плыве следам водар шыпшыны,Дараваны свавольнай вясной.

«Няма слез. Унутры штось зламалась…»

Няма слез. Унутры штось зламалась.Зразумець не магу ў чым прычына.I з таго што было засталося так мала.У асноўным аднi ўспамiны.Няма слоў. Яны скончылiсь проста.Страцiў iх на хлусню i пытаннi.I з таго што было дараваны мне лесамНесканчоныя толькi жаданнi.Няма сноў. Вочы засцiла цемра.I няма нi прасвету, нi выйсця.I з таго што было намагаюсь дарэмнаЯ абраць хаця б крыху карысьцi.

«Чаго мне не хапае ў жыццi?..»

Чаго мне не хапае ў жыццi?Здаецца есць i тое i другое.А я не здолею сябе знайсцi.Рукам i галаве няма пакою.Не здолею адзiны шлях абраць.Так i блукаю я па завуголляхI намагаюсь штосьцi адшукаць,Незадаволены самiм сабою.Зайздрошчу тым, каго шануе лес,З маленства хто ў фартуны ў пашане.Але, што за жыцце без мар, без слез,Без поспехаў, падзеняў, без жаданняў?Так i жыву. Цi наяву, цi ў снеЗа нейкай дзiўнай марай крочу следам,Не ведая, чаго не ймецца мне?Чаго яшчэ ў жыццi мне гэтым трэба?

«Калi зноў апынюся не ў пашане…»

Калi зноў апынюся не ў пашане,Заблытаюся ў марах цi iлжы,Напоперак няздзейсненным жаданнямЯ буду жыць.Калi зноў лес мне надышле нягоды,Калi да справы сэрца не ляжыць,Не гледзячы на тыя перашкоды,Я буду жыць.Парад бясконцых я не разумею:Аб тым не думай, гэта не кажы!I так, як мне патрэбна, як умеюЯ буду жыць.Калi ж i мой апошнi час настане,I ў далечы растануць мiражы,У сваiх вершах, казках i паданняхЯ буду жыць.

«Сонца хiлiцца да долу…»

Сонца хiлiцца да долу.Дзесьцi на краю сялаПтушка цвыркае на холад,А мне хочацца цяпла.Па вясновым небе шэрымХодзяць хмары чарадой.Непагадзь у сэрца ў'еласьСапсавала мой настрой.Вецер вые так жалобна,Нiбы поп пяе псалмы.I ў вакенца так сумотнаКрохкi грукае язмiн.Мокра, золка i тужлiва.Вось табе i месяц май.Крычыць птушка сiратлiва:Пацяплення не чакай.Сонца яблыкам чырвонымЗакацiлася за дах.Надакучыў гэты холад.Хачу лета i цяпла.

«Усе мiне. Зiмовыя завеi…»

Усе мiне. Зiмовыя завеiI гэты сумны пабруднеўшы снег.I несканчоныя надзеi —Усе мiне.Усе мiне. Пакрыху, цi адразу.I не пабачыш болей у ва снеДзен пазабытых з цягам часу.Усе мiне.Усе мiне. I гэты лес няумольны,Што меней песцiць, усе болей б’е.I стан тугi i непакою —Усе мiне.Усе мiне. Галовы пасiвеюць,Жыцце i праца спiны пасагне.I азiрнуцца не паспееш —Усе мiне.

«Сонца схiлiлась за дах…»

Сонца схiлiлась за дах,Чэрвень над вескай звiнiць.Кнiгаўка плача ў лясах,Просiць гаротная пiць.Змоукне i зноўку пачнеЦенькаць i ўдзень i ўначы.Кнiгаўка плача, а мнеНечым ей дапамагчы.Я ж не якiсьцi там бог.I нават не чараўнiк.Птушка галосiць. ЗдалекЧутны яе сумны крык.I я засмучоны хажуСярод несканчоных лугоў.Кнiгаўка просiць дажджу.Толькi дзе узяць мне яго?

«I мне нiкуды ад яе не дзецца…»

I мне нiкуды ад яе не дзецца,Яна зноў расхвалюе неўзабавеI без таго расхрыстанае сэрцаМая шматпатрабуючая памяць.Падзеi, людзi знiкнуць ў мiнулым.Старыя казкi больш не зацiкавяць.Але абудзiць мроi, што паснулiМая неўраўнаважанная памяць.Закрэслю. Адмахну. Пайду на прынцып.Але, нiбы жыцця апошнi шанец,Трымцiць лiсцем чырвоным на галiнцыМая непадначаленная памяць.

«Вочы сiнiя, косы русыя…»

Вочы сiнiя, косы русыя,Смех званочка любога званчэй.Абыйдзi ўвесь свет, беларусачкiАдшукаеш наўрад прыгажэй.Не шкадуючы свае ручанькi,Цi ў гарод, цi то ў поле, цi ў лес.Што ты там нi кажы, беларусачкiЛепш за ўсiх iншаземных нявест.Непаўторнае, мiлагучнае.Я з маленства табой ганарусь.Бо iмя твае, беларусачка,Надала мацi Белая Русь.

«Раззлавалася завея…»

Раззлавалася завея,Не спынiцца анiяк.Я i без таго шалею,Ну а з ею проста жах.Надакучылi парады,Надакучыла зiма.Ў галаве няма парадку.Ну а тут яшчэ яна!А завея мiтусiцца,Завывае за вакном.Ну калi ж ты супынiшся?Мне абрыд твой нудны стогн.Непакой трывожыць сэрца.Я пакрыўджан на ўвесь свет.Ну чаму табе не ймецца?Чым абразiлi цябе?Як змагацца з гэткiм лiхам,Калi не ў ладах з сабой?Што завея? Хутка сцiхне,Як i дрэнны мой настрой.Турбаваць болей не стане,Што адолець не паспеў.Будзе зноў зiма ў пашанеI завеi сумны спеў.

«Стогнуць у печы смалiстыя дровы…»

Стогнуць у печы смалiстыя дровы,Бульба пыхкае ў чыгуне.Дзякуй богу, пакуль што здаровы.Праўда спрыт не такi, як раней.Надзялiла жыцце вельмi шчодра.Ўсе было – радасць, гора i грэх.Дзякуй богу, пакуль усе добра.А астатнее хай абмiне.Ад святла да самога змярканняВырашаем стос розных праблем.Дзякуй богу, пакуль што пры справе.На тым свеце як след адпачнем.Як палын той галовы сiвыя,За спiной безлiч пражытых год.Дзякуй богу, пакуль што жывыя.Хоць жывем у крэдыт ўжо даўно.

«У празрыстую далеч нябес…»

У празрыстую далеч нябес,У прасцягi жытневага поляЗаблукаў недарэчны мой лес,Адшукаць шлях звароны не здолеў.Ен засеў памiж казак i сноў,Ашалеўшы ад свежага ветру,Адурэўшы ад ветлiвых слоў,Што нiколi не ведаў дагэтуль.Ен згубiўся ў цемры начэй,Што адна за другую дзiвосней,Зразумеўшы, есць нешта яшчэАкрамя крыўды, лiха i злосцi.Усвядомiў ен толькi цяпер,Што не жыў ен, а быў у загане.I ен збег у прытулак надзей,У прыстанiшча мар i жаданняў.

«Зашчамiла крыху сэрца…»

Зашчамiла крыху сэрца.I не охнуць, нi ўздыхнуць.Што дурненькаму не ймецца?Не дае ўначы заснуць.Сэрца розум мой хвалюе.Толькi што карысцi мне?Не знайсцi разумных думак

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Конец ознакомительного фрагмента
Купить и скачать всю книгу