Ксенія Ільінічна Шталенкова
Адваротны бок люстра

Адваротны бок люстра
Ксенiя Ільiнiчна Шталенкова

Варвара Станкевiч, пятнаццацiгадовая школьнiца з Вiльнюса, выпадкова набыyшы старажытнае люстра, трапляе скрозь яго y Вiльню сярэдзiны ХVІ стагоддзя, дзе знаёмiцца з юным шляхцiчам Мiхалам Саколiчам. Сябрам выпадзе даведацца пра таямнiцу люстраy, пабываць пры каралеyскiм двары Жыгiмонта ІІ Аyгуста i Барбары Радзiвiл, а таксама апынуцца y самым вiры iнтрыг i змоy.

Ксенiя Шталенкова

Адваротны бок люстра

Фота на вокладцы Таццяны Капiтонавай

© Шталенкова К. І., 2016

© УП «Мастацкая лiтаратура», 2016

Частка першая

Карацей, мноства цудаy утойваецца y люстрах…

    Ян дэ Мен i Гiйом дэ Ларыс

Раздзел 1

– Ну што, здаецца, усё-такi яна… Значыцца, гэта твой выбар? – цiха прамармытаy ён сабе пад нос, пазiраючы y акно скрозь вузкую шчылiну памiж занавескамi.

На залiтым сонечным святлом тратуары стаяла дзяyчынка гадоy пятнаццацi, углядаючыся y вiтрыну антыкварнай крамы. Гэтая крама належала яму, i ён вельмi добра ведаy, што y вiтрыне няма нiчога прывабнага для такой юнай асобы, акрамя адной рэчы, i гэтая рэч сама абiрала сабе гаспадара. Аднак цi гаспадара?

Ён апусцiy занавеску i нервова прайшоyся па кабiнеце. На працягу yсяго жыцця ён задаваy сабе гэтае пытанне. Хто яны: гаспадары цi паслухмяныя выканаyцы чыёйсьцi невядомай волi? Ён раптоyна спынiyся пасярод пакоя i правёy рукою па лбе.

– Та-ак, пэyна, старэю, калi yпадаю y такi чорны мiстыцызм, – прамовiy ён з прыкрасцю. – А мабыць, гэта i лепш? Усё роyна рана цi позна мне спатрэбiцца нехта яшчэ.

Ён iзноy падышоy да акна i паглядзеy унiз.

– Яна ж яшчэ зусiм дзiцянё. Я заyжды думаy, што гэта будзе нехта старэйшы i нiяк не дзяyчо. Спадзяюся, ты разумееш, што робiш. Хацеy бы я ведаць, што ты там ёй паказваеш, – цiха сказаy ён, пазiраючы на дзяyчынку, якая нiбы зачараваная замерла перад шыбай.

Ён ведаy, што адбудзецца, калi выстаyляy гэтую рэч у вiтрыну. Калi яму прывезлi гэта, ён праглядзеy усе свае запiсы, але яно нiдзе не згадвалася. Ён змарнаваy больш за тры месяцы, спрабуючы адчынiць яго. Але яно заставалася глухiм i не выяyляла нiякiх прыкмет жыцця. У нейкi момант яму нават здалося, што яно несапраyднае, падробка. Але не, самае што нi на ёсць сапраyднае, нiякiх сумненняy: ён правяраy i некалькi разоy. Вось толькi яму яно не адчынялася. Яму, хто yсё жыццё патрацiy на iх вывучэнне! Ну што ж, заставалася цi пазбавiцца яго, цi адшукаць таго, каму яно прызначана. Стары разумеy, наколькi yяyныя былi яго шанцы. Маглi ж прайсцi гады, а чалавек не быy бы знойдзены. І як жа ён здзiвiyся, калi yбачыy, што яно зменьваецца. Ён пачаy назiраць. Колькi разоy ён бачыy, як прахожыя на iмгненне спынялiся каля вiтрыны, як жанчыны yскiдвалi руку, каб паправiць валасы, але, прыгледзеyшыся, пацiскалi плячыма i адыходзiлi. І вось аднойчы ён убачыy яе. Яна глядзела i бачыла. Тут патрэбна было не памылiцца. І ён вырашыy чакаць. На другi дзень яна прыйшла зноy. І праз дзень прыйшла. Ён ведаy, як гэта здараецца: калi яно абрала цябе, нават думаць нi пра што немагчыма, акрамя як пра яго. Вось i сёння дзяyчынка зноy стаяла перад вiтрынай. Яна, напэyна, ужо i бацькам усе вушы прагудзела. Ды толькi хто дазволiць свайму дзiцяняцi набыць такую каштоyную рэч? Трэба праверыць, дзе яна жыве. Як дамовiцца з бацькамi, ён здолее прыдумаць, а вось калi яна жыве не там, дзе патрэбна, то yсё будзе дарэмна, ужо нiякiя хiтрыкi не дапамогуць.

Дзяyчынка кiнула на вiтрыну развiтальны позiрк i пацягнулася прэч ад антыкварнай крамы. Трэба спяшацца за ёй! Мабыць, даручыць каму-небудзь са служачых? Хаця не, справа адказная – пакуль усё растлумачыць iм, час будзе змарнаваны i дзяyчынка знiкне. Сам, усё сам! Пляваць на рэyматызмы, галоyнае паспець за ёй. Хоць бы толькi яна жыла дзесьцi непадалёк, у Старым месцы, а не y аддаленым раёне y велiчэзным шматкватэрным доме.

Неyзабаве дзяyчынка выйшла да дома са свежа-афарбаваным фасадам i, адамкнуyшы ключом веснiчкi, знiкла за брамай. Пастаяyшы яшчэ некалькi хвiлiн перад яе домам, ён у роздуме рушыy назад. Зараз ён ведаy, дзе яна жыве, але гэтага было недастаткова.

Вярнуyшыся y краму, ён загадаy перавесiць люстра з вiтрыны y залу. Прадаyцы паспяшалiся выканаць загад гаспадара. Ён падышоy да яго, пiльна разглядаючы ценi, якiя рухалiся па шкле.

– Ты свой выбар зрабiла. Я разумею цябе. Але не магу адправiць дзяyчынку y невядомае, бо яе жыццё можа аказацца y небяспецы, пра якую яна нават не падазрае. Я павiнен быць упэyнены, што ёй нiчога не пагражае.

Ён правёy рукою па раме, зноy намацаyшы павырэзваныя на дрэве лiчбы, якiя yжо даyно не давалi яму спакою.

– Няyжо так проста? Ну а чаму ж не? Паспрабуем.

* * *

У гэты раз яна вырашыла прывесцi сюды матулю. Пакуль яны iшлi да антыкварнай крамы, якая знаходзiлася на вулiцы Сцiклю, Бася распавядала ёй пра венецыянскае люстра i yпрошвала купiць яго. Хаця матулi не асаблiва спадабалася yся гэтая iдэя з набыццём люстра, дзяyчынка спадзявалася, што калi яна яго yбачыць, то адразу ж згадзiцца. Пакуль матуля даведвалася, колькi каштуе люстра, Бася стаяла перад iм i yглядалася y сваё адлюстраванне. Гэта была яна i нiбы не яна адначасова. Дзяyчынка бачыла нейкiя зыбкiя ценi, якiя няyлоyна ператваралi яе, угадвала адлюстраванне думак, якiя яшчэ не склалiся y сапраyдныя выявы. Люстра нiбы клiкала яе, абяцаючы нешта i дражнячы фантазiю.

– Бася, уявi, яны за яго такую цану заламалi! – усклiкнула матуля, вярнуyшыся ад прадаyца. – Яно, вядома, прыгожае, але за такiя грошы…

Бася yмольна паглядзела на матулю.

– Не, гэта задорага. Усё ж такi мы не настолькi багатыя людзi, каб дарэмна марнаваць грошы. Да таго ж, Басенька, навошта яно табе? У тваiм пакоi ёсць вялiкае люстра, а гэта… у iм нават як мае быць нельга нiчога yбачыць! – працягвала матуля.

– Ну мам, яно так падабаецца мне! Паглядзi, якое яно!

– Якое?

– Загадкавае! – з захапленнем прамовiла дзяyчынка.

– Ох, Баська! Загадкавае… – стомлена прамармытала матуля, пакруцiyшы галавой.

Абедзве y нерашучасцi стаялi перад люстрам i разглядалi яго. Раптам у краму зайшоy франтавата апрануты пажылы пан, якога Бася yжо аднойчы тут бачыла. Калi люстра перавесiлi y залу i яна y першы раз адважылася зайсцi y краму, ён назiраy за ёю са свайго кабiнета. На гэтым пане было дарагое адзенне, якое iдэальна сядзела на яго тоyсценькай фiгуры, а з-пад каyнера кашулi была бачна шыйная хустка. Убачыyшы Басю i яе матулю побач з люстрам, элегантны дзядок задаволена yсмiхнуyся i падышоy да iх.

– Цiкавiцеся? – спытаy ён з-за матулiнага пляча, кiyнуyшы вострай бародкай у бок люстра.

Мама павярнулася да яго.

– О, у гэтай крамцы цэны адбiваюць усялякую цiкаyнасць! Вы нават уявiць не можаце, – паведамiла матуля.

Бася тузанула яе за рукаy.

– Што вы кажаце! – зразумела прамовiy стары.

– Так! Цэны завышаюць настолькi, што я проста здзiyляюся, дзе яны знаходзяць пакупнiкоy.

– Мам! – Бася зноy тузанула яе за рукаy.

– Ну што, Бася? Цi не так?

– Безумоyна, вы маеце рацыю, – пацвердзiy стары.

Матуля зноy павярнулася да люстра, акiдваючы яго ацэньваючым позiркам. Бася бесцырымонна разглядала старога. Заyважыyшы гэта, ён раптам схамянуyся.

– Ах, дарэчы! Дазвольце прадставiцца. Гаспадар гэтай, – ён абвёy залу рукой, – крамкi, Альбрыхт Штоф.

Матуля пакрылася чырванню i з недаверам паглядзела на старога. Каб замяць няyдалую паyзу, Бася працягнула яму руку:

– Варвара Станкевiч.

– Дык Варвара цi Барбара? – прыyзняy бровы стары.

– Ну, наогул кажучы, паводле пашпарта Варвара. Але дома мяне клiчуць Бася.

– Тады дазвольце мне клiкаць вас мадэмуазэль Барбара, – пацiснуy ён працягнутую руку. – Пазнаёмце ж мяне, калi ласка, з вашай прыгожай спадарожнiцай!
this